Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Склаўся ў 1869 як в. Гуры з выхадцаў з суседняй в. Гонча. У 1953 на гэтым месцы размяшчалася буд.ман
501
ГАНЧАРНЫ
тажнае ўпраўленне № 5. У 1954 пачалося будаўніцтва пасёлка, які належаў торфапрадпрыемству (у 1957 атрымала назву «Ганчанскае», да 21.1. 1969). У 1990 — 184 двары, 480 ж. 3 1995 цэнтр сельсавета. У 1996 — 167 гаспадарак, 409 ж.
У 2010 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, філіял Клічаўскай дзіцячай школы мастацтваў, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, магазін.
ГАНЧАРНЫ ГОРАН, печ для абпальвання ганчарных вырабаў. Вядомы з канца 4га тыс. да н.э. ў краінах Стараж. Усходу; у Еўропе пашыраны з сярэдзіны 1га тыс. да н.э., на тэр. Беларусі з 12—13 ст. Муравалі з гліны, камянёў, цэглы наводдаль ад жылля і гасп. будынкаў (палявыя) або ў памяшканні (ганчарні). Палявыя Г.г. заглыблялі ў зямлю (звычайна да паловы), наземную частку засыпалі грунтам, абносілі зрубам, абкладвалі каменнем і дзёрнам; вусце топкі выходзілаўспец. яму. Па форме Г.г. былі круглыя ў плане (больш стараж., пераважалі на У і Пд Беларусі) і чатырохвугольныя (гал. чынам на 3 і Пн), па канструкцыі — 1 і 2камерныя, з адкрытым ці закрытым (скляпеністым) верхам (1камерныя чатырохвугольныя Г.г. нагадвалі звычайную хатнюю печ). Камеры ў 2камерных горнах падзяляліся гарызантальным перакрыццем з адтулінамі (люхтамі) для праходу гарачых газаў з ніжняй топачнай камеры ў верхнюю, куды загружалі вырабы; у 1 камерных горнах вырабы слаямі ўкладвалі прама на паленне. Адначасова рабілі абпал 200—300 (зрэдку 800—1000) вырабаў, доўжыўся ён 9— 14 гадз. У наш час Г.г. традыц. канструкцыі ёсць у некаторых цэнтрах і дамах рамёстваў; прадпрыемствы і майстрыкерамісты карыстаюцца электрычнымі печамі.
Я. М. Сахута.
ГАНЧАРНЫ КРУГ, прыстасаванне (станок) для фармоўкі пустацелых ганчарных вырабаў, дзеянне якога засн. на цэнтраваным вярчэнні ў адной плоскасці пры дапамозе вертыкальнай восі. Вынаходніцтва Г.к. садзейнічала вылучэнню ганчарства ў спецыялізаванае рамяство. З’явіліся
Г.к. ў 4—3м тыс. да н.э. ў краінах Стараж. Усходу, у 2— 1 м тыс. да н.э. набылі пашырэнне ў Еўропе, з 10 ст. вядомы на тэр. Беларусі (спачатку ручныя, з 16 ст. і нажныя). Р у ч н ы Г.к. — драўляны дыск (або дыск і крыжавіна, жорстка злучаныя драўлянымі спіцамі), насаджаны на дубовую ці жалезную вось, убітую ў зэдлік, плашку ці калоду. Дыск круцілі рукой, прыгладжваючы паверхню вылепленай уручную пасудзіны або фармавалі яе з камяка гліны (у некаторых вясковых асяродках такія ручныя Г.к. бытавалі да сярэдзіны 20 ст.). Н а ж н ы Г.к. складаўся з 2 жорстка злучаных спіцамі дыскаў, насаджаных на нерухомую вось. Ніжні дыск круцілі нагамі, на верхнім рукамі фармавалі пасудзіну. 3 18 ст. пашырэнне набыў больш прадукцыйны быстраходны нажны Г.к. з рухомай воссю (варштат, ням. станок), які складаўся з малога верхняга і вял. ніжняга дыскамахавіка, жорстка злучаных воссю, ніжні канец якой упіраўся ў падстаўку з гняздом (порпліцу). Такімі Г.к. карыстаюцца сучасныя майстрыганчары, алечасцей выкарыстоўваюць металічныя канструкцыі з электрамеханічным прывадам. Я.М. Сахута.
ГАНЧАРНЫЯ ВЬІРАБЫ, рэчы гаспадарчага і дэкаратыўнага прызначэння з гліны. Вядомы ўсім народам, якія знаёмы з ганчарствам. Асартымент і формы Г.в. залежаць ад асаблівасцей матэрыяльнай культуры народа, эканам., сац., культурнабыт. фактараў. Натэр. Беларусі найб. раннія ўзоры Г.в. — вастрадонныя, вылепленыя ўручную гаршкі, вядомыя з часоў неаліту. У 1 м тыс. да н.э. посуд стаў пласкадонны, да гаршкоў дадаліся міскі і кубкі, пазней — патэльні. Асабліва прыкметна пашырыўся асартымент Г.в. у 10—13 ст. з уваходам ва ўжытак ганчарнага круга і вылучэннем ганчарства ў спецыялізаванае рамяство. Ён уключаў гаршкі, карчагі, латушкі, міскі, кубкі, гарлачы, дзіцячыя цацкі і амаль не мяняўся на працягу наступных стагоддзяў. 3 14 ст. значнае пашырэнне набыла кафля\ у шырокі ўжытак увайшлі разнастайныя талеркі, збаны, рынкі і інш. Вырабы гар. цэхавага рамяства
адлюстроўвалі ўплывы зах.еўрап. дасягненняў ганчарства ў спалучэнні з мясц. традыцыямі. У 19 ст. з заняпадам гар. цэхавых рамёстваў і развіццём ганчарства ў некаторых сельскіх асяродках асартымент традыц. Г.в. паводле форм і прызначэння стаў надзвычай шырокім. Ён уключаў посуд для гатавання (гаршкі, латкі, цёрлы, бабачнікі, патэльні, рынкі, цадзілкі, адстойнікі і інш.), захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў харчавання (збаны, гарлачы, слоікі, глякі, спарышы і інш.), сталовы (міскі, паўміскі, кубкі, маслёнкі, чайнікі і інш.), рэчы рознага гасп. прызначэння (паілкі, рукамыйнікі, коміны і інш.), вырабы утылітарнадэкар. прызначэння (вазоны, букетнікі, попельніцы, фігурны посуд у выглядзе жывёл і інш.), дзіцячыя цацкісвістулькі. Посуд для гарачага прыгатавання ежы звычайна быў гартаваны (гл. Абварная кераміка) ці чорназадымлены (гл. Чорназадымленая кераміка), іншыя Г.в. глазуравалі (гл. Глазураваная керамікаў дэкарыравалі ангобам, прачэрчаным, штампаваным, ляпным дэкорам. 3 сярэдзіны 20 ст. ў выніку заняпаду традыц. ганчарства асартымент Г.в. значна звузіўся і абмяжоўваўся пераважна гаршкамі, збанкамі, вазонамі, а іх формы прыкметна здрабнелі. Г.в. прадпрыемстваў маст. прамсці (гар. пасёлкі Івянец Валожынскага, Радашковічы Маладзечанскага рнаў, г. Мазыр) уключаюць рэчы утылітарнадэкар., маст., сувенірнага прызначэння: сталовыя, кававыя, чайныя наборы, камплекты для малака, дэкар. посуд, фігуратыўную пластыку і інш. 3 канца 20 ст. з ростам цікавасці да традыц. ганчарства вытворчасцю разнастайных Г.в. займаюцца ў цэнтрах і дамах рамёстваў, асобныя нар. майстры. Калекцыі традыц. Г.в. з рэгіёнаў і асобных ганчарных цэнтраў зберагаюцца ў музеях Беларусі. Я.М.Сахута.
ГАНЧАРНЫЯ ПРЫЛАДЫ ПРАЦЫ, інструменты і прыстасаванні для вытворчасці ганчарных вырабаў. Здаўна выкарыстоўваюцца ў традыц. ганчарстве. Бел. майстрыганчары нарыхтоўвалі гліну рыдлёўкай ці калом, захоўвалі ў драўляных карытах; фармовачную масу апрацоўвалі доўбнямі,
502
ГАНЧАРОЎСКАЯ
стругамі, косамі, таркамі; жарству (перапалены камень) раздрабнялі ў ступах, парашок для палівы (перапаленыя свінец або волава, вокіс жалеза, марганцу, медзі) расціралі ў жорнах, прасейвалі праз металічнае сіта. Асн. прыстасаванне для фармоўкі посуду — ганчарны круг, для абточкі і аздаблення паверхні вырабаў выкарыстоўвалі 3—4вугольныя драўляныя нажы (шыналь), для аддзялення сфармаванай пасудзіны ад ганчарнага круга — драцяныя зрэзкі (струна з палачкамі па канцах). Для абсыпання вырабаў парашком палівы на У Беларусі ўжывалі спец. сітца з густой сетачкай (пытлік), размалёўку ангобам (рэдка разведзенай глінай інш. колеру) рабілі пэндзлікам або ражком (каровіны рог з дзіркай на канцы). Тэрмічную апрацоўку вырабаў рабілі ў ганчарным горне, пасля абпалу іх вымалі спец. доўгімі клешчамі (ляшчоткі). Многія Г.п.п., звязаныя з фармоўкай і тэрмічнай апрацоўкай вырабаў, выкарыстоўваюцца і ў сучасным ганчарстве. Я.М.Сахута.
ГАНЧАРНЯ, спецыяльнае памяшканне для занятку ганчарствам, звычайна разлічанае на працу некалькіх майстроўганчароў. Уяўляла сабой цагляны ці драўляны будынак, нярэдка падзелены на 2 памяшканні: у адным стаялі лавы з ганчарнымі кругамі, у другім — ганчарны горан закрытага тыпу. Уздоўж сцен і пад столлю мацаваліся паліцы для сушкі сфармаваных ганчарных вырабаў і захоўвання гатовай прадукцыі. Г. былі пашыраны гал. чынам у гар. і местачковым ганчарстве, вясковыя майстры працавалі пераважна ў хаце. Сёння Г. традыц. тыпу ёсць у некаторых дамах і цэнтрах рамёстваў, у многіх нар. майстроўганчароў.
Я.М.Сахута.
ГАНЧАРОВА Валянціна Сцяпанаўна (н. 9.1.1952, в. Мікулічы Брагінскага рна), беларускі народны майстар у галіне маст. саломапляцення. Скончыла Мазырскі пед інт (1975). Працавала майстрам лозапляцення Мазырскай фкі маст. вырабаў, з 1998 — дырэктар Мазырскага цэнтра рамёстваў. У творчасці арганічна спалучае традыцыі мясц. нар. мастацтва з
уласнымі пошукамі і дасягненнямі. Удзельнік, прызёр, лаўрэатрэсп. выставак, конкурсаў, фестываляў нар. творчасці. Я.М.Сахута.
ГАНЧАРОВА Людміла Мікалаеўна (н. 19.1.1950, Мінск), беларускі мастак тэатра. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1973). 3 1973 у выдве «Беларусь», з 1980 у нар. тэатры БДУ, у 1983—2003 у Нац. акадэмічным тэатры оперы Беларусі (з 1989 мастакпастаноўшчык). Для яе твораў характэрны высокая культура малюнка, сакавітасць і гарманічная прыгажосць каларыту. Аформіла оперы «Мадалена» С.Пракоф’ева (1989), «Рыгалета» (1994) і «Травіята» (1997) Дж.Вердзі, «Кармэн» Ж.Бізэ (1995), «Князь Ігар» А.Барадзіна (1996), «Шлюбны вексель» Дж. Расіні (1998), фантазію «Шэкспір і Вердзі» (1992) і інш. Аўтар эскізаў касцюмаў да опер «Кавалер руж» Р.Штрауса (1989), «Пікавая дама» П.Чайкоўскага (1993), балета «Карсар» А.Адана (1991), спектакляў «Залёты» (1992, Бел. тэатр імя Я.Коласа) і «Ідылія» (1993, Бел. тэатр імя Я.Купалы) В.ДунінаМарцінкевіча і інш.
ГАНЧАРОВАГРАБОЎСКАЯ Святлана Якаўлеўна (н. 8.9.1950, в. Асаўляны Мастоўскага рна), беларускі
В.Ганчарова. Букет. 2006.
літаратуразнавец. Др філал. навук (2000), праф. (2003). Скончыла Гродзенскі пед. інт(1972), дзе працавала па 1976. 3 1979 у БДУ (у 19972001 намеснік дэкана, адначасова з 1998 заг. кафедры). Аўтар навук. прац «Камедыя ў рускай драматургіі 1980— 1990х гадоў: (жанравая дынаміка і тыпалогія)», «Мадыфікацыя жанру трагікамедыі ў рускай драматургіі 8090х гадоў» (абедзве 1999), «Камедыяпамфлет: генезіс, станаўленне, паэтыка» (2002), «Паэтыка сучаснай рускай драмы (канец 20 — пачатак 21 ст.)» (2003), «Камедыя ў рускай драматургіі канца 20 — пачатку 21 ст.» (2006), адзін з аўтараў работ «Сучасная драматургія (другая палова 1980—90я гг.)» (1994), «Руская літаратура 20 ст. (20—40я гг.)» (2007), «Руская літаратура першай паловы 20 ст.» (2009) і інш.
ГАНЧАРОЎ Уладзімір Пятровіч (2.2. 1938, г. Полацк — 3.10.1996), беларускі тэатральны дзеяч. Скончыў БДУ (1961). Працаваў у газ. «Віцебскі рабочы». У 1968—84 і 1993—96 заг. літ. часткі Бел. тэатра імя Я.Коласа. Аўтар інсцэніровак раманаў «Снежныя зімы» І.Шамякіна (1972, разам з І.Шамякіным), «Сымонмузыка» Я.Коласа (1976, разам з В.Мазынскім), «Закон вечнасці» Н.Думбадзе (1981, разам з В.Маслюком), сцэнічных кампазіцый «На дарозе жыцця» паводле твораў Я .Коласа (1982, разам з В.Мазынскім) і інш.