• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    лёўскай губ., 63 двары, 451 ж., млын, царква. У сярэдзіне 19 ст. пабудавана новая драўляная царква, працаваў цукровы завод. У 1880я гг. 71 двор, 360 ж. У 1897 у Любініцкай воласці Горацкага павета Магілёўскай губ., 96двароў, 558ж.,школа (з 1890). Побач існавалі 2 фальваркі: у адным 4 двары, 27 ж., у другім — 3 двары, 15 ж. На пач. 20 ст. ў вёсцы 98 двароў, 651 ж., на 3 хутарах па 1 двары. 3 1918 у Зах. вобласці РСФСР. На базе дарэв. створана прац. школа 1й ступені (у 1925 — 28 вучняў). 3 3.3.1924у БССР, з 17.7.1924 у Шклоўскім рне, да 26.7.1930 у Магілёўскай акрузе, з 20.8.1924 цэнтр сельсавета. У канцы 1930х гг. у вёску ссялілі жыхароў суседніх хутароў. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1940 — 120 двароў, 620 ж. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да 27.6.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі 29 двароў, расстралялі 11 ж. Пасля вайны адбудавана. 3 11.3.1960уФашчаўскім с/с, з 22.10.1963 зноў цэнтр сельсавета. У 1991 — 175 гаспадарак, 459 ж.
    У 2010 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, філіял Шклоўскай дзіцячай муз. школы, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», раённы Дом рамёстваў, 2 магазіны. Археал. помнік— гарадзішча.
    ГАРАДЗЁЦКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з элементамі класіцызму ў в. Гарадзец Рагачоўскага рна. Пабудавана ў 1869. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прытворзваніца, бабінец, прамавугольная апсіда. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з 8граннымі барабанамі і цыбулепадобнымі галоўкамі ў завяршэнні. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. У інтэр’еры захаваліся абразы «Святы Мікалай» (19 ст.), «Успенне» (1908), «Хрыстос у пакуце» (канец 19ст.). Царква дзейнічае.
    ГАРАДЗЁЦКАЯ ЦАРКВА УШЭСЦЯ, помнік драўлянага дойлідства ў в. Гарадзец Кобрынскага рна. Пабудавана ў 1735 (па інш. звестках у
    508
    ГАРАДЗЕЦКІ
    1799?) у в. Акцябр (да 1939 Камень Шляхецкі). У 1876 перавезена ў в. Гарадзец і пастаўлена на бутавы падмурак. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць бакавыя прыдзелы і 5гранная апсіда. Асн. аб’ём накрыты 2схільным гонтавым дахам з 8гранным купалам у завяршэнні. Плоскасны франтальны фасад завершаны трохвугольным франтонам. Сцены вертыкальна ашаляваны і рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і брусамісцяжкамі ў прасценках. Уваход вылучаны 2слупавым ганкам пад 2схільнай навіссю. Над прытворам у залу адкрываюцца хоры. Захаваліся 2 абразы «Маці Божая Адзігітрыя» (19 ст.). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ГАРАДЗЁЦКІ НАРОДНЫ ХОР «КОЛАС». Створаны ў 1981 у в. Гарадзец Кобрынскага рна пры сельскім клубе. У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.П.Чэрнік. У складзе хору 16 чал. ва ўзросце ад 30 да 65 гадоў. У рэпертуары песні нар. бел. («Гады маладыя», «Ехалі казачэнькі»), рус., укр., мясц. і аўтарскія («Роднаму краю», «Край беларускі», «Край мой Палескі» І.Чэрніка). Калектыў — лаўрэат Усесаюзнага фестывалю самадзейнага мастацтва (г. Брэст, 1987).
    І.П. Чэрнік.
    Гарадзецкі народны хор «Колас».
    ГАРАДЗЁЦКІ ПАЛАЦАВАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Гарадзец Шаркаўшчынскага рна. Пабудаваны ў 18—19 ст. з цэглы. Уключаў палац, жылыя і гасп. пабудовы, парк, капліцу. Кампазіцыйны цэнтр комплексу — палац. Пабудаваны ў канцы 18 ст. з цэглы ў стылі класіцызму. У пач. 20 ст. часткова перабудаваны, аднак агульная кампазіцыя захавалася. Будынак палаца складаецца з 3 аб’ёмаў: 2павярховага цэнтр. і двух 1 павярховых бакавых. У дэкоры фасадаў выкарыстаны прафіліраваныя ліштвы, пілястры, сандрыкі. Гал.
    ўваход вылучаны 4калонным порцікам з балконам на ўзроўні 2га паверха. 3 зах. боку палаца знаходзілася капліца, пабудаваная ў канцы 18 ст. з цэглы (ніжні цокальны ярус з валуноў і драблёнага чорнага граніту). Уяўляе сабой квадратнае ў плане 3яруснае збудаванне выш. 10 м, завершана 4схільным дахам і карнізам. Два ніжнія ярусы — глухія, верхнія прарэзаны арачнымі праёмамі. Уязная алея была аформлена пасадкамі бэзу і ліп. Уезд фіксаваўся 4 цэглавымі пілонамі з арнаментальнымі ўстаўкамі з бутавага каменю. Пейзажны парк (пл. 10 га) закладзе
    Гарадзецкі палацавапаркавы комплекс:
    1 — сядзібны дом;
    2 — капліца.
    2
    509
    ГАРАДЗЕЦКІ
    ны на тэрасе р. Мнюта. У ім растуць елка калючая блакітная, лістоўніца еўрапейская, шыпшына і інш. За ракой па восі палаца — паляна з маляўнічымі групамі бяроз. Гасп. пабудовы ўзведзены ў 2й пал. 19 ст. з бутавага каменю, дэкарыраваны цэглавымі лапаткамі, ліштвамі. Захаваліся палац, капліца, гасп. пабудовы, уязная брама. Комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Э.Н.Гірын.
    ГАРАДЗЁЦКІ ПРЫГОННЫ КВАРТЭТ У.Г.КАСТРЫЁТАСКАНДЭРБЁКА. Існаваўу канцы 1840—50хгг. у маёнтку Гарадзец на Магілёўшчыне. Арганізатар У.Г.КастрыётСкандэрбек (кампазітараматар, блізкі сябра М.Глінкі і А.Даргамыжскага). Удзельнікамі квартэта былі прыгонныя сяляне, прафесійна падрыхтаваныя ням. скрыпачом Бекерам: С.Іваноў, М.Міхайлаў, В.Андрэеў, К.Васільеў. Ансамбль меў вял. рэпертуар і валодаў высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства, што дазваляла яму выконваць складаныя творы Л.Бетховена і В.А.Моцарта. Вёў актыўную канцэртную дзейнасць на Магілёўшчыне.
    ГАРАДЗЁЧАНСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры сярэдзіны 19 ст. ў в. Гарадзечна Навагрудскага рна. Належала Срэдзінскім, Вазгірдам, Абрамоўскім, Керсноўскім, Шпілеўскім (апошняя ўладальніцаЯ.Шпілеўская, да 1939). Уключаў сядзібны дом, сад, парк. Драўляны сядзібны дом быў 1павярховы на высокіх жылых падвалах, накрыты высокім гладкім гонтавым дахам. Да асн. прамавугольнага аб’ёму прымыкала мансарда, завершаная трохвугольным шчытком, ганак і вял. тэраса, якая прылягала да сярэдняй часткі дома. Крайнія восі, якія выдзяляліся пры дапамозе прысценных калон і трохвугольных франтонаў, былі прарэзаны падвоенымі па шырыне вокнамі. Меўся ганак, накрыты дахам, які трымаўся на 2 тонкіх калонах. У доме было 12 вял. пакояў і 2 доўгія калідоры. Усе дзверы былі пакрыты разьбой. 3 фасада і тылу дома знаходзіліся 2 вял. газоны. Каля
    сядзібы знаходзіўся сад з пладовымі дрэвамі, а за ім — парк з векавымі дубамі. Ад дома да р. Гарадзечанка вяла ліпавая алея. Сядзібны дом не захаваўся. Г. Т. Кавальчук.
    ГАРАДЗЁЧНА, вёска ў Навагрудскім рне, на р. Валоўка (левы прыток р. Нёман). За 4 км на ПнУ ад г. Навагрудак, 29 км ад чыг. ст. Наваельня на лініі Ліда—Баранавічы, 168 км ад Гродна, на аўтадарозе Навагрудак— Любча. Цэнтр Брольніцкага с/с. 172 гаспадаркі, 453 ж. (2010).
    3 12.10.1940 цэнтр Гарадзечненскага с/с Навагрудскага рна Баранавіцкай, з 8.1.1954 Гродзенскай абласцей. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 акупіравана ням,фаш. захопнікамі. У 1996 — 179 гаспадарак, 506 ж., сярэдняя школа, клуб, бка, аддз. сувязі. 3 1.12.2008 цэнтр сельсавета.
    У 2010 сярэдняя школа, клуб, бка, ФАП, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзіба (сярэдзіна 19 ст.)
    ГАРАДЗЁЯ, гарадскі пасёлак у Нясвіжскім рне, на р. Гарадзейка. За 14 км на ПнЗ ад Нясвіжа, чыг. станцыя на лініі Мінск—Баранавічы, 126 км ад Мінска. на аўтадарозе Нясвіж—Навагрудак. 4,1 тыс. ж. (2011).
    Вядома з 1530 як сяло ў складзе Навагрудскага павета ВКЛ. У 1560я гг. дзейнічала кальвінісцкая абшчына. 3 1575 уладанне Радзівілаў. У 1644 пабудаваны 2 уніяцкія, у 1719 — праваслаўная цэрквы. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, цэнтр воласці Навагрудскага павета Мінскай губ. У 1809 мястэчка, 38 двароў, 209 ж. У 1860я г. тут бываў Н.Орда. У 1869 адкрыта нар. вучылішча. У 1871 засн. чыг. станцыя на МаскоўскаБрэсцкай чыгунцы. У 1886 — 48 двароў, 352 ж., школа, крама, карчма. У 1897 — 92двары, 719ж., аптэка, малітоўны дом, 17 крам, 5 піцейных дамоў, царква. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939уБССР. 3 15.1.1940 у Нясвіжскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну з 26.6.1941 да 4.7.1944 Г. аку
    піравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі тут 1137 чал. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. У 1959 — 2,8 тыс. ж. У 1999 — 4,4 тыс. ж.
    У 2011 2 дашкольныя ўстановы, школа мастацтваў, 2 СШ. спецыялізаваная школаінтэрнат для дзяцей з парушэннямі слыху і дзяцейсірот, 2 дамыкультуры, кінатэатр, 2 бібліятэкі, Цэнтр пазашкольнай работы; бальніца, амбулаторыя, аптэка. Дзейнічаюць філіял Нясвіжскага Дома быту, рэстаран. Адкрыты стадыён і спарт. пляцоўкі, басейн, аддз. сувязі і «Беларусбанка». У Г. брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — СпасаПраабражэнская царква (1806).
    ГАРАДЗІЛАВА, вёска ў Маладзечанскім рне. За 23 км на ПдЗ ад г. Маладзечна, 7 км ад чыг. ст. Палачаны на лініі Ліда—Маладзечна, 96 км ад Мінска. Цэнтр Гарадзілаўскага с/с. 158 гаспадарак, 486 ж. (2011).
    Упершыню згадваецца ў 1443 як маёнтак, уласнасць Я.Раловіча. У 1721 маёнтак, уласнасць падскарбія літоўскага К.Коцела. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губ. У 1866 — 4 двары, 53 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Палачанскай гміне Ашмянскага павета Віленскага ваяв. У 1938 — 22 двары, 131 ж. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета ў Маладзечанскім рне Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1. 1960у Мінскай абласцях. У 1970 — 51 двор, 225 ж. У 1996 — 140 гаспадарак, 403 ж.
    У 2011 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі. Помнік землякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Іосіфаўская царква (1866). Помнікархеалогіі — гарадзішча.
    ГАРАДЗІЛАЎСКАЯ ІОСІФАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Гарадзілава Маладзечанскага рна. Пабудавана ў 1866 з цэглы і бутавага каменю. Да асн. прамавугольнага ў пла
    510
    ГАРАДЗІШЧА
    Гарадзйаўская Іосіфаўская царква.
    не аб’ёму прымыкаюць 2ярусная шатровая вежазваніца, кароткая трапезная, паўкруглая апсіда з бакавой рызніцай. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Бакавыя фасады расчлянёны спаранымі арачнымі аконнымі праёмаміўатынкаваных і пабеленых ліштвах. У вонкавым аздабленні выкарыстаны вуглавыя лапаткі, аркатурныя паясы, карнізы. На царк. пляц вядзе мураваная арачная брама. Царква дзейнічае.