Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
ГАРАДЗІШЧА, археалагічны тэрмін, які абазначае рэшткі старажытнага ўмацаванага паселішча або горада. Назва паходзіць ад стараж.слав. «городнтм» — агароджваць, умацоўваць. У сэнсе «умацаванае пасяленне, гарадок» слова Г. сустракаецца ў 12 ст. ў «Аповесці мінулых гадоў». На мясцовасці Г. вызначаюцца валамі і равамі, наяўнасцю культ. пласта. На тэр. Беларусі Г. вядомы з позняга бронзавага веку, найб. характэрны для жалезнага веку. У сярэдневякоўі на месцы былых Г. узнікалі дзяцінцы стараж. гарадоў, феадальныя сядзібы і замкі. Г. будавалі на ўзвышаных месцах, каля берагоў рэчак і вадаёмаў. Тыпалагічна падзяляюцца на ўзгоркавыя, мысавыя і балотныя. Узгоркавыя будавалі на ледавіковых пагоркахастанцах, мысавыя — на высокіх бера
гах рэк і азёр, балотныя — сярод поймавых нізін і балот. Г. размяшчаліся паасобку і групамі (гнёздамі) па 3—5 і болей. Сістэма збудаванняў з цягам часу мянялася ад простых канструкцый з вастраколаў да складанай фартыфікацыйнай сістэмы з валоў з драўлянымі сценамі і равоў. На тэр. Беларусі захавалася звыш 1 тыс. Г. Прыкладна на палове з іх праводзіліся археал. даследаванні.
В.І.Шадыра.
ГАРАДЗІШЧА, археалагічныя помнікі — гарадзішча і селішча каля в. Гарадзішча Мінскага рна.
Гарадзішча — шматслойнае ўмацаванае паселішча складанай канфігурацыі на правым беразе прытока р. Пціч — р. Мена (Менка) у месцы ўпадзення ў яе ручая Дунай. Складаецца з вузкага мысавога малога (з адной пляцоўкай) і вял. (амаль квадратнай формы з верхняй і ніжняй пляцоўкамі, розніца ўзроўняў паміж імі 8—9 м) гарадзішчаў. 3 напольнага боку ўмацавана дугападобным ровам і валам выш. 8 м. Малое гарадзішча шматслойнае. Ніжнія пласты ўтрымліваюць матэрыялы штрыхаванай керамікі культуры, верхнія — часоў Кіеўскай Русі. Ад вял. гарадзішча малое аддзялялася валам, зараз ледзь прыкметным. Культ. пласт вял. гарадзішча ўтрымлівае матэрыя
лы банцараўскай культуры, перыядаў Кіеўскай Русі, ВКЛ і Новага часу. Пазнейшыя напластаванні верхняй пляцоўкі часткова былі знішчаны.
Абследаванні і раскопкі праводзілі ў 1930 А.Рынейскі, у 1935 А.М. Ляўданскі, у 1954 А.Р.Мітрафанаў, у 1963 і 1967 Э.М.Загарульскі, у 1968 і 1970 М.А.Ткачоў,у 1976—83 Г.В.Штыхаў, у 1991 Ю.А.Заяц. Культ. пласт 0,4—0,5 м. Першапачаткова малае гарадзішча займала мысавае ўзвышша пры сутоцы Дуная і Мены. Земляныя ўмацаванні былі пабудаваны на фінальным этапе існавання або пры засяленні пляцоўкі вял. гарадзішча носьбітамі банцараўскай культуры. Валы вял. гарадзішча былі ўзведзены ў 10 ст. і спачатку мелі выш. 4 м. Аснову вала складалі 3 рады дубовых зрубаўгародняў памерамі 3,5 х 4 м, запоўненыя супессю і суглінкам. На працягу 10 ст. вал не менш чым 2 разы дабудоўваўся, у выніку чаго яго выш. дасягнула 8—8,2 м. Знойдзены амулет з егіпецкага фаянсу (2—3 ст.), срэбная завушніца з прывескай валынскага тыпу, бронзавыя спражкі, нагрудны абразок з выявамі св. лекараў Казьмы і Даміяна, якіх бласлаўляе СпасЭмануіл, наканечнік похваў мяча, шкляныя і сердалікавая пацеркі, фрагменты амфар ляпнога і вырабленага на крузе керамічнага посуду, донцы гаршкоў з клеймамі ў выглядзе знака Рурыкавічаў (трохзубца), жорны (9—12 ст.), кафля, манеты, керамічны посуд і вырабы зжалеза (17—19 ст.).
С е л і ш ч а размешчана на палях і на тэр. вёскі ўздоўж ручая Дунай і р. Мена да ўпадзення яе ў Пціч. Пл. 40 га. Даследавалі ў 1963 Э.М.Загарульскі, у 1975 і 1983 Г.В.Штыхаў, у 1992, 1996—2001 Ю.А.Заяц. Даследавана 1900 м2. Выяўлены рэшткі жылых і гасп. пабудоў, развалы печаў 10—12 і 14—17 ст. Вызначана, што ў 5—8 ст. паселішча мела пл. 1,5—2 га, да пач. 10 ст. — не менш за 10 га, да сярэдзіны 11 ст. — 40 га. Знойдзены фрагменты глінянага посуду культур штрыхаванай керамікі, банцараўскай, валынцоўскай, лукірайкавецкай і роменскай, прасліцы гліняныя біканічныя з вял. адтулінай і шыферныя, жал. нажы, ключы, наканечнікі
511
ГАРАДЗІШЧА
стрэл, сякеры, порхніца, наральнікі, крэсівы, тачыльныя брускі, бронзавыя спражкі, пярсцёнкі, фібулы, гіркіразнавагі, накладкі на наборныя баявыя паясы, віслая пячатка кн. Глеба (12 ст.), срэбны дырхем 893; да 14—17 ст. адносяцца керамічныя посуд, кафлі, курыльныя люлькі, жал. нажы, ключы, відэлец, шкляны посуд, вырабы з каляровых металаў, срэбныя, білонавыя і медныя манеты. На неўмацаванай частцы паселішча, што знаходзіцца на Пд ад гарадзішча, знойдзены спарадычна размешчаныя 18 пахаванняў. Неўмацаванае паселішча з 10 ст. з’яўлялася эканам. і, магчыма, культавым цэнтрам значнага скаплення вясковых паселішчаў цэнтр. часткі Беларусі; верагодна, яно было «местам» — тыпам неўмацаваных прадгар. паселішчаў, які згадваецца ў летапісным артыкуле 947. 3 будаўніцтвам дзяцінца і пераўтварэннем «места» ў горад, гэтае паселішча стала rap. пасадам, які раздзяляўся рэчкай і ручаём на некалькі частак. Гарадзішча было ўмацаваным цэнтрам (дзяцінцам) пасялення (горада) на р. Мена — цэнтра Менскай воласці дрыгавіцкага племені, а потым Менскага ўдзельнага княства Полацкай зямлі. Мяркуюць, што гэты горад называўся Менскам (Меньскам, Менескам) і папярэднічаў больш позняму цэнтру, што быў пабудаваны пры ўпадзенні Нямігі ў Свіслач. 3 разгромам пасяленняў 1067,апазнейіяго заняпадам гарадзішча стала ўмацаванай феад. сядзібай — «дваром», на частцы тэр. пасада пачало фарміравацца мястэчка.
Літ:. Загорульскмй Э.М. Возннкновенне Мннска. Мннск, 1982; Ш т ы х о в Г.В. Прагорад на Менцы // Беларусікая археалогія. Мінск, 2001. Т. 3; 3 а я ц Ю.А. К проблеме первоначального Менска (сравннтельная хронологня поселеннй на реках Немнга н Мена) // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. 2005. № 9; Гісторыя Мінска. Мінск, 2006.
Ю.А. Заяц.
ГАРАДЗІШЧА, археалагічныя помнікі — гарадзішча і селішча каля в. Гарадзішча Мядзельскага рна.
Г а р а д з і ш ч а за 0,5 км на 3 ад вёскі, злева ад шашы Княгінін—Мядзел, на ўзгорку. Пляцоўка авальнай
формы, памерамі 62 х 36 м, умацавана 2 дугападобнымі валамі: унутраным (па краі пляцоўкі) і вонкавым (на схіле ўзгорка). Адкрыў у 1893 Ф.В.Пакроўскі, даследавалі ў 1969— 73 А.Р.Мітрафанаў, у 1986—88 Э.М. Загарульскі. Выяўлены каменныя вымасткі, складзеныя ў 2—3 рады, больш за 20 гасп. ям і паграбоў. Знойдзены абломкі ляпнога посуду слоікавых, слабапрафіляваных і рабрыстых форм ранняй і позняй штрыхаваных керамікі культур жалезнага веку, прылады працы (жалезныя сякеракельт, зубіла, сярпы, нажы, каса, шылы, каменныя зерняцёркі, цёрачнікі, гліняныя прасліцы, льячка, тыглі) і упрыгажэнні (бронзавае скроневае кольца, жалезныя посахападобныя шпількі, падвескі, пранізка).
С е л і ш ч а банцараўскай культуры на паўн., паўн.зах. і зах. частках пакатых схілаў гарадзішча. У 1965— 72 А.Р.Мітрафанаў даследаваў 2612 м2. Выяўлены рэшткі 42 наземных і паўзямлянкавых жытлаў (11 слупавых і 31 зрубавае). Слупавыя дамы прамавугольнай або трапецападобнай формы, пл. 10—21 м2 з адкрытымі ачагамі ў выглядзе гліняных пляцовак з умураванымі камянямі. Зрубавыя пабудовы прамавугольнай формы, пл. 6,2—15 м2, заглыблены ў мацярык на 0,2—0,6 м. Яны ацяпляліся печамікаменкамі, рэшткі якіх у выглядзе развалаў абпаленых камянёў размяшаліся ў адным з кутоў жытлаў. Побач з жытламі знаходзіліся гасп. ямы. Знойдзены абломкі гладкасценных гаршкоў, місак і міскападобных пасудзін, жалезныя сярпы, нажы, наканечнік кап’я, шпоры, падковападобная фібула, жалезныя і бронзавыя бранзалеты, трапецападобныя падвескі, пярсцёнкі, пранізка, абломкі сярэбраных шыйных грыўняў, гліняныя біканічныя прасліцы, тыглі. А.А.Егарэйчанка.
ГАРАДЗІШЧА, археалагічныя помнікі — гарадзішча і селішча каля в. Гарадзішча Пінскага рна.
Гарадзішча на высокім мысе карэннай тэрасы ўсх. берага воз. Гарадзішчанскае (Палескае). Авальная ў плане пляцоўка памерамі 22 х 27 м. У 1983 і 1986 В.С.Вяргей даследавала 200 м2. Выяўлены камен
нацагляны фундамент васьмівугольнай у плане капліцы канца 18 ст. і 5 безынвентарных пахаванняў па абраду трупапалажэння. 3 паўн. і ўсх. бакоў пляцоўкі ўскрыты ўчастак пясчанага вала вы ш. 0,7—1,8 м з рэшткамі згарэлай драўлянай сцяны з вертыкальных слупоў, пастаўленых на адлегласці 3 м адзін ад аднаго і замацаваных паміж імі гарызантальных бярвён. Падваламдаследаваны культ. пласт з матэрыяламі эпохі неаліту, бронзавага веку і зарубінецкай культуры.
С е л і ш ч а (пл. каля 4 га) прымыкае да гарадзішча з трох бакоў, першапачаткова было аддзелена ад яго ярам. У 1987—89 і 1990—99 В. С. Вяргей і A. В. 1 оў даследавалі каля 1000 м2. Культ. пласт 0,5—1,2 м, выяўлены 150 гасп. і слупавыхям, 2 ачагі позназарубінецкай культуры 1 — 3 ст., 4 наземныя жылыя пабудовы з печкамікаменкамі 10 ст. Знойдзена каля 17 тыс. вырабаў з крэменю, гліны, каменю, чорнага і каляровых металаў, шкла, косці.
Па дадзеных стратыграфіі і тыпалогіі рэчаў прасочваюцца культ.гіст. этапы функцыяніравання паселішча. Яно ўзнікла на беразе возера ў фінальным палеаліце (8е тыс. да н.э., свідэрская культура); у познім неаліце (3е — пач. 2 тыс. да н.э.) тут пражывала насельніцтва нёманскай і шнуравой керамікі культур; у 2 ст. да н.э. — 2 ст. н.э. — зарубінецкай культуры. На мяжы 2—3 ст. у керамічным комплексе прасочваюцца элементы вельбарскай культуры готаў. Росквіт паселішча ў Г. прыпадае на 8— 10 ст. і звязаны са слав. насельніцтвам лукарайкавецкай культуры. Гэтымперыядам датуюцца абарончыя збудаванні на пляцоўцы гарадзішча; прылеглае да яго селішча дасягае макс. памераў. Тапаграфія гэтага часу, рэчавы комплекс, у якім прысутнічаюць рамесныя вырабы як мясц., так і блізкаўсх., цэнтр.азіяцкага і зах,еўрап. паходжання (упрыгажэнні, зброя, рыштунак каня і вершніка, прылады працы і прадметы побыту), сведчаць, што паселішча з’яўлялася гандлёварамесным цэнтрам, ці «протагорадам». Статус паселішча вызначаўся яго месцазнаходжаннем на
512
ГАРАДЗІШЧАНСКАЯ
ўчастку еўразійскага воднага шляху з Прыбалтыкі ў Чорнае і Каспійскае моры. Археал. матэрыялы таксама дазваляюць прасачыць генетычную сувязь лукарайкавецкай культуры са стараж.рус. часам.
В.С.Вяргей, А.В.Іоў.
ГАРАДЗІШЧА, гарадскі пасёлак у Баранавіцкім рне, на р. Сэрвач (прыток Нёмана). За 25 км на П н ад г. Баранавічы і чыг. ст. БаранавічыПалескія налініі Брэст—Мінск, 231 км ад Брэста, на аўтадарозе Баранавічы—Навагрудак. Цэнтр Гарадзішчанскага пасялковага Савета. 840 гаспадарак, 2176 ж. (2010).