Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
ГАНЧАРЭНКА (па мужу Е ў д a ш э н к а) Надзея Мацвееўна (н. 1.7.1929, г. Адэса, Украіна), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1968). Скончыла Адэскае тэатр. вучылішча (1950). Працавалаў Адэскім
тэатры юнага гледача. У 1955—88 у Брэсцкім абл. драм. тэатры імя Л КСМБ. Яе творчай манеры ўласцівы эмацыянальнасць, мяккі пластычны малюнак ролі, псіхалагізм. Сярод роляў: Ганна Ісакаўна («Верачка» А.Макаёнка), Зорына («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Інга («Чатыры крыжы на сонцы» А.Дзялендзіка), Наталля Фадзееўна («1 змоўклі птушкі» І.Шамякіна), Маці («Парог» А.Дударава), Валька («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Паўліна («Кухарка» А.Сафронава), Наташа («Тры сястры» А.Чэхава), Марозава («Вернасць» паводле В.Бергольц), Эліза («Пігмаліён» Б.Шоу), Марсела («Сабака на сене» Лопэ дэ Вегі), лэдзі Мільфард («Каварства і каханне» Ф.Шылера) і інш.
ГАПЁЕВА Дар’я Іванаўна (1901, в. ІсканьБыхаўскагарна— 1976ці 1977), беларуская казачніца. Аддзеда, вядомага казачніка, пераняла многія нар. творы. Казкі, запісаныя ад Г., уключаны ў кнігі серыі «Беларуская народная творчасць» (БНТ) «Чарадзейныя казкі» (ч. 2, 1978) і «Казкі ў сучасных запісах» (1989). Рэпертуар казак: «Лісіца і дрозд», «Пра Іванькудурачка», «Сястрабязручка», «Пра беднага і багатага брата», «Шут Грышка» і інш. Г. беражліва адносілася да аўтэнтычнага тэксту. Замовы, запісаныя ад яе, уключаны ў том «Замовы» серыі БНТ.
ГАПІЁНКА Валянцін Міхайлавіч (н. 17.6.1946, в. Курганаўка Кемераўскай вобл., Расія), беларускі архітэктар. 3 1977 гал. архітэктар Брэста, з 1973 у інце «Брэстпраект». Асн. работы ў Брэсце: інтэр'еры рэстаранаў «Інтурыст» (1975) і «Брэсцкае піва» (1977), серыя індывід. буйнапланавыхдамоўдля домабуд. камбіната, праект забудовы мікрараёна Усход 3, аэравакзал (усе 1986, у сааўт.), генеральны план сумесна з інтам «БелНДІпраектгорадабудаўніцтва» (1993), эскізны праект з тэхнікаэканам. абгрунтаваннем свабоднай эканам. зоны «Брэст» (1997), дызайнпраекты Лядовага палаца (1999), легкаатлетычнага манежа (2000), кантрольнапрапускнога пункта «Варшаўскі мост» (2002), Палаца спорту «Вікторыя» (2004). Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
В.М.Гапіенка.
ГАРАБУРДА Васіль Міхайлавіч, беларускі друкар і кнігавыдавец 16 ст. Удзельнічаў у рабоце Заблудаўскай друкарні. Арганізаваў друкарню ў Вільні (пазней перайшла да Мамонічаў), дзе выдаў «Евангелле вучыцельнае» (каля 1580; блізкая копія заблудаўскага выдання 1568—69), «Актоіх» («Васьмігалоснік») з пасляслоўем (1582; падпісаны ім). У сваёй выдавецкай дзейнасці працягваў традыцыі Заблудаўскай друкарні, выдаваў кнігі на царк.слав. мове вял. фарматам, у 2 колеры. Захавалася каля 35 экз. яго кніг.
ГАРАВАЯ Галіна Аляксандраўна (н. 7.2.1941, г. Барысаглебск Варонежскай вобл., Расія), беларускі скульптар. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1973). У 1972—78 на Мінскім маст.вытворчым камбінаце. Працуе ў станковай і манумент. скульптуры. Сярод станковых твораў: «Беларусь партызанская», «Касманаўты» (абодва 1975), «Несцерка і Паўлінка» (1985), «Дзекабрысты» (1986), «Сляпыя» (1993), «Пацалунак», «Смутак» (абодва 1999), «Маўчанне», «Двое» (абодва 2011), «Жаночая фігура», «Японскі матыў» (абодва 2004), трыпціх «Нараджэнне» (1990) і інш. Аўтар манумент. кампазіцыі «Маці» (1976, р.п. Глуша Бабруйскага рна), помніка воінамкавалерыстам (1981, в. Горня Хоцімскага рна; архіт. Ю.Мамлін), паркавай скульптуры «Голуб» (1988). ГЛ.Чэбан.
ГАРАВІК, Гарыня, Г а р ы н ь б a г а т ы р, персанаж сюжэтных казак. Асілак, які дапамагае асн. герою высватаць нявесту, вырашыўшы цяжкія задачы. Г. валодае велізарнай
506
ГАРАДЗЕЦ
сілай, здольны пераносіць з месца на месца горы, можа выйсці адзін супраць шматлікага варожага войска. У яго ёсць дзівосныя памочнікі: Аб’ядала, Мароз і інш. Бел. казкі гэтага сюжэтнага тыпу запісалі У.Дабравольскі, Е.Раманаў (казка «Васькапапялышка»). У аснове вобраза Г. даследчыкі бачаць адлюстраванне сувязей чалавека з навакольным светам, формы ягоўзаемадзеяння з прыродай і яе стыхіямі.
Літ.: Б а р a г Л.Р. Сюжэты і матывы беларускіх народных казак. Мінск, 1978.
ГАРАВІК, паводле беларускіх народных паняццяў спявак, які ў шматгалосых спевах меў саліруючы голас — падводку (умее «падводзіць», «вярха браць»), Тэрмін ужываўся ва Усх. Палессі, дзе было развітае нар. падгалосачнае шматгалоссе.
ГАРАДЗЁЙСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў г.п. Гарадзея Нясвіжскага рна. Пабудавана ў 1806 (па інш. крыніцах у 1869). Абкладзена чырвонай цэглай у канцы 20 ст. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прытвор з 8граннай шатровай званіцай у завяршэнні, 2гранная апсіда. Асн. аб’ём накрыты высокім 2схільным дахам з вальмамі над апсідай, завершанай цыбулепадобнай галоўкай. Плоскасныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Побач з царквой узведзена мураваная 4гранная шатровая званіца, адкрытая арачнымі прасветамі і завершаная макаўкай. Царква дзейнічае.
ГАРАДЗЁЙСКІ ЎЗОРНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1980 у г.п. Гарадзея Нясвіжскага рна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 1995 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.М.Галяновіч. У складзе аркестра 12 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. У рэпертуары творы кампазітараўкласікаў. Калектыў — дыпламант абл. аглядуконкурсу маст. самадзейнасці «Суквецце надзей» (г. Слуцк, 2009), удзельнік абл. свята духавой музыкі «Майскі вальс» (г. Маладзечна, 2010). І.М.Галяновіч.
ГАРАДЗЁЦ, вёска ў Кобрынскім рне, на канале Мухавец (Каралеўскі канал). За 22 км на У ад г. Кобрын, 2 км ад чыг. ст. Гарадзец на лініі Брэст—Гомель, 68 км ад Брэста. Цэнтр Гарадзецкага с/с. 554 гаспадаркі, 1366 ж. (2010).
Упершыню згадваецца ў 1142. У 1286 валынскі кн. Уладзімір Васількавіч завяшчаў Г. сваёй жонцы. Пазней Г. — горад у вотчынным уладанні князёў Кобрынскіх, з пач. 16 ст. ўваходзіў у лік каралеўскіх «сталовых маёнткаў». У 1563 горад і двор Кобрынскай эканоміі (з 1532), з 1566 у Брэсцкім ваяв. ВКЛ. У горадзе існавалі рынак, 5 вуліц, Ільінская царква, 205 двароў. У 16 ст. Г. належаў удаве Стэфана Баторыя каралеве Ганне. У 1588 атрымаў магдэбургскае права. У 1597 меліся дом святара, млыны, 5 піўных і мядовая корчмы, царква. У 1633 дзейнічаў касцёл. Пасля 1757 Г. — мястэчка, цэнтр Кобрынскага ключа. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 у Гродзенскай губ. У 1886 цэнтр воласці. У 1891 мястэчка, 1559 ж., праваслаўная царква, яўр. школа, прыстань, 2 кірмашы штогод. У 1897 — 279 двароў, 1691 ж., 2 царквы, 2 яўр. малітоўныя дамы, сінагога, нар. вучылішча (у 1905 — 185 хлопчыкаў, 15 дзяўчынак), валас
Гарадзейская СпасаПраабражэнская царква.
ное праўленне, пошта, 4 ветраныя млыны, 4 кузні, цагельны завод, магазін, 14 крам, 3 піцейныя дамы. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Кобрынскага павета Палескага ваяв. У 1932 пабудаваны нар. дом, пажарнае дэпо. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 у Антопальскім рне Брэсцкай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У 1940 мястэчка, 305 двароў, 1153ж., 2 паравыя млыны, няпоўная сярэдняя школа, фельчарскі пункт, хатачытальня, крама. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.8.1959 уКобрынскімрне.У 1970 — 411 двароў, 1500 ж. У 1996 — 560 гаспадарак, 1483ж.
У 2010 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, клуб, бка, бальніца, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», кафэ, 4 магазіны. Краязнаўчы музей. Брацкая Marina сав. воінаў і помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква Ушэсця (1735 ці 1799).
ГАРАДЗЁЦ, вёска ў Рагачоўскім рне, на р. Ржаўка (прыток р. Дняпро). За 28 км на ПдУ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў—Жлобін, 106 км ад Гомеля, на аўтадарозе Хімы—Гадзілавічы. Цэнтр
507
ГАРАДЗЕЦ
Гарадзецкага с/с. 330 гаспадарак, 925 ж. (2010).
Вядомы з 18 ст. У вайну 1812 каля мястэчка адбываліся сутычкі франц. войск з атрадамі рус. генерала Ф.Ф. Эртэля. У 1816 у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ., 24 двары. У 1838 — 106 двароў, у 1860 524 ж. У 1880 мястэчка, цэнтр воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губ., 130 двароў, 820 ж., валасная ўправа, нар. вучылішча, 3 крамы, царква, яўр. малітоўная школа, 2 кірмашы штогод. У 1869 пабудавана царква. У 1897 — 183 двары, 1306 ж., 2 ветракі, 2 крупадзёркі, аддз. паштовай сувязі, царква, вінная крама, 2 кірмашы штогод. 3 26.4.1919 цэнтр воласці Рагачоўскага павета Гомельскай губ. РСФСР. 23.12.1920 уведзена ў эксплуатацыю электрастанцыя, запрацаваў ветэрынарны пункт. 3 3.3.1924 у БССР, з 17.7.1924 — цэнтр Гарадзецкага рна, з 4.8.1927 у Рагачоўскім рне, да 26.7.1930 у Бабруйскай акрузе. У 1929 дзейнічалі нафтавы млын, торфаздабываючая арцель, кузня, кравецкая і шавецкая майстэрні. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У 1940 — 379 двароў. У 1941 — 240 двароў, 1319 ж. У Вял. Айч. вайну ў сярэдзіне жн. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 30.11.1942 партызаны разграмілі тут варожы гарнізон. У снеж. 1943 ням.фаш. акупанты спалілі 183 двары і загубілі 181 ж. Вызвалены Г. 4.12.1943. Пасля вайны адбудавана. У 1959 —
Гарадзецкая Успенская царква.
1149 ж. У 1970 — 331 двор, 1046 ж. У 1980 да вёскі далучана суседняя в. Сямінаўка. У 1996 — 471 гаспадарка, 1145 ж.
У 2010 дзіцячы сад, сярэдняя школа, дапаможная школаінтэрнат, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», кафэ, 4 магазіны. Гісторыкакраязнаўчы музей. Брацкія магілы сав. воінаў і магіла падпалкоўніка В.М.Лезава, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Успенская царква (1869). Радзіма парт. і дзярж. дзеяча, Героя Сац. Працы М.М.Слюнькова (н. 1929).
ГАРАДЗЁЦ, вёска ў Шклоўскім рне. За 8 км на У ад г. Шклоў, 11 км ад чыг. ст. Шклоў на лініі Орша—Магілёў, 45 км ад Магілёва, на аўтадарозе, якая злучае Шклоў з аўтамагістраллю Гомель—Віцебск. Цэнтр Гарадзецкага с/с. 202 гаспадаркі, 559 ж. (2010).
Вядомы з 17 ст. ў складзе ВКЛ. У 1635 сяло (32 двары) у Плешчыцкім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета Віцебскага ваяв., дзярж. ўласнасць. У 1650 у Чурылаўскай воласці Копыскага графства, шляхецкая ўласнасць. У 1670 у Гарадзецкім войтаўстве, 28 двароў, у 1737 — 47 двароў. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, уладанне графа П.Завадоўскага. У 1785 у Копыскім павеце Магі