• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    рычная кампазіцыя Г.р., вылучаная ў цэнтры трохвугольным або фігурным франтонам. Іх карпусы накрываліся 1 або 2схільным дахам. Акрамя крам Г.р. ўключалі складскія памяшканні і каморы. Ю.Ю.Захарына.
    ГАНЁСТАВА Людміла Раманаўна (18.7.1923, в. Калышкі Лёзненскага рна — 16.11.2009), беларуская спявачка (лірыкадраматычнае сапрана). Засл. артыстка Беларусі (1964). Скончыла Бел. кансерваторыю (1955). 3 1949 артыстка хору Бел. радыё, у 1957—80 салістка Дзярж. тэатра оперы 1 балета Беларусі. У 1988—94 выкладала ў школах. Артыстка драм. і трагедыйнага плана. У операх бел. кампазітараў стварыла яркія вобразы: Марысі («Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Аксаны («Калі ападае лісце» Ю.Семянякі). Выканала партыі ў класічных операх: Наташа («Русалка» А.Даргамыжскага), Аіда, Леа
    нора, Амелія, Дэздэмона («Аіда», «Трубадур», «Бальмаскарад», «Атэла» Дж.Вердзі), Марыя, Настасся («Мазепа», «Чарадзейка» П.Чайкоўскага), Маргарыта(«Фауст» Ш.Гуно), Чыочыосан (аднайм. опера Дж.Пучыні) і інш.
    ГАНКІН Евель Мордухавіч (26.10. 1922, в. Шчадрын Жлобінскага рна — 2.5.1996), беларускі мастак кіно. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1968). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1943). 3 1946 на к/студыі «Беларусьфільм». Для работ характэрны кампазіцыйная завершанасць, трапная характарыстыка вобразаў. Аформіў фільмы: «Паўлінка»
    (1952), «Пяюць жаваранкі» (1953), «Хто смяецца апошнім» (1954, з А.Грыгар’янцам), «Нашы суседзі» (1957), «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958), «Апошні хлеб» (1963), «Крыніцы» (1965), «Я родам здзяцінства» (1967), «Вайна пад стрэхамі» (1971), «Заўтрабудзе позна» (СССР— Чэхаславакія, 1973), «Хлеб пахне порахам» (1974), тэлефільмы «Кафедра» (1982), «Яго батальён» (1988), «Пайсці і не вярнуцца» (1989). Працаваў таксама ў галіне станковай і кніжнай графікі. Яму прысвечаны дакум. фільм «Легендамі не карануйце нас» (2003, рэж. Ф.Кучар).
    ГАННА I ІАКІМ, біблейскія бацькі Марыі, у праваслаўнай традыцыі — Богабацькі, якія нарадзілі Дзеву Марыю пасля 50 гадоў бяздзетнага шлюбу. Культы св. Г. 1 1. пачалі фарміравацца ў 6 ст., найб. іх шанаванне пачалося з 12 ст. У бел. мастацтве св. Г. і I. прысвечаны абразы (Маларыцкі
    497
    ГАНЦАВІЦКАЕ
    майстар, «Дабравесце Ганне», «ІДалаванне Іакіма і Ганны», 1648—50; Пётр Яўсеевіч з Галынца, «Нараджэнне Маці Боскай», 1649; Басценавіцкі майстар, «Цалаванне Іакіма і Ганны», 1723—28; «Цалаванне Іакіма і Ганны», сярэдзіна 18 ст.), алтарныя скульптуры (Пётр Грамель, алтар капліцы св. Барбары касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, в. Будслаў Мядзельскага рна, 1643—49), роспісы (фрэскі капліцы св. Троіцы ў Любліне, 1418; капліцы св. Крыжа кафедральнага сабора на Вавелі ў Кракаве, 1470, і Святадухаўскай царквы Тупічэўскага манастыра ў Мсціславе, сярэдзіна 17 ст.), графічныя выявы. Найб. пашыраныя сюжэты: «Сустрэча Іакіма і Ганны» («Цалаванне Іакіма і Ганны»), «Раство Маці Божай», «Увядзенне ў храм». Клеймамі абразоў «Раство Маці Божай» з’яўляліся сюжэты: «Іакім і Ганна прыносяць сваю ахвяру ў храм», «Адмаўленне дароў Іакіма і Ганны», «Плач Іакіма ў пустыні», «Плач Ганны ў садзе», «Маленне Іакіма», «Маленне Ганны», «Дабравесце Іакіму», «Дабравесце Ганне», «Пяшчота Дзевы Марыі», «Сем крокаў Дзевы Марыі», «Святая Ганна з Марыяй і немаўлём Хрыстом», «Святое сямейства са святым Іакімам і святой Ганнай», «Святая Радня».
    Літ.: Церашчатава В.В. Старажытнабеларускі манументальны жывапіс. Мінск, 1986; Лявонава А.К. Старажытнабеларуская скульптура. Мінск, 1991; Іканапіс Заходняга Палесся. Мінск, 2002; Высоцкая Н.Ф. Жывапіс барока Беларусі: [альбом]. Мінск, 2003; Л a з у к а Б.А. Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1—2. Мінск, 2007. Б.А.Лазука.
    ГАНЦАВІЦКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ТАЛАКА». Створана ў 1990 у г. Ганцавічы пры раённым Доме культуры (з 1992 rap. Дом культуры). У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.Б.Марцінкевіч. У складзе аб’яднання 13 чал. ва ўзросце ад 21 да 56 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда нар. песні і музыкі, твораў бел. і мясц. аўтараў. У рэпертуары забаўляльныя праграмы («Вячоркі», «На вясковай вуліцы», «Грай, музыка, грай»), абрады («Заручыны», «Вяселле», «Дзяды»), Ка
    лектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы), рэсп. рэгіянальнага фальклору «Палескі карагод» (г. Пінск, абодва 2000). І.А.Гурская.
    ГАНЦАВІЦКАЕ ЎЗОРНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «СПАДЧЫНА». Створана ў 1983 у в. Ганцавічы Ганцавіцкага рна пры Доме нар. культуры. У 1998 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.В.Занькава (з 1983), Я.М.Гардзей (з 2009). У складзе калектыву 20 чал. ва ўзросце ад 9 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — даследаванне гісторыі роднага краю, адраджэнне традыц. культуры. Удзельнікамі аб’яднання сабраны мясц. песні, песніпагалоскі, прыпеўкі, прыкметы, гульні, легенды і паданні, дакум. матэрыял па гісторыі вёскі; створаны этнаграф. пакой (300 экспанатаў) пры Доме нар. творчасці, музей сялянскага двара пад адкрытым небам. Адроджаны абрады: «Радзіны», «Заручыны», «Вяселле», «Пахаванне», «Уваходзіны», «Зажынкі», «Дажынкі». Аб'яднанне — удзельнік рэсп. конкурсаў «Мой радавод: лёс сям'і ў XX ст.», «Гісторыя з паштовай скрыні» (абодва 2001, 2003, Мінск).
    /. Б. Марцінкевіч.
    ГАНЦАВІЦКАЯ НАРОДНАЯ ЭСТРАДНАЯ СТЎДЫЯ «ПРАВІНЦЫЯ». Створана ў 1995 у г. Ганцавічы пры гар. Доме культуры. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.С.Багроў. У складзе студыі 32 чал. ва ўзросце ад 14 да 66 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда сучаснай эстр. песні. У рэпертуары творы бел., замежных і самадзейных кампазітараў, бел. нар. песні ў сучаснай апрацоўцы. Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. фестываляў: фалькл.этнаграф. «Талакуха на Бярэсці» (турыстычная база «Лясное возера», Баранавіцкі рн, 2001), патрыятычнай песні «Люблю цябе, Белая Русь» (1999), эстр. мастацтва «Рытмы маладосці» (1996, 1999, 2002, 2005, 2008), конкурсу выканаўцаў патрыятычнай і ваен. песні «Вікторыя» (2005), абл. тура ўсебел. фесты
    валю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1997—98, усе г. Брэст).
    І.А.Гурская.
    ГАНЦАВІЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА і м я
    В.Ф.П раскурава. Засн. ў 1946 у г. Ганцавічы, з 1996 імя В.Ф.Праскурава. Кніжны фонд (2010) 35,8 тыс. экз., 3,5 тыс. чытачоў. Акрамя задавальнення інфармацыйных патрэб карыстальнікаў, асн. кірункі дзейнасці: краязнаўчая праца, прававая і экалагічная асвета, прапаганда здаровага ладу жыцця. З’яўляецца інфармацыйным і метадычным цэнтрам раёна, на базе якога праходзяць круглыя сталы, практыкумы, раённыя семінары павышэння кваліфікацыі сельскіх бібліятэкараў. Пры бцы створаны цэнтр прафес. развіцця (2008) «Шлях да поспеху». Бка праводзіць прэзентацыі новых выданняў, дні інфармацыі, творчыя вечары. Пры ёй працуюць аматарскія аб’яднанні «КЦС» (Клуб цікавага суразмоўцы), «Час і я».
    ГАНЦАВІЦКІ ДОМ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ. Створаны ў 1997 у в. Ганцавічы Ганцавіцкага рна як школа мастацтваў. 3 1998 сучасная назва. Пл. памяшканняў 52 м2. Асн. кірункі дзейнасці — адраджэнне, захаванне, развіццё і папулярызацыя традыцый нар. творчасці. Працуюць гурткі: вышыўкі, саломапляцення, карункапляцення, ткацтва, вуснай нар. творчасці. Збірае матэрыялы пра мясц. абрады, вусны фальклор, вядзе работу з майстрамі. Дзейнічае ўзорнае краязнаўчае аматарскае аб’яднанне «Спадчына», клуб аматараў песні «Церніца». Mae этнаграф. куток са стараж. прадметамі побыту і вырабамі нар. творчасці. 3 2000 дзейнічае музей сялянскага двара пад адкрытым небам, дзе прадстаўлены традыц. жылыя, гасп. пабудовы і іх макеты. Праводзіць забаўляльныя праграмы, а таксама выстаўкі, экскурсіі, канцэрты, святы вёсак, вячоркі. Майстры і гурткоўцы — удзельнікі абл. свята майстроў «Траецкі KipMam» (Мінск, 2000), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Столін, 2008; г. Маларыта, 2010), сямейнай творчасці «Пад дахам дома твайго» (г.
    498
    ГАНЦАВІЦКІ
    1
    2
    Да арт. Ганцавіцкі Дом народнай творчасці: 1 — вучаніца за работай; 2 — у гуртку саломапляцення.
    Ганцавічы, 2010), раённых мерапрыемстваў.
    ГАНЦАВІЦКІ НАРбДНЫ АРКЁСТР НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1975 у г. Ганцавічы пры гар. Доме культуры. У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.В.Марцінкевіч (з 1975), А.В.Крысюк (з 2009). У складзе аркестра 20 чал. ва ўзросце ад 21 да 57 гадоў. У інструментарыі: скрыпка, домра, альт, цымбалы, баян, гуслі, труба, саксафон, фп., бас, ударная ўстаноўка, шумавыя інструменты. Асн. мэтадзейнасці — прапагандаінструм. музыкі, лепшых твораў, створаных бел. і замежнымі кампазітарамі. У рэпертуары больш за 40 твораў розных стыляў і накірункаў, у т.л. песні бел. кампазітараў («Лявоніха», «Танец з палескай сюіты» Я.Глебава), аўтарскія («Лілея», «Верасовая
    паляна», «Маядалёкая вёска» В.Марцінкевіча), класічныя («Пасадобль» Х.Мунзоніуса, «Калыханка» Дж.Гершвіна, арыя з 3й аркестровай сюіты І.Баха) і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Брэст, 1997—98). І.А.Гурская.
    ГАНЦАВІЦКІНАРОДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1969 у г. Ганцавічы пры раённым Доме культуры (з 1992 rap. Дом культуры). У 1980 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.Л.Меляшчук (з 1969), С.С.Макуль (з 1975), С.І.Плотка (з 2005). У складзе аркестра 18 чал. ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда духавой музыкі. У рэпертуары 35 твораў розных стыляў і накірункаў, вак. і інструм. акампанементы. Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. святконкурсаў: духавой музыкі «Фанфара» (г. Брэст, 1973, 1975, 1977, 1979, 1983, 1996, 1999, 2002, 2005, 2008), эстр.джазавай музыкі «Пружанскі блюз» (г. Пружаны, 2009).
    І.А.Гурская.
    ГАНЦАВІЦКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ. Створаны ў 1987 у г. Ганцавічы пры раённым Доме культуры (з 1992 гар. Дом культуры). У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.І.Карняйчук. У складзе хору 34 чал. ва ўзросце ад 57 да 83 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда патрыятычнай песні. У рэпертуары творы сав. кампазітараў, рус. і бел. нар. песні. Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. фестывалю нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (Мінск, 1999), абл. творчасці ветэранаў «Неспакойныя сэрцы» (г.