Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
т.л. асветніцкіх (або школьных), у якіх у даходлівай форме апісваліся і тлумачыліся малавядомыя рэчы, з'явы, выкрываліся маральныя заганы і інш. Майстрам школьнай паэзіі быў Сімяон Полацкі, які ўзбагаціў лру новымі тэмамі і ідэямі, формамі і жанрамі, узняў сілабічнае вершаскладанне на больш высокую ступень. Дзякуючы асветніцкай і паэт. дзейнасці, якую бел. паэт ажыццяўляў у Маскве, вершаваныя творы і першая паэт. школа з’явіліся ў Расіі. Новым відам паэзіі былалірыка, прадстаўленая патрыятычным вершам Я.К.Пашкевіча «Полска квнтнет латіною...» (1621). Твор прысвечаны ролі бел. мовы ў жыцці краю. Патрыятычная тэматыка распрацавана ў польскамоўнай паэме Т.Іяўлевіча «Лабірынт...» (1625), цалкам свецкім дэмакр. творы. Асобнае месца займае лац. паэзія розных відаў і жанраў. 3 дзейнасцю паэтаўновалацінікаў звязана ўзнікненне першых літ. гурткоў пры двары Радзівілаў (С.Рысінскі, Б.Будны, Д.Набароўскі) і ў Віленскай акадэміі (М.Кміціц, М.Сарбеўскі, С.Лаўксмін і інш.). Найб. значны ўклад у развіццё прыгожай славеснасці быў зроблены «славянскім Гарацыем» М.Сарбеўскім, аўтарам од, гімнаў, рытарычных прамоў і цыкла літ.знаўчых прац па тэорыі красамоўства, рыторыцы і паэтыцы барока. Высокамаст. вершы, прысвечаныя ваен. падзеям, складаў С.Рысінскі. Працягам гераізацыі гіст. мінулага Беларусі, распачатай Я.Вісліцкім і Міколам Гусоўскім, з’яўляецца паэма Я.Радвана «Радзівіліяда» (1588). У цэнтры ўвагі аўтара — падзеі Л івонскай вайны. Далейшы прагрэс назіраўся ў драматургіі, што звязана з умацаваннем творчай фантазіі як прынцыпаў літ. дзейнасці. Інтэрмедыі ўсё больш нагадвалі займальныя замалёўкі з жыцця ніжэйшых слаёў грамадства і пашыраліся ў памеры. У творах дзейнічалі абагульненыя тыпы (селянін, яўрэй, студэнт, казак, шляхціц, non), але паступова героі атрымлівалі ўласныя імёны. Сімпатыі аўтараў інтэрмедый цалкам знаходзіліся на баку селяніна, які выступаў прастаком толькі знешне і з гонарам выходзіў са скла
даных сітуацый. Сярод перакладных пераважалі займальныя і павучальныя творы («Траянская гісторыя», «Рымскія дзеі», «Вялікае люстэрка»), Такім чынам, у 1й пал. 17 ст. ўлры пачаўся працэс дыферэнцыяцыі літ. родаў, выпрацоўваліся маст.эстэтычныя прынцыпы творчасці. Адным з гал. яе дасягненняў стала тое, што ўзнікла і развілася цікавасць да прыватнага жыцця звычайнага чалавека невысокага сац. становішча. Творча асімілюючы дасягненні зах.еўрап. лры, пісьменства ВКЛ паслужыла пасрэднікам паміж лрамі Зах. Еўропы 1 слав. ўсходу.
У перыяд позняга барока (2я пал. 17 — 1я пал. 18 ст.) адбывалася развіццё асобных нац. лр народаў ВКЛ. Глыбокі ўнутраны крызіс, нашэсці шматтысячных армій, паліт. заняпад дзяржавы, апалячванне інтэлігенцыі, шляхты і часткі гар. насельніцтва, скасаванне многіх правоў ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай і інш. фактары спарадзілі да 1740х гг. адносны застой у культ. развіцці. Выпрацаваныя на працягу стагоддзяў духоўныя каштоўнасці, нормы сац. паводзін — усё стала адносным і няўстойлівым. Змена сац. умоў і гіст. сітуацыі патрабавала ад лры змены ўнутраных фактараў існавання, пераразмеркавання сваіх магчымасцей і рэзерваў. У пераходны перыяд узрасла роля вуснай нар. творчасці, што абумовіла ўзрастанне ў літ. працэсе ролі свецкай ананімнай лірыкі, якая бытавала ў складзе ананімных рукапісных зборнікаў (Аршанскага, Варшаўскага, Курніцкага, Маскоўскіх і інш.). У лірыцы склаліся 3 асн. разнавіднасці, супастаўляльныя з трыма «шцілямі» маст. барока. Належная да «высокага шцілю» духоўная паэзія прадстаўлена вершамі і кантамі («Пра Страшны суд», «Роздум аб смерці» і інш.), аднак у цэлым адбывалася яе разбурэнне знутры. Амаль спынілася развіццё эпічнай духоўнай паэзіі. На скрыжаванні «высокага і сярэдняга шціляў» развівалася гарамадскафілас. лірыка, у якой закраналіся гал. праблемы чалавечага існавання. Калі адраджэнскі паэт. эпас супрацьпастаўляў вобраз суцэльнага індывіда прыродзе
441
ВЯЛІКАЕ
і наваколлю без уліку сувязі чалавека з грамадствам, то ў эпоху барока антрапацэнтрычныя каштоўнасці выступалі ў інш. кантэксце. Асоба ўяўлялася зменлівай і не менш складанай, чым стыхіі свету і асяроддзе, у якім існуюць людзі. Асэнсаванне сувязі чалавека з наваколлем, перш за ўсё сац. асяроддзем, было ўжо пасутнасці з’явай лры Новага часу. «Сярэдняе» (і часткова «нізавое») барока прадстаўлена любоўнай лірыкай, што стваралася ў непасрэднай сувязі з музыкай. Каханне выяўлялася як супярэчлівае пачуццё, на якім ляжыць барокавы цень смерці; агульны пафас любоўных вершаўтрагічны, бо чалавек адчуў непадуладныя волі стыхіі ў самім сабе. У «нізавой» любоўнай лірыцы ў жартоўным плане абыгрываюцца інтымныя адносіны полаў («Аб раі салодкія ўспаміны» Ф.У.Радзівіл). Адпор варожаму і незразумеламу асяроддзю давала «нізавая» сатыр. лірыка («Хадзіў чэрнчык улечкою...», «Ляцеў, ляцеў чорны жук...» і інш.). Пераходны характар паміж сатыр. лірыкай позняга барока і бурлескнасатыр. паэзіяй Асветніцтва маюць «звярыныя гратэскі» Д.Рудніцкага. У алегарычным апісанні нягод птушак, насякомых, дробных жывёл угадваецца жыццё дробнамаёнткавай шляхты, што церпіць ад драпежнікаўмагнатаў. «Зніжэнне» назіраецца ў духоўнай лірыцы. Асаблівае месца ў ёй займаюць калядныя песні, дзе адлюстроўваецца жыццё селяніна і яго светаўспрыняцце («У Бэтлееме, убогім доме...»). Дзякуючы гумару і побытаваму характару дзеяння хрысціянскія святыя становяцца падобнымі да звычайных людзей. Гіст. проза прадстаўлена нешматлікімі хронікамі і набліжанымі да іх дыярыушамі (Я.АХрапавіцкага, С.Незабытоўскага і інш.). Найб. значны гіст. твор — «Магілёўская хроніка» Т.Сурты і Ю.Трубніцкага, якая нагадвае летапіс, што з канца 17 ст. пераходзіць у дзённік горада і складаецца з асобных апавяданняў. 3 «сярэднім шцілем» барока былі звязаны аўтабіягр. жанры лры, якія атрымалі выразную жанрававідавую форму. Мемуарыстыка прадстаўленадыяры
ушамі Я.Цадроўскага, Т.Г.Абуховіча, К.Завішы і інш. творамі. У 18 ст. літ. апісанні вандровак складаюць Я.Комар, Я.Сапега, Л.Сяніцкі і інш. Маст. пачатак выявіўся ў творы С.ПільштыновайРусецкай «Авантуры майго жыцця» (каля 1762), што сведчыць пра станаўленне жанру прыгодніцкага рамана. Шырока распаўсюджваліся часткова перакладныя, часткова арыгінальныя гумарыст. зборнікі анекдотаў і пабывальшчын («Торба смеху» К.Жэры і інш.), сатыра атрымала востры антыклірыкальны і антыфеадальны характар. У сатыр. творах часцей сустракаліся прымаўкі і прыказкі, вобразныя параўнанні, насычаныя духам не толькі сац., але і нац. пратэсту. Шырокае распаўсюджванне тэатр. дзей абумовіла далейшае развіццё драматургіі. Да сярэдзіны 18 ст. склаліся 3 кірункі развіцця драматургічнага мастацтва: школьны, прыдворны (і аматарскі), народны. У школьным тэатры працягвалася эвалюцыя інтэрмедыі, якая трансфармавалася ў самаст., незалежны ад сюжэту школьнай драмы жанр («Селянін і студэнт», «Селянін і вучаньуцякач» і інш.); героі атрымалі рысы індывід. характараў («Змітрок і Свірыд»), змест твораў — рэзкае сац. і нац.вызваленчае гучанне: героісяляне глядзяць на польск. культуру паноў як на чужую («Селянін у касцёле», інтэрмедыі да драмы «Уваскрэсенне мёртвых» і інш.) 3 развіццём інтэрмедыі звязана ўзнікненне ў пач. 18 ст. бел. камедыі. Станаўленне прыдворнай драматургіі звязана з імем Ф.У.Радзівіл, якая распрацавала адмысловую методыку творчай адаптацыі зах.еўрап. і антычныхп’ес і сюжэтаў на бел. глебу. Далейшае развіццё прыдворнага тэатра прыводзіла да яго паступовага ператварэнняўаматарскі (М.Радзівіл). У нар.тэатры ажыццяўляліся пастаноўкі па біблейскіх і гіст. сюжэтах («Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба», «Цар Максіміліян» і інш.); своеасаблівай з’явай стала батлейка — пераробка школьнай драмы для пастаноўкі ў лялечным тэатры. У час eapoKa ўласна маст. творчасць канчаткова вылучылася з агульнай масы пісьмен
ства, склалася сістэма сучасных літ. родаў і пачалася жанравая дыферэнцыяцыя, павысілася цікавасць да нар. жыцця, паглыбіліся ўяўленні пра каштоўнасць і непаўторнасць чалавечай асобы. Нягледзячы на крызісны перыяд, у лры з’яўляліся новыя імёны аўтараў. Ідэі Асветніцтва садзейнічалі пераасэнсаванню ў 2й пал. 18 ст. старых літ. традыцый, узмацненню новых эстэтычных тэндэнцый, узнікненню якасна новых маст. твораў, якія паклалі пачатак фарміраванню бел., літоўскай і ўкр. лр на нар. мовах. Найб. яркімі помнікамі гэтага часу на землях ВКЛ былі паэма «Поры года» К.Данялайціса і «Камедыя» К.Марашэўскага.
Архітэктура. Манументальнае дойлідства ВКЛ у канцы 13 ст. набыло пераважна абарончы характар. Абарончая сістэма многіх гарадоў складалася з натуральных перашкод і ііітучных драўляных умацаванняў (вастраколаў, гародняў). На мяжы 13—14 ст. асн. тыпам манумент. будаўніцтва (побач з драўлянымі крэпасцямі) стаў мураваны замак, якому ўласціва спалучэнне абарончых, жылыхі прадстаўнічыхфункцый. У 14 — пач. 15 ст. на зах. межах дзяржавы створаны абарончы пояс з шэрагу мураваных замкаў (Вільня, Коўна, Трокі, Меднікі, Навагрудак і інш.). Накшталт рыцарскіх крыжацкіх замкаў узводзіліся рэгулярныя замкі з масіўнымі прызматычнымі вежамі па вуглах, землянымі насыпамі і равамі (Крэва, Ліда). На мяжы 15 ст. драўляныя ўмацаванні цалкам зменены на мураваныя. Пабудаваны рэгулярныя замкі накшталт рыцарскіх крыжацкіх замкаў, з насыпамі, равамі і масіўнымі вежамі на вуглах. У 15— 16 ст. гар. драўляныя ўмацаванні паступова трансфармаваліся і пераймяноўваліся ў замкі (Орша, Рагачоў, Мазыр, Рэчыца 1 інш.). Пашыралася будаўніцтва прыватнаўласніцкіх драўляных і мураваных замкаў (Іказнь, Геранёны, Любча, Радашковічы). Найб. завершанасці і дасканаласці абарончае дойлідства ВКЛ дасягнула ў помніку сусв. значэння — Мірскім замку.
442
ВЯЛІКАЕ
У 13—14 ст. у ВКЛ адбываўся колькасны і якасны заняпад мураванага хрысціянскага храмабудаўніцтва, аднак працягвалася актыўнае будаўніцтва драўляных праваслаўных цэркваў, якія захоўвалі прыёмы мясц. нар. дойлідства. Першыя каталіцкія храмы былі пабудаваны ў 13 ст. ў Полацку і Смаленску. У 14—16 ст. шэраг мураваных касцёлаў у стылі готыкі з нязначна выяўленымі абарончымі рысамі ўзведзены ў Вільні, Коўне, Навагрудку, Уселюбе, Ішкалдзі, Сапежышках, Іўі, Гнезне, Геранёнах. Адметную разнавіднасць мясц. готыкі прадстаўляюць сусветна вядомыя мураваныя праваслаўныя цэрквыкрэпасці ВКЛ (15 — 1я пал. 16 ст.), якія спалучалі планавую структуру візант.рус. крыжовакупальнага храма з архіт. формамі цэнтр.еўрап. цаглянай готыкі, фартыфікацыйнымі элементамі мясц. замкавага дойлідства і сімволікай нар. мастацтва (Мураванкаўская царква Раства Багародзіцы, Сынкавіцкая Міхашіаўская царква і інш.). У 1й пал. 16 ст. ў развіцці манумент. дойлідства і горадабудаўніцтва ВКЛ побач з феадальным замкам набылі значэнне гандлёвая плошча з культавымі будынкамі розных канфесій, ратушамі, крамамі, корчмамі, у атачэнні найб. рэпрэзентатыўнага жылля цэхавых рамеснікаў і гандляроў з суцэльным фронтам забудовы (Вільня, Гродна, Коўна). 3 сярэдзіны 16 ст. пачалося ўвядзенне навейшых зах.еўрап. фартыфікацыйных сістэм, якія спрыялі трансфармацыі замкаў у палацавазамкавыя комплексы, падзелу іх ваен. і грамадзянскіх функцый (Нясвіж, Біржы, Кейданы, Ляхавічы, Заслаўе, Быхаў). Атрымалі пашырэнне варыянты рэнесансавага палаца з кампактнай цэнтрычнавосевай планіроўкай і вуглавымі вежамі (Гайцюнішскі домкрэпасць, палац Сапегаў у Ружанах) ці адкрытай Ппадобнай кампазіцыі з фігурнымі франтонамі на тарцах (палацы Хадкевічаў у Ляхавічах). У 2й пал. 16 — пач. 17 ст. пачалося будаўніцтва пратэстанцкіх храмаў (кальвінскія зборы ў Заслаўі, Рыконтах, Смаргоні і інш.)