• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Т.В.Слуцкая.
    вязынь, вёска ў Вілейскім рне, на левым беразе р. Ілія. За 22 км на ПдУ ад чыг. ст. і горада Вілейка. Цэнтр Вязынскага с/с. 241 гаспадарка, 580 ж. (2011).
    У 2й пал. 15 ст. ўваходзіла ў склад вотчыны паноў Саковічаў на Пн Мінскага пав. Упершыню як мястэчка ўпамінаецца ў 1552. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у скла
    дзе Рас. імперыі, у Вілейскім пав. Мінскай, з 1843 — Віленскай губ. 3 18.3.1921 у складзе Польшчы. 3 вер. 1939 у БССР. 3 12.10.1940 вёска, цэнтр Вязынскага с/с Ільянскага рна Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў канцы чэрв. 1941 — пачатку ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл., з 20.7.1957 у Вілейскім рне, з 20.1.1960 у Мінскай вобл. У 1970 — 272 двары, 825 ж. У 1989 — 326 двароў, 738 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—агульнаадукац. сярэдняя школа, Цэнтр культуры і вольнага часу, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін, аптэка, лясніцтва. Помнікі архітэктуры — сядзіба (1я пал. 19 ст.), капліца Нараджэння Дзевы Марыі (1908—09), Ўспенская царква (сярэдзіна 19 ст.). Помнік жыхарам навакольных вёсак, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ВЯЗЬ, старажытнае дэкаратыўнае пісьмо, пры якім літары звязаны ў неперарыўны арнамент. Запазычана ўсх.слав. кніжнікамі ў канцы 14 ст. ад паўд. славян. У Беларусі ў 15— 17 ст. ёю ўпрыгожвалі тытульныя лісты і загалоўкі, пераважна ў рукапісных кнігах рэліг. жанру («Псалтыр» 16 ст.). В. выкарыстоўвалі ўдзелавой і свецкай пісьменнасці (Статут ВКЛ 1566; бел. пераклад «Хронікіпольскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» М.Стрыйкоўскага). Друкаваная В. вядома ў выданнях Ф.Скарыны, С.Буднага, у старадруках канца 16 — 17 ст. («Гісторыя пра Варлаама і Іасафа», 1637). У бел. В. пераважалі элементы жывёльнага і расліннага арнаменту.
    ВЯЙНЯНСКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры класіцызму з рысамі готыкі і неарус. стылю ў в. Вейна Магілёўскага рна. Пабудавана не пазней 1802 з цэглы, адрамантавана ў 2004—06. Цэнтрычны храм у плане блізкі да квадрата са скругленымі вугламі. Цэнтр. аб'ём з нізкім купалам на барабане ў завяршэнні. На гал. фасадзе 2 круглыя вежы. Сцены раскрапаваны рызалітамі, завершанымі франтонамі. Па восях рызалітаў размяшчаюцца вял. нішы з
    430
    ВЯЛІКАБЕРАСТАВІЦКАЯ
    лучковымі архівольтамі і 2 паўкалонамі. Інтэр’ер 2светлавы з 4 падкупальнымі слупамі, якія падпружнымі аркамі злучаны з 8 апорамі сцен. Захаваліся фрагменты нізкага іканастаса (канец 18 ст.) з разнымі царскімі варотамі. У дэкоры выкарыстаны фрэскавы роспіс у стылі класіцызм: у алтары — кампазіцыя «Усёбачнае Вока з бласлаўляючым Хрыстом», выявы Дз.Растоўскага, апостала Паўла; на купале і бакавых скляпеннях — страсны цыкл («Распяцце, «Зняцце з крыжа», «Палажэнне ў труну»), на барабане 3 сцэны еўхарыстычнага цыкла («Выгнанне гандляроў з храма», «Шлюбная бяседа», «Сустрэча каля студні»), у медальёнах — выявы 4 евангелістаў. Храм з фрэскамі ў інтэр’еры ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    В.Дз. Бажэнава.
    ВЯЙНЯНСКІ НАРЙДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ВЯЙНЯНАЧКА». Створаны ў 1986 у в. Вейна Магілёўскага рна пры сельскім Доме культуры (з 2007 Цэнтр культуры і вольнага часу). У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: П.А.Кіз (з 1986), Н.П.Прохарава (з 1998), К.А. Рачкова (з 2004), К.А.Валодчанка (з 2006), Н.Я.Балдоўская (з 2007). У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце
    ад 18 да 50 гадоў. У рэпертуары бел. нар. песні («Бульбачка», «Ночка цёмная», «Сняжок», «Зязюля»), у апрацоўцы Г.Несцеравай («Люблю наш край»), творы бел. кампазітараў. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 2000), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Свет мёду і здароўя» (г. Магілёў, 2009), актыўны ўдзельнік свят і мерапрыемстваў, якія праходзяць у пасёлку і раёне.	Г.Э.Салянік.
    ВЯЙНЯНСКІНАРОДНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ.
    Створаны ў 1995 у в. Вейна Магілёўскага рна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі У.В.Глушакоў (з 1995), Н.А. Шулякоўская (з 2009). У складзе аркестра 13 чал. ва ўзросце ад 14 да 56 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне нар. інструментаў, выхаванне муз. культуры і развіццё муз. здольнасцей удзельнікаў. У рэпертуары творы бел., рус. кампазітараў, класічная музыка. Калектыў — дыпламант абл. конкурсу аркестравых калектываў (г. Магілёў, 1998, 2005), удзельнік раённых мерапрыемстваў.
    Г.Э.Салянік.
    ВЯЛЁС, Валос, Волас, адзін з галоўных багоў язычніцкага пантэо
    на ўсх. славян. У беларусаў лічыўся апекуномжывёлагадоўлі, гандлю, багацця, урадлівасці, а таксама паэзіі (аўтар «Слова аб палку Ігаравым» называе княжацкага паэта Баяна ўнукам В.). Сімвалам В. быў рог («з рога ўсяго многа»). Пры археал. раскопках гарадзішча стараж. Кіева былі знойдзены ўпрыгажэнні і інш. рэчы з выявай В. з рогам у руках. Дакладна вядома, што ў гэтых мясцінах вельмі часта спыняліся караблі купцоў з Полацкай зямлі. Пры заключэнні дамоў славян у Візантыі славянеязычнікі кляліся не толькі Перуном, але і В. Пра тое, што В. быў звязаны з агр. культамі, сведчыцьусх.слав. звычай пакідаць ямуўдар нязжатымі некалькі каласкоў, якія назьівалі «Воласавай бародкай». 3 пашырэннем хрысціянства на Русі ўласцівасці В. ўвабраў у сябе Аўлас (Улас), якога ўшаноўвалі як апекуна свойскай жывёлы. У Беларусі водгукі культу В. захаваліся ў тапаніміі: азёры Воласа Паўд. і Паўн. ў Браслаўскім рне, вёскі Валасова Віцебскага, Велясніца Пінскага рнаў і інш.
    ВЯЛІКАБЕРАСТАВІЦКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага рна. Пабудавана ў 1867 з цэглы на месцы драўлянага храма.
    Вяйнянская Пакроўская царква: 1 — агульны выгляд;
    2 — Царскія вароты.
    2
    431
    ВЯЛІКАБЕРАСТАВІЦКІ
    Вялікабераставіцкая Мікалаеўская царква.
    Цэнтрычны крыжовы ў плане аб’ём, сяродкрыжжа якога завершана 2ярусным 4гранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апяразаны прафіляванымі карнізамі і вуглавымі лапаткамі. Уваход аформлены ў выглядзе арачнага праёма.
    У 1882 асобна ад храма ўзведзена 2ярусная чацверыковая брамазваніца з цыбулепадобнай макаўкай у завяршэнні. Верхні ярус расчлянёны арачнымі праёмамі. Тэр. царквы абкружана агароджай з бутавага каменю. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ВЯЛІКАБЕРАСТАВІЦКІ КАСЦЁЛ ВІЗІТАЦЫІ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры ранняга барока ў г. п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага рна. Пабудаваны ў 1615 з цэглы, рамантаваўся ў 1855. Трохнефавая базіліка з трансептам, паўкруглай апсідай і 2 нізкімі бакавымі сакрысціямі. Гал. зах. фасад расчлянёны пілястрамі на 3 ч., завершаны ступеньчатым атыкам і франтонам з авальнай нішай па цэнтры. Храм апяразаны раскрапаваным антаблементам. Сцены цэнтр. нефа расчлянёны пілястрамі, бакавых — лапатка
    мі; прарэзаны лучковымі і арачнымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры 4 слупы расчляняюць унутраную прастору на 3 нефы. Цэнтр. неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем на распалубках, бакавыя — крыжовымі на падпружных арках, апсіда — конхай. Над нартэксам размешчана арганная галерэя, да якой вядуць 2
    Вялікабераставіцкі народны ансамбль народнай песні «Бераставіцкія музыкі».
    вітыя лесвіцы ў тоўшчы сцяны. Пад будынкам крыпта — 9 скляпоў, злучаных пераходамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл не дзейнічае. А.М.Каласоўская.
    ВЯЛІКАБЕРАСТАВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ HECHI «БЕРАСТАВІ'ЦКІЯ МУЗЫКІ». Створаны ў 1986 у г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага рна пры раённым Доме культуры як вак. гурт «Журавінка». У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: І.І.Кухарскі, М.П.Юшкевіч (з 1994), Ю.Я.Заяц (з 2009). У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 25 да 58 гадоў. У рэпертуары больш за 300 песень бел., польск., укр. нар. і абрадавых, сучасных кампазітараў («Гэй, мой конік вараны», «Шла дзевэчка», «Вялік святы нам дзень настаў», «Звіняць звончыкі», «Ноч малая купальная», «Гаспадару», «Бяседа» Л.Захлеўнага, «Зайграйце, музыкі», «Гэй, Лявоніха» Н.Суднік). Калектыў — удзельнік фестываляў: усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (вёскі Малыя і Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2000), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі»
    432
    ВЯЛІКАЕ
    (г. Ваўкавыск, 2004), нац. свята Дня бел. пісьменства (г.п. Мір Карэліцкага рна, 2002), фестываляў бел. песні «Паневяжыс» (г. Паневяжыс, Літва, 2003), у ЧэрнаБеластоцку (Польшча, 2005) і ІНШ. В.І.Затаўка.
    ВЯЛІКАБЕРАСТАВІ'ЦКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ ГУРТ «КАНЦОНА». Створаны ў 1992 у г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага рна пры раённым Доме культуры. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Ж.Б.Жых. У складзе калектыву 9 чал. ва ўзросце ад 21 да 50 гадоў. У рэпертуары бел. нар. песні, рамансы, джазавыя і класічныя творы, рэліг. песнапенні ў апрацоўцы, песні сучасных аўтараў («За рэчкаю, за ракою» ў апрацоўцы А.Рашчынскага, раманс «Толькі раз у жыцці здараецца сустрэча» Б.Фаміна, папуры на тэмы песень Дж.Дасэна, «Ты мне вясною прыснілася» Ю.Семянякі і інш.). Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998), рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2002), харавой музыкі «Ад шчырага сэрца» (г. Жодзіна, 2005), фестывалюкірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі» (г. Ваўкавыск, 2004), абл. конкурсу харавых і вак. калектываў «Новыя імёны» (г. Гродна, 2000) і ІНШ. В.І.Затаўка.
    ВЯЛІКАБЕРАСТАВІЦКІ НАРОДНЫ ТЭАТР «МАГІЯ ГУЛЬНІ'». Створаны ў сярэдзіне 1960х гг. у г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага рна пры раённым Доме культуры як агітбрыгада «Сонейка», з 1998 сучасная назва. У 1980 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.А.Губіч, А.А.Барысевіч (з 1978), М.М.Філечаў (з 1986), Н.А.Вытаптава (198791, 19972004), Ж.Б.Жых (з 1990), Б.БЛагода (з 1991), К.А. Гамбаран (з 1992), У.У.Пуцілоўскі (з 1993), А.М.Заяц(з2005), М.Р.Хаменя (з 2007), А.А.Найдзен (з 2010). У складзе калектыву 12 чал. ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў. У рэпертуары пастаноўкі паводле твораў класікаў, навагоднія казкі «Дзяўчынка з запалкамі» паводле Х.К.Андэрсена, «Па казачных сцежках» паводле казак братоў Грым, «Загавор супраць Снягуркі»,