Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
жартоўнымі прыпеўкамі. Зафіксавана ў Нясвіжскім рне.
ВЯЗАННЕ, відтэкстыльнагапляцення з суцэльнай ніткі, выгнутай у петлі, якія злучаюцца паміж сабой у падоўжным і папярочным напрамках, утвараючы эластычнае палатно — трыкатаж; вытворчасць трыкатажных вырабаў; від нар. дэкар.прыкладнога мастацтва. Адрозніваюць В. ручное і машыннае. Прамежкавае месца займае В. з дапамогай ручных вязальных апаратаў рознай ступені складанасці. Існуюць 2 асн. спосабы В.: правязванне пятлі з адначасовым яе закрываннем (В. кручком) і правязванне рада незакрытых петляў з наступным іх закрываннем (В. пруткамі або з дапамогай прыстасаванняў у выглядзе ліштваў з калкамі). В. (кручком і пруткамі) вядома ў Беларусі з 18 ст. Яно цалкам выцесніла іголкавае пляценне, якое захавалася яшчэ ад бронзавага веку. У 20 ст. пачалі выкарыстоўваць розныя прыёмы В. Іх камбінацыі даюць магчымасць ствараць багатыя структурнакаляровыя эфекты трыкатажных вырабаў. Для В. падыходзяць ільняныя, баваўняныя, ваўняныя ніткі, a таксама з хім. валокнаў і змешаныя. Тонкім металічным кручком вяжуць карункі, карункавыя прошвы і падзоры для ручнікоў і бялізны, абрусы,
427
ВЯЗАНЬ
пакрывалы, сурвэткі, адзенне і яго дэталі, тоўстым драўляным — палавікі і дыванкі. Металічнымі ці пластмасавымі пруткамі вяжуць блузкі, сукенкі, шарсцяныя жакеты, джэмперы, хусткі, шапкі, пальчаткі, панчохі і інш. Натрыкатажных машынах прымяняюць В. 2 тыпаў: папярочнавязальнае (кулінарнае) і асновавязальнае, выкарыстоўваюць у вытворчасці адзення, бялізны, галантарэйных і інш. вырабаў.
ВЯЗАНЬ, вёска ў Дзяржынскім рне, на р. Вязенская. За 11 км на ПнУ ад г. Дзяржынск, 2 км ад чыг. ст. Фаніпаль на лініі Мінск—Баранавічы, 15 км ад Мінска, каля шашы Мінск—Брэст. Цэнтр Фаніпальскага с/с. 83 гаспадаркі, 186 ж. (2010).
Вядома з 1620 як вёска ў складзе маёнтка Койданава ў ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губ. 3 17.7.1924 у Койданаўскім (з 15.3.1932 Койданаўскім нац. польск., з 29.6.1932 Дзяржынскім) рне, да 26.7.1930 у Мінскай акрузе. 3 23.3.1932 у Фаніпальскім (ФаніпальВязанскім) с/с, да 14.5.1936 яго цэнтр. 3 31.7.1937 вёска ў Мінскім рне, з 20.8.1938 у Мінскай вобл. 3 4.2.1939 зноў у Дзяржынскім рне. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 В. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 23.12.1965 цэнтр Фаніпальскага с/с. У 1991 —91 гаспадарка, 347 ж.
У 2010 бібліятэка, магазін.
ВЯЗАЎНІЦКІ НАРОДНЫ ХОР НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ЧЬІСТЫЯ КРЫНІЦЫ». Створаны ў 1974 у в. Вязаўніца Асіповіцкага рна пры сельскім
Вязаўніцкі народны хор народнай песні« Чыстыя крыніцы».
Доме культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.А.Ліхадзіеўская, Ю.І.Камісараў (з 1991), Т.У.Багдановіч (з 1997), Т.І.Салімон (з 1999), А.Л.Язвінскі (з 2005). У складзе хору 18 чал. ва ўзросце ад 16 да 63 гадоў. У рэпертуары песні нар. бел. («Дубочак зеляненькі», «Ой, у лузе пры дарозе», «Трава мая, травушка», «Ляснік», «Чобаты», «Не капайце крынічаньку» і інш.), рус., сучасных кампазітараў («Ва зялёным гаю», «Дажынкі» Л.Захлеўнага, «Ай, ды полька», «Мужанёкпамочнік» М.Алешкі і інш.), тэатралізаваныя прадстаўленні, абрады. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. фальклору «Мештэрул Маноле» (г. Крыулень, Малдова, 1997), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў, 1998), раённага нар. творчасці «Веснавыя колеры» (1996, 2000, 2002, 2006), раённага свята нар. традыцый «Ліпеньскія шчадроўкі» (2004,2008— 09, абодва г. Асіповічы) і інш.
А.Л.Язвінскі.
ВЯЗЗЕ, вёска ў Асіповіцкім рне. За 7 км на ПнУ ад горада і чыг. вузла Асіповічы, 140 км ад Магілёва, на аўтадарозе Асіповічы—Свіслач, на беразе Асіповіцкага вадасховішча. Цэнтр Вяззеўскага с/с. 300 гаспадарак, 751 ж. (2010).
Вядома з 16 ст. як сяленне ў ВКЛ. У 1560 у Свіслацкай воласці Віленскага ваяв., уласнасць казны, 20 двароў. 3 1565—66 у Мінскім павеце Мінскага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1847 в. Вяжна (43 двары, 275 ж.) у складзе маёнтка Лядцы Бабруйскага павета Мінскай губ. У 1895 сюды
прыязджаў да сваёй цёткі С.А.Секержыцкай бел. паэт М.Багдановіч. 3 1897 у Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета, 341 ж., 2 млыны, карчма, паромная пераправа, магазін, царк.прыходская школа, піцейны дом. У 1907 — 53 двары, 408 ж. Побач былі аднайм. маёнтак (52 ж.) і вадзяны млын (1 двор, 17 ж.). У 1917у вёсцы 77 двароў, 469 ж., у маёнтку 60 ж. 3 17.7.1924 у Асіповіцкім рне Бабруйскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 Магілёўскай вобл. У 1925 у школе навучаліся 81 хлопчык і дзяўчынка. У 1926 — 95 двароў, 490 ж. У 1940 у вёску пераселены хутар Лянёўка. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 28.6. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. Дзейнічала падп. антыфаш. група. У ліст. 1953 каля вёскі пачала дзейнічаць найбуйнейшая ў Беларусі Асіповіцкая гідраэлектрастанцыя. У 1959 — 460 ж. 3 21.1. 1966 цэнтр сельсавета Асіповіцкага рна. У 1967 далучана в. Каменка. У 1970 — 566 ж. У 1996 — 279 гаспадарак, 783 ж.
У 2010 дзіцячы сад, сярэдняя школа, філіял Пратасевіцкай дзіцячай школы мастацтваў, Дом культуры з краязнаўчым музеем, бка, комплексны прыёмны пункт, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», кафэ, 3 магазіны. Базы адпачынку — дзіцячая «Вяззе» і дарослая «Бярозка». Мемар. комплекс землякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну. Мемар. дошка М.Багдановічу.
ВЯЗЗЕЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ БЕЛАРЎСКАЙ ПЁСНІ «ВЯЗАНКА».
Створаны ў 1986 у в. Вяззе Асіповіцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік М.Г.Забаўскі. У складзе ансамбля 16 чал. ва ўзросце ад 21 да 74 гадоў. У рэпертуары песні бел. нар., якія выконваюцца ў 3—4 галасы з элементамі харэаграфіі ў суправаджэнні ансамбля нар. інструментаў («Прывітальныя», «Ой, не йдзіце за музыку», «Ой, у полі тры таполі», «Ночка цёмная», «Араў мужык ускрай дарогі», «Як служыла ў пана», «А зязюля ўсё куе» і інш.), аўтэнтычныя Асіповіцкага, Клічаўскага, Глускага рнаў, сучасных кампазітараў («I ў вас, і ў нас», «Вітанне» І.Гвоздзіка, «Сустра
428
ВЯЗЫНСКАЯ
Вяззеўскі народны ансамбль беларускай песні «Вязанка».
УдзельнікіВяззеўскага ўзорнага дзіцячага клуба аматараў папулярнай песні «Хваля».
кайце маладых» М.Слізкага і інш.), абрады на аснове аўтэнтычнага матэрыялу, канцэртныя праграмы, тэатралізаваныя прадстаўленні. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск), «Свята віна» (Кішынёў, абодва 2004), слав. культуры «Хотмыжская восень» (с. Хотмыжск Белгародскай вобл., Расія, 2005), свята мовы і культуры «Наша родная мова» (Гагаузія, Малдова, 2007).
М.Г.Забаўскі.
ВЯЗЗЕЎСКІ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧЫ КЛУБ АМАТАРАЎ ПАПУЛЯРНАЙ ПЁСНІ «ХВАЛЯ». Створаны ў 1999 у в. Вяззе Асіповіцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.П.Забаўская. У складзе ансамбля 15 чал. (школьнікі вёсак Вяззе, Орча, Паташня Асіповіцкага рна, г. Асіповічы). Асн. мэты дзей
насці — развіццё асобы на лепшых прыкладах песеннамуз. творчасці бел. і рас. кампазітараў, фарміраванне муз.слыхавых уяўленняў праз засваенне выканальніцкіх навыкаў спеву сольнага і ў ансамблі, матывацыя інтарэсу да калект. творчага працэсу. У рэпертуары творы кампазітараўкласікаў, песні сучасных бел. і рас. кампазітараў («Птушкі» А.Елісеенкава, «Зямля з блакітнымі вачамі» К.Ермакова, «Ктабе, Беларусь» С.Савіцкага, «Праменьчыкі надзеі і дабра», «Самба з морам» Я.Вайценкі, «Дзяўчынка з гітарай» У.Мацецкага і інш.). Калектыў — удзельнік і дыпламант раённых фестываляў нар. творчасці «Веснавыя колеры», дзіцячай творчасці «Веснавы праменьчык», абл. конкурсу маладых выканаўцаў патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў» (усе г. Асіповічы, 2008—10) і інш. М.Г.Забаўскі.
ВЯЗКА, адзінка колькасці сена, саломы, дроў, пянькі, лёну, абаранкаў і інш. В. ўжывалася як быт. мера, а не метрычны тэрмін. Як адзінка колькасці была неаднолькавая. Напр., адзінка колькасці льновалакна адпавядала 10—25 жменям.
ВЯЗЫНСКАЯ КАПЛІ'ЦА НАРАДЖЙННЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры неаготыкі з элементамі мадэрна ў в. Вязынь Вілейскага рна. Пабудавана ў 1908—09 з цэглы і вапняку сярод сядзібнапаркавага комплексу, рэстаўрыравана ў 1993. Да асн., узнятага на высокі цокаль прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкае 5гранная апсіда. Капліца накрыта спічастым 2схільным чарапічным дахам, які над апсідай пераходзіць у вальмавы. Гал. фасад завершаны востраканцовым шчыпцом і шатровай сігнатуркайзванічкай. Сцены расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі, умацаваны ступеньчатымі контрфорсамі. У інтэр’еры асн. аб’ём і апсіда перакрыты зоркавымі скляпеннямі. Уваход вырашаны 2слупавым ганкам пад шатровым чарапічным пакрыццём. Капліца дзейнічае.
ВЯЗЫНСКАЯ СЯДЗІ'БА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Вязынь Вілейскага рна. Закладзена ў 1й пал. 19 ст. на беразе р. Ілія. Належала Гецэвічам. Уключала сядзібны
Вязынская капліца Нараджэння Дзевы Марыі.
429
ВЯЗЫНСКІ
Бровар у Вязынскай сядзібе.
дом, гасп. пабудовы, парк, водную сістэму, касцёл. Мураваны сядзібны дом з 2 верандамі размяшчаўся на ўзгорку (не захаваўся). Парк займаў высокую тэрасу р. Ілія. У дрэвастоі былі мясц. віды дрэў, экзоты: лістоўніца еўрапейская, серабрыстая таполя, хвоя веймутава, кедр, піхта сібірская, бяроза павіслая і інш. Вырошчвалася шмат кветак (бягоніі, браткі, гладыёлусы, гіяцынты, цюльпаны, півоні, вяргіні). На тэр. парку размяшчаліся хатка агародніка, цяпліца, аранжарэя. Водная сістэмабыла ўтворана 3 вял. сажалкамі, якія злучаліся з ракой. У іх вырошчвалася рыба. На тэр. сядзібы размяшчаліся дамы аканома і кіраўніка гаспадаркі, кузня, лядоўня, млын, кароўнік, свінарнік, птушнік, свіраны. Уезд у сядзібу быў вызначаны брамай. Ад яе да касцёла, пабудаванага ў пач. 20 ст., цягнулася ліпавая алея. Захаваліся рэшткі парку, аранжарэі, будынкі бровара (1856), стайні (1848), касцёл.
Куток паркуў Вязынскай сядзібе.
ВЯЗЫНСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1995 у в. Вязынь Вілейскага рна пры сельскім клубе (з 2008 Цэнтр культуры і вольнага часу) як аркестр цымбалістаў. У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: М.І.Філістовіч (з 1995), С.А.Грыгор’ева (2006), акампаніятары Г.П.Петухова, Н.М.Фалей. У складзе ансамбля 11 чал. ва ўзросце ад 10 да 47 гадоў. У рэпертуары творы кампазітараў бел. («Лебедзі», «Размовы» Э.Ханка), сусв. муз. класікі («Менуэт» Л.Бакерыні), апрацоўкі нар. мелодый («Ашмянская кадрыля» ў апрацоўцы У.Грома), джазавыя п’есы, музыка народаў свету («Іспанскі TaHeu» Я.Бэла, ірландская нар. мелодыя «Гулякі Мэлоў», англ. песня «Зялёныя рукавы»). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: абл. «Гучаць цымбалы на зямлі Купалы» (в. Вязынка Маладзечанскага рна, 2002), рэгіянальнага юных музыкантаў «Сымонмузыка» (г. Стоўбцы, 2010).