Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
ВАЎКАВЬІСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ I ТАНЦА «ВЯСЁЛЛЕ». Створаны ў 1991 у г. Ваўкавыск пры гар. Доме культуры (з 1999 раённы Дом культуры). У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.І.Міклашэвіч. У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце
ад 21 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і развіццё бел. нар. песень і танцаў. У рэпертуары больш за 70 твораў: песні, танцы Ваўкавышчыны, бел., рус. народныя песні, аўтарскія творы мясц. кампазітараў («Прывітальная», «Развітальная» словы Г.Чарапка, музыка Я.Логінава). Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. фальклору (г. Ліпецк, Расія, 2006), абл. нац. культур (г. Гродна, 2004, 2006), удзельнік фестываляў: міжнар. фальклору (Чэнакале, Турцыя, 2006; г.ТамашаўЛюбельскі, Польшча, 2008; слав. культур (Варшава, 2009), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005), фестываляў: абл. фестывалю нар. хароў і ансамбляў песні і танца конкурсу
231
ВАЎКАВЫСКІ
Ваўкавыскі народны вакальны ансамбль настаўнікаў «Пяшчота».
«Над сінім Нёманам» (г. Гродна, 2007), рэгіянальнага фальклору «Палескі карагод» (г. Пінск, 2006).
Ж. М. Шаракова.
ВАЎКАВЬІСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ I ТАНЦА «КАЛАРЙТ». Створаныў 1969уг. Ваўкавыск пры філіяле «Ваўкавыскія электрычныя сеткі» РУП «Гроднаэнерга» як харавы калектыў «Прамень». У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: А.М.Несцер (з 1969), Т.У. Кожыч (з 1998), В.А.Бычак (з 2007), балетмайстар І.А.Грымайла. У складзе ансамбля 45 чал. ва ўзросце ад 23 да 55 гадоў. У рэпертуары 3 і 4галосныя творы, харэагр. пастаноўкі і вакальнахарэагр. кампазіцыі («Зімовыя гульні», «Заручальная») і інш. Гранпры раённага аглядуконкурсу ў межах усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Ваўкавыск, 2009). Калектыў — дыпламант свята «Танцы і рытмы розных народаў» у межах Рэсп. фестывалю нац. культур (г. Гродна, 2008), раённага аглядуконкурсу ў межах усебел.
фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2010) і інш.
А.М.Коршак.
ВАЎКАВЙСКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР РЎСКІХ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «ЧЬІСТЫ ГУК».
Створаны ў 1967 у г. Ваўкавыск на базе муз. школы дзейнічае пры раённым Доме культуры. У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.М.Ліберман (з 1967), І.Ф.Несцер (з 1977), А.С.Каспяровіч (з 1984), В.М.Гаркавы (з 1985), З.М.Ганчарык (з 1988). У складзе аркестра 27 чал. ва ўзросце ад 23 да 62 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда аркестравай музыкі, твораў сучасных бел., рус. кампазітараў, нар. танцаў, класічнай музыкі для аркестра рус. нар. інструментаў. У рэпертуары творы бел. («Травы дзяцінства» Ю.Семянякі), рус. («Вальс» з к/фільма «Васа» В.Бібергана, муз. замалёўка «Руская зіма» В.Гарадогскай) кампазітараў. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: абл. «Агні Перамогі» (г. Гродна, 1995), нар. музыкі і песні «Зайграйце, музы
кі!» (г. Ліда, 2005), свята нар. музыкі (г. Ліда, 1998, 2000), удзельнік бел. фестывалю мастацтваў «Мірскі замак» (г.п. Мір Карэліцкага рна, 2006) і інш. Ж.М.Шаракова.
ВАЎКАВЫСКІ НАРбДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ НАСТХЎНІКАЎ «ПЯШЧбТА». Створаны ў 1995 у г. Ваўкавыск пры СШ № 4. У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.Р.Новік. У складзе ансамбля 9 чал. ва ўзросце ад 25 да 49 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда харавога мастацтва. У рэпертуары творы бел. кампазітараў («Малітва» У.Кур’яна ў апрацоўцы А.Свірыдовіч, «Мы сэрцам з табой» Ю.Семянякі), апрацоўкі бел. нар. песень і інш. Калектыў — удзельнік абл. конкурсу вак.харавых калектываў (1997), фестывалю акадэмічнай музыкі (2000, абодваг. Гродна), раённага аглядуконкурсу ў межах усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Ваўкавыск, 2003). С.М.Каладзінская.
ВАЎКАВЬІСКІ НАРбДНЫ ДУХАВЬІАРКЁСТР «РДТРА». Створаны ў 2002 у г. Ваўкавыск пры раённым Доме культуры. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кзраўнікі: А.І.Кунцэвіч (з 2002), У.У. Міхнюк (з 2009). У складзе аркестра 16 чал. ва ўзросце ад 16 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — павышэнне тэхн. ўзроўню выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў аркестра. У рэпертуары маршы («Юбілейны» Я.Глебава), вальсы (старадаўні «Восеньскі сон»), уверцюры і інш. Калектыў —
Ваўкавыскі народны духавы аркестр «Рэтра».
232
ВАЎКАВЫСКІ
удзельнік Рэсп. фестывалю нац. культур (г. Гродна, 2004, 2006).
Ж. М. Шаракова.
ВАЎКАВЙСКІ НАРОДНЫ КЛУБ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫХ ГЎЛЬНЯЎ «ВЫСбКІ ВОЛАК». Створаны ў 1999 у г. Ваўкавыск пры раённым метадычным Цэнтры нар. творчасці. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Г.І. Чарапок. У складзе клуба 39 чал. ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё інтэлектуальнага руху, прапаганда ведаў, павышэнне інтэлектуальнага і культ. ўзроўню ўдзельнікаў. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. інтэлектуальных гульняў «Кубак Несцеркі» (Мінск, 2007, 2009), рэсп. сярод каманд раённых цэнтраў і малых гарадоў «Кубак Волака і Вісека» (г. Ваўкавыск, 1999—2009), абл. «Кубак г. Ашмяны» (г. Ашмяны, 2006—10), «Кубак стальнога пацука», «Кубак стальной лыжкі» (абодва г. Ліда, 2009). Г.І.Чарапок.
ВАЎКАВЬІСКІ НАРбДНЫ МУЖЧЙНСКІВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ.
Створаны ў 1999 у г. Ваўкавыск пры пед. вучылішчы. У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.Р.Курыловіч. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 16 да 57 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — навучанне маст., выразнаму, эмацыянальнаму выкананню ўдзельнікаў, выхаванне зацікаўленасці, любові і павагі да бел. музыкі, прапаганда вак. мастацтва. У рэпертуары апрацоўкі бел. нар. песень, рус., польскія, укр. нар. песні, творы рус. і бел. кампазітараў. Калектыў — удзельнік абл. конкурсаў: «Мелодыі нашых сэрцаў» (2000—05, 2007, 2009), студэнцкай моладзі «Артвакацыі» (2005, 2007, 2009, абодва г. Гродна), маладых выканаўцаў патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў» (г. Віцебск, 2001, 2003, 2005), фестывалю нар. харавых калектываў (г. Гродна, 2005). В.Р.Курыловіч.
ВАЎКАВЬІСКІ НАРбДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЙ I ПРАЦЫ «НАТХНЁННЕ». Створаны ў 1985 у г. Ваўкавыск пры раённым Доме куль
туры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.М.Несцер (з 1985), У.І.Кавальчук (з 1988), В.А.Паніванава (з 2005), В.І.Гаркавік (з 2006). У складзе хору 26 чал. ва ўзросце ад 60 да 82 гадоў. Аб’ядноўвае хор любоў да вак. і харавога мастацтва. У рэпертуары больш за 20 твораў бел. («Мы памятаем радасць 45га» Э.Зарыцкага, «I сніцца салдату бярозка» М.Копа), рус., польск. кампазітараў, бел. («Марыся»), рус. («Зімовы вечар») нар. песні. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Ваўкавыск, 1994—09), удзельнік раённых мерапрыемстваў і свят.
Ж. М. Шаракова.
ВАЎШЙСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдЗ Гродзенскай вобл. Цэнтр — г. Ваўкавыск, у складзе раёна гар. пасёлкі Краснасельскі і Рось; 191 сельскі нас. пункт, 9 сельсаветаў: Ваўкавыскі, Воўпаўскі, Вярэйкаўскі, Гнезнаўскі, Ізабелінскі, Падароскі, Рэплеўскі, Субацкі, Шылавіцкі; Краснасельскі і Роскі пас. Саветы. Пл. 1,19 тыс. км2, пад лясамі 22%. Нас. (2009) 75,3 тыс. чал.; гарадскога — 73,3%. Жывуць беларусы (63%), палякі (25%), рускія (9%), украінцы (1,6%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,4%). Ваўкавыск — вузел чыг. ліній на Баранавічы, Масты, Слонім, Пагранічны. Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Гродна— Ваўкавыск і Баранавічы—Пагранічны.
Раён утвораны 15.1.1940 у складзе Беластоцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі тут больш за 29 тыс. чал. 3 28.11.1943 па 16.7. 1944 дзейнічалі падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, з лютага 1943 Ваўкавыская раённая антыфаш. аргцыя. 3 першых дзён вайны пачала дзейнічаць партыз. група (пазней — атрад) лейтэнанта Ф.І.Баранава, таксама партыз. брыгады імя Чапаева, імя Панамарэнкі, атрад імя Катоўскага, дэсантная група «Стойкія», інш. партыз. фарміраванні. Праз тэр. раёна праходзіла рэйдам Беластоцкае партыз. злучэнне генералмаёра Ф.Ф.Капусты. Вызвалены ў ліп. 1944 у выніку Беластоцкай апе
рацыі. 3 20.9.1944 у складзе Гродзенскай вобл. 3 30.7.1966 раён у сучасных межах.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, метала і дрэваапрацоўчай прамсці, машынабудавання, вытворчасці буд. матэрыялаў. У раёне (2011) агр. і пед. каледжы, ПТВ № 238 будаўнікоў, 2 гімназіі, 21 сярэдняя, 6 базавых, 2 пачатковыя, 3 муз. школы (з 7 філіяламі), 3 дзіцячыя школы мастацтваў (з 2 філіяламі), 27 дашкольных і 7 пазашкольныхустаноў. Працуюцьраённыя Дом культуры, метадычны Цэнтр нар. творчасці, 2 цэнтры рамёстваў, 29 клубных устаноў, 29 бк, ваен.гіст. музей імя П.І.Баграціёна. Працуюць 6 бальніц, 2 паліклінікі, 4 амбулаторыі, 21 ФАП. На тэр. раёна санаторый «Рось», санаторыйпрафілакторый «Пралеска» (г.п. Краснасельскі), санаторнааздараўленчы комплекс «Энергетык» (в. Воўпа), дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр «Ваўкавыск», процітуберкулёзны дыспансер. Зона адпачынку мясц. значэння Воўпа. Выдаецца раённая газ. «Наш час». У раёне 29 рэліг. абпічын, у т.л. 12 праваслаўных, 11 каталіцкіх. Найб. значны з археал. помнікаў — Краснасельскі комплекс, а таксама гарадзішчы і селішчы (вёскі Воўпа, Гледневічы, Данілаўцы, Замасцяны, Мсцібава, Пятакі, Тупічаны, г.п. Краснасельскі), курганны могільнік (в. Падрось), стаянка (в. Лічыцы), каменныя магілы (в. Мінеўшчына). Захаваліся помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: касцёлы Міхайлаўскі (1я пал. 16 в.) у в. ГнезнаіЯнаХрысціцеля(1773)ув. Воўпа, Петрапаўлаўскі касцёл (1778) і Міхайлаўская царква (канец 18 ст.) у в. Ізабелін, Троіцкія касцёл (1807) і царква (1912) у г.п. Рось, Троіцкая царква (2я пал. 18 ст., касцёл да 1867) у в. Падароск, капліца (1840— 50, каталіцкая да 1865) у в. Кузьмічы, сядзібы з паркамі (19 ст.) у вёсках Гнезна, Краскі, Падароск, Цеалін, Марыінскі касцёл (1902—09) у в. Рэпля. Вёска Ярылаўка — радзіма мастака А.І.Каменскага (1860—1933), в. Ендрыхоўцы — мастака С.Ю.Жукоўскага (18751944).
233
ВАЎКАВЫСКІ
Да арт. Ваўкавыскіраённы метадычны Цэнтр народнай творчасці: 1 — будынак цэнтра; 2 — на міжнародным фестывалі аматарскіх тэатраўу г. Лімбажы.
ВАЎКАВЬІСКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Адкрыты ў 1975 у г. Ваўкавыск як раённы Дом культуры. У 1988—98 гар. Дом культуры, з 1999 сучасная назва. У 2004 будынак рэканструяваны. Агульная пл. памяшканняў 1484,8 м2. Працуе 21 калектыў, у т.л. 1 са званнем «заслужаны» — аматарскі тэатр драмы і камедыі «Славуціч»; 7 са званнем «народны» — хор ветэранаў вайны і працы «Натхненне», аркестры: рус. нар. інструментаў «Чысты гук», духавы «Рэтра», ансамблі: песні і танца «Вяселле», бел. песні «Медуніца», нар. музыкі і песні «Уладары», агітбрыгада «Пошук»; 4 са званнем «узорны» — тэатр «Балаганчык», ансамбль польскай песні і танца «Ютшэнка», калектыў эстр. танца «Ваўкавыскія непаседы»,