Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
221
ВАСІЛЕЎСКІ
развіцця» (1912), «Усходнія крэсы» (1917) указваў на шляхі пранікнення бел. культуры ў Літву, адзначаў, што бел. мова панавала ў дзярж. і сямейным жыцці літоўскіх князёў, была мовай заканадаўства, устаноў і канцылярыі ВКЛ. Бел.літоўская этнічная мяжа, на яго думку, паступова пасоўвалася на Пн і ПнЗ на карысць беларусаў. Пісаў, што нягледзячы на Люблінскую унію, ВКЛ не страціла характару асобнай дзяржавы, бо захавала за сабой урад, міністраў і шырокае ўнутранае самакіраванне. Запісваў бел. фальклор. У 1897 у штогодніку «Антрапалагічнаархеалагічныя і этнаграфічныя матэрыялы» надрукаваў арт. «Беларускія загадкі» (128 загадак сабраны ім у Вілейскім, Лепельскім, Дынабургскім, Барысаўскім і Рагачоўскім паветах).
А. Ф.Літвіновіч.
ВАСІЛЁЎСКІ Мікалай Аляксеевіч (29.11.1912, г. Ліепая, Латвія — 5.12. 1982), беларускі акцёр, рэжысёр. 3 1932 працаваў у Бел. траме, з 1936 у Рагачоўскім калгаснасаўгасным, з 1940 (з перапынкам) у Баранавіцкім абл. драм. тэатрах. У 1959—73 рэжысёр Маладзечанскага нар. тэатра Дома культуры мэблевай фабрыкі. Сярод роляў: Букрэй («У пушчах Палесся» Я.Коласа), Яравы («Любоў Яравая» К.Транёва), Ахаў («Мінулася кату масленіца» А.Астроўскага), Шышкін («Мяшчане» М.Горкага) і інш. Паставіў спектаклі: «Выбачайце, калі ласка!», «Трыбунал» А.Макаёнка, «Не верце цішыні» і «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна, «Мільён за ўсмешку» А.Сафронава, «Палкоўнік неспакойнай службы» М.Барана і А.Праабражэнскага і інш.
ВАСІЛЁЎСКІ Мікалай Пятровіч (1904, СанктПецярбург — 1937), беларускі графік, жывапісец. Скончыў Віленскую бел. гімназію, займаўся ў маст. студыі пры гімназіі ў Я.Драздовіча. Пасля 1й сусв. вайны жыў на радзіме бацькоў у в. Сіняўская Слабада (Карэліцкі рн). У 1926—28 супрацоўнічаў у час. «Маланка». 3 1930 жыў у Беларусі, працаваў як мастаккарыкатурыст у газ. «Звязда», «Советская Белоруссня» і інш. У творах В. адлюстроўваў асаблівасці кра
явідаў і нар. архітэктуры Навагрудчыны, вял. ўвагу надаваў захаванню нац. традыцый. Аформіў «Беларускі каляндар на 1929», кнігі «Пішы самадзейна» (1929), «Першыя зярняткі» (1936), «Засеўкі» (1937) С.Паўловіча, час. для дзяцей «Заранка», раманс К.Галкоўскага «Лугам, лугам зеляненькім».
ВАСІЛЁЎСКІ Мікалай Сямёнавіч (10.12.1928, в. Макраны Капыльскага рна— 14.12.1989), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1986), праф. (1989). Скончыў Мінскі пед. інт (1954). 3 1961 уДзярж. бцы Беларусі, з 1968 у Мінскім пед. інце замежных моў, з 1978 у Мінскім пед. інце. Даследаваў актуальныя праблемы сучаснай бел. мовы. Аўтар манаграфій «Прадуктыўныя тыпы дзеясловаў у сучаснай беларускай мове» (1970), «Дзеяслоўнае словаўтварэнне: адыменныя суфіксальныя лексемы» (1985).
ВАСІЛЁЎСКІ Пятро (Пётр Савельевіч; 15.5.1922, в. Сямёнаўка Клімавіцкага рна — 24.2.2002), беларускі пісьменнік, кінарэжысёр. Вучыўся ў БДУ (1946—49). Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1953). У 1954—88 на к/студыі «Беларусьфільм». Аўтар п’ес «Год дзевяцьсот сямнаццаты» (паст. 1959), «Любоў. Надзея. Вера» (паст. 1961), «Руслан плюс Людміла» (1984, длятэлебачання), аповесцей, кінасцэнарыяў і інш. Рэжысёр маст. фільмаў: «Беларускі канцэрт» (1955, з У.Стральцовым), «Палеская легенда» (1957, з М.Фігуроўскім), «Рагаты бастыён» (1964) і інш. Аўтар сцэнарыяў навук.папулярнага фільма «Беларусь сёння», тэлефільма «Жывіце даўжэй, хлопцы» (абодва 1973) і інш.
ВАСІЛЁЎСКІ Юрый Аляксандравіч (н. 15.10.1946, г. Гомель), беларускі дырыжор. Засл. артыст Беларусі (1990). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969). Працаваў у аркестры штаба БВА, з 1970умуз. вучылішчы.З 1972гал.дырыжор цырка ў Гомелі. У 1996— 2008 гал. дырыжор канцэртнага аркестра Гомельскай абл. філармоніі. Аўтар музыкі да спектакляў гомельскіх абл. драм. тэатра («Трамвай «Жа
данне» Т.Уільямса) і тэатра лялек («Дзед і Жораў» В.Вольскага).
ВАСІЛЁК Міхась (сапр. К а с ц е в іч Міхаіл Восіпавіч; 14.11.1905, в. Баброўня Гродзенскага рна — 3.9.1960), беларускі паэт. Працаваў у
М.Васілёк.
час. «Маланка», арганізоўваў гурткі Тва бел. школы. За ўдзел у рэв. руху неаднойчы арыштоўваўся польск. ўладамі. У1939 мабілізаваны ў польск. войска, трапіў у ням. палон, адкуль у 1941 уцёк нарадзіму. У Вял. Айч. вайну кіраваў Скідзельскім падп. антыфаш. ктам, пад псеўд. Язэп Гром выступаў у партыз. друку. Пасля вайны працаваў у раённым і абл. перыяд. друку. Аўтар збкаў лірыкі «Шум баравы» (1929, канфіскаваны польск. ўладамі), «3 сялянскіх ніў» (1937), у якіх паэтызаваў вызваленчую барацьбу, выкрываў сац. і нац. ўціск бел. народа. У пасляваен. творах рамантызаваў мірную працу.
Тв.: Выбр. творы. Мінск, 1955; Зоры над Нёманам: выбранае. Мінск, 1963; Вершы. Мінск, 1973.
Літ.: Калеснік У. МіхасьВасілёк // Калеснік У. Час і песні. Мінск, 1962.
ВАСІЛЁНАК Яўген Пятровіч (26.12. 1917, г. Орша — 23.9.1973), беларускі пісьменнік. Вучыўся ў Магілёўскім пед. інце (1934—35). Працаваў у раённым перыяд. друку, БелТА, час. «Маладосць». У 1958—66 гал. рэдактар час. «Нёман». Аўтар кніг аповесцей і апавяданняў «Зялёныя агні» (1954), «Прызванне» (1956), «Выпадковы прыпынак», «Розныя дарогі», драмы «Каралеўскі гамбіт» (усе 1957), «ТаццянаЛарына» (1964), «Вячэрняя размова» (1968), «Забыты вензель»
222
ВАСІЛЬЕВА
(1970), «На перагоне» (1973) і інш. Выступаў як перакладчык.
Тв.: Выбр.творы.Т. 1—2. Мінск, 1977.
ВАСІЛІШКАЎСКІ КАСЦЁЛ ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ, помнік архітэктуры позняга барока ў в. Васілішкі Шчучынскага рна. Пабудаваны ў 1769 з цэглы на месцы папярэдняга драўлянага храма. Трохнефавая 2вежавая базіліка з паўцыркульнай апсідай і сакрысціямі. Гал. фасад фланкіраваны 3яруснымі вежамі (4ы ярус з фігурнымі ківорыямі разабраны ў 1832) з паўцыркульным шчытом паміж імі. Храм накрыты 2схільным дахам, скругленым пад апсідай. Бакавыя фасады і апсіда прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, расчлянёны плоскімі лапаткамі ў прасценках, апяразаны карнізам. У інтэр’еры ансамбль з 7 алтароў (гал., 2 бакавыя і 4 кулісныя) выкананы ў тэхніцы стука, апрацаваны пад ружовы і блакітны мармур, упрыгожаны пазалочанай ляпнінай у выглядзе валют і дэкар. ваз у стылі ракако. У 2005 на тэр. храма, якая абнесена бутавай агароджай з 3арачнай брамай пластычнай архіт. формы, устаноўлены скульпт. помнік папе рымскаму Іаану Паўлу II. Храм і 7 алтароў унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
ВАСІЛІШКІ, вёска ў Шчучынскім рне, на р. Лебяда. За 27 км на ПнУ ад г. Шчучын, 85 км ад Гродна, 17 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы на лініі Ліда—
Васілішкаўскі касцёл Яна Хрысціцеля.
Масты. Цэнтр Васілішкаўскага с/с. 661 гаспадарка, 1846 ж. (2011).
Вядомы з 1 й пал. 15 ст. як стараства ў складзе каралеўскіх сталовых уладанняў. 3 1486 мястэчка ў Лідскім павеце. У канцы 15 — пач. 16 ст. цэнтр павета. У 1489 па загадзе вял. князя ВКЛ і караля Польшчы Казіміра Ягелончыка ў В. пабудаваны драўляны касцёл. У 1658 суддзя земскі лідскі М.Лімонт заснаваў касцёл і кляштар дамініканцаў (паводле інш. звестак — базыльян, закрыты ў 1832); у 1769 пры кляштары пабудаваны касцёл Іаана Хрысціцеля. У 1659 тут некаторы час знаходзілася рэзідэнцыя караля Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага. Пасля 3гападзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, цэнтр воласці Лідскага павета. У 1866 — 244 дамы, 1841 ж., валасное праўленне, нар. школа, паштовая станцыя, царква, касцёл, сінагога, штотыднёвыя кірмашы. У 1886 — 931 ж., валасное праўленне, бровар, гарбарня, 42 крамы, царква, 2 яўр. малітоўныя дамы, 10 заезных дамоў, штотыднёвыя кірмашы. У 1897 — 2781 ж., у 1905 — 1983 ж., працавалі нар. вучылішча, прыёмны пакой. У 1919 — 1891 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны Лідскага, потым Шчучынскага паветаў Навагрудскага ваяв. У 1921 — 278 дамоў, 1874 ж., гмінная ўправа, пошта, касцёл, праводзіліся кірмашы. 3 1939 у БССР, у Баранавіцкай вобл. 3 15.1. 1940 гар. пасёлак, цэнтр Васілішкаўскага рна, 2596 ж.; арганізавана машыннатрактарная станцыя. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 12.7.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў В. і раёне 2865 чал. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 3.8.1954 вёска, цэнтр сельсавета. 3 20.1.1960 у Радунскім, з 25.12.1962 у Шчучынскім рнах. У 1970 — 300 двароў, 909 ж. У 1995 — 532 гаспадаркі, 1395 ж. 3 2010 аграгарадок.
У 2011 сярэдняя школа, Цэнтр культуры і адпачынку, бка, Цэнтр пазашкольнай работы, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці яслісад, бальніца, аптэка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», кафэ, 9 магазінаў. Помнік архітэктуры — касцёл Яна Хрысціце
Да арт. Васілішкаўскі касцёл Яна Хрысціцеля. Помнік папе рымскаму Іаану Паўлу II.
ля (1769). Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ВАСІ'ЛЛЕ, тое, што і Шчадрэц.
ВАСІЛЬЕВА Зінаіда Анатолеўна (29.12.1913, СанктПецярбург — 1.8. 1999), беларуская і руская балерына, педагог. Нар. артыстка Беларусі
З.А.Васільева.
(1940 ). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1933). У 1937—49 салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова ў 1939—41 педагог арганізаванага ёю харэагр. аддзялення Мінскага тэатр. вучылішча, у 1945—49 педагог і маст. кіраўнік Бел. харэагр. вучылішча. Першая вы
223
ВАСІЛЬЕВА
канала на бел. сцэне партыі Ванды («Салавей» М.Крошнера), Адэты— Адыліі («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Марыі («Бахчысарайскі фантан» БАсаф’ева), Каламбіны («Арлекінада» Р.Дрыга), Лізы («Марная засцярога» П.Л.Гертэля) і інш. Для выканаўчай манеры В. характэрна лёгкасць, адточанасць танца, маст. выразнасць танц. рухаў. Пед. і творчая дзейнасць В. паўплывала на развіццё класічнага танца ў бел. балеце.
З.Васільева ў ролі Каламбіны.
ВАСІЛЬЕВА Настасся Якаўлеўна, беларускі этнограф, фалькларыст і краязнавец 2й пал. 19 ст. У 1874—80 жыла на Палессі. Даследавала матэрыяльную культуру, побыт, абрады, фальклор сялян, вывучала гісторыю і этнаграфію Мазырскага краю. Супрацоўнічала з Мінскім губернскім статыстычным ктам, Твам аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім унце, П.В.Шэйнаміінш. Выступала за развіццё асветы, раўнапраўе жанчын, адмену прыгоннага права. Аўтар артыкулаў «Нататкі пра абшчыннае земляробства ў сялян Мінскай губерні», «Веснавыя песні і абрады ў вёсках Мазырскага павета» (абодва 1878), «Легенды і паданні ў Мінскай губерні», «Нататкі пра побыт сялян Мазырскага павета» (абодва 1879), «Знахары», «Вытрымкі з жыцця беларускай жанчыны» (абодва 1880), «Вёска Грабаў» (1881) і інш.