Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Літ.: Чурко Ю.М. Белорусскнй балетный театр. Мннск, 1983.
С.І.Уланоўская.
ВАРЙНІКІ, мучная страва. У крутое цеста (з пшанічнай, жытняй або грэцкай мукі), замешанае на вадзе ці малацэ, загортваюць тварог, ягады, садавіну, мак або канаплянае семя і вараць у падсоленым кіпені. На святы Варвары і Міколы В. варылі з семем і макам. Падаюць са смятанай або маслам. Былі пашыраны на Пд Беларусі і ва Украіне. У наш час вядомы паўсюдна.
ВАСІЛЁВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ЖЫВЁЦА» Створаны ў 1997 у в. Васілевічы Слонімскага рна пры цэнтр. Доме культуры (з 2007 сельскі Дом культуры: Цэнтр нар. творчасці). У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.А.Астапавец (з 1997), Н.С.Герасімчык (з 2007), С.Л.Ганчар (з 2009), акампаніятар С.П.Талерчык. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 17 да 60
гадоў. Асн. мэты дзейнасці — эстэтычнае выхаванне ўдзельнікаў, папулярызацыя бел. нар. песень, твораў сучасных бел. кампазітараў. У рэпертуары творы бел. кампазітараў І.Лучанка, Л.Захлеўнага, Э.Зарыцкага, К.Цыбульскага і інш. Калектыў — дыпламант аглядаўконкурсаў: абл. культарганізатараў (г.п. Воранава, 2002), раённага маст. самадзейнасці (в. Васілевічы, 2009), актыўны ўдзельнік раённых свят і мерапрыемстваў.
ВАСІЛЁВІЧ Алена Сямёнаўна (н. 22.12.1922, в. Ліпнікі Слуцкага рна), беларуская пісьменніца. Засл. работнік культуры Беларусі (1977). Скончыла Рагачоўскі настаўніцкі інт
(1941), БДУ (1946). ПрацавалаўРасіі. 3 1950 у час. «Работніца і сялянка», у 1972—83 у выдвах «Мастацкая літаратура» і «Юнацтва». Аўтар збкаў апавяданняў «Блізкія знаёмыя» (1954), «Падслухала сэрца» (1960), «Адно імгненне» (1974), «Мыс Добрай Надзеі» (1977), «Першая жонка нябожчыка» (2002) і інш. Асн. тэмы творчасці — унутраны свет чалавека, маральнае і духоўнае сталенне, выхаванне дзяцей, этычнаэстэтычная праблематыка, складанасць асабістых узаемаадносін. Піша для дзяцей: кнігі «Заўтра ў школу» (1956), «Сябры» (1958), «Калінавая рукавічка» (1963) і інш. На аўтабіягр. матэрыяле напісана тэтралогія «Пачакай, затрымайся...» (аповесці «Расці, Ганька», 1966; «Доля знойдзе цябе», 1968; «Новы свет», 1970; «Пачакай, затрымайся...», 1970; Дзярж. прэмія Беларусі 1977). Выступае як перакладчык. Аўтар збкаў эцюдаў, роздумаў, эсэ,
нататак («Люблю, хвалююся — жыву», 1986; «Элегія», 1988).
Тв.: Выбр. творы. Мінск, 2010.
Літ.’. Беларуская дзіцячая літаратура: вучэб. дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне выш. адукацыі па спец. «Пачатковая адукацыя», «Пачатковая адукацыя. Дадатковая спецыяльнасць» / [А.М.Макарэвіч і інш.]. Мінск, 2008. В.М.Іўчанка. ВАСІЛЁВІЧ Уладзімір Аляксандравіч (н. 9.1.1952, Мінск), беларускі фалькларыст. Канд. філал. навук (1979). Скончыў БДУ (1974). Працаваў у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. 3 1992 у Бел. пед. унце (з 2004 заг. кафедры). Даследуе пытанні бел. фалькларыстыкі, міфалогіі і этнаграфіі. Аўтар манаграфіі «Усходнеславянская гумарыстычная песня» (1979), кніг «Збіральнікі» (1991), «Беларускі народны каляндар» (1993). Адзін з аўтараў кніг «Беларуская фалькларыстыка: збіранне і даследаванне народнай творчасці ў 60х гг. XIX — пач. XX ст.» (1989), «Чароўны свет» (2 выд., 2010; з Я.Адамовічам), збкаў «Дзіцячы фальклор» (2006) і «Замовы» (2009) з серыі «Фальклор Беларусі. XX—XXI» і інш. Укладальнік тома «Пахаванні. Памінкі. Галашэнні» (1986) з серыі «Беларуская народная творчасць», збору бел. прыкмет і павер’яў («Зямля стаіць пасярод свету...», «Жыцця адвечны лад», «Зямная дарога ў вырай», кніг «Міфы Бацькаўшчыны» (1994), для дзяцей «Хто з’еў прасвірку» (з А.Фядосікам), «Бег Бай па сцяне», «Стаіць цыган на золаце», «Залаты клубочак», усе 2 выд. 2010 і інш. Выступае як перакладчык, збірае фальклор. А.М.Ненадавец.
ВАСІЛЁВІЧ Язэп (Іосіф) Ігнатавіч (16.9.1870, г.п. Крывічы Мядзельскага рна—1934?), дзеяч беларускага нацыянальнавызваленчага руху, археолаг, педагог. Скончыў настаўніцкую семінарыю, Маскоўскі археал. інт (1914), вучыўся ў Маскоўскім юрыд. інце (1914—17). У 1917 адзін з лідэраў Бел. нар. грамады. Адзін са стваральнікаў і дырэктар Будслаўскай бел. гімназіі (1917—19). Дэлегат 1га з'езда бежанцаў беларусаў (вер. 1917) і Усерас. з’езда бежанцаў з Бе
220
ВАСІЛЕЎСКІ
ларусі ў Маскве (ліп. 1918). У 1919— 20 у Маскве. У 1920 заг. інфармацыйнага аддзела ўпраўлення рэўкомаў Зах. фронту, дырэктар школы ў Будславе. 3 1921 дырэктар Белпедтэхнікума ў Мінску, выкладчык археалогіі ў БДУ. 3 1924 дырэктар музея ў Віцебску. У 1930 арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і ў 1931 высланы з Беларусі. Памёр у Башкортастане.
Тв.: Віцебскі дзяржаўны культурнагістарычны музей // Віцебшчына. Віцебск, 1928. Т. 2. В.У.Скалабан.
ВАСІЛЁВІЧЫ, вёска ў Слонімскім рне, на р. Шчара. За 5 км на ПнЗ ад г. Слонім, 150 км ад Гродна, 8 км ад чыг.ст. Слонім на лініі Баранавічы— Ваўкавыск. Цэнтр Васілевіцкага с/с. 147 гаспадарак, 405 ж. (2011).
У 16 ст. вядома як сяло ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ, прыватная ўласнасць. У 1592 сяло ўваходзіла ў маёнтак Парэчча, маёмасць ашмянскага старасты С.М. Нарбута. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі з 1796, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губ. У 2й пал. 19 ст. ў складзе маёнтка Падлужжа Сынкавіцкай воласці. У 1852 — 161 ж. Маёнтак належаў памешчыцы А.Дубашынскай. У 1862 у Кастровіцкай воласці, 15 двароў, 152 ж., карчма. Маёнтаку валоданні памешчыка Дубашынскага. У 1890 працавала школа граматы. У 1897 — 40 двароў, 287 ж., магазін. 3 1921 у складзе Польшчы, у Кастровіцкай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяв. У 1921 — Юдвароў, 48 ж. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 у Парэцкім. с/с Слонімскага рна Баранавіцкай вобл. Напярэдадні Вял. Айч. вайныў 1941 увёсцы 69 двароў, 276ж. 3 канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акуіііравана ням.фаш. захопнікамі. У кастр. 1942 ням.фаш. акупанты знішчылі 28 двароў і загубілі 181 ж. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. 3 16.11.1963 цэнтр сельсавета. У 1996 — 133 гаспадаркі, 368 ж.
У 2011 дзіцячыя яслісад, базавая школа, філіял дзіцячай муз. школы, Дом культуры — Цэнтр нар. творчасці, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. во
інаў, магіла ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі — 2 селішчы.
ВАСІЛЁВІЧЫ, горад у Рэчыцкім рне. За 45 км на 3 ад г. Рэчыца, 86 км ад Гомеля. Чыг. вузел (лініі на Гомель, Калінкавічы, Хойнікі). Аўтадарогай злучаны з аўтамагістраллю Гомель—Калінкавічы. Цэнтр Васілевіцкага гар. Савета. 3990 ж. (2011).
Вядомы з 15 ст. як вёска ў Мінскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1466 вёска ў валоданні памешчыцы Івановай. У 1560 — 17 дымоўі 7 службаў. Некаторы час была ўласнасцю Патоцкіх, потым Масальскіх. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1795 сяло, 57 двароў, уладанне графа Юдзіцкага. Дзейнічала Мікалаеўская царква. У 1825 узведзены новы драўляны будынак царквы.У 1847 — 92 двары, 956ж. У 1866 адкрыта нар. вучылішча, дзейнічала царк.прыходская школа. У 1878 засн. метэастанцыя для вывучэння кліматычных умоў Палесся. У 1885 — 116 двароў, 1057 ж. Пасля пабудовы чыг. Лунінец—Гомель і адкрыцця чыг. станцыі (15.2.1886) забудова сяла значна павялічылася. У 1897 — 294 двары, 1704 ж., яўр. малітоўны дом, магазін, 5 крам, 2 ветракі, 2 конныя млыны, 2 кузні, 2 карчмы, цэнтр воласці Рэчыцкага павета Мінскай губ. Побач існаваў аднайм. пасёлак (4 двары, 20 ж.). У 1904—13 дзейнічаў дрэваапрацоўчы завод з паравым рухавіком. У 1909 у сяле 460 двароў, 2564 ж., на чыг. станцыі 7 будынкаў, 31 ж. 23.9.1911 пачала дзейнічаць чыг. ветка В.—Хойнікі. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР, цэнтр воласці. 3 8.12.1926 у БССР. 3 8.12.1926 да 4.8.1927 і з 20.2.1938 да 16.9.1959 цэнтр Васілевіцкага рна, з 4.8.1927 да 20.2.1938 із 16.9.1959уРэчыцкім рне, да 12.4.1927 Рэчыцкай, да 26.7.1930 Гомельскай акруг, з 30.2.1938 Гомельскай вобл. У 1925— 27 працаваў лясны тэхнікум (з 1927 лесатэхн. школа). У 1929 дзейнічалі торфазавод, 2 кузні, слясарня, паравы млын, цагельня, смалакурня, дрэваапрацоўчая майстэрня, 7гадовая школа, хатачытальня, аддз. спажывецкай кааперацыі, с.г. крэдытнае тва, бальніца. У 1934 створана МТС.
3 15.7.1935 мястэчка. У Вял. Айч. вайну 3 25.8.1941 да 18.11.1943 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія расстралялі 41 ж. Дзейнічалі антыфаш. падполле, падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ. 3 29.4.1950 В. гар. пасёлак. У 1959 — 1748 двароў, 6,4 тыс. ж., у 1970 6,9 тыс. ж. 3 19.11.1971 горад. У 1995 — 5,1 тыс. ж.
Адм.грамадскі цэнтр развіваецца ўздоўж вуліц Камсамольская і Казлова. Дамінуе забудова сядзібнага тыпу па індывід. праектах. В. развіваюцца паводле генплана 1991. Прам. зона сфарміравалася ва ўсх. частцы. Зона адпачынку — гар. сквер па вул. Камсамольская, лугапарковая зона з вадаёмамі па вуліцах Казлова і Пралетарская. Пабудавана Мікалаеўская царква (1995—96), праведзена рэканструкцыя чыг. вакзала (2006), гар. універмага (2009), сквера па вул. Камсамольская (2011). Вядзецца (2011) новае сядзібнае будаўніцтва ў зах. частцы горада (2011).
У 2011 2 дзіцячыя сады, сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, школаінтэрнат для вучняў з парушэннем зроку, Дом культуры, гар. і дзіцячая бкі, бальніца, паліклініка, аптэка, філіял Рэчыцкага камбіната быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і «Беларусбанка», гандлёвы цэнтр, рэстаран, магазіны; Мікалаеўская царква (1991). Брацкія магілы: падпольшчыкаў, сав. воінаў і партызан, ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Радзіма Героя Сац. Працы Е.А.Кухаравай, нар. пісьменніка Беларусі І.Я.Навуменкі, нар. артысткі Беларусі Т.П.Заранок, бел. літаратуразнаўца і крытыка С.С.Лаўшука, гісторыка Х.Ю.Бейлькіна.
ВАСІЛЁЎСКІ (Wasilewski) Леан (24.8. 1870, СанктПецярбург— 10.12.1936), польскі публіцыст, гісторык, дзяржаўны дзеяч Польшчы. У 1918—19 міністр замежных спраў Польшчы, з 1924 узначальваў Інт вывучэння найноўшай польск. гісторыі, з 1929 рэдактар час. «Niepodleglo^c» («Незалежнасць»), з 1931 старшыня Інта вывучэння нац.вызваленчых спраў. Даследаваў гісторыю, культуру, побыт Беларусі. У сваіх працах «Літва і яе народы» (1907), «Літва і Беларусь: мінулае — сучаснасць — тэндэнцыі