• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ВАРХІ', вёска ў Гарадоцкім рне. За 12кмнаПнадг. Гарадок, 7кмадчыг. ст. Прудок на лініі Віцебск—Невель (Расія), 51 км ад Віцебска. Цэнтр Першамайскага с/с. 117 гаспадарак, 265 ж. (2011).
    3	20.8.1924 вёска ў Пастаўскім с/с Гарадоцкага рна Віцебскай акругі (да 26.7.1930). 3 9.10.1929 у Першамайскім с/с. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. 3 сярэдзіны ліп. 1941 да канца чэрв. 1944акупіраваныням.фаш.захопнікамі. 3 4.4.1975 цэнтр Першамайскага с/с. У 2011 дзіцячы сад, базавая школа, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, ФАП, аддз. сувязі, магазін.
    ВАРШТАТ сталярны, вярстак, сталюга, кабыла, прыстасаванне для сталярных работ — апрацоўкі дошак, брускоў, бандарных клёпак і інш. У мінулым В. уяўляў сабой услон з клямарам, у які заціскалася драўляная форма, што апрацоўвалася пры дапамозе струга, гэбля і інш. дрэваапрацоўчых інструментаў. У рабочым стане майстар садзіўся на В., заціскаў рычаг клямараў нагой. Часам В. рабілі з натуральнага ствала дрэва з каранёвымі адростка
    мі, што служылі ножкамі. Больш сучасны В. разлічаны для работы стоячы і ўяўляе сабой масіўную пляцоўку з 1—2 драўлянымі брускаміклямарамі, што заціскаюцца пры дапамозе шрубы. На ім часам замацоўваюць ціскі для слясарных работ.
    В.С.Цітоў.
    Варштат сталярны.
    ВАРШТАТ т к а ц к і, 1) механічны ткацкі стан, які выкарыстоўваўся ў месцах развіцця саматужных промыслаў, а таксама ў ткацкіх школахмайстэрнях, пашыраных у Беларусі ў 2й пал. 19 ст. 2) Удасканалены ткацкі стан для красён, аснашчаны дэталямі механічнага ткацкага стана: зубчастымі коламі на навоях, дадатковым навоем для гатовай тканіны і інш. Быў пашыраны па ўсёй тэр. Беларусі. Часам В. называлі звычайныя кросны.
    ВАРЫВА, 1) вараная рэдкая страва. 2) Квашаная гародніна. Каб захаваць гародніну надоўгічас, ужывацьзімой і вясной, яе квасілі, пазней салілі. Капусту квасілі сечаную, качанамі, палавінкамі (палюткамі), з вадой без солі і з соллю без вады. Буракі таксама квасілі. В. складалі ў бочкі (варыўныя), якія ставілі ў варыўню ці склеп. Ужывалі В. сырым ці гатавалі з яго гарачыя стравы. Назва В. захавалася ў цэнтр. і ўсх. Палессі. У зах. раёнах Беларусі В. называюць свежую гародніну. Г.Ф.Вештарт.
    ВАРЫЎНЯ, стопка, істопка, с ц ё п к а, старадаўняя гаспадарчая пабудова зрубавай канструкцыі для
    захоўвання бульбы, гародніны, садавіны, малака і інш. харчовых прыпасаў. У В. трымалі невял. гасп. прылады. Сцены імшаныя, без вокнаў або з маленькай адтулінай у 1—2 бервяны, якая закрывалася засаўкай. Ставілі В. асобна ці ў агульным комплексе гасп. пабудоў. У вял. маразы абагравалася печкайкаменкай ці жарам. Найб. пашырэнне ў Беларусі мела ў тых раёнах, дзе ўзровень грунтавых вод не даваў магчымасці будаваць склеп (Палессе, Віцебшчына і інш.). Пры неабходнасці В. пераабсталёўвалі ў жылое памяшканне.
    ВАРЫЯНТ, р э д a к ц ы я [франц. variante ад лац. varians (variantis) зменлівы], у літаратуры — розначытанне якоганебудзь мастацкага твора, якое ўзнікла ў выніку жадання аўтара палепшыць тэкст або ўмяшання ў яго рэдактара ці цэнзара. В. адрозніваюцца ад інш. рэдакцый тэксту таго ж твора тым, што ў іх адсутнічае замена задумы, канцэпцыі і ідэйнага зместу твора. В. выяўляюць пры параўнанні тэкстаў як друкаваных крыніц (розных выданняў твора), так і рукапісаў. Некалькі В. маюць асобныя творы Я.Купалы, Я.Коласа, Я.Брыля, І.Мележа, І.Шамякіна і інш. Існуе звыш 20 В. ананімнай паэмы «Тарас на Парнасе», дзесяткі В. маюць фалькл. творы (казкі, песні). Звычайна апошні В. аўтарскага маст. твора найб. дасканалы, прымаецца тэкстолагамі як канчатковы, т.зв. аўтэнтычны, або кананічны. TaKi, напр., 3і В. паэмы Я.Коласа «Сымонмузыка». Аднак часам першапачатковы В. твора мае большую маст. вартасць (напр., 1ы В. «Слуцкіхткачых» М.Багдановіча).
    У фальклорыВ. — аднакратна выкананы, запісаны або інш. чынам зафіксаваны адносна самаст. твор, які суадносіцца з колам падобных, выяўляючы сваю адметнасць у параўнанні з іншымі. Праз В. твора ажыццяўляецца ідэйнамаст. задума, удасканальваецца форма выражэння, дадаюцца новыя эмацыянальныя нюансы, паглыбляецца псіхал. характарыстыка персанажаў. В. твора, асабліва песеннага, могуць быць вельмі блізкімі па будове, наяўнасці агульных месцаў (устойлівыя вобра
    218
    ВАРЫЯЦЫІ
    зы, сімвалы, формулы, азначэнні). Значна адрозніваюцца ў слоўным выражэнні В. празаічных жанраў — казак, легенд і інш. Напр., існуе некалькі В. легенды пра тое, чаму людзі перасталі прытрымлівацца старадаўняга звычаю пазбаўляцца ад старых бацькоў, выпраўляючы іх з хаты на смерць: «Як упярод хавалі людзей», «Стары бацька», «Лопаўшчына», «Трэба шкадаваць старых». Пры гэтым усе яны грунтуюцца на агульным сюжэце. Тэрмін «В.» ужываецца таксама ў дачыненні асобных частак твора, элементаў зместу, вобраза, матыву і інш., якія змяняюцца. Напр., у розных В. прыведзенай раней легенды пры захаванні агульнага сэнсу па рознаму падаецца матывацыя ўчынку дзяцей, парушэння імі закона: «адзін сын дужа любіў свайго бацьку»; «шкада дзецям старэнькага бацьку»; «а адзін сваго бацька шкадаваў», «і сыны міласлівыя ў яго». Некалькі В. зачынаў мае баладная песня пра дачкуптушку: «Зялёна каліначка рана расцвіла», «У лузе каліначка жарка зацвіла», «Калінамаліначка не парой цвіла» і інш. У гэтым выпадку В. выступаюць своеасаблівым эмацыянальнапсіхал. камертонам твора, акцэнтуючы ўвагу на сімволіцы колеру (зялёнажарка) і часе (ранане парой).
    Р.М.Кавалёва (фальклор).
    ВАРЫЯНТНАСЦЬ у ф а л ь к л о р ы, формарэалізацыі варыятыўнасці ў народным мастацтве і фальклоры; блізкія адзін да аднаго па форме і змесце варыянты твора, якія дапамагаюць раскрыццю агульных заканамернасцей фалькл. працэсу, усведамленню напрамкаў эвалюцыі асобных твораў, сюжэтаў, іх вобразнага выражэння. В. — гал. ўмова з’яўлення новых сэнсавых акцэнтаў у творы. Фалькл. творы ніколі не мелі першаснага ўзорнага тэксту і ў працэсе бытавання набывалі новыя варыянты, якія маглі быць больш поўнымі («Сава не ўродзіць сакала», «Сава не прывядзе сакала, а такую саву, як сама») ці ўтрымліваць новыя дэталі («Свіння не родзіць бабра, а сава не выседжвае арла»), Разам з тым яны складалі поле аднаго твора. Калі ў
    твора не існуе варыянтаў, то, хутчэй за ўсё, ён мае аўтара. Р.М.Кавалёва.
    ВАРЫЯТЬІЎНАСЦЬ, адметная рыса творчага працэсу ў матэрыяльнай і духоўнай культуры народа. Асабліва выразна прадстаўлена ў нар. мастацтве — музыцы, фальклоры, танцах, ткацтве, разьбе, вышыўцы, саломапляценні і інш., дзе ў рамках традыцыі, якая гарантуе групе твораў ці вырабаў адносную ўстойлівасць, распазнавальнасць формы і зместу, увесь час бясконца і бесперапынна адбываюцца пэўныя змяненні. Адрозненні ў форме і змесце заўважны пры параўнанні вырабаў (аднатыпных посцілак, ручнікоў, саламяных лялек, гліняныхсвістулекі г.д.), муз.харэагр. малюнкаў танца (кадрылі, «Крыжачка», «Лявоніхі»), зместу аднаго абраду, карагода, гульні, тэкстаў казкі, прыказкі, загадкі і інш. Працэс В. ўяўляе сукупнасць шматвектарных творчых актаў, матэрыяльным увасабленнем якіх становіцца ўмоўны ланцуг падобных, звязаных паміж сабою твораў. Напр., загадкі пра грыб: «У лазе на адной назе», «Сярод лесу стаіць на адной назе», «У лазе на трапязе сядзіць каза на адной назе» і інш. (агульная прыкмета — аднаногасць аб’екта); «Усю зямлю прайшоў, чорну шапачку знайшоў», «Маленькі, удаленькі скрозь зямлю прайшоў, красную шапачку знайшоў» і інш. (прыкмета — наяўнасць капялюшыка). Змены абумоўлены шэрагам прычын і акалічнасцей. Іх характар (творчы, механічны, камбінаваны) залежыць ад асобы, носьбіта традыцыі, ступені яе таленавітасці, майстэрства, індывід. манеры, абставін і часу выканання, полаўзроставага складу слухачоў. У адрозненне ад механізаванай вытворчасці, дзе вырабам папярэднічае стварэнне ўзору, штампа, лякала, і прафес. мастацтва, дзе канчатковы прадукт матэрыяльна зафіксаваны (кніга, ноты, схема танца), для нар. мастацтва характэрны толькі прамежкавыя ўзоры і вынікі: яно ўсё ў працэсе, і кожны творчы акт, у т.л. папярэднія, кожнае новае выкананне твора ўтрымлівае варыятыўны момант як сродак адаптацыі да новых умоў і эстэтычных патрабаванняў. В. звязана з імправізацыяй і
    паўстае ў выглядзе варыянтнасці. Дыяпазон В. надзвычай шырокі — ад вельмі нязначных розначытанняў да значных змен, якія прыводзяць да стварэння новых версій твора і новых ліній. В. у фальклоры абумоўлена яго вуснай прыродай, вуснасцю стварэння, бытавання, распаўсюджання твораў. Р.М.Кавалёва.
    ВАРЫЯЦЫІ (ад лац. variatio змяненне), варыяцыйная форма, музычная форма, якая складаецца з тэмы (зрэдку з 2—3 тэм) і яе відазмененых паўтораў (варыяцыйных форм). Асн. тэма можа быць арыгінальная ці запазычаная. У В. можа быць напісаны самаст. твор, частка цыкла або раздзел буйнога муз. твора (сімфонія, канцэрт, сюіта, саната, квартэт), a таксама опера, балет. Вытокі В. ў нар. песеннай і танц. творчасці. У прафес. музыцы яны выпрацоўваліся ў розных поліфанічных жанрах. У 17— 18 ст. атрымалі найб. пашырэнне. Адрозніваюцца В. на нязменны бас, класічныя (строгія) В. на песенную тэму, дзе пры паўтарэннях захоўваюцца структура, метр і гарманічныя контуры тэмы, В. на нязменную мелодыю і В. свабодныя, у якіх змены структуры, метра, танальнага плана, жанравай прыроды пры захаванні інтанацыйных зваротаў тэмы прыводзяць да ўзнікнення шэрагу кантрастных вобразаў; падобныя варыяцыйныя цыклы набліжаюцца да сюіты. У бел. музыцы В. выкарыстоўваюцца шырока і разнастайна. Напісаны самаст. творы (фартэпіянныя В. Л.Абеліёвіча, У.Алоўнікава, Г.Вагнера, М.Васючкова, Р.Суруса, Э.Тырманд), аркестравыя («3 беларускага эпасу» Л.Захлеўнага) і частка цыклічных твораў (у сімф. «Беларусь» В.Залатарова, сімфаньеце М.Аладава, фартэпіянным трыо А.Багатырова), эпізоды з балетаў «Альпійская балада» і «Выбранніца» Я.Глебаваі інш. Сярод твораў, дзе варыяцыйнасць даецца ў сінтэзе з прынцыпамі інш. муз. форм, — фартэпіянны канцэрт «Капрычас» С.Картэса, які можна разглядаць як свабодна трактаваную санатную форму і як цыкл характэрных В.
    219
    ВАРЫЯЦЫЯ
    ВАРЫЙЦЫЯ ў б а л е ц е, невялікі кампазіцыйна завершаны танец для аднаго ці некалькіх танцоўшчыкаў, часта адзначаны віртуознай тэхнікай. Вылучаюць мужчынскія В., пабудаваныя на дробных, тэхнічна складаных рухах, і жаночыя, пабудаваныя на вял. скачках. В. ў большасці выпадкаў з’яўляюцца структурнадраматургічнай часткай ансамблевых форм танца — падэдэ, падэтруа, гранпа, аднак могуць быць і самаст. эпізодам. Звычайна змяшчаюць элементы характарыстыкі дзеючай асобы (В. Адэты і Адыліі з «Лебядзінага возера» П.Чайкоўскага, Нікіі з «Баядэркі» Л.Мінкуса, Зоські і Сымона з «Салаўя» М.Крошнера—А.Ермалаева). У сучасных балетах В. нярэдка пераўтвараюцца ў пластычныя маналогі і выяўляюць эмацыянальнапсіхал. стан героя, набываюць значэнне прамога выказвання (маналогі Мехменэ Бану з «Легенды пра каханне» А.Мялікава—Ю.Грыгаровіча, Івана з «Альпійскай балады» Я.Глебава—А.Дадышкіліяні, Тыля з «Тыля Уленшпігеля» Я.Глебава—В.Елізар’ева, Рагнеды з «Страсцей» А.Мдывані—В.Елізар’ева і інш.).