• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Ват.
    квадратнай рамы. Выкарыстоўваўся ў час веснавога разліву, калі ў плацінах вадзяных млыноў адкрывалі адтуліны для аслаблення напору вады. В. на вяроўках апускалі пад струмень, разам з якім у сеткавы мяшок трапляла рыба. Часцей сустракаўся на Палессі.
    ВАТАЦЫ Ніна Барысаўна (14.5.1908, г. Цэсіс,Латвія — 3.8.1997), беларускі бібліёграф, літаратуразнавец. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1963). Скончыла БДУ (1930). У1930—92 працавалаў Дзярж. бцы Беларусі (з 1945 гал. бібліёграф аддзела бел. лры і бібліяграфіі). Складальнік фундаментальных бібліяграфічных паказальнікаў асобных выданняў бел. лры, літ,знаўства і крытыкі, бібліяграфічных даведнікаў па творчасці многіх бел. пісьменнікаў. Даследавала жыццё і творчасць М.Багдановіча: склала літ. альбом пра яго жыццё і творчасць (1968, з А.Лойкам), зб. успамінаў і біягр. матэрыялаў «Шлях паэта» (1975), бібліяграфічны паказальнік твораў, аўтографаў і крыт. лры «Максім Багдановіч» (1977).
    Тв:. Песня Максіма. Мінск, 1981; Шляхі. Мінск, 1986.
    «ВАТРА», бел. рэсп. грамадскае аб’яднанне ўкраінцаў у Беларусі. Створана 16.1.1991. У 2011 у склад «В.» ўваходзяць: гар. грамадская аргцыя ўкраінцаў «Роднслав» (засн. ў 2001, г. Віцебск), аб'яднанні: культ.асветныя «Верховнна» (1993, г. Гомель), «Дніпро» (2003, г. Магілёў), гар. грамадскае «Заповіт» (2005, г. Мінск), твы: культ.асветныя «Обрій» (2001, пас. Калодзішчы Мінскага рна), «Краянн» (2000, г. Маладзечна), «Славутнч» (2006, г. Бабруйск) «Трембіта» (2008, г. Ліда), «Калінава гілка» (2011, г. Мар’іна Горка). Асн. мэты дзейнасці; нац.культ. адраджэнне ўкраінцаў, захаванне і развіццё ўкр. мовы, культуры, нар. традыцый. У Віцебску пры тве «Роднслав» для дзяцей створаны гурток укр. вышыўкі «Берегння». У Мінску працуюць фалькл. ансамбль «Ватра» і хор «Ўкраінская песня». Маст. калектывы «В.» дыпламанты шматлікіх культ. мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў Беларусі, Украіне і Расіі, у т.л. рэсп. фестыва
    226
    ВАЎКАВЫСК
    ляў: нац. культур у Гродне і «Сонечны птах» у Мінску, усеўкр. казацкай песні, міжнар. мастацтваў «Зоры над Бугам» і «Славянскі базар у Віцебску», усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня». 3 2001 адзін раз у квартал выходзіць газ. «Украінець в Беларусі» на ўкр. мове і з 2007 бюлетэнь «Ватра». Пры ўдзеле ўкр. дыяспары ў Беларусі ўстаноўлены 4 помнікі вял. ўкр. песняру Т.Шаўчэнку (Мінск, Брэст, Гомель, Магілёў) і ўкр. паэту Д.Фалькоўскаму (в. Вял. Лепясы Кобрынскага рна). У гонар ураджэнца Беларусі, аўтара першай укр. Канстытуцыі 1710 гетмана П.Орліка ў Вілейцы назвалі адну з вуліц, на яго радзіме ў в. Касута на Вілейшчыне ўстаноўлена мемарыяльная дошка. В.М.Гутоўскі. ВАЎКАВІЧЫ, вёска ў Чавускім рне, каля р. Раста (прыток р. Проня). За 30 км на ПдЗ ад г. Чавусы, 18 км ад чыг. ст. Раста на лініі Магілёў—Крычаў, 35 км ад Магілёва, на шашы Магілёў—Слаўгарад. Цэнтр Ваўкавіцкага с/с. 169 гаспадарак, 479 ж. (2011).
    Вядомы з 1560 як сяло ў Магілёўскай воласці ВКЛ, дзярж. ўласнасць, 4 дымы. У 1580 перададзены ў пажыццёвае валоданне шляхціцу. У 1589 сяло ў Магілёўскай воласці, дзярж. ўласнасць. У 1635 с. Багданава ў Асавецкім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета, 6 двароў, меўся млын. У 1673 — 15 двароў, 40 ж. мужчынскага полу. Побач быў аднайм. фальварак. У 1742 — 27 двароў, млын, карчма. Пасля 1гападзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1858 сяло ў Быхаўскім павеце Магілёўскай губ., уласнасць памешчыка. У 1880 — 35 двароў, 144 ж. У 1897 вёскі Вялікія В. (24 двары, 180 ж., магазін) і Малыя В. (20 двароў, 133 ж.) у Царк.Асавецкай воласці Быхаўскага павета. У 1909 у Вялікіх В. 24 двары, 192 ж., у Малых В. 22 двары, 188 ж. У 1910 адкрыта царк.прыходская школа. 3 26.4. 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. На базе дарэв. створана прац. школа 1й ступені, у якой у 1925 было 47 вучняў. Зсак. 1924 уБССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Чавускага рна Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 15.1.1938 Магілёўскай вобл. У 1940 — 100 два
    роў, 380 ж. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У лютым 1944 гітлераўцы спалілі 71 двор, загубілі 13 ж. Пасля вайны адбудавана. У 1975 да вёскі далучаны пасёлкі Журбіншчына, Ніва, Шлях. У 1995 — 198 гаспадарак, 542 ж.
    У 2011 дзіцячы садяслі, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, філіял дзіцячай муз. школы, Цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», комплексны прыёмны пункт, 2 магазіны; Генадзеўская царква (2008). Брацкія магілы: партызан, сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ВАЎКАВЫСК. горад у Гродзенскай вобл., цэнтр Ваўкавыскага рна, на р. Рось. За 98 км на ПдУ ад Гродна. Вузел чыгунак на Баранавічы, Масты, Бераставіцу, Свіслач і аўтамабільных дарог на Масты, Слонім, Ружаны, Бераставіцу, Гродна. 43,9 тыс. ж. (2011).
    Першыя паселішчы на тэр. В. ўзніклі ў 10 ст., што пацвярджаюць археал. матэрыялы, выяўленыя на гарадзішчы Муравельнік, дзядзінцы Шведская гара і Замчышчы (вакольны горад). Упершыню В. (летапісны Волковыескь) упамінаецца ў 1252. У 13 ст. цэнтр Ваўкавыскага княства, быў аб’екгам барацьбы паміж галіцкавалынскімі і літоўскімі князямі. 3 пач. 14 ст. В. у складзе ВКЛ. У 2й пал. 14 ст. В. — уласнасць вял. князя ВКЛ Ягайлы, пазней — Вітаўта. У 1410 горад захапілі і спалілі тэўтонскія рыцары. Ваўкавыская харугва ўдзельнічала ў Грунвальдскай бітве 1410. У 1430 Вітаўт заснаваў у В. кас
    цёл св. Мікалая. 3 15 ст. цэнтр стараства, з 16 ст. цэнтр Ваўкавыскага павета Навагрудскага ваяв. У 1503 горад атрымаў магдэбургскае права. 3 1536 вядома Успенская царква, у 1598 засн. кляштар езуітаў. Неаднаразова быў спалены ў час войнаў 17 — пач. 18 ст. У 2й пал. 18 ст. ў В. дзейнічала школа ордэна піяраў. У 1762 — 112 двароў, у 1792 — 2172 ж. У час паўстання 1794 заняты паўстанцамі. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, цэнтр павета Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. На пачатку вайны 1812 у горадзе размяшчалася штабкватэра камандуючага 2й Зах. рус. арміяй генерала П.І.Баграціёна, горад значна пацярпеў ад ваен. дзеянняў. У 1815 — 156 дамоў, 818 ж., у 1849 — 461 дом, 2267 ж., 4 прам. прадпрыемствы (58 рабочых), прыходскае вучылішча, бальніца. У 1860 — 492 дамы, 3472 ж., 2 школы, касцёл, царква, 7 малітоўныхдамоў, сінагога, цагельня, гарбарня, 2 млыны, шпіталь, 58 крам. У 1885 праз В. пракладзена чыг. Баранавічы—Беласток (Польшча). Гэта стымулявала развіццё прамсці. У 1891 у горадзе працавалі 19 фабрык і прам. прадпрыемстваў. У 1897 — 1032 ж. У 1904 на 22 фабрыках налічвалася 200 рабочых. У 1909—18 працавала жаночая гімназія. У1914 — 16 754 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр павета Беластоцкага ваяв. У 1939 у В. 16,7 тыс. ж., чыгуналіцейны завод, 2 цагельні, 2 лесапільні і інш. дробныя прадпрыемствы. 3 восені 1939 у БССР, з 15.1.1940 цэнтр раёна Беластоцкай, з 20.9.1944 Гродзенскай абласцей. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 да 14.7.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі
    227
    ВАЎКАВЫСКАЕ
    Памятны знак у гонар 1000годдзя г. Ваўкавыск.
    тут каля 20 тыс. чал. У 1969 — 21,5 тыс. ж. У 1995 — 43,6 тыс. ж.
    Планіровачная першааснова В. — стараж. дзяцінец круглай формы (Шведская гара; гл. Ваўкавыскія замкі). У 1й пал. 12 ст. набыў рысы горада. Гістарычна склаліся 2 падзеленыя чыгункай часткі В. — паўн. і паўднёвая. Сучасны грамадскі цэнтр горада — пл. Леніна на месцы гіст. цэнтра. Ад пл. разыходзяцца вуліцы Леніна (б. Шырокая), Першамайская, Панковай, Савецкая (б. Слонімская). Яны разам з вуліцамі Сацыялістычная, Жолудзева, Гарбунова, Баграціёна, К.Маркса, Кутузава ўтвараюць архіт.планіровачную структуру цэнтр. часткі горада. Паводле генплана 1995 прадугледжваецца развіццё горада, грамадскага цэнтра ў паўд.
    Фрагмент сучаснай забудовы ў г. Ваўкавыск.
    і зах. напрамках з вылучэннем 4 жылых (цэнтр., зах., усх., паўд.) і 3 прам. раёнаў, стварэнне зоны адпачынку са штучнымі вадаёмамі на р. Ваўкавыя. Пабудаваны будынкі Белдзяржстраха, праведзены рэканструкцыі гар. цэнтра і чыг. вакзала, вядзецца (2011) забудова мікрараёна Альшымава.
    У 2011 2 гімназіі, 6 СШ, школаінтэрнат, агр. каледж, пед. каледж Гродзенскага унта імя Я.Купалы, дзіцячая школа мастацтваў, 2 дзіцячаюнацкія школы алімпійскага рэзерву, раённая ДзЮС Ш, раённы Дом культуры, Дом культуры чыгуначнікаў, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, метадычны Цэнтр нар. творчасці, 5 бк, ваеннагіст. музей, Дом рамёстваў, раённая бальніца, дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр «Ваўкавыск», процітуберкулёзны дыспансер, вузлавая паліклініка на ст. Ваўкавыск, 8 аптэк, Дом быту, 6 аддз. сувязі, аддз. «Беларусбанка», «Белзнешэканомбанка», «Белаграпрамбанка», «Белпрамбудбанка», «Прыёрбанка», банка «Масква—Мінск», магазіны; касцёл св. Станіслава Косткі, ніжні храм Дабравешчанскага сабора (2000), капліца св. Станіслава Сароўскага (2001), Петрапаўлаўскі сабор (2004), Пакроўская царква (2005). Мемар. комплекс «Сквер Памяці», брацкія магілы: сав. ваеннапалонных, супрацоўнікаў міліцыі, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў у 1944—45, абаронцаў Айчыны і ахвяр фашызму. Мемар. дошкі: супра
    цоўнікам міліцыі, у гонар райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, у гонар сав. воінаў, М.М.Уладыку — арганізатару і старшыні антыфаш. падп. кта. Помнікі: П.І.Баграціёну, Герою Сав. Саюза В.Р.Жолудзеву, вызвалення, удзельнікам вайны ў Афганістане. Памятны знак у гонар 1000годдзя Ваўкавыска (2005). Помнікі архітэктуры: сядзібны дом («дом П.І.Баграціёна», 1805), касцёл Вацлава (1846— 48), Мікалаеўская царква (1874). Археал. помнікі: гарадзішча (Шведская гара) і замчышча, гарадзішча (Муравельнік), селішча, стаянка.
    ВАЎКАВЬІСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ, беларускі рукапісны помнік 16 ст. Месца яго стварэння невядома. Зробленая на кнізе ў 1751 прэсвітэрам «церквн Волковнчской» айцом Іаанам Савічам прыпіска дазволіла даследчыку В.Шматаву звязаць евангелле з Ваўкавыскам. Аднак, магчыма, кніга знаходзілася ў в. Ваўкавічы Навагрудскага павета, паколькі ў прыпісцы ўпамінаецца пан Казімір Корсак, навагрудскі гар. суддзя. У 19 ст. А.Рачынскі вывез евангелле з Віцебскага Маркавага (Троіцкага) манастыра ў Віленскую публічную бку. В.е. — рэдкі ўзор рукапіснай бел. кнігі рэнесансавага стылю: шматколерныя раслінныя арнаменты ініцыялаў і заставак выходзяць на правыя і левыя палі рукапісу. Рукапіс пашкоджаны: няма пачатку евангелляў ад Марка, Матфея, няправільна збрашураваны Саборнік 12 месяцаў і казанні евангелістаў на кожны дзень. Зберагаецца ў бцы АН Літвы (г. Вільнюс).