Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Удзельнікі Лепельскага народнага фальклорнага Kjiy6a «Кругаверць» падчас тэтралізаванага свята «Купалле».
61
ЛЕПЕЛЬСКІ
ныя партыз. атрады В.В.Шчарбіны, 1, 5, 10, 20ы. Частка раёна ўваходзіла ў ПолацкаЛепельскую партыз. зону. Выдавалася (з сак. 1943) падп. газ. «Калгасная праўда». Вызвалены ў канцы чэрв. 1944 у ходзе ВіцебскаАршанскай аперацыі войскамі 1га Прыбалтыйскага фронту.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, швейнай прамсці, машынабудавання, вытвсці с.г. абсталявання, ільнозавод і інш. У раёне (2013) аграрнатэхн. каледж, прафес. ліцэй, гімназія, 9 сярэдніх, 2 базавыя і пачатковая школы, 8 вучэбнапед. комплексаў школа—сад, 5 дзіцячых школ мастацтваў, 18 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры дзяцей і моладзі, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, раённы сац.пед., міжшкольны дапрызыўнай падрыхтоўкі. Працуюць 13 дамоў культуры, 5
клубаў, Дом рамёстваў 3 бібліятэкімузеі, 2 бібліятэкіклубы, 25 бк, музеі раённы краязнаўчы і прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Дзейнічаюць фізкультурнааздараўленчы комплекс (з філіяламі), турысцкі клуб, інш. спарт. аб’екты. У сістэме аховы здароўя бальніцы — цэнтр. раённая, сястрынскага догляду, участковая, абласная псіхіятрычная, мед. рэабілітацыі для дзяцей з парушэннямі апорнарухальнага апарату, паліклініка, 7 урачэбных амбулаторый, 15 ФАПаў, 12 аптэк. На тэр. раёна Лепельскі ваен. санаторый і дзіцячы рэабілітацыйнааздараўленчы цэнтр «Жамчужына» (абодва ў пас. Бароўка). Выдаецца раённая газ. «Лепельскі край». У раёне 28 рэліг. абшчын: 15 праваслаўных, 2 каталіцкія, 7 хрысціян веры евангельскай, 2 адвентыстаў сёмага дня, 1 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 1 новаапос
тальскай царквы. Археал. помнікі: гарадзішчы каля вёсак Верабкі, Ворань, Гарадзінец, Загліннікі, Звязда, Камень, Азерцы, Свядзіца, Стараселле, селішчы каля вёсак Ворань, Глыбочыца, Дрымаўшчына, Занькі, Звязда, Красналучка, Несіна і інш., курганы каля вёсак Загліннікі і Звязда, рэшткі ўмацаванняў 16 ст. каля в. Суша. Помнікі архітэктуры: рэшткі касцёласв. Антонія (1714) ув. Губіна, царква Параскевы Пятніцы (1841 — 44), Казіміраўскі касцёл (1857—76) і Георгіеўская капліца (1900), будынкі б. вінаачышчальнага склада (1897) і вузла сувязі (1902) у Лепелі, Мікалаеўская царква (1886) у в. Макараўшчына, будынак б. спіртзавода (канец 19 ст.) у в. Вял. Таронкавічы, будынак Лепельскай ГЭС (1958). У раёне брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у Лепелі, вёсках Баброва, Камень, Крайцы, Поплаўкі, Пышна, Саўскі Бор і інш., магілы ахвяр фашызму ў вёсках Кветча, Саснягі, Слабодка, Чарнаручча і інш., на месцы в. Кісцялёва; Бярэзінская водная сістэма (канец 18 — пач. 19 ст.). У в. Завідзічы нарадзіўся археолаг М.Ф.Кусцінскі (1829—1905), у в. Парэчча — паэт ТКляшторны (1903—37).
ЛЁПЕЛЬСКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1953 у г. Лепель, адкрыты для наведвальнікаў у 1954. Агульная пл. — 422 м2, пл. экспазіцыі — 282 м2. Асн. фонд — 19 742
Да арт.
Лепельскі раённы краязначы музей: 1 — дваровы фасад музея;
2 — зала гістарычнага мінулага;
3 — у зале прыроды: чорны бусел.
62
ЛЕПЕЛЬСКІ
адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 10 153 адзінак (2013). Маецца выставачны і 6 экспазіцыйных залаў. У «Зале прыроды» дэманструюцца чучалы жывёл і птушак Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Экспазіцыя «Залы гістарычнага мінулага» ахоплівае перыяд ад эпохі мезаліту да Лют. рэв. 1917. Тут захоўваюцца прадметы, знойдзеныя пры археал. раскопках стараж. паселішчаў і курганных могільнікаў на тэр. краю. «Зала гісторыі 20—30х гг. XX ст.» расказвае пра станаўленне сав. улады на Лепельшчыне і гісторыю раёна ў міжваен. перыяд. Значнае месца займаюць экспазіцыі, прысвечаныя Вял. Айч. вайне: «Зала Вялікай Айчыннай вайны» і «Зала Перамогі». У іх прадстаўлены дакум. звесткі аб Лепельскім мінамётным вучылішчы, абарончых баях і лепельскім контрудары 1941, дзейнасці антыфаш. падполля і партыз. руху, вызваленні регіёна ад ням.фаш. захопнікаў. У выставачнай зале рэгулярна праходзяць выстаўкі рознай тэматыкі, з 2004 праводзяцца навук.практычныя канферэнцыі «Лепельскія чытанні». Завяршае экспазіцыю музея «Зала культурнага будаўніцтва».
ЛЁПЕЛЬСКІ СТРОЙ, традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення жыхароў Падзвіння. Бытаваў у 19 — пач. 20 ст. пераважна ў Лепельскім, Ушацкім, Чашніцкім рнах. Аснову жаночага летняга касцюма складалі кашуля, спадніца, фартух. Былі распаўсюджаны беласіняя каляровая гама адзення і спадніцы ў дробную клетку. Кашуля мела крой тунікападобны або з прамымі плечавымі ўстаўкамі, сціплае аздабленне вузкімі паскамі чырвоначорнага геаметрычнага арнаменту на рукавах і плечавых устаўках. Святочныя кашулі шылі з адкладнымі каўнярамі, абшлагі рабілі з фабрычнай тканіны. Спадніцысоя«ы з прышыўным ліфам і поясам, а таксама паўсуконныя дрыліхі, андаракі, палатняныя маракі і рабушкі шылі з 3—4, у заможных сялян з 7 полак пярэстых
або аднаколерных даматканых тканін блакітнабелага, сінефіялетавага, вохрыстачырвонага каларыту. У склад жаночага комплексу абавязкова ўваходзілі фартух з 1—3 полак кужэльнага палатна, які аздаблялі ўзорыстым ткацтвам (пераборы), вышыўкай (мярэжка), карункамі, a таксама гарсэт (кітлік, шнуроўка). На Лепельшчыне апошні, як правіла, быў прыналежнасцю толькі дзявочага касцюма і абавязкова — пасагу дзяўчыны. Часцей за ўсё яго выраблялі з фабрычных тканін: сукна, паркалю, танных гатункаў парчы і аксаміту. Для гарсэтаў падбіралі даволі яркія расфарбоўкі: аднатонныя — пунсовыя, зялёныя, чырвоныя, бардовыя, сінія, а таксама рознакаляровыя — з вял. яркімі набіўнымі або ціснёнымі кветкамі. Шылі звычайна на падкладцы з даматканага палатна, аздаблялі стужкамі і тасьмой. Галаўнымі ўборамі служылі намітка, чапец, хустка, вянок, у дзяўчынмяшчанак таксама карона — убор накшталт падвічкі з парчы, расшытай бліскаўкамі, і інш. Мужчынскае адзенне складалася з кашулі, палатняных штаноў, камізэлькі з чорнай або цёмнасіняй фабрычнай ткані
Лепельскі строй. Жаночы касцюм пач.
20 cm. (1) і 1930хгг. (2). Рэканструкцыя М. М. Віннікавай.
ны. Кашулі даўжынёй да каленяў з палатнянай тканіны шылі з разрэзам пасярэдзіне і адкладным каўняром. Ён сцягваўся кароткімі шнуркамі, прышытымі на канцах, але часцей за ўсё меў абмётаныя петлі, зашпільваўся металічнай шпонкай (запінкай) або завязваўся пры дапамозе стужачак ці каляровых акройкаў тканіны. Кашулі часта рабілі з косым разрэзам па вораце і нізкім каўняром або без яго (т.зв. сароцка). Шыйны выраз сароцкі абшывалі стракатай (сінебелачырвонай) тасьмой, а пад рукавы ўстаўлялі квадратныя кавалкі кумачовай тканіны альбо каляровай даматканкі. Кашулі звычайна падпярэзвалі скураным рэменем ці плеценым з каляровых суконных нітак поясам (плісцянкай) з кутасамі на канцах. Штаны мелі 2 тыпы крою: без пояса, што трымаліся на шнурку (матузе) і з нешырокім поясам, які зашпільваўся на гузікі ці гаплікі з петлямі. У абодвух тыпаў крою з правага боку звычайна меліся праразныя кішэні. Летнія штаны шылі з каляровай даматканай тканіны з чаргаваннем сініх і белых, зрэдку жоўтых і нават чырвоных нітак, а зімовыя — з даматканага сукна. У канцы
63
ЛЕПЕЛЬСКІ
19 — пач. 20 ст. найб. распаўсюджаным мужчынскім летнім галаўным уборам быў картуз, які паступова выцесніў з ужытку традыц. брыль і магерку. Зімой насілі падобныя на папахі футравыя шапкі з падвязанымі вушамі. Верхнім мужчынскім і жаночым адзеннем служылі армякі, сярмягі, світкі, кажухі. Жаночыя кажухі шылі з высокім або нізкім стаячым каўняром, з апухай на рукавах, па краі правага крыла і падоле.
Літ.: Беларускае народнае адзенне. Мінск, 1975; Бялявіна В.М. Жаночы касцюм на Беларусі. Мінск, 2007; Я е ж. Мужчынскі касцюм на Беларусі. Мінск, 2007.
ЛЁПЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ КАЛЕКТЫЎ «ЗАЧАРАВАШКІ». Створаны ў 1995 у г. Лепель пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік Д.Р.Былінская. У складзе калектыву 50 чал. ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя танц. мастацтва. У
рэпертуары бел. і рус. нар. танцы «Таўкачыкі», «Купальскія кветачкі», «Весялуха», «Выйду на вуліцу», «Зімачка», «Сюрпрыз», «Восеньскі сон», «Добры настрой». Калектыў — дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2004), рэсп. харэаграфіі дзіцячых школ мастацтваў (г. Віцебск, 2001), абл. аглядаўконкурсаў харэагр. аддз. дзіцячых школ мастацтваў (г. Гарадок, 2002; г. Полацк, 2011), нар. танца «Прыдзвінскія карункі» (г. Гарадок, 2012) і інш. Д.Р.Былінская.
«ЛЁПЕЛЬСКНЙ ВЁСТННК», штотыднёвая грамадскаэканамічная газета ліберальнабуржуазнага кірунку. Выдавалася на рус. мове ў г. Лепель з 21.10(3.11).1911 да 20.4(3.5).1913. Выступала за буржуазнадэмакр. рэформы, развіццё нар. асветы, асвятляла падзеі мясц. жыцця. Публікавала артыкулы пра бел. культ.нац. рух, развіццё бел. мовы і лры ад 14 да пач. 20 ст., станоўча ацаніла газ. «Hama ніва» і «Нашадоля».
ЛЁПЕЛЬСКІЯ ГАРАДЗІ'ШЧЫ I СЁЛІШЧЫ, археалагічныя помнікі ў ваколіцах г. Лепель.
Гарадзішча1 за205км на3ад горада, каля б. в. Гарадок. Пляцоўка амаль круглай формы, памерамі 40 х 38, умацавана валам выш. 1,2— 1,5 м, шыр. 7—10 м. У 1931 абследаваў А.М.Ляўданскі, у 1972 А.Р.Мітрафанаў. Знойдзены абломкі ляпной гладкасценнай і са штрыхаванай паверхняй керамікі, кавалкі жужалю, абломкі печаўдомніц, косткі свойскіх і дзікіх жывёл. Датуецца 3—4 ст.
Гарадзішча2 на невял. востраве воз. Лепельскае. Пляцоўка круглай формы, дыям. 60 м, выш. да 1,5 м. Абследавалі ў 1931 А.М.Ляўданскі, у 1969 Г.В.Штыхаў, у 1972 А.Р.Мітрафанаў, у 1981 Ю.А.Заяц. Знойдзена ляпная кераміка са штрыхаванай паверхняй.
Гарадзішча3 на высокім (выш. 10—15 м) пагорку ў паўд. частцы вострава воз. Лепельскае. Пляцоўка авальная, памерамі 37 х 44 м, пашкоджана сярэдневяковымі і су
Да арт. Лепельскія гарадзішчы і селішчы. План размяшчэння помнікаў і матэрыялы раскопак.
64
ЛЕПКА
часнымі могілкамі. У цэнтры пляцоўкі захаваліся 2 каменныя крыжы. 3 паўд. боку, каля падэшвы, прасочваюцца рэшткі вала выш. да 1 м, шыр. да 3 м. У 2008 З.А.Харытановіч даследавала 48 м2. Выяўлена 7 пахаванняў сярэдневяковага часу. Знойдзены фрагменты ляпной гладкасценнай і штрыхаванай керамікі днепрадзвінскай культуры, развал гаршка з глянцаванай паверхняй, фрагменты гліняных грузікаў (адзін з кропкавым арнаментам), прасліцы (з лінейным і кропкавым арнаментам), жалезныя серп усх.літоўскага тыпу, фрагмент наканечніка двухшыпнага дроціка, абломак каменнай сякерыкліна, бронзавыя скроневыя кольцы. Датуецца мяжой н.э. — 2й чвэрцю 1га тыс.