Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
селены поўнасцю, некалькі часткова, з раёна выехала больш за 2,5 тыс. чал.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, дрэваапрацоўчай прамсці, вытвсці буд. матэрыялаў і інш. У раёне (2013) гімназія, 15 сярэдніх, 5 базавых школ, 3 вучэбнапед. комплексы сярэдняя школа—сад, 3 вучэбнапед. комплексы базавая школа—сад, ДЮСШ алімпійскага рэзерву, дзіцячая школа мастацтваў з 4 філіяламі, 19 дзіцячых дашкольных устаноў цэнтры: раённы творчасці дзяцей і моладзі, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед. Працуюць раённы Дом рамёстваў гар. Цэнтр культуры, Цэнтр культ. і сац. паслуг, 4 цэнтры культуры і адпачынку, 11 дамоў культуры, 9 клубаў, клубмузей, клуббібліятэка, аўтаклуб, раённы краязнаўчы музей, 26 бк. У сістэме аховы здароўя бальніцы раённая, участковая, 2 — сястрынскага догляду, паліклініка, 2 амбулаторыі агульнай практыкі, 23 ФАПы, 5 аптэк. Выдаецца раённая газ. «Светлае жыццё». У раёне 17 рэліг. абшчын: 14 праваслаўных, 1 каталіцкая, 2 пратэстанцкія. Археал. помнікі: селішчы каля вёсакЛіснае, Мілашавічы, Асінскае, Тартак. Помнік архітэктуры: Пакроўская царква (1794) у в. Прыбалавічы. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму ў вёсках Астражанка, Баравое, Буйнавічы, Глушкавічы, Прыбалавічы, Тонеж і інш. У в. Астражанка нарадзіўся бел. пісьменнік М.Капыловіч (1937—2000).
ЛЁЛЬЧЫЦКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 2000 у г.п. Лельчыцы. Асн. мэты дзейнасці — захаванне, адраджэнне і папулярызацыя традыц. нар. мастацтва рэгіёна. Дзейнічаюць гурткі для дзяцей «Скарбніцы», «Сузор’е», «Спадчына» па розных відах рамёстваў (бандарства, выпальванне і разьба па дрэве, выпільванне лобзікам, бісера і саломапляценне, аплікацыя саломкай, пап’емашэ, вышыўка стужкамі, гладдзю, крыжыкам, выцінанка); для дарослых
50
ЛЕЛЬЧЫЦКІ
Экспазіцыя твораў майстроў Лельчыцкага раённага дома рамёстваў.
стаўлена шматлікімі чучаламі жывёл і ўзорамі раслін, дакум. інфармацыяй аб геалагічным стане рэгіёна, наяўнасці тут залежаў вугалю, «Зала ваеннай гісторыі» — разбіта на 2 экспазіцыі: 1я прысвечана Вял. Айч. вайне, 2я — вайне ў Афганістане. Тут дэманструюцца дакументы і матэрыялы, прысвечаныя партыз. руху, мясц. антыфаш. падполлю, злучэнням укр. і малдаўскіх партызан, якія дзейнічалі на тэр. раёна, воінамземлякам і воінамінтэрнацыяналістам. Маюцца таксама 3 выставачныя залы, у т.л. «Зала мастацтваў», дзе праводзяцца выстаўкі карцін.
працуюць клубы «Берагіня» (рукадзелле) і «Спадчына» (бандарнае рамяство). Калектывы — дыпламанты і ўдзельнікі фестываляў: міжнар. моладзі Беларусі, Расіі і Украіны «Славянскае братэрства» каля Манумента Дружбы ў г. Добруш (2011, 2013), рэсп. фалькл. мастацтва «Берагіня», «Александрыя збірае сяброў», этнакульт. традыцый «Кліч Палесся» (усе 2012), фестываляўкірмашоў рамёстваў «Вясновы букет» (2012), «Дажынкі» (г. Жлобін, 2013), абл. выстаўкі «Ад сучаснага да мінулага» (2013) і інш. Д.А.Сельвіч.
ЛЁЛЬЧЫЦКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1990 у г.п.
Лельчыцы. Асн. фонд — 2517 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 1557 адзінак (2013). Пл. экспазіцыі 182,5 м2. За час існавання музея сабраны значныя калекцыі традыц. адзення, прылад працы, прадметаў побыту сялян Уборцкага Палесся, дакументы і фатаграфіі ветэранаў вайны і працы і знакамітых землякоў археал. і нумізматычныя калекцыі. Пастаянная экспазіцыя музея ўключае 3 залы: «Зала этнаграфіі: беларуская хатка» — пабудавана паводле тыпу сялянскага дома з прадметамі побыту і вял. колькасцю нац. касцюмаў ручнікоў і вышывак 19 — пач. 20 ст., «Зала прыроды: флора і фаўна Лельчыцкага раёна» — прад
ЛЁЛЬЧЫЦКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ФАНТАЗЁРЫ».
Створаны ў 1986 у г.п. Лельчыцы пры раённым Доме культуры, з 1992 дзейнічае пры дзіцячай школе мастацтваў. У 1995 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік А.У.Тарасавец. У складзе ансамбля 63 чал. ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей дзяцей, папулярызацыя нар. танца бел. традыц. харэаграфіі. У рэпертуары танцы нар. бел. «Беларусь сінявокая», «Бульбачка», «Сена маладое», «Люлечка», «Камарыкі», «Гарэзлівая полечка», «Полькапапрыгулька», «Прысядуха», рус. нар. «Самавар»,
Да арт. Лельчыцкіраённы краязнаўчы музей: 1 — экспазіцыя «Вялікая Айчынная вайна»; 2 — зала прыроды.
51
ЛЕЛЬЧЫЦЫ
Лельчыцкі ўзорны ансамбль танца «Фантазёры».
«Варанька», «Ручай», сюжэтнагульнявыя «Вясёлыя качаняты», «Лялькі», «Вясёлыя канікулы», усх. «Казкі Шэхеразады», бальныя «Танга», эстр. «Чарлі», «Спецназ» і інш. Калектыў — дыпламант і ўдзельнік абл. аглядуконкурсу харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (г. Гомель, 2010, 2013) іінш. Т.М.Некрашэвіч.
ЛЁЛЬЧЫЦЫ, гарадскі пасёлак у Гомельскай вобл., цэнтр Лельчыцкага рна, на р. Убарць. За 215 км на ПдЗ ад Гомеля, 67 км ад чыг. ст. Ельск на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна), аўтадарогамі звязаны з Мазыром, Туравам, Глушкавічамі. 27 тыс. ж. (2013).
Вядомы з 16 ст. як сяло ў Мазырскім павеце Кіеўскага ваяв. ВКЛ. 3 1569 у Мінскім ваяв. У 1763 сяло ў маёнтку Убарць, 59 дымоў, 187 сялян мужчынскага полу. Пасля 1гападзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1897 — 164 двары, 897 ж., царква, сінагога, яўр. малітоўны дом, нар. вучылішча, фельчарскі пункт, магазін, 2 крамы, карчма. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 17.7.1924 вёска, цэнтр раёна, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе. 3 15.7.1935 мястэчка. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасё
лак. У Вял. Айч. вайну з 23.9.1941 да 23.1.1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў гар. пасёлку і раёне 2148 чал. У ноч на 26.11.1942 партызаны знішчылі тут гітлераўскі гарнізон. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Мазырскім рне. У 1971 — 5,4 тыс. ж., у 1999 — 9,4 тыс. ж.
Архіт.планіровачную структуру сучаснага гар. пасёлка фарміруюць вуліцы Савецкая, Леніна і Чырвонаармейская. На іх перакрыжаванні ўзнікла цэнтр. плошча — грамадскі цэнтр. У зах. і паўн. частках Л. сфарміравалася прам. зона. Дамінуе забудова сядзібнага тыпу. Гар. пасёлак развіваецца паводле генплана 2011 у зах. напрамку. Зоны адпачынку — rap. сквер па вул. Савецкая і парк на скрыжаванні вуліц Чырвонаармейская і К.Маркса. У 2000я гг. пабудаваны мікрараён № 2, раённая гімназія, дзіцячая спарт. школа цяжкай атлетыкі, Троіцкая царква, касцёл Сэрца Ісуса і Дзевы Марыі.
У 2013 гімназія, школы: 2 сярэднія, мастацтваў, 2 ДЮСШ, 5 дашкольных устаноў, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, гар. Цэнтр культуры, раённы Дом рамёстваў, кінатэатр, 2 бкі, цэнтр. раённая бальніца, 3 ап
52
ЛЕМЯШЭВІЧЫ
тэкі, тэр. цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва. Брацкая магіла членаў аператыўнай групы ЦК ВЛКСМ, лётчыкаў і партызана, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла ахвяр фашызму. Памятны знак воінамінтэрнацыяналістам.
ЛЕЛЮКі', вёска ў Іўеўскім рне. За 16 км на ПдУ ад г.п. Іўе, 22 км ад чыг. ст. Юрацішкі на лініі Ліда—Маладзечна, 164 км ад Гродна. Цэнтр Лелюкоўскага с/с. 154 гаспадаркі, 426 ж. (2013).
У 2й пал. 18 ст. цяглая вёска ў складзе Дудскага староства ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. У 1789 — 17 аседлых гаспадарак, 101 рэвізская душа, каля 10 валок зямлі, уласнасць Зянковічаў. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай (у 1797—1801 Літоўскай) губ. У 1866 вёска ў Лугамавіцкай воласці, 23 двары, 165 ж., у складзе маёнтка Лугамавічы, уласнасць Мілеўскіх. У 1897 — 41 двор, 311 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, вёска ў Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Юрацішкаўскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 у Лугамавіцкім с/с. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 да 7.7.1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл., з 16.7.1954 цэнтр сельсавета. 3 20.1.1960 у складзе Іўеўскага рна Гродзенскай вобл. У 1959 378 ж., у 1970 381 ж. У 1999 — 138 гаспадарак, 387 ж.
У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, ФАП, 3 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. У.У.Бянько. ЛЕМЦЮГбВА Валянціна Пятроўна (н. 19.12.1935, в. НоваАлакуя Ленінградскай вобл.), беларускі мовазнавец. Др філал. навук (1988), праф. (1993). Скончыла БДУ (1958). У 1961—2012 працавала ў Цэнтры даследаванняў бел. культуры, мовы і л
ры НАН Беларусі (у 1987—2005 заг. аддзела). Даследуе актуальныя праблемы ў галіне лексікалогіі, лексікаграфіі, анамастыкі, культуры бел. мовы. Аўтар прац «Беларуская айканімія» (1970), «Усходнеславянская айканімія апелятыўнага паходжання» і «Фарміраванне ўсходнеславянскай айканіміі ў сувязі з развіццём тыпаў паселішчаў» (абедзве 1983). Складальнік «Украінскабеларускага слоўніка» (1980), слоўнікадаведніка «Кіраванне ў беларускай і рускай мовах» (1991), «Кароткага слоўніка беларускай мовы» (1994), «Слоўніка цяжкасцей беларускай мовы» (2е выд. 2005, усе з Г.У.Арашонкавай). Адзін з аўтараў «Беларускай граматыкі» (ч. 1, 1985), «Лексікалогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (1994), «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 1, 1993), «Нацыянальнага атласа Беларусі» (т. 1, 2002), працы «Славянская анамастыка» (т. 1—2, 2002—03), «Слоўніка мовы «Нашай нівы» (т. 1, 2003), нарматыўнага даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» (2003—10).
Літ.: Анісім А. Творчыя пошукі Валянціны Лемцюговай // Роднае слова. 2010. №2.
ЛЕМЯШбВІЦКАЯ ЦАРКВА РАСТВАБАГАРбДЗІЦЫ, помнікдраўлянага дойлідства з рысамі рэтраспектыўнарус. стылю ў в. Лемяшэвічы Пінскага рна. Пабудавана ў 1885 на
месцы папярэдняга храма 1810. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць бабінец, бакавыя рызніца і ахвярнік, а таксама апсіда. У прасторавай кампазіцыі пануюць 3ярусная шатровая званіца і асн. аб’ём, накрыты 4схільным дахам з какошнікамі і шлемападобным купалам у завяршэнні чацверыковага барабана. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ЛЕМЯШЭВІЧЫ, археалагічны помнік — паселішча неаліту, бронзы і жалезнага веку каля в. Лемяшэвічы Пінскага рна. За 3 км на Пн ад вёскі, на правым беразе р. Прыпяць, на пясчаным узвышшы (выш. 2—3,5 м) сярод забалочанай поймы. Адкрыла і даследавала 700 м2 у 1980—81 В.С. Вяргей. У 1990 С.Я.Рассадзін даследаваў 108 м!. Культ. пласт 0,3—0,4 м. У рэчавым комплексе вылучаны матэрыялы нёманскай неалітычнай культуры (тронкавыя наканечнікі стрэл, скрабкі, ножападобныя пласціны, праколкі, інш. вырабы і загатоўкі з крэменю, фрагменты ляпных пасудзін) і кола культур шнуравой керамікі (крамянёвы трохвугольны наканечнік стралы з выемкай у аснове, сярпы валынскага тыпу, наканечнік дроціка, рэшткі ляпных пасудзін са шнуравым і пракрэсленым арнаментам). Выяўлены рэшткі 2 заглыбленых у мацярык жытлаў пл. каля 9 м2 з адкрытымі агнішчамі на падло