• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Вядома з 19 ст. У 1857 вёска ў Магілёўскім павеце, памешчыцкая ўласнасць. У 1897 у Вендаражскай воласці, 17 двароў, 128 ж., у 1909 — 21 двор, 146 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР.3 3.3.1924уБССР,3 17.7.1924
    40
    ЛЕВІН
    у Бялыніцкім рне, да 26.7.1930 у Магілёўскай акрузе. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1926 — 44 двары, 220 ж. У Вял. Айч. вайну з 5.7.1941 да 29.6.1944 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У наваколлі дзейнічалі 121ы і 600ы партыз. атрады. 3 11.4.1960 цэнтр сельсавета. У 1970 — 188 ж. У 1998 — 93 гаспадаркі, 261 ж. У 2002 — 87 гаспадарак, 246 жыхароў.
    У 2013 дзіцячы сад, пачатковая школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін.
    ЛЕБЯДСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Лебяда Лідскага рна. Пабудавана ў 1899 з цэглы. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць бабінец, трапезная, паўкруглая апсіда. Шацёр васьмерыковага яруса званіцы завершаны макаўкай, шатровы дах асн. аб’ёму — цыбулепадобнай галоўкай. Фасады храма расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з руставанымі броўкамі, 3 уваходы аформлены кілепадобнымі парталамі. У інтэр’еры апсіда, вылучаная драўляным 4ярусным іканастасам, і бабінец, адкрыты ў асн. аб’ём шырокімі арачнымі прасветамі. Царква дзейнічае.
    ЛЕВАНОВІЧ (сапр. Л я в о н а ў) Леанід Кірэевіч (н. 14.9.1938, в. Клеявічы Касцюковіцкага рна), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1963). 3 1963 працаваў у СМІ. У 1980—82 гал. рэд. літ.драм. праграм Бел. тэлебачання, у 1984—99 у выдве «Мастацкая літаратура». Аўтар раманаўхронік «Шчыглы» (1986), «Паводка сярод зімы» (1989), «Дзікая ружа» (1993), «Сіняе лета» (1998), «Бесядзь цячэ ў акіян» (2003), «Вецер з гаркатой палыну» (2005), кн. «Гаспадар зямлі» (1971), «Зялёны трохвугольнік» (1973), «Мадонна з кветкаю» (1976), «Хлеб і мужнасць» (1987), «Вяртанне ў радыяцыю» (1997) і інш. Піша п’есы («Пасля разводу», 1972, «Чабор», 1973), сцэнарыі дакумент. фільмаў.
    Тв:. Ларыса, альбо Прыгоды аўтамабіліста: Аповесць, п’есы. Мінск, 1998; Усмешлівая Амерыка: Аповесці, апавяданні, эсэ. Мінск, 2005.
    ЛЕВАШОЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ «ЛЕВАШбЎСКІЯ МУЗЬІКІ». Створаны ў 1989 у в. Левашы Рэчыцкага рна пры сельскім Доме культуры (з 2005 Дом нар. творчасці). У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Р.Ю.Калеснік (з 1989), Н.І.Пырх (з 2008). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 25 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і папулярызацыя фалькл. спадчыны рэгіёна. У рэпертуары бел. нар. танцы «Карапет», «На рэчаньку», «Войра»,
    Удзельнікі Левашоўскага народнага ансамбля «Левашоўскія музыкі».
    Лебядская Мікалаеўская царква.
    «Матлёт», «Месяц» і інш., песні «Не асенні мелкі дожджык», «Дзе ты, мілы, скрыўся», «Добры вечар, дзеўкі, вам», «Каля мілага двара» і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2010), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Рэчыца, 2007), абл. фестывалю нар. танца «Пярэзвы» (г. Бабруйск, 1990) і ІНШ. В.В.Давідовіч.
    ЛЁВІН Барыс Міхайлавіч (29.6.1914, г. Віцебск — 22.11.1990), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1967). Скончыў Бел. студыю пры Цэнтр. тэатр. вучылішчы ў Ленінградзе (1937). 3 1931 працаваў у Віцебскім ТРАМе,
    41
    ЛЕВІН
    Бел. трэцім дзярж. тэатры, Тэатры юнага гледача БССР імя Крупскай, У 1938—83 у Бел. тэатры імя Я.Коласа. Выканаўца вострахарактарных і камедыйных роляў. Валодаў майстэрствам стварэння падкрэслена вонкавага малюнка ролі з выкарыстаннем розных камедыйных сродкаў (гратэск, буфанада і інш.). Сярод найб. значных роляў: Паніч («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Пан Бараноўскі («Несцерка» В.Вольскага), Рабінін («Святло з Усходу» П.Глебкі), Дзед («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Альховік («Трывога» А.Петрашкевіча), Карэнін («Жывы труп» Л.Талстога), Князь Валкоўскі («Прыніжаныя і зняважаныя» Ф.Дастаеўскага), Прапацей, Бабаедаў («Ягор Булычоў і іншыя», «Ворагі» М.Горкага), Герцаг Албанскі, Кісель («Кароль Лір», «Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра), Вурм («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Благое («Доктар філасофіі» Б.Нушыча) і інш. Г.П.Маркіна. ЛЁВІН Леанід Мендэлевіч (25.7.1936, Мінск — 1.3.2014), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1988). Скончыў Бел. політэхн. інт (1960).
    Л.М.Левін.
    Працаваў у інце «Мінскпраект», з 1998 кіраўнік персанальнай творчай майстэрні. Асн. работы (усе ў суаўт.): у Мінску — павільён ВДНГ Беларусі (1968), будынак гаркама КПБ (1979), станцыі метро «Плошча Леніна» (1984) і «Няміга» (1990); праект дэталёвай планіроўкі і забудова цэнтра горада (1970—75), праспекта Машэрава (1980я гг.) і рэканструкцыя і добраўгіарадкаванне Траецкага прадмесця (1980—86), брацкай магілы
    па праспекце Дзяржынскага (2013) і інш. Працуе таксама ў галіне манумент. мастацтва: мемар. комплексы Хатынь, «Прарыў», «Кацюша», «Праклён фашызму», «Шталаг 342» у Маладзечне (1990), «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны 1941 — 1945 гг.» у в. Красны Бераг Жлобінскага рна (2006), помнікі Я.Купалу і Я.Коласу (абодва 1972), ахвярам мінскага гета «Яма» (2000) у Мінску, кн. Давыду ў г. ДавыдГарадок Столінскага рна (2000), М.Бегіну (2013, усе ў суаўт.); ахвярам Халакосту ў г.п. Гарадзея Нясвіжскага рна (2004). Прэмія Ленінскага камсамола 1967. Дзярж. прэмія Беларусі 2003, 2010.
    ЛЁВІНА Галіна Леанідаўна (н. 7.6.1963, Мінск), беларускі архітэктар. Дачка Л.М.Левіна. Скончыла Бел. політэхн. інт(1985). 3 1985 пра
    цавала ў Бел. рэстаўрацыйным праектным інце, з 1998 дырэктар і гал. архітэктар праектаў УП «Леоле». Асн. работы (усе ў суаўт.): у Мінску — помнік ахвярам мінскага гета «Яма», 2я чарга комплексу адм. будынкаў Міжнар. агульнаадукац. цэнтра (абодва 2000), адм. будынак консульскага аддзела пасольства Германіі (2003), рэканструкцыя брацкай магілы на праспекце Дзяржынскага (2013); мемар. комплекс «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны 1941 — 1945 гг.» у в. Красны Бераг Жлобінскага рна (2006); «Алея Праведнікаў народаў свету» (2005) і мемар. знак вязням Бабруйскага гета (абодва г. Бабруйск, 2008), мемар. знак ахвярам Халакосту ў г. Глуск (2010); рэканструкцыя і добраўпарадкаванне пл. Давыда ў
    г. ДавыдГарадок Столінскага рна (2000), рэканструкцыя будынка сінагогі па вул. Крапоткіна ў Мінску (2004). Аўтар праектаў рэканструкцыі помнікаў архітэктуры 18—19 ст. ў Мінску, Валожыне, Полацку і інш. гарадах. Дзярж. прэмія Беларусі 2003. ЛЁВІНА Эла Пятроўна (7.11.1927, г. Кіеў — 22.6.2003), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1991). Скончыла Кіеўскі інжынернабуд. інт (1950). Працавала ў інтах «Белдзяржпраект», «Мінск
    1 Э.П.Левіна.
    праект» (з 1961 гал. архітэктар праектаў). Асн. работы ў Мінску (усе ў суаўт.): шматпавярховыя жылыя дамы на праспекце Машэрава, Лагойскім тракце, па вуліцах Казінца, Рэспубліканская, М.Горкага, Я.Коласа, Мележа, Шырокая і інш. (1960—70я гг.), планіроўка, праектаванне і забудова мікрараёнаў Зялёны Луг 1,2, 3, 5, 7 (1960—80я гг.), грамадскагандлёвы цэнтр і кінатэатр «Вільнюс» (1975) і інш.
    ЛЕГЁНДА (лац. legenda літаральна тое, што павінна быць прачытана), празаічны фальклорны і літаратурны жанр. У яго аснове фантаст. з’ява або вобраз, якія падаюцца як верагодныя. Рэальныя падзеі ў Л. пераплятаюцца з фантастычнымі. У параўнанні з паданнем, дзе расказваецца толькі пра мінулае, якое яшчэ помніцца, Л. менш ахоплівае гіст. быт. абставіны дзеяння. Калі ў Л. свабодна развіваецца маст. выдумка, яна збліжаецца з казкаю. Вылучаюць Л. касмаганічныя, тапанімічныя, этыялагічныя, этнаганічныя, зааганічныя, рэліг. (апакрыфічныя), гіст., сац.ўтапічныя і інш.
    42
    ЛЕЙТМАН
    Першапачаткова Л. называлі жыціе святога. Першы зб. лац. хрысціянскіх Л. «Залатая легенда» (13 ст.) перакладзены на многія мовы. Паступова назва пашырылася на ўсе маральнапавучальныя рэліг. апавяданні, якія фантаст. тлумачылі падзеі на падставе нар. рэліг., гіст., сац.ўтапічных, этычных і інш. поглядаў. Самыя стараж. Л. касмаганічныя — пра стварэнне сусвету Зямлі, Сонца, зорак і інш. У іх усё стварае Бог, дзейнічае д’ябал (запісы Е.Раманава, У.Дабравольскага, М.Федароўскага, А.Сержпутоўскага і інш.). Этыялагічныя Л. фантаст. тлумачаць паходжанне жывёльнага свету, тапанімічныя — узнікненне пэўных гарадоў, вёсак, рэк, азёр, урочышчаў і іх назваў («Аб paua Бярозе», «Свіслацкае возера»), этнаганічныя — паходжанне народаў, плямён і інш. Існавала шмат Л. пра вандраванні Хрыста, святых. Гіст. Л. апавядаюць пра важныя гіст. падзеі, вядомыхасоб (вайну 1812, каралёў Саса, Панятоўскага, і інш.). Выкрыццё сац. несправядлівасці — асн. змест сац.ўтапічных і быт. Л. Адзін з пашыраных сюжэтаў Л. — «Мадэй» (апубл. 43 польск., 8 рус., 6 бел. тэкстаў) — дараванне грахоў вял. грэшніку за забойства жорсткага прыганятага.
    Літ. Л. часта грунтуюцца на фалькл. сюжэтах. Сюжэты, матывы і вобразы Л. выкарыстоўвалі Я.Купала («Сон на кургане», «Гусляр», «Магіла льва»), Я.Колас («Як Янка разбагацеў»), М.Багдановіч («Страцімлебедзь»), У.Караткевіч («Чорны замак Альшанскі») і інш.
    Літ.: Беларуская народнапаэтычная творчасць. Мінск, 1979; Легенды і паданні. Мінск, 1983; Пушчанскія скарбы: легенды і паданні. Мінск, 2009; Зямля сілы. Белавежская пушча. Мінск, 2009.
    ЛЕГЕНДАРНЫЯ БАЛАДЫ, апавядальныя песні, якія спалучаюць у сабе жанравыя прыкметы нар. балад і ўласна легенд. У бел. нар. рэпертуары даЛ.б. адносяцца легенды: «Юр’я і Цмок», «Святая Дарота (Варвара)», «Дзеўка і Шатан», «Дзеўкадзетагубніца», «Святая Алена». Бытуючы ў
    нар. асяроддзі, гэтыя творы захавалі драм. сюжэт, набылі казачнае адценне і рысы балад пра незвычайнае здарэнне. Так, у Л.б. «Юр’я і Цмок» перапрацавана хрысціянская легенда пра Георгія, пераможцу змея. Увага засяроджана на перажыванні за лёс царэўны, якую цар пасылае да Цмока, і яе цудоўным выратаванні. У баладзе пра Дароту (Варвару) канфлікт аповеду грунтуецца на адмаўленні дзяўчыны выйсці замуж за караляцыгана (паводле легенды — караляязычніка). Нягледзячы на ўчыненыя здзекі і катаванні, яна не толькі выжыла, але і стала яшчэ больш прыгожай: Хоць не ела, не піла // Пякней стала, як была! Напрыканцы твора высвятляецца, што паланянку «жывіў» сам Гасподзь Бог са святымі анёламі. У гэтым канфлікце прасочваецца супрацьстаянне хрысціянства і язычніцтва.