Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
35
ЛАХВЕНСКАЯ
ЛАХВЕНСКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Лахва Лунінецкага рна. Пабудавана ў 1880 з цэглы на месцы касцёла 17 ст. Да квадратнага ў плане асн. 5купальнага аб’ёму далучаецца паўкруглая апсіда з 2 бакавымі рызніцай і ахвярнікам, з зах. боку — невял. бабінец і званіца. Аб’ёмнапрасторавая кампазіцыя створана на кантрасце высокай 4яруснай (2 васьмерыкі на 2 чацверыках) шатровай званіцы
Лахвенская царква Раства Багародзіцы.
і ніжэйшых храмавых аб’ёмаў. Фасады аздоблены 2яруснымі карнізамі, прафіляванымі паясамі, какошнікамі, перспектыўнымі парталамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ЛАХВЁНСКІЯ СЯДЗІБЫ, сядзібныя комплексы, якія існавалі ў 17— 19 ст. каля в. Лахва Лунінецкага рна. Комплекс сярэдзіны 17 ст. ўключаў драўляны жылы дом (3 сянец, 3 жылыя пакоі, 6 камор) і гасп. пабудовы. У 1680я гг. перабудаваны. Яго цэнтрам стаў аднапавярховы прамавугольны ў плане сядзібны дом (сенцы, 4 жылыя пакоі, алькеж, 7 камор), непадалёку ад якога размяшчаліся кух
ня, лазня, свірны, адрына. Каля ўязных варот з боку вёскі стаялі бровар і гасціны дом для прыезджых. Перыферыйную частку маёнтка займалі гасп. і вытворчыя пабудовы. У пач. 18 ст. створаны развіты сядзібнапаркавы комплекс, цэнтрам якога з’яўляўся аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны палац з мезанінам, ганкам на 8 слупах на гал. і 8слупавой галерэяй на дваровым фасадах. Меў анфіладную планіроўку, уключаў 3 сянец, 3 жылыя пакоі, 4 алькежы, 2 кабінеты, 3 каморы, залу ў мезаніне. Гал. ўезд вёў праз 2ярусную брамувежу, у 2м ярусе якой мелася зала, абкружаная звонку галерэяй і завершаная купалам. У 1730я гг. пабудаваны новы палацавы комплекс з італьян. садам, старыя будынкі выкарыстоўваліся як гасп. Цэнтрам кампазіцыі стаў аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны з мезанінам палац, анфіладная планіроўка якога складалася з параднай залы ў цэнтры, капліцы, шэрагу жылых пакояў. Сцены памяшканняў былі дэкарыраваны размаляванымі палатнянымі шпалерамі. Непадалёку ад уязной брамы месціліся флігель, стайня з вазоўняй, дом для прыслугі. У 1760я гг. на месцы драўлянага пабудаваны мураваны палац аналагічнай планіроўкі і кампазіцыі. У вайну 1812 комплекс зруйнаваны.
ЛАЦІНІЗМЫ, словы ці выразы, што перайшлі ў бел. мову з лацінскай мовы (часта праз пасрэдніцтва інш. моў). Запазычанні з лац. мовы пераважна адносяцца да тэрміналогіі навукі, тэхнікі, з’яў грамадскапаліт. жыцця. Яны ўвайшлі ў бел. мову ў ранні перыяд развіцця гал. чынам праз польск. мову. 3 2й пал. 16 ст. грамадскія і культ. функцыі лац. мовы ў Беларусі істотна пашырыліся і Л. засвойваліся непасрэдна з першакрыніцы. У 19—20 ст. Л. пранікалі ў бел. мову праз пасрэдніцтва рус. мовы. Да Л. адносяцца навук. тэрміны «формула», «прапорцыя», «аўдыторыя», «магістр» і інш., злац. мовы
паходзяць некаторыяўласныя імёны: Юлія, Клаўдзія, Марына, Аўгуст і інш. ПрыкметайЛ. ў слове з’яўляюцца: канцавыя спалучэнні «ум» («акварыум», «вакуум»), «ус» («радыус», «градус»), «цыя» («канстытуцыя», «юстыцыя»), «ар» («доктар», «прафесар») і інш., марфемы «супер», «транс» («суперавіяцыя», «суперагент», «трансарктычны», «транслітарацыя») і інш. Пры запазычванні страчваюцца лац. канчаткі «us», «urn»: «мускул» («us»), «дэкрэт» («um»). Л. шырока выкарыстоўваюцца ў публіцыстыцы, творах маст. лры.
Літ:. Булыка А.М. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV— XVIII стст. Мінск, 1980. Н.П.Цяслюк. ЛАЦІ'НКА, тое, шго лацінскае пісьмо. ЛАЦІ'НСКАЕ ПІСЬМО, лацінк а, літарнае пісьмо, якім карысталіся стараж. рымляне і якое ляжыць у аснове пісьменнасці большасці насельніцтва Еўропы, Афрыкі і Азіі, a таксама Амерыкі і Аўстраліі. Назва паходзіць ад племені лацінаў. Л.п. ўзыходзіць да грэчаскага пісьма. Самыя стараж. лацінскія надпісы датуюцца 7 ст. да н.э. Напрамак пісьма бустрафедон (1 ы радок — справа налева, 2і — злева направа і г.д.). Аднак з 4 ст. да н.э. канчаткова ўстаноўлены напрамак пісьма злева направа. Лац. алфавіт вылучыўся ў 7 ст. да н.э. і першапачаткова складаўся з 21 літары (Aa,Bb,Cc,Dd,Ee,Ff,Hh,li,Kk,Ll, Mm,Nn,Oo,Pp,Qq,Rr,Ss,Tt,Vv,Xx,Zz), а пазней зведаў шэраг змен. Напр., літара С абазначала гукі [g] і [k], таму для іх адрознення каля 234 да н.э. была ўведзена літара G шляхам дабаўлення да С папярочнай рыскі. У 312 да н.э. была выдалена літара Z, аднак у 1 ст. да н.э. для запісу слоў грэч. паходжання была адноўлена і з гэтай жа мэтай дададзена літара Y. У Новы час адбылася дыферэнцыяцыя складовых і нескладовых варыянтаў літар I і V (I/J і U/V), а таксама пачалі лічыць асобнай літарай дыграф W, які выкарыстоўваецца ў пісьме
36
ЛАЦІНСКАЯ
германскіх моў. У выніку атрымаўся сучасны алфавіт з 26 літар (Аа,ВЬ,Сс, Dd,Ee,Ff,Gg,Hh,Ii,Jj,Kk,LI,Mm,Nn, Oo,Pp,Qq,Rr,Ss,Tt,Uu,Vv,Ww,Xx,Yy, Zz). Стараж. рымляне выкарыстоўвалі толькі маюскульнае пісьмо (маюскулы — вял. літары), сучаснае мінускульнае пісьмо (мінускулы — малыя літары) узнікла ў 2 ст. н.э., атрымала пашырэнне з 3 ст. н.э. Сучасны графічны выгляд літары Л.п. набылі каля 8 ст. н.э.
Алфавіты на аснове Л.п. выкарыстоўваюць мовы германскай, раманскай, балтыйскай і кельцкай груп, усе зах.слав. і частка паўд.слав. моў некаторыя фінаўгорскія і цюркскія, а таксама албанская і в’етнамская мовы. Усяго на аснове Л.п. створана больш за 70 алфавітаў. Паколькі для большасці моў Л.п. недастаткова, то ў іх часта выкарыстоўваюць дыякрытычныя знакі, лігатуры, г.зн. розныя мадыфікацыі літар і іхспалучэнні. У сучасным свеце Л.п. вядома практычна ўсім і з’яўляецца т.зв. алфавітам міжнар. зносін. Зараз лац. алфавіт мае 2 друкарскія віды — лацініцу (антыкву) і менш пашыраны (гал. чынам у Германіі) гатычны шрыфт (фактуру). На тэр. Беларусі з Сярэдневякоўя Л.п. выкарыстоўвалася ў тэкстах рэліг., навук. і юрыд. зместу, а ў 18 ст. — у драм. творах. У 19 ст. Л.п. карысталіся Я.Чачот, В.ДунінМарцінкевіч, Я.Баршчэўскі, Ф.Багушэвіч і інш., лацінкай друкавалася газ. «Мужыцкая праўда» К.Каліноўскага. У 20 ст. лацінкай (поруч з кірыліцай) карысталіся ІДётка, Я.Купала, Я.Колас, выдаваліся газ. «Наша доля», «Наша ніва». У Зах. Беларусі Л.п. ўжывалася да 1939. На сучасным этапе Л.п. пераважна выкарыстоўваецца за мяжой пры выданні асобных бел. прац, а таксама ў Беларусі пры друкаванні некаторых перыяд. выданняў.
Літ.: Крамко І.І., Юрэвіч А.К., Яновіч А.І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т. 2. Мінск, 1968; Фёдорова Е.В. Введенме в латннскую
эпнграфнку. М., 1982; Антонец Е.В. Введенне в рнмскую палеографмю. М., 2009. Н.П.Цяслюк.
ЛАЦІНСКАЯ ЛІТАРАТУРА БЕЛАРЎСІ, творы беларускай літаратуры, напісаныя на лацінскай мове ў 14— 18 ст. Узнікла ў выніку цесных сувязей Беларусі з зах.еўрап. краінамі, пранікнення каталіцызму і зацвярджэння латыні як мовы культавага прызначэння, рэліг. лры, асветы і навукі, справаводства і інш. Паводле характару мовы, на якой стваралася Л.л.Б., вылучаюць перыяды: лац. сярэдневяковы (14—15 ст., вульгарная латынь) і новалац. (16—18 ст., класічная латынь). Фарміраванне лац. лры ва ўсх. славян і літоўцаў пачалося пазней, чым у краінах Зах. Еўропы, але асн. перыяды яе развіцця адпавядаюць найважнейшым этапам грамадзянскай гісторыі і сусв. культуры: Протарэнесанс і Адраджэнне (14— 16 ст.), Асветніцтва (17—18 ст.). Літ. традыцыя 2га перыяду адпавядала агульнаеўрап. новалац. традыцыі. Новалац. сістэма адукацыі (разам з грэкавізант.) і лра зрабілі істотны ўплыў на фарміраванне ўсх.еўрап. культур эпох Адраджэння, Асветніцтва і сталі іх неад’емнай часткай. У новалац. лры інтэнсіўна развіваліся розныя жанры: паэзія, проза, драматургія, вучэбная і філас. лра, паэтыка, рыторыка. Яе буйнейшыя прадстаўнікі 16—18 ст. — Я.Вісліцкі, Мікола Гусоўскі, М.Літвін, С.Будны, А.Волан, К.Нарбут, П.Раізій, Ф.Градоўскі, Г.Пельгжымоўскі, І.Капіевіч, А.Доўгірд, С.Рысінскі, Сімяон Полацкі, М.Сарбеўскі, М.Карыцкі і інш. У 16—17 ст. ў Беларусі значная частка кніг выходзіла і бытавала на лац. мове. Развіццё лац. лры адкрыла беларусам шлях да пазнання антычнай спадчыны і дало магчымасць самім удзельнічаць у агульнаеўрап. літ. руху абмене духоўнымі каштоўнасцямі паміж У і 3. Лац. культура была школай стылістыкі для бел. літ. мовы.
Літ.: Дорошкевнч В.Н. Новолатмнская поэзня Белорусснн н Лнтвы:
Первая половнна XVI в. Ммнск, 1979; Ж л у т к a А. Лацінская літаратура як феномен беларускай літаратуры // Спадчына. 1993. № 2.
ЛАЦІ'НСКАЯ МОВА. л а т ы н ь, мова італійскай групы індаеўрапейскай сям’і. Узнікла як мова племені лацінаў (стараж. рымляне). У гіст. развіцці прайшла некалькі перыядаў: 1) даліт. Л.м. (да 240 да н.э.); 2) архаічная (240—100 да н.э.; камедыі Плаўта і Тэрэнцыя); 3) класічная, або «залатая» (100 да н.э. — 14 да н.э.; творы Цэзара, Цыцэрона, Катула, Вергілія, Гарацыя, Авідзія); 4) «сярэбраная» (14 да н.э. — 200 н.э.; творы Тацыта); 5) позняя Л.м. (2—6 ст.; «Сатырыкон» Петронія). Функцыянаванне Л.м. як жывой перапынілася, але ў якасйі нар.гутарковай мовы яна існавала да часу фарміравання на яе аснове раманскіх моў пасля заняпаду Рымскай імперыі ў 5 ст. У Сярэднія вякі Л .м. стала міжнар. мовай навукі, школы, філасофіі, дыпламатыі, лры. На ёй пісалі Т.Мор, Эразм Ратэрдамскі, М.Капернік, Ф.Бэкан, І.Ньютан, бел. асветнікі Мікола Гусоўскі, С.Будны, Сімяон Полацкі і інш.
Для фанетычнай сістэмы Л.м. характэрны: супрацьпастаўленне доўгіх і кароткіх галосных, наяўнасць дыфтонгаў і дыграфаў для вакалізму і парных звонкіх і глухіх — для кансанантызму, а таксама муз. націск. У іменнай сістэме мае граматычныя катэгорыі роду (мужчынскі, жаночы, ніякі), часу (адзіночны, множны), склону (6 форм), у дзеяслоўнай — 3 асобы, 6 форм часу, 3 лады (абвесны, умоўны, загадны), залежны і незалежны стан. Л.м. вызначаецца шэрагам дзеяслоўных форм (4 дзеепрыметнікавыя, 6 інфінітыўных, супін і герундый). На сінтаксічным узроўні характарызуецца свабодным парадкам слоў у сказе. У словаўтварэнні пераважае суфіксацыя і прэфіксацыя.
Л.м. адыграла важную ролю ў развіцці многіх моў свету, пра што сведчыць шэраг інтэрнацыяналізмаў,
37
ЛАШАНКОЎ
крыніцай якіх яна стала. Запазычанні з Л.м. ўвайшлі і ў бел. мову (гл. Лацінізмы). Лацінскі алфавіт — аснова пісьменнасці мноства сучасных моў. Л.м. з’яўляецца мовай набажэнстваў каталіцкай царквы, афіц. мовай (разам з італьян.) Ватыкана.