Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
ЛАРЧАНКА Міхась (Міхаіл Рыгоравіч; 14.11.1907, в. Хварасцяны Слаўгарадскага рна — 31.7.1981), бела
27
ЛАРЧАНКА
рускі літаратуразнавец. Др філал. навук(1956), праф. (1957). Засл.дзеяч навукі Беларусі (1977). Скончыў Бел. вышэйшы пед. інт (1932). У 1935—41 у Інце мовы, лры і мастацтва АН Беларусі, з 1943 у БДУ (у 1944—52 і 1955—71 дэкан фта). Даследаваў станаўленне рэалізму ў бел. лры 19 — пач. 20 ст., узаемасувязі бел. лры з лрамі славян, стараж. бел. лру і фальклор, творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, Ф.Багушэвіча, М.Багдановіча, З.Бядулі, А.Гаруна, П.Панчанкі, М.Танка, Цёткі, Ядвігіна Ш., М.Гогаля, М.Горкага і інш. Аўтар манаграфій «На шляхах да рэалізму» (1958), «Сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі суседніх славянскіх народаў у другой палове XIX ст.» (1958), «Славянская супольнасць» (1963), «Жывая спадчына» (1977) і інш. Адзін з аўтараў дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ.
Тв.'. Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Мінск, 1956; Па шляху рэалізму. Мінск, 1959; Яднанне братніх літаратур. Мінск, 1974; Беларуская народнапаэтычная творчасць. Мінск, 1979; Літаратурнае пабрацімства славян. Мінск, 1984.
Літ.: Шамякіна Т. Арганізатар філалагічнай навукі // Роднае слова. 2007. № II.
ЛАРЧАНКА Станіслаў Міронавіч (21.8.1938, Масква 30.5.2003), беларускі скульптар, мастак. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт(1969). У 1969— 93 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў. Працаваў у манумент.дэкар. мастацтве, скульптуры. Творам уласціва спалучэнне традыцый стараж. пластыкі з сучаснымі формамі маст. выражэння. Сярод твораў: манумент.скульпт. кампазіцыі «Флейтыст» у гасцініцы «Турыст» (1973), «Асветнікі» ў грамадскакульт. цэнтры мікрараёна Паўднёвы Захад (1983—84) у Мінску; рэльеф «Пераемнасць культур» у бцы г. Наваполацк (1990); станковыя кампазіцыі «Купальскія гульні» (1978), «Возера Нарач» (1980), «Зямля» (1981), «Космас. Сузор’е Блізнят» (1986); серыі
С.Ларчанка.
М.Багдановіч. 1981.
партрэтаў дзеячаў бел. культуры — Міколы Гусоўскага, Ф.Багушэвіча, М.Багдановіча і інш. (1979—81), фігур па матывах пластыкі Стараж. Егіпта і Індыі (1982); скульпт. партрэты Сімяона Полацкага, П.Мсціслаўца (1983—84), скульптура «Дакрананне» (1997). Г.А. Фатыхава.
Ласінская Успенская царква.
ЛАСІНСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Ласінцы Драгічынскага рна. Пабудавана ў 1862 з дрэва. Прамавугольны асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам з вальмамі над 5сценнай апсідай. Дах завяршаюць цыбулепадобныя галоўкі над апсідай і гал. фасадам. Элемент асіметрыі ў кампазіцыю храма ўносіць бакавая рызніца пад аднасхільным дахам. У аздабленні храма выкарыстаны паўцыркульныя архівольты і разныя з замковым каменем ліштвы аконных праёмаў, вылучаныя на фоне вертыкальнай шалёўкі сцен. Асобна пастаўлена 2ярусная чацверыковая шатровая званіца, верхні ярусзвон якой адкрыты і апяразаны балюстрадай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ЛАСІЦК, вёска ў Пінскім рне, на р. Стыр. За 37 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Пінск на лініі Брэст—Гомель, 192 км ад Брэста, аўтадарогай звязаны з Пінскам. Цэнтр Ласіцкага с/с. 236 гаспадарак, 575 ж. (2013).
Вядомы з 15 ст. як сяло ў Пінскім княстве Троцкага ваяв. ВКЛ. У 1565—66 у Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Пас
28
ЛАСТОЎСКІ
палітай (1793) у Рас. імперыі. 3 1796 у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1897 вёска ў Радчыцкай воласці, 46 двароў, 551 ж., піцейны дом. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у Польшчы, вёска ў Пінскім павеце Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 15.1.1940 у Пінскім рне Пінскай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў сак. 1944 спалілі 92 двары, знішчылі 31 ж. Пасля вайны вёска адноўлена. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1972 — 367 гаспадарак, 1209 ж. У 1998 — 296 гаспадарак,726 ж.
У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Помнік сав. воінам і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — капліца Раства Багародзіцы на могілках (2я пал. 19 ст.). Помнікі археалогіі — стаянка і селішча эпохі неаліту і ранняга жалезнага веку.
ЛАСІЦКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Ласіца Пастаўскага рна. Пабудавана ў пач. 20 ст. з цэглы і бутавага каменю. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкае 3ярусная вежазваніца з шатром і макаўкай у завяршэнні. Асн. аб’ём накрыты 2скатным дахам з цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане. Бакавыя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках, званіца — арачнымі вокнамі ў кілепадобных ліштвах. У дэкоры выкарыстаны кантраст атынкаваных і пабеленых элементаў з паліхромным фонам бутавай муроўкі сцен. Арачны ўваходны праём аформлены 2пілонным парталам з трохвугольным шчытом. Захаваліся абразы «Маці Божая на змеі» (канец 18 ст.), «Маці Божая з дзіцем» (18— 19 ст.). Царква дзейнічае.
ЛАСІЦКІ (Lasicki) Ян (каля 1534, в. Ласіцы Раўскага ваяв., Польшча —
Ласіцкая Пакроўская царква.
пасля 1599), польскі гісторык, бібліёграф, пратэстанцкі рэліг. дзеяч. У 1556—61 вучыўся ва ўнтах Зах. Еўропы. 3 1581 у Вільні. Апошнія гады жыцця правёў у Заслаўі каля Мінска. Займаўся кнігазнаўствам, напісаў некалькі кніг па гісторыі вывучэння рэлігіі (пераважна кальвінізму), цікавіўся матэматыкай і тэхн. навукамі, астраноміяй (прыхільнік гелеацэнтрычнай сістэмы свету), этнаграфіяй народаў Рэчы Паспалітай, тэорыяй культуры. Пісаў на лац. мове. У працы «Пра рэлігію, ахвярапрынашэнне, вясельныя і пахавальныя абрады русінаў, маскавітаў і татараў...» (1582) апісаў сямейныя абрады, нар. адзенне, стравы і інш. бакі матэрыяльнай культуры беларусаў, асаблівасці архітэктуры Полацка, Вільні і інш. гарадоў. Аўтар твора «Пра багоў самагітаў іншых сарматаў і несапраўдных хрысціян» (1615) пра свет язычніцкіх вераванняў жыхароў тагачаснай Літвы. У.А.Васілевіч.
ЛАСКОЎ Іван Антонавіч (19.6.1941, г. Гомель — 29.7.1994), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1964), Літ. інт імя Горкага ў Маскве (1971). 3 1971 жыў і працаваў у Якуціі. Аўтар збкаў паэзіі «Стыхія» (1966), «Белае неба» (1969), «Кружное лета» (1973), паэм «Жывыя галасы» (1964), «Трыццаць» (1973), «Кульгавы» (1975), «Кульга» (1985), збкаў апавяданняў
«Івановы» (1979), «Чароўны камень» (1983), аповесці «Вяртанне Адысея» (1973), апавядання для дзяцей «АндрэйЭндэрэй — справядлівы чалавек, або Беларус на полюсе холаду» (1976) і інш.
ЛАСТОЎСКІ Вацлаў Юсцінавіч (8.11.1883, б. засценак Калеснікаў, Глыбоцкі рн — 23.1.1938), беларускі грамадскапалітычны дзеяч, гісторык, этнограф, літаратуразнавец. Акадэмік НАН Беларусі (1928). У 1909—14 рэдакцыйны сакратар газ. «Наша ніва», рэдакцыйны сакратар час. «Саха» (1912), «Беларускі сцяг» (1922), «Крывіч» (1923—27), газ. «Гоман» (1916—17). 3 1906 чл. Бел. сацыяліст. грамады, з 1919 чл. Бел. партыі эсэраў. 13.12.1919 узначаліў Кабінет Міністраў Нар. рады БНР, 17.12.1919 арыштаваны польск. ўладамі і заключаны ў мінскую турму. У 1920 прымаў удзел у арганізацыі партыз. руху супраць польск. акупантаў.
В.Ю.Ластоўскі.
3 1920 у эміграцыі. У 1926 запрошаны Інбелкультам у Мінск на акадэмічную канферэнцыю па пытаннях бел. правапісу і азбукі, на якой выступіў прыхільнікам кірылічнага шрыфту. 3 1927 у Беларусі: дырэктар Бел. дзярж. музея, загадчык кафедры этнаграфіі пры Інбелкульце. 3 1927 правадзейны чл. Інбелкульта, у 1928—29 неадменны сакратар. 20.11.1929 вызвалены ад пасады неадменнага сакратара, 6.12.1930 пазбаўлены звання акадэміка (адноўлены ў 1990). У 1930 і 1937 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1958 і 1988. Даследаваў стараж. бел. лру, гісторыю і паходжанне назвы Бела
29
ЛАТА
русь. Аўтар навук. прац «Кароткая гісторыя Беларусі» (2е выд. 1993), «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» (2е выд. 2012), артыкулаў пра С.Палуяна, П.Багрыма, Ц.Бычкоўскага, К.Каліноўскага, В.Цяпінскага і інш., успамінаў пра М.Багдановіча, Я.Купалу, «нашаніўскі перыяд». Выдаў «Падручны расійскакрыўскі (беларускі) слоўнік» (Коўна, 1924). У 1925 апублікаваў «Летапісец Вялікага княства Л ітоўскага і Жамойцкага» паводле спіса Рачынскага. Аўтар гіст. аповесці «Лабірынты» (1923), сцэнічнага эпізода з жыцця Ф.Скарыны («Адзінокі», 1923). Друкаваўся пад псеўд. Власт, Юры Верашчака, Арцём Музыка, Сваяк, Пагашчанін, Ю.Сулімскі і інш. Апрацоўваў гіст. легенды, перакладаў з рус., англ., польск., дацкай і інш. моў.
Тв.: Выбр. творы. Мінск, 1997.
Літ.: Янушкевіч Я.Я. Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі. Мінск, 1995; Марціновіч А.А. Хто мы, адкуль мы ...: гіст. эсэ, нарысы. У 3 кн. К.н. 3. Мінск, 2008; М я с н і к о ў А.Ф. Сто асоб беларускай гісторыі: гіст. партрэты. Мінск, 2009. Я.Я.Янушкевіч.
ЛАТА, с ц я н а, аднасценная сетка, прызначаная для лоўлі рыбы на хут
Латыгальская Мікалаеўская царква.
кім цячэнні; традыц. рыбалоўная прынада. Па баках сеткі меліся дзве палкі, да якіх прывязвалі вяроўкі. Л. аснашчалі паплаўкамі і грузілам так, каб не танула. У час руху ў вадзе Л. прымала форму жолаба, каля задняй сцяны якога збіралася рыба. Выкарыстоўвалі Л. на рэках Брэстчыны і Гродзеншчыны.
ЛАТЎШКА, латка, 1) ганчарны выраб у беларусаў і інш. слав. народаў; гліняная пасудзіна для гатавання ежы, часам ужывалася для вадкіх страў замест сталовай міскі. Рабілі з шырокімі круглымі ў плане тулавам і вусцем, расхіленымі прамымі ці пукатымі сценкамі, гартавалі, часам глазуравалі. У Паўн.Зах. Беларусі бытавалі таксама Л. з выцягнутым (авальным) дном («доўгія» Л.). 3 ужытку выйшлі ў 1й пал. 20 ст. 2) Прадмет адзення — кароткая світка ў паўн.зах. Палессі. Я.М.Сахута.
ЛАТЬІГАЛЬСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з рысамі барока ў в. Латыгаль Вілейскага рна. Пабудавана ў 1771 як уніяцкая. Прамавугольны ў плане асн. аб’ём і квадратная апсіда аб’яд
наны агульным дахам, які на гал. фасадзе завершаны цыбулепадобным купалам на 4гранным барабане. Невял. макаўка вянчае дах над апсідай. Франтон над гал. фасадам падзелены на 2 ярусы, прарэзаны па цэнтры лучковым вітражным аконным праёмам. Да апсіды па баках далучаны нізкая рызніца і ахвярнік. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.