Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Стаянка1 за 0,5—0,6 км на ПдУ ад вёскі, на мысе карэннага берага воз. Лакно. Мыс абмежаваны балотам і невял. ракой, якая выцякае з возера. Памеры 50 х 140 м. Знойдзена 2 крамянёвыя абломкі, 4 сколы, 4 пласціны, 7 адшчэпаў, 5 нуклеусаў, 3 рэтушаваныя адшчэпы, 2 скобелі і 4 скрабкі на адшчэпах, разец, нож на масіўным пласціністым адшчэпе, лазовая частка крамянёвай шліфаванай сякеры прамавугольнага сячэння, фрагмент ляпной керамікі. Матэрыялы адносяцца да эпохі неаліту — культур нёманскай, шарападобных амфар і кола культуры шнуравой керамікі.
С т а я н к а2 за 0,4 км на ПдУ ад вёскі, 0,1—0,15 км ад стаянкі1. Памеры 30 х ЮО м. Знойдзена 20 крамянёвых адшчэпаў і пласцін, 4 нуклеусы, разец, 2 рэтушаваныя адшчэпы, 3 скрабкі, пласціна са скошаным рэтушшу канцом, фрагмент ляпной керамікі з мінеральнымі дамешкамі ў цесце і штрыхаванай паверхняй. Матэрыялы адносяцца да эпохі неаліту — нёманскай культуры і кола культуры шнуравой керамікі.
Літ:. Лакіза В.Л. Старажытнасці позняга неаліту і ранняга перыяду бронзавага веку Беларускага Панямоння. Мінск, 2008. В.Л.Лакіза.
ЛАКОТКА Аляксандр Іванавіч (н. 25.1.1955, в. Кузьмічы Дзятлаўска
га рна), беларускі архітэктар, гісторык, мастацтвазнавец. Чл.кар. НАН Беларусі (2004). Др гіст. навук (1993), др архітэктуры (2001), праф. (2003). Скончыў Бел. політэхн. інт (1977). 3 1978 працаваўу Бел. дзярж.
17
ЛАКШТАНАВА
музеі нар. архітэктуры і побыту (з 1982 заг. аддзела, у 1989—95 намеснік дырэктара). Адначасова з 1982 у Бел. рэстаўрацыйнапраектным інце, з 1995 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі (з 1997 намеснік дырэктара, з 2004 дырэктар). 3 2012 дырэктар Цэнтра даследаванняў бел. культуры, мовы і лры НАН Беларусі. Аўтар праектаў генплана Бел. дзярж. музея нар. архітэктуры і побыту, помнікаў драўлянага культавага дойлідства Беларусі, ахоўных зон горадабуд. тэр. Мінска 1940—60х гг., аднаўлення комплексу Мінскага замчышча, музея нар. архітэктуры ў культ.турыстычным комплексе «Мой родны кут — Сабалі». Даследуе праблемы матэрыяльнай культуры Беларусі, гісторыі айчыннай і сусв. архітэктуры ў сацыякульт. кантэксце. Аўтар манаграфій «Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры» (1999), «Драўлянае сакральнаманументальнае дойлідства Беларусі» (2003), «Гісторыкакультурныя ландшафты Беларусі» (2006), «Архітэктура: авангард, абсурд, фантастыка», «Архітэктура Беларусі ў еўрапейскім і сусветным кантэксце» (абедзве 2012). Навук. рэд. шматтомных выданняў «Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце» (2005—09), «Гарады і вёскі Беларусі» (з 2004), навук. зб. «Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі» (з 2006) і інш.
Тв.: Сілуэты старога Мінска: Нарысы драўлянай архітэктуры. Мінск, 1991; Бераг вандраванняў, ці Адкуль у Беларусі мячэці. Мінск, 1994; Пад стрэхамі прашчураў. Мінск, 1995.
Літ:. Піліпенка М.Ф. Аляксандр Іванавіч Лакотка // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2005. № 1.
Ю.Ю.Захарына.
ЛАКШТАНАВА Ільза Канстанцінаўна (н. 31.1.1923, г. Камышын Валгаградскай вобл., Расія), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1954). Скончыла Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1944). У 1952—90
у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі. Актрыса лірыкадрам. плана. Творчасці Л. уласцівы характарнасць, імкненне раскрыць псіхалогію вобраза, выявіць найтанчэйшыя душэўныя зрухі сваіх гераінь. Графічную выразнасць сцэн. малюнка ролі спалучала з уласцівай ёй мяккасцю, стрыманасцю. Сярод лепшых работ: Зорына («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Ганна, Алёна, Ліза («Варвары», «Мяшчане», «Дзеці сонца» М.Горкага), Клаўдзія («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава), Вольга («Нашэсце» Л.Лявонава), Старая Ганна («Апошні тэрмін» паводле В.Распуціна), Арціна («Птушкі нашай маладосці» І.Друцэ), Калугіна («Саслужыўцы» Э.Брагінскага і Э.Разанава), Кардэлія («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Феніса («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вегі), Лізавета («Марыя Сцюарт»
/. К.Лакштанава.
Ф.Шылера), Катрын («Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта), Ілона Алгрэн («Каменнае гняздо» Х.Вуаліёкі), Марта Боль («Фізікі» Ф.Дзюрэнмата) і інш. 3 1991 жыве ў Ізраілі.
Літ.: Бушко Т. Місіс Лакштанава — лепшая Кардэлія... // Бушко Т. Святло незабыўных імгненняў. Мінск, 1985.
ЛАКШТАНАЎ Іосіф Пятровіч (22.8.1911, г. Сумы, Украіна — 9.9.1986), беларускі акцёр, рэжысёр. Засл. артыст Беларусі (1970). Скончыўдрам. студыі тэатра імя Лесі Украінкі ў Кіеве (1936) і тэатра імя Станіслаўскага ў Маскве (1939). Працаваў у тэатрах Расіі і Украіны. 3 1952 у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі. 3 1960 рэж., у 1980—85 артыст Бел. філармоніі. Выканаўца характарных роляў. Створа
І.Лакштанаў у ролі Караля французскага.
ныя ім вобразы вызначаліся псіхалагізмам, тэмпераментам, узнёслымі рамантычнымі інтанацыямі: Пінчук, Мікалай II («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Першы афіцэр («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Міка Ставінскі («Барабаншчыца» А.Салынскага), Кароль французскі («Кароль Лір» У.Шэкспіра), Люсінда («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вегі) і інш. Ажыццявіў паст. «Не называючы прозвішчаў» В.Мінко, «Вяснаў Маскве» В.Гусева (абедзве 1953), «Паўторны візіт» С.Дубравіна (1957), «Далёкая дарога» А.Арбузава (1958).
ЛАМАВІЧЫ, вёска ў Акцябрскім рне. За 20 км на ПдУ ад г.п. Акцябрскі, 18 км ад чыг. ст. Рабкор на ветцы Асіповічы—Жлобін, 195 км ад Гомеля. Цэнтр Ламавіцкага с/с. 161 гаспадарка, 441 ж. (2013).
Вядомы з пач. 18 ст. як вёска ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губ. У 1795 — 18 двароў, у 1857 — 22 двары, 179 ж. У 1897 453 ж. У 1908 у Рудабельскай воласці, 104 двары, 726 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у складзе Гомельскай губ. РСФСР. 3 20.8.1924 у Граб’ёў
18
ЛАНГБАРД
скім с/с, з 5.9.1929 цэнтр сельсавета Азарыцкага, з 8.7.1931 Парыцкага, з 12.2.1935 Даманавіцкага рнаў Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935) акругі. 3 20.2.1938 у Палескай вобл., з 28.6.1939 у Акцябрскім рне. У Вял. Айч. вайну з пач. жн. 1941 да канца чэрв. 1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў крас. 1942 спалілі 42 двары, загубілі 157 ж. У ліст. 1942 партызаны разграмілі ням.фаш. гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы. У гэтым баі была смяротна паранена сувязная ЦК ЛКСМБ 17гадовая партызанка Р.І.Шаршнёва, ратуючы параненага камандзіра (паводле інш. дадзеных — закрыла сабой амбразуру варожага дзота). 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Гомельскай абласцях. 3 25.12.1962 у Светлагорскім, з 30.7.1966 зноў у Акцябрскім рнах. У 1998 — 192 гаспадаркі, 513 ж.
У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом нар. творчасці, бка, аддз. сувязі, ФАП, 2 магазіны. Помнік Р.І.Шаршнёвай.
ЛАМАН Пётр Аляксандравіч (н. 11.7.1949, в. Маласельцы Карэліцкага рна), беларускі акцёр, пісьменнік. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1971). 3 1971 працуе ў Нац. акадэмічным драм. тэатры імя Я.Коласа. Акцёр шырокагатворчагадыяпазону. Выконвае вострахарактарныя ролі ў класічным і сучасным рэпертуары. Сярод лепшых створаных вобразаў: Марцыян Ропат («Званы Віцебска» У.Караткевіча), Юрась, Несцерка («Несцерка» В.Вольскага), Радзівіл Руды («Чорная нявеста» А.Дударава), Туравец («Кракаўскі студэнт» Г.Марчука), Рагвалод («Крыж Ефрасінні» І.Масляніцынай) і інш. Аўтар збкаў паэзіі «Зерне імгненняў» (1983), «Стары млын» (1988), кн. аповесцей «Астравы» (1989) і інш.
ЛАМАНАЯ РЬІФМА, канцавая рыфма, якая звязвае не цэлыя словы, a толькі іх часткі, раздзеленыя (разламаныя) міжрадковымі паўзамі:
Яны вучылі ненавідзець пана, яшчэ — кахаць хаўрус сям’і працоў
ных і працы. I ў абшарпанага пастушка будзілі кроў.
(У.Дубоўка. «Там, дзе азёры»)
Пры фармальнай зададзенасці Л .р. можа служыць стварэнню больш дынамічных, рытмічных вобразаў:
Прысніўся мне звон дзіўны ў сне. Прыйшоў я ў гай — мой жоўты край.
(Я.Сіпакоў. «Мелодыя на званах»)
В.П.Рагойша.
ЛАМАНОВІЧ Ніна Іосіфаўна (н. 27.8.1951, в. Лапічы Асіповіцкага рна), беларускі харавы дырыжор, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1999). Нар. артыстка Беларусі (2010). Скончыла Бел. кансерваторыю (1977). 3 1976 хормайстар, з 1991 гал. хормайстар Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 2003 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Л.
Н. І.Ламановіч.
валодае яркай творчай індывідуальнасцю, высокім прафес. узроўнем. Хормайстарпастаноўшчык спектакляў: «Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага, «Іван Сусанін» М.Глінкі, «Снягурачка» М.РымскагаКорсакава, «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Алека» С.Рахманінава, «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Д .Шастаковіча, «Кармэн» Дж.Бізэ, «Набука», «Аіда» Дж. Вердзі, «Турандот» Дж. Пучыні, «Сялянскі гонар» П.Масканьі, «Казкі Гофмана» Ж.Афенбаха, а таксама канцэртных выкананняў оперы
«Цар Эдып» І.Стравінскага, кантаты «Аляксандр Неўскі» С.Пракоф’ева, «Курскіхпесень» Г.Свірыдава, рэквіемаў Дж.Вердзі, В.А.Моцарта, І.Брамса і інш. Адзін з арганізатараў (1990) Дзіцячага муз. тэатрастудыі пры Вял. тэатры оперы і балета.
Літ.: Мушынская Т. Ніна Ламановіч. Майстар хору // Мастацтва. 2008. №8. Ю.В.Тарануха.
ЛАМАНЦЫ, беларуская традыцыйная страва, гл. Лазанкі.
ЛАНГБАРД Іосіф Рыгоравіч (18.1.1882, г. БельскПадляскі, Польшча — 3.1.1951), архітэктар. Засл.дзеяч мастацтваў Беларусі (1934). Др архітэктуры (1939). Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў (1914). У 1935—50 у Ленінградзе, выкладаў у акадэміі мастацтваў (з 1939
І.Р.Лангбард.
праф.), у Інце жывапісу, скульптуры і архітэктуры. Асн. работы: у Мінску — Дом урада Рэспублікі Беларусь, Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, будынак Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі (1936—37), гал. корпус АН Беларусі (1939); Магілёўскі Дом Саветаў. Адзін з аўтараў «Эскіза планіроўкі Мінска» і схемы генплана Гомеля (абодва 1944).
Літ.: Воннов А.А. М.Г.Лангбард. Мннск, 1976; Ноффе Э. Рукотворные памятннкн Лангбарда // Нёман. 2012. № 1.
ЛАНДАРСКІ Роберт Яфімавіч (н. 1.4.1936, г. Гомель), беларускі жывапісец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (2003). Скончыў Гомельскі пед. інт (1958), Інт жывапісу, скульптуры
19
ЛАНДШАФТНАЯ
і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1966). Настаўнічаў. У 1968— 71 у філіяле Гомельскага політэхн. інта, з 1972 у вытворчых майстэрнях Маст. фонду Бел. саюза мастакоў.