Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Г.А. Фатыхава.
ЛАД, лагічна дыферэнцыраваная сістэмагукавышынныхсувязей,засн. на функцыянальным падпарадкаванні і супадпарадкаванні тонаў пэўнага гукарада і цэнтралізаваная апорным тонам, або тонікай. У якасці апошняй могуць выступаць не толькі асобны гук, але розныя гукацэнтры (акорд, сугучча, інтэрвал), а таксама тэмбрагук (санорны элемент), гукафарба ў электроннай му
зыцы, алеатарычны элемент, група тонаў серыі. Адсутнасць вызначанага цэнтра (т.зв. дэцэнтралізацыя) назіраецца ў ладавых сістэмах са слаба выражанай цэнтр. апорай (Л. слабай цэнтралізацыі), калі адбываецца пастаянная змена (змяшчэнне) ладавага ўстоя, а таксама ў нецэнтралізаваных сістэмах (пераменныя Л.), у якіх змяшчэнне апоры адбываецца не паміж матывамі ці фразамі, а ў іх межах (унутрыматыўна). У выніку гал. фактар ладавай дыферэнцыяцыі — рытмаформаінтанацыйны — аказваецца нядзейсным. Вылучаюць наступныя тыпы ладавых сістэм: экмеліка (пазамеладычная сістэма, у якой гукі не маюцьдакладнай вышыні), ангемітоніка (беспаўтонавая або паўтонавая формы пентатанічнай пентахордавай сістэмы, інтанацыйнай асновай якой з’яўляецца трыхорд), дыятоніка (7ступенная ладавая сістэма), храматыка (засн. на паслядоўнасці 2 ці болей паўтонаў), мікрахраматыка (выкарыстанне інтэрвалаў менш за паўтона) і інш. Па тыпе функцыянальнай адзінкі вызначаюць манадычныя (тон) і гарманічныя (акорд) ладавыя сістэмы. Сучасная тыпалогія ладаўтварэнняў уяўляе сабой разгалінаваную, шматузроўневую сістэму, у якой размеркаванне Л. па класах, відах, тыпах можа мяняцца ў залежнасці ад мэты даследавання. Агульныя метады, прынцыпы і крытэрыі класіфікацыі Л. дакладна не вызначаны. Гэта абумоўлена бесперапынным працэсам развіцця муз. мыслення (павелічэнне аб’ёму гукарада), ускладненнем форм узаемадзеяння і інш. Калі першапачаткова ў фальклоры можна было назіраць пераход ад гукаў нефіксаванай вышыні (экмелікі) да вузкааб’ёмных манадычных гукарадаў (алігатонікі) і нават да больш развітых гукарадных сістэм (ангемітоніка, дыятоніка), то з развіццём прафес. музыкі ўжо адбываецца пераход ад манадыйных Л. да танальнагарманічнай (мажорамінорнай) сістэмы. У 20 ст. назіраецца далейшае
10
ЛАДАВАЯ
змяшчэнне папярэдніх сістэм, узнікаюць новыя тыпы гукавышынных структур (у т.л. серыйнай, санорнай, канкрэтнай, электроннай музыкі). Першымі навук. абгрунтаванне Л. (гармоніі) у еўрап. музыказнаўстве ў 6—4 ст. да н.э. далі прадстаўнікі піфагарэйскай школы ў Стараж. Грэцыі, якія трактавалі Л. і муз. гармонію як адлюстраванне сусв. гармоніі, мікракосмасу. Значны ўклад у развіццё тэорыі Л. ўнеслі Ж.Ф.Рамо, М.Дылецкі, Д.Разумоўскі, Б.Яворскі, Б.Асаф’еў, Ю.Цюлін, Т.Бяршадская, Ю.Халопаў і інш. Новыя ладавыя сістэмы ў зах.еўрап. тэорыі знайшлі адлюстраванне ў працах Ф.Бузоні, А.Шонберга, Дж.Сетачолі, А.Месіяна, Дж.Вінсента, А.Даніелу, А.Хабы. У бел. музыказнаўстве праблемы Л. даследавалі А.Друкт, Б.Златавярхоўнікаў, Т.Мдывані, Р.Сергіенка, М.Шыманскі, Н.Юдзеніч, В.Ялатаў.
В. Р. ГудзейКаштальян.
ЛАД ДЗЕЯСЛОВА, адна з асноўных словазмяняльных граматычных катэгорый дзеяслова, якая паказвае адносіны дзеяння да рэчаіснасці і выражае гэтае значэнне ў спрагальных формах. Л.д. цесна звязаны з мадальнасцю. Пры выкарыстанні ў маўленні формы пэўнага Л.д. можна паказаць свае адносіны да сітуацыі, ацаніць яе як пажаданую, магчымую, мяркуемую. Традыцыйна адрозніваюць 2 тыпы Л.д. — прамы і ўскосны. Прамым з’яўляецца індыкатыў (абвесны Л.д.), які служыць для аб’ектыўнай ацэнкі сітуацыі. Таму індыкатыў — абавязковы Л.д. ў кожнай мове. Ва ўскосным тыпе Л.д. выражаюцца адносіны суб’екта маўлення да выказанага факта. Набор ускосных Л.д. адрозніваецца ў розных мовах. Існуюць мовы, у якіх Л.д. ўвогуле адсутнічае, і мовы, у якіх адрозніваюць 10 і больш Л.д.
У сучаснай бел. мове дзеяслоў мае 3 лады: абвесны, загадны і ўмоўны. Абвесны Л.д. абазначае рэальнае дзеянне, якое сцвярджаецца або адмаўляецца. Гэтыя формы спец. паказчыкаў ладу не маюць. Ім улас
цівы формы часу (цяперашні, прошлы, будучы: чытаю, чытаў, буду чытаць, прачытаю), асобы (за выключэннем безасабовых дзеясловаў: іду, ідзеш, ідзе, ідзём, ідзяце, ідуць) і ліку (пішу, пішуць). Загадны Л.д. абазначае просьбу, загад, пажаданне, заклік, прапанову, параду, г.зн. не рэальнае дзеянне, а толькі пажаданае або магчымае, таму ён не ўтварае формы 1й асобы адзіночнага ліку. Найб. ужывальныя формы загаднага Л.д.: 2я асоба адзіночнага ліку (вучы) або множнага ліку (вучыцё), 1 я асоба множнага ліку (вучым), апісальныя формы 3й асобы адзіночнага і множнага ліку з часціцай няхай (xau): няхай любіць, няхай любяць. Умоўны Л.д. абазначае дзеянне, якое можа адбыцца толькі пры пэўных умовах. Формы ўмоўнага ладу — аналітычныя і ўтвараюцца далучэннем да простых форм прошлага часу часціцы бы (6): прынёс бы, купіла б. Загадны і ўмоўны Л.д. не маюць форм часу.
Літ.: Кавалёва М.Ц. Беларуская мова. Мінск, 1995; Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія. Мінск, 1997; Кароткая граматыка беларускай мовы: у 2 ч. Ч. 1. Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 2007.
П.А.Міхайлаў.
ЛАДА, ва ўсходнеславянскай міфалогіі, у т.л. і бел., багіня, якая падтрымлівала парадак на зямлі, лад. Пад апякунствам Л. ўсё ішло належным чынам: пасля дня наступала ноч, пасля зімы — лета. Год складаў круг Л., у якім было 3 яе святы і 1 дзедава (у песнях часта згадваецца малазразумелае паводле сэнсу «ДзідЛада»), Святы прыпадалі на пералом сонечнага года на вясну, лета, восень і зіму. Л. апякуе любові, што знайшло адлюстраванне ў прыказках («Не з Ладам муж, не з Ладам жонка», калі муж ці жонка не па каханні).
У.А.Васілевіч.
ЛАДАВАЯ ПЕРАМЁННАСЦЬ, адна з уласцівасцей мадальных (меладычных) ладоў, засн. на функцыянальным пераасэнсаванні тонаў.
Пры Л.п. асн. тон (устой) папераменна саступае ў панаванні інш. тону або тонам: устойлівыя тоны робяцца няўстойлівымі, а няўстойлівыя — набываюць значэнне ўстояў. Л.п. у пэўнай ступені аналагічная пераменнасці гарманічных (акордавых) функцый лада, можа праяўляцца ў пераходзе з аднаго лада ў другі або ў іх узаемапранікненні ў рамках адзінай ладавай структуры. Знаходзіць тыповае праяўленне ў нар. музыцы. Адрозніваюць Л.п. паралельную, аднайменную, складаную і інш. Пры пераменнасці ўстоя пры адным і тым жа гукарадзе (паралельная Л.п.) у традыц. муз. фальклоры ўсх.слав. народаў, у т.л. і беларусаў, найб. характэрныя секундавая, квартавая і тэрцавая пераменнасці (бел. нар. песня «Хлопец пашаньку пахае»). У выпадку пераменнасці гукарада пры адным і тым жа ўстоі (аднайменная Л.п.) нязменнасць устоя абумоўлівае вышынную варыянтнасць пабочных ступеняў гукарада, у гэтым выпадку змяненні часцей за ўсё тычацца тэрцавага тону лада (заканчэнне бел. нар. песні «Ажанілі мяне малалетняга»). Сустракаецца дэцэнтралізацыя лада пры замкнёнасці аднавышынным устоем ці разамкнёнасці ўстояў (пачатковага і канцавога), калі спыненне на любым тоне ўспрымаецца як устой. Існуе таксама пераменнасць устоя і гукарада (складаная Л.п.), якая звычайна ўтвараецца пры спалучэнні меладычных фраз рознай ладавай структуры. Падобная Л.п. характэрная для пазаабрадавай бел. нар. лірыкі познакласічнай традыцыі (бел. нар. песня «Дзесь паехаў міленькі...»). Часам Л.п. памылкова атаясамліваецца з мадальнасцю ў цэлым і змешваецца з танальнай пераменнасцю, якая таксама існуе ў розных формах. Гал. адрозненне паміж гэтымі тыпамі пераменнасці вызначаеццатым, што мадальная пераменнасць звязана з гукарадамі і гукаміўстоямі, а танальная — з танальнымі прыцягненнямі і ўзаемадзеяннем тонікакордаў. Л.п. уласціва мнос
11
ЛАДАЗАБЛОЦКІ
тву мелодый мадальнага тыпу, нават калі яны замкнёныя адзіным устоем і не маюць ніякіх перамен гукарада. Характэрна для прафес., асабліва стараж., «дамажорамінорнай», і сучаснай прафес. музыкі. У тэорыі сярэдневяковых ладоў Л.п. роднаснае паняцце «вандроўны тон», якое абазначае заканчэнне мелодыі на розных фіналісах, а таксама пераменнасць інш. ладавых апор. Падобнае па сэнсе паняцце — «перамена ладу» — існавала ў 17 ст. і выкарыстоўвалася ў дачыненні да п’ес, што пачыналіся ў адным тоне, а заканчваліся ў інш. У эпоху Рамантызму (19 ст.), пасля перыяду панавання танальных структур — танальнафункцыянальнай сістэмы мажору і мінору, пачалося адраджэнне мадальнасці, зацвярджэнне т.зв. новай мадальнасці, a таксама розных форм Л.п. ў прафес. музыцы, у т.л. і ў творчасці бел. кампазітараў, гал. чынам у тых яе ўзорах, дзе выкарыстоўваюцца элементы нар. інтанацыйнасці. Так, прынцып паралельнай Л.п. вызначае сутнасць гукавышыннай арганізацыі ў рамансе «А што гэта за даліна» Э.Тырманд, 2й ч. араторыі «Мая Радзіма» Д.Смольскага. У яе 8й ч. кампазітар абапіраецца на прынцып складанай Л.п. У хоры «Партызанскія акопы» У.Алоўнікава паступова выяўляюцца паралельная, аднайменная і складаная Л.п. Разнастайна трактуецца Л.п. у харавых творах А.Багатырова.
В. Р. ГудзеігКаштальян.
ЛАДАЗАБЛОЦКІ (ЗаблоцкіЛада) Тадэвуш Гілярыевіч (27.8.1811, в. Лугінавічы Сенненскага рна — жн. 1847), паэт і перакладчык. Скончыў Віцебскую гімназію (1831), вучыўся ў Маскоўскім унце. У 1833 за нелегальную літ. дзейнасць выключаны з унта, высланы на радзіму, зняволены ў віцебскай турме. У 1837 сасланы ў Таганрог. 3 1838 служыў на Каўказе ў Каўказскім асобным корпусе. Там пазнаёміўся з грузінскімі, азербайджанскімі, рус. пісьменнікамі, творы якіх перакладаў на польск., франц., рус. мовы. Выступаў як па
этрамантык, пісаў на польск. мове. У творах у алегарычнай форме заклікаў да барацьбы супраць самадзяржаўя. У паэме «Ваколіцы Віцебска», элегіях «Да Дзвіны», «Да Лучосы», «Даўжанскае возера», «Вілія» паэтызаваў прыгажосць Віцебшчыны. На матэрыялах «Хронікі» М.Стрыйкоўскага напісаў баладу «Ляшка». Пры падтрымцы Ю.Крашэўскага і Р.Падбярэскага ў 1845 выдаў на польск. мове зб. «Паэзія». Пакінуў у рукапісах «Матэрыялы да гісторыі славянскай цывілізацыі і літаратуры». На бел. мову творы Л.З. перакладалі П.Бітэль, У.Мархель, К.Цвірка.
Тв.: Бел. пер. — Ваколіцы Віцебска: апісальная паэма // Шляхам гадоў: гіст,літ. зб. Мінск, 1994; Вілія: элегія; Ляшка: балада // Водгулле. Мінск, 2000.
Літ.: Марціновіч А.А. Душа лунае над Лучосай: Тадэвуш ЛадаЗаблоцкі // Свечка на золкім ветры. Мінск, 2006; Русецкі А. «Паэт сэрца»; Тадэвуш ЛадаЗаблоцкі // Літаратурныя постаці Віцебшчыны: гісторыя і сучаснасць. Віцебск, 2008. А.В.Мальдзіс.