Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Літ.: Жлутка А.А. Кароткая граматыка лацінскай мовы. Мінск, 2008; Подосннов А.В., Шавелева Н.Н. Lingua Latina. Введенне влатмнскнй язык н антнчную культуру. 6е нзд. М., 2010; Шаўчэнка Г.І., Гарнік А.В., Тананушка К.А. Лацінская мова. Мінск, 2012. С.У.Шахоўская. ЛАШАНКОЎ Міхаіл Іванавіч (н. 18.11.1951, в. Новае Хорабрава Аршанскага рна), беларускі археолаг. Канд. гіст. навук (1991). Скончыў Мінскі пед. інт (1977). У 19782012 у Інце гісторыі НАН Беларусі. Вывучае этнакульт. працэсы ў эпоху жалезнага веку на Пд Беларусі, старажытнасці насельніцтва мілаградскай, зарубінецкай і штрыхаванай керамікі культур. Адкрыў больш за 20 археал. помнікаў. Даследаваў гарадзішчы: Ліпнякі, Ліскі, Міхалёва, Паліцкае, Пятровічы, Рассвет, Сарачы, Старакраснае, Чорнае, Эсьмоны, Ястрабка. Адзін з аўтараў «Археалогіі Беларусі» ў 3 тамах (т. 2, 1999), «Гісторыі Беларусі» ў 6 тамах (т. 1,2000).
Тв.: Булавкн населення мнлоградской культуры // Гістарычнаархеалагічны зборнік. Мінск, 2003. № 18; Археоботаннческне матерналы с зарубннецкого селнша Хотомель // Ботаннка. Мянск, 2008. Вып. 35; Городнша мнлоградской культуры натеррнтормн Беларусн. Мннск, 2011.
В. I. Шадыра.
ЛАШАНЫ, вёска ў Мінскім рне. За 14 км ПнЗ ад Мінска. Цэнтр Лашанскага с/с, каля аўтадарогі Мінск— Маладзечна. 200 гаспадарак, 687 ж. (2013).
У 1815 вёска ў Мінскім павеце Мінскай губ., 56 ж. мужчынскага полу, уласнасць Заслаўскага дамініканскага кляштара. У 1858 — 61 ж. мужчынскага полу, дзярж. ўласнасць. У 1897 у Заслаўскай воласці Мінскага павета, 28 двароў, 213 ж. У 1917 — 36 двароў, 254 ж. 3 1.1.1919 у БССР.
3 20.8.1924 у Слабодскім с/с Заслаўскага рна, да 26.7.1930 у Мінскай акрузе. У 1926 — 46 двароў, 248 ж. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У 1941 — 43 двары, 217 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі 12 двароў. 3 8.8.1959 у Мінскім рне, з 1980 цэнтр сельсавета. У 1997 — 185 гаспадарак, 511 ж.
У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы садяслі—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны.
ЛАШКАВАЛілі Марынава (7.9.1943, г. Сафія — 14.6.2013), балгарскі мовазнавец, перакладчык. Канд. філал. навук (1972). Скончыла Сафійскі ўнт (1966), з 1969 працавала ў ім. У 2004—08 у Бялградскім унце. Аўтар даследаванняў «Пра некаторыя функцыянальныя адпаведнасці балгарскага азначальнага члена ў беларускай мове» (1976, разам з Л.КуевайШверчак), «Да тыпалогіі складаных прыметнікаў у беларускай і балгарскай мовах» (1983) і інш. На балгарскую мову пераклала аповесці «Найдорф» І.Пташнікава (1982), «Раданіца» А.Кудраўца (1984), а таксама асобныя апавяданні Я.Коласа, Л.Гаўрылкіна, М.Гіля, Г.Далідовіча і інш. для анталогіі «Пад пошум дубоў»(1981).
ЛЕАНІ'ДАЎ (сапр. Вальфензон) Леанід Міронавіч (3.6.1873, г. Адэса,
ратарскім тэатр. вучылішчы (1895— 96). 3 1903 у трупе Маскоўскага маст. акадэмічнага тэатра. У творчасці прапагандаваў сістэму К.Станіслаўскага. 3 1935 выкладаў у Дзярж. інце тэатр. мастацтва імя Луначарскага. 3 выпускнікоў курса Л. створаны Гомельскі абл. рус. драм. тэатр (1939— 41). Падрыхтаваў з імі ў час вучобы спектаклі: «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Рэвізор» М.Гогаля, «Baca Жалязнова» М.Горкага і інш.
В.А.Леантовіч.
ЛЕАНТОВІЧ Валерый Аляксеевіч (н. 29.1.1939, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна), беларускі мастак дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1983). Скончыў Львоўскі інт прыкладнога і дэкар. мастацтва (1964). У 1964—2004 працаваў на Мінскім фарфоравым заводзе (з 1966 гал. мастак). Распрацаваў для масавай вытворчасці ва
В.Леантоеіч. Фарфоравая бутэлька для «Беларускага бальзаму». 2013.
Украіна — 6.8.1941), расійскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар. артыст СССР (1936). Др мастацтвазнаўства, праф. (1939). Вучыўся ў Маскоўскім імпе
38
ЛЕБЕДЗЕВА
В.Леантовіч. Кафейны сервіз «Ноч». 1976.
рыянты сервізаў, ваз, сувеніраў і інш. Сярод твораў: сервізы «Віды Мінска» (1966), «Гербы беларускіх гарадоў» (1969), «Карункі» (1973), «Ноч» (1976), «Раўбічы» (1981), «Лянок» (1983), «Восень» (1998); фарфоравая бутэлька для «Беларускага бальзаму» (2013); вазы «Казка» (1972), «100 гадоў Янку Купалу» і «100 гадоў Якубу Коласу» (абедзве 1982), «Егіпет» (2001), набор дэкар. блюд «Слуцкія матывы» (1997), дэкар. пластыка «Дымка і іншыя» і інш. Аўтар дэкар. пано ў рэстаранах «Вячэрні» (1974) і аэравакзалааэрапорта Мінск 1 (1980) у Мінску і інш.
ЛЁБЕДЗЕВА Ганна Андрэеўна (29.1.1930, г. Істра Маскоўскай
вобл. — 19.4.1990), беларуская спявачка (драм. сапрана). Засл. артыстка Беларусі (1975). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1962). У 1968—87 салістка Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Валодала добра пастаўленым голасам прыгожага тэмбру, драм. выразнасцю. Сярод партый: Ліза («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Артруда («Лаэн
грын» Р.Вагнера), Аіда (аднайм. onepa Дж.Вердзі), Наталля («У буру» Ц.Хрэннікава), Жонка («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера), Тоска (аднайм. опера Дж.Пучыні), Галька (аднайм. опера С.Манюшкі), Мзія («Міндыя» А.Тактакішвілі) і інш.
ЛЁБЕДЗЕВА Жанна Віктараўна (н. 8.8.1965, г. Светлагорск), беларуская артыстка балета. Засл. артыстка Беларусі (2001). Скончыла Бел. харэагр. вучылішча (1983). У 1983—2004 артыстка Нац. акадэмічнага Вял. тэатра балета Рэспублікі Беларусь. 3 2007 педагогрэпетытар Бел. акадэмічнага муз. тэатра. 3 2012 у Бел. харэагр. каледжы. Талент Л. асабліва яскрава выявіўся ў партыях лірычнага плана, аснову якіх складаюць псіхал. глыбіня характару гераінь, гармонія пластычнага малюнка і эмацыянальнай насычанасці вобраза. Сярод гал. партый у балетах сучаснага і класічнага рэпертуару: Джульета («Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Кармэн («Кармэнсюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына), Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова), Рагнеда [«Страсці (Рагнеда)» А.Мдывані], Радысачка
Г.Лебедзева ў ролі Яраслаўны.
(«Чыпаліна» К.Хачатурана), Раўнівая жонка («Кругаверць» А.Залётнева), Дзяўчына («Балеро» на музыку М.Равэля), АдэтаАдылія, Блакітная птушка, Маша («Лебядзінае возера»,
Ж.В.Лебедзева.
«Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Дзева («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага), Марыя («Прывал кавалерыі» І.Армсгеймера) і інш.
ЛЁБЕДЗЕВА Наталля Іванаўна (18.7.1894, г. Разань, Расія — 19.3.1978), расійскі этнограф. Канд. гіст. навук (1928). Скончыла Другі Маскоўскі ўнт (1918). У 1922—31 у Дзярж. цэнтр. музеі народазнаўства ў Маскве. Даследавала матэрыяльную культуру беларусаў (экспедыцыі ўздоўж Прыпяці ў 1927 і 1930). Аў
Ж.Лебедзева ў ролі Машы.
39
ЛЕБЕДЗЕВА
тар першых фундаментальных прац пра бел. нар. жыллё («Жыллё і гаспадарчыя пабудовы Беларускай ССР», 1929), прадзенне і ткацтва, якія разглядаліся ў сувязі з матэрыяльнай культурай рускіх і ўкраінцаў («Прадзенне і ткацтва ўсходніх славян у XIX — пачатку XX ст.», 1956).
ЛЁБЕДЗЕВА, Лебядзёва, вёска ў Маладзечанскім рне, на р. Нявежа. За 12 км на 3 ад горада і чыг. ст. Маладзечна, 90 км ад Мінска, на аўтадарозе Маладзечна—Смаргонь. Цэнтр Лебедзеўскага с/с. 421 гаспадарка, 1067 ж. (2013).
Упершыню згадваецца ў грамаце кн. Ягайлы ад 25.4.1387. У 16 ст. мястэчка Ашмянскага павета Віленскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай губ. У 1897 мястэчка, цэнтр воласці, 278 двароў, 2137 ж., царква, касцёл, 2 яўр. малітоўныя школы, нар. вучылішча, 2 хлебазапасныя магазіны, аптэка, 5 ветракоў, 33 крамы, 7 кірмашоў на год, таржкі па панядзелках і інш. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Вілейскага, з 1927 Маладзечанскага паветаў Віленскага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Маладзечанскім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі 154 двары, загубілі 450 ж. Пасля вайны вёска адноўлена. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Мінскай абласцях. У 1998 — 468 гаспадарак, 1153 ж.
У 2013 сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі і ААТ«ААБ Беларусбанк», 3 магазіны; касцёл Сэрца Ісуса (2004). Магіла ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — Троіцкая царква (1869) і капліца(1910).
ЛЁБЕДЗЕЎ Віктар Цімафеевіч (13.1.1932, г. Арол, Расія — 2.12.2001), беларускі акцёр. Нар. артыст Белару
сі (1992). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1955). 3 1955 у Гродзенскім абл. драм. тэатры, з 1956 у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача. У творчасці спалучаў псіхал. характарыстыку персанажа з выразным вонкавым малюнкам
В.Ц.Лебедзеў.
ролі, дакладна адчуваў жанравыя і стылявыя асаблівасці твора. Найб. адпавядалі індывідуальнасці Л. характарныя ролі, у якіх акцёр знаходзіў адметнае аблічча персанажа, аздабляў яго мімікай, рухамі, афарбоўкай голасу. Акцёрская палітра Л. багатая на розныя адценні камічнага, прыёмы вострай сатыры, шаржу і нават гратэску. Сярод роляў: Трахім («Прымакі» Я.Купалы), Кароль («Сярэбраная табакерка» З.Бядулі), Халімон Глушак («Подых навальніцы» паводле І.Мележа), Цмок («За лясамі дрымучымі» В.Вольскага і П.Макаля), Шкаляр Самахвальскі, Кароль («Несцерка», «Цудоўная дуд
В.Лебедзеў у ролі Хлестакова.
ка» В.Вольскага), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Максім Галубкін («1 зноў сустрэча з маладосцю» А.Арбузава) і інш.
ЛЁБЕДЗІК Лявон, казачнік з в. Чудзін Слуцкага павета. Ад Л. ў 1890— 1923 А.Сержпутоўскі запісаў каля 30 казак, прымхаў, прыкмет і павер’яў. Сярод іх казкі пра святых («Каму грэх, а каму не», «Ліхо абходзь, а дабро не мінай»), аповеды, прасякнутыя нар. вераваннямі («Цуд», «Кальвінскі пост», «Святы чалавек»), верай у звышнатуральную сілу («Зачараваная шапка»), а таксама сатыр. апавяданне «Суседская справа».
Літ.: Сержпутоўскі А.К. Русальная нядзеля. Прымхі і забабоны беларусаўпалешукоў. Мінск, 2009; Я го ж. Чароўны човен. Казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета. Мінск, 2012.
ЛЕБЯДЗЯНКА, вёска ў Бялыніцкім рне, каля р. Вабіч. За 17 км на ПдУ ад Бялыніч, 19 км ад чыг. ст. Вендрыж на лініі Магілёў—Асіповічы, 20 км ад Магілёва, на аўтадарозе Магілёў— Мінск. Цэнтр Лебядзянкаўскага с/с. 91 гаспадарка, 247 ж. (2013).