Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Літ.: Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мінск, 1970; Красней В.П., Лазоўскі У.М., Шчарбакова І.М. Сучасная беларуская мова: Лексікалогія. Фразеалогія. Мінск, 1984; Плотннков Б.А., Трайковская В.Ф.Днхотоммческая лекснкологня. Мннск, 1989; Лексікалогія сучаснай беларускай мовы. Мінск, 1994. І.Л.Капылоў. ЛЕКСІЧНАЕ КАЛЬЦб, гл. ў арт. Кальцо.
ЛЕКСІЧНАЯ АНАФАРА, гл. ў арт. Анафара.
ЛЕКСІ'ЧНЫЯ НОРМЫ, сукупнасць агульнапрынятых у мове правіл словаўжывання, адэкватнасць выбару слова, дарэчнасць прымянення яго ў агульнавядомым значэнні і правільнасць выкарыстання ў спалучэннях, замацаваных моўнай практыкай. Правільны выбар слова для адпаведнага паняцця і пэўнага кантэксту вызначаецца кадыфікаванымі лінгв. даведнікамі — тлумачальнымі, перакладнымі слоўнікамі, слоўнікамі спалучальнасці слоў. Нарматыўным лічыцца ўжыванне слоў толькі з тымі значэннямі, якія дапускаюць Л.н. Гэта патрабуе ўліку сінанімічных і антанімічных адносін слоў, недапушчэння змяшання сінонімаў, збыткоўнасці, таўталогіі, размежавання амонімаў і паронімаў, дакладнага ведання асаблівасцей ужывання запазычаных слоў, правільнага выкарыстання фразеалагізмаў і інш. Л.н. выводзяць за рамкі ўжытку тыя адзінкі, якія не прымае літ.моўная практыка. Даволі дакладныя крытэрыі і патрабаванні да выкарыстання моўных сродкаў у поўнай сэнсавай адпаведнасці знешнім рэаліям, сітуацыям або паняццям аб іх устанаўліваюцца для стылістычна нейтральнай лексікі і навук. і афіцыйнадзелавога стыляў кніжнай мовы. Больш складана вызначыць адзнакі лексічнай нарматыўнасці ў маст. і размоўным стылях. Парушэнне Л.н. вядзе да памылак словаўжывання. У той жа час яны, як і нормы інш. моўных узроўняў, з’яўляюцца рухомымі, паколькі менавіта лексіка найб. адчувальная да змен, што пастаянна адбываюцца ў духоўнай і матэрыяльнай сферы грамадскага жыцця.
Літ.: Плотнікаў Б.А., Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. Мінск, 2003. Н.А.Снігірова. ЛЁЛІКАЎСКАЯ ДЗМІТРАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Лелікава Кобрынскага рна. Пабудавана ў 18 ст. Mae падоўжнапрасторавую кампазіцыю, сфармі
47
ЛЕЛЬЧЫЦКАЯ
раваную прамавугольным у плане асн. аб’ёмам і апсідай, да якой далучаецца рызніца. Асн. аб’ём накрыты вальмавым дахам, вільчык якога па цэнтры прарэзаны 8гранным барабанам з цыбулепадобным купалам, а па ўскрайках адзначаны крыжамі. Да гал. фасада дабудаваны бабінец пад 2схільным дахам. Бакавыя фасады, гарызантальна ашаляваныя, рытмічна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і расчлянёны брусамісцяжкамі ў прасценках. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ЛЁЛЬЧЫЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА Засн. ў
чэрв. 1920 у г.п. Лельчыцы. У Вял. Айч. вайну знішчана. У 1949 аднавіла сваю дзейнасць. У 1977 у сувязі з цэнтралізацыяй бібліятэчнай сістэмы стала цэнтр. для бк раёна. Кніжны фонд (2013) каля 42 тыс. экз., больш за 2,5 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: адраджэнне і развіццё культ. традыцый і захаванне нац. самабытнасці, гіст.культ. спадчыны краю; фарміраванне духоўна багатай, маральна здаровай асобы з адказнай грамадзянскай пазіцыяй, павышэнне яе інфармацыйнай культуры; выхаванне прававой культуры юных карыстальнікаў і прафілактыка правапарушэнняў сярод непаўналетніх; павышэнне статусу сям’і і адраджэнне каштоўнасцей сямейнага чытан
ня; прапаганда здаровага ладу жыцця сярод дзяцей і юнацтва, павышэнне іх экалагічнай культуры; выхаванне культуры чытання. Пры бцы працуюць клубы: «Субяседнік» (маладзёжны), «Ляльчанка» (жаночы), «Данка» (аматараў паэзіі), а таксама школа прававых ведаў «Феміда», цэнтр па праблемах адукацыі і прафарыентацыі «Разам будзем думаць пра будучыню», экалагічны цэнтр «Набат».
Л.А. Загароўская.
ЛЁЛЬЧЫЦКІ ГАРАДСКІ' ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1917 у г.п. Лельчыцы як нар. дом (клуб) на базе дома памешчыка. У 1925—35 тут працава
Лельчыцкі народны ансамбль народнай песні «Вербніца
лі клубны драм. калектыў пад кіраўніцтвам Р.В.Калесніка, гурткі лікбезу, муз. і фізкультурны. 3 1972 пасля ўзвядзення новага будынка раённы Дом культуры, з 2008 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 1620,1 м2, мае глядзельную залу на 322 месцы. Дзейнічаюць 16 калектываў аматарскай творчасці, з іх 2 маюць званне «народны» (мужчынскі вак. ансамбль «Лель» і ансамбль нар. песні «Вербніца»). Калектывы цэнтра з’яўляюцца ўдзельнікамі і лаўрэатамі фестываляў: міжнар. нар. творчасці «Палескае дзіва» (г. Алеўск, Украіна, 2009), усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (вёскі Малыя і Вял. Аўцюкі Калінкавіцкага рна), рэсп. этнакульт. традыцый «Кліч Палесся» (в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна, абодва 2012), абл. бел. песні «Красны Бераг збірае сяброў» (в. Красны Бераг Жлобінскага рна, 2013), конкурсу «Славянскае адзінства» (г. Добруш, 2012).
А.У.Раманаў.
ЛЁЛЬЧЫЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ВЁРБНІЦА». Створаны ў 1990 у г.п. Лельчыцы пры раённым Доме культуры (з 2008 гар. Цэнтр культуры). У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі:
».
48
ЛЕЛЬЧЫЦКІ
Л.А.Шруб (з 1990), В.В.Васільева (з 1994), А.А.Шапарда (з 2006). У складзе ансамбля 8 чал. ва ўзросце ад 22 да 38 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. творчасці. У рэпертуары бел. нар. песні «У зялёную дуброву», «А ў Марусі хата на памосце», «Закаці ты, яснае сонейка», «Ай, пад дубам, дубам», «Ой, у полі туманочак», «Закукуй, зязюлька», «Ой, павей, буйны вецярочак» і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю нар. творчасці «Палескае дзіва» (г. Алеўск, Украіна, 2009), абл. аглядаўконкурсаў вак. ансамбляў і ансамбляў нар. песні са званнем «народны аматарскі калектыў» (г. Гомель, 2007—10, 2012; г. Жыткавічы, 2011,2013) і інш.
Т. М. Некрашэвіч.
ЛЁЛЬЧЫЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ЛАГОДА». Створаны ў 2005 у г.п. Лельчыцы пры аўтаклубе аддзела культуры Лельчыцкага райвыканкама. У 2009 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік У.М.Ляўкоўскі. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 25 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда песеннага мастацтва, эстэтычнае выхаванне і развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў, арганізацыя вольнага часу насель
Лельчыцкі народны мужчынскі вакалыіы ансамбль «Лель».
ніцтва. У рэпертуары песні бел. і рус. нар. «Сарочка», «Ох, ішоў казак з Дону», «Ой, у дуброве», «Весела, ясна», «Ой, рана сонейка зайграла», «Ночы мае, ночушкі», «Як за Донам, за ракой», аўтарскія творы «Сустрэча з домам» І.Раманчука, «Купалле» А.Зайцава, «Квітней, мой сад» М.Алешкі, «Родная хата» Л.Захлеўнага і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалюконкурсу «Самародкі» (г. Севастопаль, Украіна, 2010), абл. аглядуконкурсу вак. ансамбляў і ансамбляў нар. песні са званнем «народны аматарскі калектыў» (г.п. Лельчыцы, 2013), фестываляў: міжнар. нар. творчасці «Палескае дзіва» (г. Алеўск, Украіна, 2009), рэсп. этнакульт. традыцый «Кліч Палесся» (в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна, 2010), абл. песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» (г.п. Лельчыцы, 2006, 2008), удзельнік усебел. фестывалю нар. гу
Лельчыцкі народны ансамбль народнай песні «Лагода».
мару «Аўцюкі» (вёскі Вял. і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2006), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Кобрын, 2009) і інш.
Т.М.Некрашэвіч.
ЛЁЛЬЧЫЦКІ НАРбДНЫ МУЖЧЬІНСКІ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ЛЕЛЬ». Створаны ў 2000 у г.п. Лельчыцы пры раённым Доме культуры (з 2008 rap. Цэнтр культуры). У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік А.У.Раманаў. У складзе ансамбля 7 чал. ва ўзросце ад 22 да 33 гадоў. Мэта дзейнасці — прапаганда бел. песеннага мастацтва. У рэпертуары бел. нар. песні «Каля вербаў ля ракі», «Ой, хмелю, мой хмелю», «Ой, развівайся да, сухі дубе», «Ой, да ішлі хлопцы з ярмаркі», «Ой, вецер вее», «А ў полі дуб зялёны», «Ручнікі» і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. конкурсу маладых выканаўцаў «Шаную цябе, Белая Русь!» (Мінск, 2010), рэгіянальных фестываляў: этнакульт. традыцый «Кліч Палесся» (в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна, 2012), гарманістаў «Грай, гармонік!» (г. Ельск, 2012), удзельнік усебел. фестывалю нар. гумару «Аўцюкі» (вёскі Вял. і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2012), абл. конкурсу міжнар. фэстывалю «Славянскае адзінства» (г. Добруш, 2012) і інш. Т.М.Некрашэвіч.
ЛЁЛЬЧЫЦКІ НАРбДНЫ ХОР РАБОТНІКАЎ КУЛЬТЎРЫ «ЗАРАНЁЦА». Створаны ў 2002 у г.п. Лельчыцы пры метадычным цэнтры аддзела культуры Лельчыцкага райвыканкама. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік У.М.Ляўкоўскі. У складзе
49
ЛЕЛЬЧЫЦКІ
хору 32 чал. ва ўзросце ад 25 да 53 гадоў. У рэпертуары песні бел. нар. «Над ракою ў спакою», «Ой, у полі туманочак», «Закукуй, зязюленька», «Пад гарою каліна», «Ой, у лузе, у лузе каліна стаяла», «Калінамаліна», «Як пад горкай, ля вады», «Пакаціўся туман», бел. кампазітараў «Бульба, бульбачка» Л.Шурмана, «Вяселле» А.Чыркуна, «Юрачка» М.Хлімановіча, «Красуй, Беларусь» В.Раінчыка і інш. Гранпры абл. фестывалю харавога мастацтва імя Т.КЛапацінай (г. Рэчыца, 2008). Калектыў — дыпламант рэсп. святаконкурсу вак,харавых калектываў, прысвечанага 100годдзю з дня нараджэння Г.І.Цітовіча (Мінск, 2010), рэгіянальнага фестывалю песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» (г.п. Лельчыцы, 2006), абл. аглядуконкурсу нар. творчасці «Беларусь — мая песня» (г.п. Лельчыцы, 2004) і ІНШ. Т.М.Некрашэвіч.
ЛЁЛЬЧЫЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдЗ Гомельскай вобл. Цэнтр — г.п. Лельчыцы. У раёне — 74 сельскія нас. пункты, 14 сельсаветаў: Астражанскі, Бараўскі, Буйнавіцкі, Букчанскі, Глушкавіцкі, Грабянёўскі, Дзяржынскі, Дуброўскі, Лельчыцкі, Мілашавіцкі, Сіманавіцкі, Стадоліцкі, Тонежскі, Ударненскі. Пл. тэр.
Лельчыцкі народны хор работпікаў кулыпуры «Зараніца».
3,2 тыс. км2, лясы займаюць 69%. Нас. (2013) 29 тыс. чал. Жывуць беларусы (95%), рускія (2%), украінцы (2%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Мазыр—Лельчыцы, Тураў—Лельчыцы, да мяжы з Украінай.
Раён утвораны 17.7.1924, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 уваходзіў у склад Мазырскай акругі, з 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з вер. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Лельчыцах і раёне больш за 2,1 тыс. чал., спалілі Лельчыцы і амаль усе вёскі (з 7562 дамоў у раёне ацалела 32). Дзейнічалі партыз. брыгады Лельчыцкая, 130я Петрыкаўская, 50я Жыткавіцкая, 37я Ельская; асобныя партыз. атрады Тураўскі і Ельскі; падп. райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ. Вясной 1943 раён стаў цэнтрам партыз. краю. Выдавалася (вер. 1943 — студз. 1944) падп. газ. «По сталннскому путн». Вызвалены ў студз. 1944 войскамі 61й арміі Бел. фронту. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 25.12.1962 скасаваны, тэр. далучанада Мазырскага рна, 6.1.1965 адноўлены ў ранейшых межах. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986) тэр. раёна трапіла ў зону радыяцыйнага забруджання, 2 вёскі ад