Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Лемяшэвіцкая царква Раства Багародзіцы.
53
ЛЕНІН
зе, якія належалі насельніцтву мілаградскай культуры, і каля 100 гасп. ям. Знойдзена каля 4 тыс. фрагментаў ляпной керамікі, а таксама прылады працы, зброя, прадметы побыту і ўпрыгажэнні з жалеза, бронзы, шкла. Найб. поўна прадстаўлены рэчы мілаградскай культуры: жалезны 2шыпавы наканечнік стралы 7—6 ст. да н.э., шпількі са спіральным навершам, скіфская завушніца 6—5 ст. да н.э., бронзавыя наканечнікі стрэл 4—3 ст. да н.э., гліняныя крыжападобныя грузікі, таўстасценныя гаршкі, аздобленыя валікам, гаршкі з высокай адагнутай шыйкай і пукатым тулавам і інш. Знойдзены рэчы зарубінецкай культуры (2 ст. да н.э. — 1 ст. н.э.), у т.л. грубаляпныя гаршкі з шурпатай або бугрыстай паверхняй, глянцаваныя міскі, кубкі з вушкам, накрыўкі, фрагмент сярпа, нажы. Да вельбарскай культуры 2—4 ст. належаць 14гранныя фіялетавыя, шарападобныя зеленаватыя шкляныя, чорныя, белыя і чырвоныя паставыя пацеркі, бронзавая падвязная фібула, вядзёркападобныя падвескі і інш. Магчыма, на гэтым узвышшы размяшчаўся могільнік насельніцтва вельбарскай культуры.
Літ.: Вергей В.С. Селнше у дер. Лемешевнчм на Прнпятн // Гістарычнаархеалагічны зборнік. Мінск, 1994. № 5.
В.С.Вяргеіі.
ЛЁНІН, вёска ў Жыткавіцкім рне, на р. Случ. За 46 км на ПнЗ ад Жыткавіч, 18 км адчыг. ст. Мікашэвічы на лініі Лунінец—Калінкавічы, 274 км ад Гомеля. Цэнтр Ленінскага с/с. 258 гаспадарак, 706 ж. (2013).
Вядомы ў Навагрудскім павеце ВКЛ з 1568, калі кароль польск. і вял. кн. літоўскі Жыгімонт Аўгуст даў кн. Юрыю Юр’евічу Алелькавічу дазвол на заснаванне мяст. Ленін (назва ад наймення ўрочышча, дзе размясцілася мястэчка). 3 17 ст. ўладанне Радзівілаў. У 1788 збудавана драўляная царква Раства Багародзіцы (у 1857 і 1928 капітальна адрамантавана, спалена 16.2.1942 ням.фаш. акупантамі разам з населеным пунктам).
У царкве зберагалася выдадзенае ў 1673 Евангелле. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, з 1795 у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1848 — 43 двары, уладанне кн. Л.П.Вітгенштэйна. У 1858 — 88 двароў, 232 ж.; паштовая станцыя, царква, яўр. малітоўны дом, царк.прыходская школа (з 1863). 3 1861 цэнтр Ленінскай воласці. У 1866 436 ж.У 1897 144 двары, 1135 ж.; нар. вучылішча, царква, капліца (з 1870х гг.), яўр. малітоўны дом, хлебазапасны магазін, паравы млын, 2 заезныя дамы, 7 крам, паштовае аддз. У 1908 у мястэчку Л. 196 двароў, 1019 ж., у аднайм. маёнтку 63 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 18.3.1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Лунінецкага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 цэнтр Ленінскага рна Пінскай вобл. 3 12.10.1940 гар. пасёлак (да 9.1.1952), 351 двор, 1650 ж. У Вял. Айч. вайну з 16.7.1941 да 6.7.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў жн. 1942 і лют. 1943 знішчылі ў Л. каля 3200 чал. і спалілі гар. пасёлак. Дзейнічала падп. антыфаш. група. 2.9.1942 партыз. атрады «Камарова», «Пятровіча», імя М.Ц.Шыша разграмілі ў Л. варожы гарнізон. 8.6.1950 цэнтр раёна перанесены ў рабочы пас. Мікашэвічы. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 20.1.1960 у Жыткавіцкім рне Гомельскай вобл. У 1972 252 двары, 842 ж. У 1999 318 гаспадарак, 875 ж. У 2004 — 294 гаспадаркі, 841 ж.
У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Цэнтр культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, бальніца, аддз. сувязі, 2 магазіны. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, ахвяр фашызму. Помнік партызанам. Помнік архітэктуры — Крыжаўзвіжанская капліца на могілках (1870я гг.), пабудаваная ў гонар вызвалення сялян ад прыгону.
ЛЁНІНА, археалагічны помнік — гарадзішча мілаградскай культуры каля в. Леніна Добрушскага рна. За 3,5 км на ПнЗ ад вёскі, на левым беразе ручая Гараджанка (прыток р.
Вуць), ва ўрочышчы Дубіно. Мясц. назва Гарадок. Пляцоўка чатырохвугольная, пл. 550 м2, абкружана 2 валамі (выш. ўнутранага — 2,5 м, знешняга — 1,5 м). У 1983 С.Я.Рассадзін даследаваў 100 м2 у паўн.зах. частцы пляцоўкі. Знойдзены фрагменты ляпной керамікі (рэканструяваны невял. гаршчок з яйкападобным тулавам), гліняныя посудападобныя грузікі, біканічныя прасліцы (адно ўпрыгожана арнаментам у выглядзе штрыхаваных трохвугольнікаў), гліняная форма для адліўкі бронзавага бранзалета латэнскага тыпу. Датуецца 7— 1 ст. да н.э. С.Я.Рассадзін.
ЛЁНІНА, археалагічны помнік — гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры і стараж.рус. часу каля в. Леніна Слуцкага рна. За 0,2 км на ПнЗ ад вёскі, на левым беразе р. Морач. Пляцоўка прамавугольная з закругленымі вугламі, памерамі 60 х 45 м. Умацавана валам выш. 5 м, шыр. 1 м і ровам. Абследаваў у 1973 А.А.Егарэйчанка, даследаваў 216 м2 у 1980 М.Ф.Гурын. Выяўлена 17 слупавых і гасп. ям, у прарэзцы вала на глыб. 2,5—3 м — рэшткі асмаленыхдраўляных канструкцый. Знойдзены фрагменты ляпной штрыхаванай і гладкасценнай керамікі, у т.л. кругавога посуду, гліняныя прасліцы (некаторыя арнаментаваны наколкамі), жалезныя нажы, наканечнік стралы, шпілька, шлакі, бронзавы крыжык 15 ст., вырабы з крэменю, косці дзікіх і свойскіх жывёл. М. Ф.Гурын.
ЛЁНІНА (да кастр. 1918 Раманав а), вёска ў Горацкім рне, на р. Мярэя. За 19 км на ПнУ ад г. Горкі, 20 км ад чыг. ст. Пагодзіна на лініі Орша— Крычаў, 112 км ад Магілёва, на аўтадарозе Княжыцы—Горкі—мяжа Расіі. Цэнтр Ленінскага с/с. 554 гаспадаркі, 1288 ж. (2013).
Упершыню згадваецца ў Дагаворнай грамаце 1523 аб перамір’і паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ. У 1596 мястэчка Аршанскага павета Віцебскага ваяв. ВКЛ, цэнтр маёнтка, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у скла
54
ЛЕНІНСКІ
дзе Pac. імперыі, з 1773 у Аршанскім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел. губ. 8.11.1812 тутразмяшчалася штабкватэра генерала М.І.Кутузава. У 1897 мястэчка, 128 двароў, 958 ж., царк.прыходская школа і нар. вучылішча, фельчарскі пункт, пошта, 21 крама, карчма; 4 разы на год праводзіліся кірмашы. 3 1.1.1919 у БССР. 3 26.4.1919 у Гомельскай, з 27.7.1922 у Смаленскай губернях РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР, з 17.7.1924 у Горацкім рне Аршанскай (да 26.7.1930) акругі, з 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да 12.10.1943 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі вёску і загубілі 186 ж. 12—13.10.1943 боем за вёску пачала свае дзеянні 1я Польск. дывізія імя Т.Касцюшкі. Пасля вайны Л. адноўлена. У 1970 — 210 гаспадарак, 730 ж., у 1999 — 506 гаспадарак,1955 ж.
У 2013 Горацкі пед. каледж, сярэдняя школа, школа рамёстваў і мастацтваў, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. кругласутачнага знаходжання Горацкага раённага цэнтра сац. абслугоўвання, гасцініца, аддз. сувязі, 6 магазінаў; царква ў гонар іконы Прасвятой Багародзіцы Сямістрэльнай (пач. 21 ст.). Мемар. комплекс, які ўключае Музей савецкапольскай баявой садружнасці, брацкія магілы сав. і польск. воінаў і партызан.
ЛЁНІНА(да 1922 Папоўка), вёска ў Добрушскім рне. За 40 км на ПдУ ад Добруша, 1 км ад чыг. ст. Кругавец на ветцы Церахоўка—Кругавец ад лініі Гомель—Бахмач (Украіна), 60 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Ветка—Добруш—Церахоўка—мяжа Расіі і мяжа Украіны. Цэнтр Ленінскага с/с. 310 гаспадарак, 782 ж. (2013).
Вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. 3 1777 у Беліцкім павеце Магілёўскай губ. У 1788 — 101 ж. У 17961802 у Бел. губ. У 1848 сяло, цэнтр воласці, 250 двароў. 3 1852 у Гомельскім павеце. У 1881 —
306 двароў, 1846 ж. У 1897 — 377 двароў, 2314 ж.; царква, нар. вучылішча, 3 магазіны, 2 крамы, карчма. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, вёска, цэнтр сельсавета Краснабудскага, з 4.8.1927 Церахоўскага рнаў, да 26.7.1930 у Гомельскай акрузе. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да 25.9.1943 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1959 1230 ж. 3 25.12.1962 у Добрушскім рне. У 1996 — 495 гаспадарак,895 ж.
У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 3 магазіны, сталовая; царква (1990я гг.). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан; помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (канец 18 ст.). За 3,5 км на ПнЗ ад вёскі археал. помнік — гарадзішча мілаградскай культуры.
ЛЁНІНСКІ, пасёлак у Жабінкаўскім рне. За 12 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Жабінка на лініі Брэст—Лунінец, 42 км ад Брэста, каля аўтадарогі Брэст—Мінск — мяжа Расіі. Цэнтр Ленінскага с/с. 1130 гаспадарак, 2590 ж. (2013).
Засн. ў 1968. 3 25.1.1971 цэнтр сельсавета. У 2005 на базе пасёлка створаны першы аграгарадок на тэр. Жабінкаўскага рна. У 2009 — 713 гаспадарак,1709ж.
У 2013 торфабрыкетны зд, дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 4 крамы. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЛЁНІНСКІ КАМУНІСТЬІЧНЫ САЮЗ МОЛАДЗІ БЕЛАРЎСІ (ЛКСМБ), камсамол, маладзёжная аргцыя Беларусі ў 1918 — 91, камуністычная па мэтах, паліт. па характары, самадзейная па метадах. Працаваў пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Беларусі і Усесаюзнага Ленінскага камуніст. саюза моладзі (УЛКСМ),
быў састаўной часткай апошняга. Аб’ядноўваў юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 14—28 гадоў. Арганізацыйна аформіўся на з’ездзе моладзі Зах. камуны (25—27.12.1918) у Смаленску ў складзе Рас. Камуніст. саюза моладзі (з 1926 УЛКСМ). VII з’езд КСМБ (10—12.6.1924) выказаўся за актыўны ўдзел саюзнай і несаюзнай моладзі ў гасп. і культ. будаўніцтве, перайменаваў КСМБ у ЛКСМБ. Камсамол Беларусі ўнёс вял. ўклад у культ. будаўніцтва 1920—30х гг., у першую чаргу ў пераадоленне непісьменнасці насельніцтва; садзейнічаў развіццю творчасці маладых пісьменнікаў: П.Броўкі, П.Галавача, А.Куляшова, П.Труса, М.Чарота, К.Чорнага і інш. У 1930я гг. камсамол, як і ўсё грамадства ў цэлым, зазнаў паліт. рэпрэсіі. Сярод неабгрунтавана рэпрэсіраваных былі першыя сакратары ЦК ЛКСМБ А.Аўгустайціс і П.Галавач, сакратары Мінскага і Гомельскага гаркамаў ЛКСМБ Г.Куксевіч і М.Брагінскі, сакратар Мазырскага акружкама А.Бычкоўскі і інш. 3 першых дзён Вял. Айч. вайны ЛКСМБ падпарадкаваў сваю дзейнасць абароне Радзімы. Да жн. 1941 добраахвотна і па мабілізацыі ў Чырв. Армію пайшло на фронт больш за 130 тыс. камсамолыдаў. На акупіраванай тэр. Беларусі дзейнічалі 10 абл., 214 гар., раённых і міжраённых падп. ктаў ЛКСМБ, 2500 пярвічных аргцый у партыз. фарміраваннях, каля 3 тыс. камсамольскіх і маладзёжных аргцый і груп знаходзіліся ў падполлі. Партыз. фарміраванні на 52% складаліся з камсамольцаў і моладзі ва ўзросце да 30 гадоў. Звання Героя Сав. Саюза ўдастоены каля 300 бел. камсамольцаў — воінаў, партызан і падпольшчыкаў. Пасля вызвалення Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў камсамол актыўна ўключыўся ў мірную працу па адраджэнні нар. гаспадаркі, развіцці прамсці, будоўлі, асваенні цалінных і аблогавых зямель у Казахстане ў 1950я гг., кіраваў культ. жыццём моладзі. У 1967 устаноўлена званне лаўрэата прэміі ЛКСМБ, якім адзначаліся маладыя перадавікі вы