• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Селішча 3й чвэрці 1га тыс. на востраве воз. Лепельскае, з паўд. боку, каля падэшвы гарадзішча3. У 2008 З.А.Харытановіч даследавала 24 м2. Знойдзены ляпная кераміка слоікавай ці слабапрафіляванай форм, кавалак донца глінянага тыгля, шлакі.
    На паўвостраве выяўлена с е л і шча 14—16 ст. Знойдзены абломкі кругавой керамікі, медныя бранзалетызмеегаловікі, пярсцёнкі, шкляныя пацеркі, жалезныя наканечнікі стрэл, шпоры, манеты.
    З.А.Харытановіч.
    ЛЁПЕЛЬСКІЯ МОГІЛЬНІКІ, археалагічныя помнікі — курганныя могільнікі ў наваколлі воз. Лепельскае Лепельскага рна.
    Курганны могільнік1 каля в. Занькі. Мясц. назва Валатоўкі. Больш за 100 курганоў дыям. 5—20 м, выш. 0,7—4,5 м, вакол некаторых прасочваюцца раўкі. У 1853—90 М.Ф.Кусцінскі даследаваў 9 насыпаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне, суправаджальны інвентар адсутнічаў. У 1981 могільнік абследаваў Ю.А.Заяц.
    Курганны могільнік2на беразе канала паміж азёрамі Лепельскае і Проша. Былі 3 курганы, цяпер не існуюць. У 1887 М.Ф.Кус
    цінскі даследаваў 3 насыпы. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. У жаночым пахаванні знойдзены 2 драцяныя бронзавыя бранзалеты з нанізанымі пацеркамі, сярод якіх 2 шкляныя з пазалотай і 8 паставых рознакаляровых, бронзавы спіральны пярсцёнак, 7 сярэбраных скроневых пярсцёнкападобных кольцаў з разамкнутымі канцамі, 80 зялёных дробных пацерак. Датуецца 11 — 12 ст.
    Курганны м о г і л ь н і к3 паміж воз. Бораўна і р. Ула, непадалёку ад месца ўпадзення ў воз. Лепельскае. Было 7 насыпаў. У 1860 М.Ф.Кусцінскі даследаваў самы вялікі. Выяўлены трупапалажэнні мужчыны, жанчыны і дзіцяці, якія размяшчаліся на розных узроўнях насыпу. Пахавальны інвентар: бронзавыя спражка і пярсцёнкі, каралі з бісеру.
    Літ.: Ку ст н н с к н й М,Ф, Нззаметок о курганах Лепельского уезда // Полоцкне епархнальные ведомостн. Полоцк, 1903. № 7. А.В.Вайцяховіч. ЛЁПЕШАЎ Іван Якаўлевіч (н. 23.10.1924, в. Іскозы Дубровенскага рна), беларускі мовазнаваец. Дрфілал. навук (1985), праф. (1987). Скончыў Аршанскі настаўніцкі (1948), Гродзенскі пед. (1959) інты. Настаўнічаў. 3 1971 у Гродзенскім унце. Даследуе фразеалогію, лексікалогію, стылістыку, культуру мовы. Распрацаваў асновы бел. фразеалогіі, тэорыю фразеалагічнай стылістыкі, новы навук. кірунак — парэміялогію як раздзел мовазнаўства. Аўтар прац «Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы» (1984), «Фразеалогія сучаснай беларускай мовы» (1998), «Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаўства» (2006), «Культура мовы» (2007), «Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора» (2009). Складальнік «Слоўніка фразеалагізмаў» (т. 1—2, 2008), «Тлумачальнага слоўніка прыказак» (2011).
    Тв.: Дазнанні. 2е выд. Гродна, 2000; Сучасная беларуская літаратурная мова: спрэчныя пытанні. Гродна, 2002; Чаму мы
    так гаворым. Гродна, 2003; У фразеалагічную скарбонку. Гродна, 2004.
    М.А.Даніловіч.
    ЛЁПКА, 1 ) адзін з базавых прыёмаў шырокага жанравага дыяпазону станковай, дэкар.прыкладной і манумент. скульптуры. Вар’іруецца ад дробнай пластыкі, эцюда — да твораў, блізкіх па памерах да манументальных. 2) Наданне формы пластычнаму матэрыялу ўручную і з дапамогай прылад (стэкаў, петляў, тэкстураваных пэндзляў і шчотак, калатушак). 3) Уступны курс засваення першасных прынцыпаў тэхнікі Л., які ахоплівае заняткі ў пачатковых навуч. установах (маст. школах, гуртках). 4) Рэльефныя выявы на фасадах і ў інтэр'ерах будынкаў. 5) Выяўленне пластычнай формы і аб’ёму ў графіцы і жывапісе. Класічныя матэрыялы для Л.: гліна, пластылін, шамот, фарфор, гіпс; сучасныя — палімерная гліна, салёнае цеста, марцыпанавая маса, «халодны фарфор», пластылін васковы, флуарэсцэнтны, плывучы, шарыкавы, цестапласты
    Да арт. Лепка. Д.Краўчанка. Дон Кіхот. 2008.
    65
    ЛЕПЯШЫНСКІ
    ка, акрылавыя масы. У тэхніцы Л. працуюць Д.Аганаў, А.Варвашэня, К.Касцючэнка, Д.Краўчанка, П.Куніцкі, С.Логвін, М.Фінскі і інш.
    Д.А.Краўчанка.
    ЛЕПЯШЬІНСКІ Панцеляймон Мікалаевіч (12.3.1868, в. Студзянец Касцюковіцкага рна — 30.9.1944), дзеяч рэвалюцыйнага руху, публіцыст. Др гіст. навук (1935). Вучыўся ў Пецярбургскім унце (1886—90), здаў экзамены экстэрнам у Кіеўскім унце і атрымаў дыплом настаўніка (1891). За рэв. дзейнасць двойчы (1895, 1902) арыштаваны. 3 1903 у Швейцарыі, дзе далучыўся да бальшавікоў, адзін са стваральнікаў бкі і архіва ЦК РСДРП. У 190709 выкладаў у рэальным вучылішчы ў Оршы, пасля Лют. рэв. 1917 гар. галава. У 1918 у Наркамаце асветы РСФСР. У 1918 заснаваў у в. Ліцвінавічы Кармянскага рна школукамуну (у 1919 пераведзена ў Маскву). У 1921—24 адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Камісіі па распрацоўцы гісторыі РКП(б) (Гістпарта), выкладаў у Маскоўскім унце і Камуніст. акадэміі. 3 1925 старшыня ЦК міжнар. aprцыі дапамогі змагарам рэвалюцыі (МОПР), у 1927—30 дырэктар Гіст. Музея СССР. У 193536 дырэктар Музея Рэвалюцыі ў Маскве. Аўтар драмы «Чырвоным па чырвонаму» (1919), аповесці «У зеленях» (1924), апавяданняў, успамінаў, навук. прац па пытаннях гісторыі, нар. асветы і інш. У 1967 устаноўлена Дзярж. прэмія Беларусі імя Л. за лепшы публіцыст. твор. У 1968 у в. Ліцвінавічы Кармянскага рна адкрыты Кармянскі раённы мемар. музей імя Л. Яго імем названы вуліцы ў гарадах Орша і Гомель.
    Тв.: На повороте. М., 1955.
    Літ.: Садовскнй А.С. П.Н.Лепешннскнй: страннцы бнографнн. Мннск, 1985. Ю.В.Бажэнаў. ЛЁРМАНТАЎ Міхаіл Юр’евіч (15.10. 1814, Масква — 27.7.1841), рускі паэт. У 1830—32 вучыўся ў Маскоўскім унце. Скончыў школу гвардзейскіх падпрапаршчыкаў і кавалерый
    скіх юнкераў у Пецярбургу (1834). У творчасці Л. рамант. і рэаліст. спосабы адлюстравання рэчаіснасці знаходзіліся ў складаным узаемадзеянні, якое звязана з абвостранымі духоўнымі, маральнымі пошукамі мастака, яго напружаным роздумам над лёсам і творчымі сіламі чалавечай асобы ў яе сувязях з гіст. развіццём народа і чалавецтва. Сярод найб. вядомых твораўЛ.: вершы «Ветразь», «Барадзіно», «Дума», паэмы «Каўказскі нявольнік» (1828), «Уцякач» (1838, апубл. 1846), «Мцыры» (1839, апубл. 1840), «Дэман» (8 рэдакцый, 1829—39, апубл. ў Германіі ў 1856, у Расіі цалкам у 1860), раман «Герой нашага часу» (1839—40) і інш. Сувязі творчасці Л. з бел. лрай характарызуюцца шматпланавасцю. Пад уздзеяннем твораў А.Міцкевіча (гал. чынам яго паэм «Гражына» і «Конрад Валенрод») у сюжэтах паэм Л. прысутнічаюць вобразы «дзевывоіна» («Літвінка», 1832), баярына Оршы (аднайм. паэма, 1835—36), Арсенія («Літвінка», «Баярын Орша») і інш. Ідэйнамаст. матывы і сімвалы Л. знайшлі водгук і развіццё ў творах Ф.Багушэвіча (верш «Хмаркі»), Цёткі (традыцыі грамадзянскай лірыкі Л.), Я.Купалы (вершы «Мой дом», «Прыстаў я жыць», паэмы «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»), Я.Коласа (вершы «Пясняр», «Паэту», паэма «Сымонмузыка» і інш.). Да 100годдзя з дня нараджэння Л. М.Багдановіч змясціў у яраслаўскай газ. «Голас» (2.10.1914) арт. «Адзінокі», у якім раскрыў значэнне і своеасаблівасць Л. сярод рус. паэтаў. Паэма М.Багдановіча «Максім і Магдалена» стваралася не без уплыву «Песні пра... купца Калашнікава» і «Баярына Оршы», «Страцімлебедзь» — «Дэмана». Творы Л. ўплывалі на асобу і творчасць З.Бядулі, К.Крапівы, А.Куляшова, П.Панчанкі і інш. На бел. мове першыя пераклады паэм «Мцыры» і «Дэман» апубл. ў 1920я гг. ў Вільні. У канцы 1930х гг. Я.Колас пераклаў 1ю ч. «Дэмана». У 1950 асобным выданнем выйшлі пе
    раклады паэм «Дэман» (перакладчыкі Я.Колас, А.Зарыцкі, А.Бялевіч), «Баярын Орша» і «Каўказскі нявольнік» (перакладчыкі А.Зарыцкі і А.Вялюгін), «ІзмаілБей» (перакладчык У.Шахавец), «Песня пра... купца Калашнікава» (перакладчык А.Клімковіч). Выдадзены збкі перакладаў А.Куляшова — «Выбраная паэзія» (1969, вершы Л., паэмы «Мцыры», «Дэман») і «Зорка зорцы голас падае» (1989, выбр. вершы). Творы Л. перакладалі В.Зуёнак, П.Макаль, Я.Міклашэўскі (Я.Верабей), У.Шахавец і інш. Л. прысвяцілі свае артыкулы і вершы П.Броўка, М.Танк, Я.Брыль, С.Грахоўскі і інш.
    Упершыню ў бел. тэатр. мастацтве да творчасці Л. звярнуўся тэатр А.К.Басевіча ў Пінску, які 13.4.1880 ажыццявіў паст. драмы «Маскарад». Яна ўваходзіла і ў рэпертуар Мінскага тва аматараў прыгожых мастацтваў. У 1953 гэтая п’еса пастаўлена Брэсцкім абл. драм. тэатрам. Падзеяй у тэатр. жыцці Беларусі стаў спектакль Дзярж. рус. драм. тэатра Беларусі «Маскарад» (1966). Дзярж. тэатр оперы і балета Беларусі ажыццявіў паст. оперы «Дэман» А.Рубінштэйна (1950). Трагедыю «Іспанцы» ставілі абл. драм. тэатры Брэсцкі (1953), Пінскі (1954), Гродзенскі (1955), Гомельскі (1958). У 1984 у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача паст. літ. кампазіцыя «Дуэль» паводле рамана Л. «Герой нашага часу»
    7в.: Лучшне стнхн русскнх поэтов о Родяне н Росснн. Мннск, 2010; Герой нашего временн. Мннск, 2010; Стпхотворення, поэмы. Мннск, 2010.
    Ж: Ватацы Н. Лермантаў пабеларуску: |Аб пер. твораў М.Ю.Лермантава на бел. мову] // Беларусь. 1984. № 10.
    ЛЕСАВОЗЫ, сані для перавозу лесу і буд. матэрыялаў, тое, што і кары.
    ЛЕСАПАРК, спецыяльна абсталяваны і добраўпарадкаваны лясны масіў, прызначаны для адпачынку гараджан. Ствараюцца на аснове лясоў у прыгарадных зонах і зонах масавага адпачынку. 3 цягам часу многія Л. апынуліся ў межах гарадоў і
    66
    ЛЕСКАВІЦКАЯ
    Паляна для пікнікоў у лесапарку музейнага комплексу старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі».
    ператварыліся ў гар. паркі (парк імя Чалюскінцаў у Мінску і інш.). Перамяшчэнне наведвальнікаў у іх прадугледжваецца ў асноўным па дарогах і сцежках. Шчыльнасць дарожнасцежкавай сеткі звычайна не перавышае 4% пл. Л. Разліковыя рэкрэацыйныя нагрузкі (шчыльнасць наведвальнікаў на адзінку плошчы) ўсталёўваюцца з улікам складу лясных насаджэнняў: для Л. з перавагай хваёвых насаджэнняў — 8—10, драбналістых парод — 10—13, шы
    ракалістых парод — 12—15 чал./га. Л. перыядычна добраўпарадкуюцца: прарэджваецца дрэвастой, абсталёўваюцца спарт. пляцоўкі, месцы для пікнікоў, фарміруюцца пейзажныя кампазіцыі, каля вадаёмаў ладзяцца пляжы, прычалы, ўсталёўваюцца прыбіральні, смеццязборнікі, водазаборныя калонкі, праводзіцца функцыянальнае заніраванне тэр. з вылучэннем прагулачнай, актыўнага адпачынку і спорту, гасп. (звязанай з эксплуатацыяй Л.) зон. Каб захаваць прыродны характар асяроддзя, тэр. Л. павінна быць не меншай за 100 га. Буйныя Л. (Усх. і Зах., пл. да некалькіх тысяч гектараў) фарміру