• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Вял. ролю яны выконвалі ў фарміраванні грамадскай думкі, гіст. самасвядомасці чытачоў і сёння маюць важнае гіст.пазнавальнае значэнне. Як помнікі пісьменства Л. носяць сінкрэтычны характар, спалучаючы асаблівасці літ.маст. твораў і дзелавых дакументаў.
    Навук. даследаванне і выданне Л. пачалося ў 18 ст. Іх вывучэннем займаюцца гісторыкі, філолагі, гісторыкі культуры і навук. думкі. Вял. ўклад у гэтую справу зрабілі А.А.Шахматаў, Д.СЛіхачоў, М.М.Улашчык, якія прапанавалі новыя падыходы і метады даследавання Л. Вядома каля 1,5 тыс. розных летапісных помнікаў, большасць якіх зберагаецца ў архівах і бках Масквы і С.Пецярбурга. Самыя выдатныя Л. выдадзены ў шматтомным Поўным зборы рускіх летапісаў.
    У Беларусі Л. вядомы з часоў Полацкага княства. Асаблівай папулярнасцю карысталіся «Аповесць мінулых гадоў» і ГаліцкаВалынскі Л., што паслужылі літ. узорам і гіст. крыніцай для бел. летапісцаў. У 15—17 ст. на бел. землях чыталі, перапісвалі, выкарыстоўвалі пры складанні летапісных зводаў і кампіляцый розныя стараж.рус. летапісныя помнікі. Тут бытавалі наўгародскія і маскоўскія, цвярскія і пскоўскія Л., быў вядомы Радзівілаўскі летапіс, перапісваліся Летапіс Аўрамкі, розныя хранографы, засн. на Л. і хроніках. Літ. традыцыі стараж.рус. Л. адыгралі вял. ролю ў гісторыі бел. летапісання.
    ВА. Чамярыцкі.
    ЛЁТАПІСЫ БЕЛАРЎСКАЛІТОЎСКІЯ. Бытавалі да 19 ст., складаліся ў ВКЛ на старабел. мове пераважна бел. летапісцамі. Умоўна называліся заходнярус. летапісамі. Паводле зместу — агульнадзярж. і паўафіцыйныя гіст.літ. творы, у якіх адлюстравана гісторыя бел. і літоўскага народаў стараж. перыяду. Вядомы 4 асобныя помнікі 15—16 ст. — «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», Беларускалітоўскі летапіс 1446, «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і
    71
    ЛЕТАПІСЫ
    Жамойцкага», Хроніка Быхаўца і гіст. кампіляцыя 17 ст. «Хроніка літоўская іжамойцкая», якая ўваходзіла ў склад бел.ўкр. хранографа «Вялікая хроніка». Паслужылі крыніцай польск. хронік М.Бельскага, М.Стрыйкоўскага, А.Гваньіні, распаўсюджваліся таксама ва Украіне і Расіі. Л. б.л. — каштоўныя помнікі гістарыяграфіі і грамадскапаліт. думкі бел. і літоўскага народаў, старабел. мовы і бел. гіст. прозы. Выдадзены ў Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 17, 1907; т. 32, 1975; т. 35, 1980). В.А.Чамярыцкі.
    ЛЁТАПІСЫ БЕЛАРЎСКІЯ. Складаліся на землях Беларусі ў даўнія часы на стараж.рус., старабел. і польск. мовах. У 16—18 ст. называліся пераважна хронікамі. Паводле зместу і агульнага характару падзяляюцца на дзярж. і мясц. Вытокі ў мясц. гіст. паданнях, дзелавым пісьменстве, традыцыях стараж.рус. летапісання. Узнікненне і развіццё Л.б. цесна звязана з гіст. жыццём бел. народа, надзённымі грамадскапаліт. праблемамі і тэндэнцыямі часу. Яны адлюстроўвалі падзеі мінулага, захоўвалі памяць пра іх для наступных пакаленняў, выконвалі важную ідэйнапубліцыст. ролю ў фарміраванні грамадскай думкі і гіст. свядомасці. У Беларусі раннія летапісы пачалі складацца ў 12—14 ст., аднак іх тэксты не зберагліся. Першым складзеным на бел. землях летапісным творам быў, верагодна, Лолацкі летапіс. Ва ўрыўках у складзе рус. і бел. летапісных зводаў і кампіляцый дайшоў да нас Смаленскі летапіс. Своеасаблівым цэнтрам бел. летапісання ў 15 ст. з’яўляўся Смаленск, які знаходзіўся ў складзе ВКЛ. Тут у канцы 15 ст. быў перапісаны Летапіс Аўрамкі і, магчыма, Радзівілаўскі летапіс. У 15—16 ст. пад уплывам новых гіст. умоў (заканчэнне паліт. цэнтралізацыі бел. земляў) узніклі агульнадзярж. бел.літоўскія летапісы, якія складаліся на бел. мове пераважна бел. летапісцамі. 3 новых агульнадзярж. пазіцый пададзены гіст. падзеі ў «Летапісцы вялікіх князёў літоў
    скіх» — першай арыгінальнай спробе кароткай гісторыі Літвы і Беларусі. Разам з летапісам Фоція ён лёг у аснову першага бел.літ. летапіснага зводу, складзенага каля 1430 у Смаленску ў перыяд найвышэйшай магутнасці ВКЛ, дапоўненага «Лахвалой Вітаўту» і гіст. запісамі да 1446 уключна (гл. Беларускалітоўскі летапіс 1446). У гэтых творах адлюстраваны і ідэалагічна абгрунтаваны імкненні і погляды перадавых грамадскіх сіл Беларусі і Літвы таго часу, што падтрымлівалі велікакняжацкую ўладу ў барацьбе за паліт. адзінства і магутнасць краіны. У 15 ст. якасна змяніўся і характар жанру Л.б. Спецыфічнай яго асаблівасцю стала спалучэнне традыц., пагадовай формы выкладу з прагматычным, звязаным аповедам пра мінулае, кароткіх дакум. запісаўпаведамленняў з гіст. аповесцямі, сціслай інфармацыі пра падзеі з жывым, белетрыстычным іх апісаннем.
    У 16 ст. бел.літоўскія летапісы страцілі агульнарус. характар. У іх узмацніліся ідэі агульнадзярж. патрыятызму, гісторыя ВКЛ стала падавацца не як арганічная частка і працяг гісторыі Русі, а як асобная і самацэнная з’ява. Адбывалася актыўная белетрызацыя гіст. апавядання, у летапісы пачалі ўключаць вуснапаэт. легенды і паданні, уводзіць літ. вымысел. У 1520я гг. створана «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага», у якой была літаратурна апрацавана легенда пра паходжанне літоўскіх князёў і шляхты ад рымскай знаці. Важным этапам у развіцці бел. гіст. прозы стараж. пары стала т.зв. Хроніка Быхаўца — самы поўны звод агульнадзярж. летапісаў і хронік. Свецкія паводле зместу і сярэдневяковыя паводле характару, бел.літоўскія летапісы і хронікі складаліся ў асяроддзі феадалаў, таму падзеі ў іх адлюстроўваліся з пункту гледжання пануючага класа, у святле рыцарскіх ідэалаў і з пазіцыі агульнадзярж. інтарэсаў. Гал. герой гэтых твораў — дзейны і актыўны
    вял. князь, мужны абаронца роднай зямлі, храбры воін і мудры валадар, справы якога выяўлялі гіст. неабходнасць часу. Агульнадзярж. бел.літоўскія летапісы і хронікі заняпалі ў 2й пал. 16 ст. ў выніку страты ВКЛ дзярж. незалежнасці, аднак яшчэ доўга бытавалі ў Беларусі, давалі матэрыял для розных гіст.літ. кампіляцый, ушіывалі на развіццё бел. гіст. прозы эпохі барока, польск. і літоўскай гістарыяграфіі.
    Новы этап у гісторыі бел. летапісання пачаўся ў 17 ст. У выніку глыбокіх унутраных змен у культ.гіст. і духоўным жыцці бел. народа адбывалася ідэйнамаст. эвалюцыя і трансфармацыя жанру гіст.дакум. прозы Беларусі, яго дэмакратызацыя. Узніклі новыя жанры — мясц. летапісы, дыярыушы (дзённікі) і хранографы. Паступова змяніліся змест, ідэйная накіраванасць твораў, формы і спосабы выкладу падзей, характар адлюстравання мінулага. Летапісцы пачалі непасрэдна цікавіцца жыццём народа, яго побытам і звычаямі, а падзеі апісваць больш разгорнута і дэталёва, асвятляючы іх з мясц. пазіцый.
    Найб. выдатныя творы мясц. летапісання Беларусі 17—18 ст. — Баркулабаўская хроніка і Магілёўская хроніка, якая месцамі нагадвае гіст. аповесцьдзённік горада. Тыповай з’явай эпохі барока былі творы гіст.мемуарнага жанру — дыярыушы, што ўзніклі ў выніку ўзмацнення асабовага пачатку ў бел. лры, павышэння ўвагі да індывід. лёсу чалавека, больш глыбокага разумення каштоўнасці яго асабістага жыцця («Дзённік» Ф.Еўлашоўскага, дыярыушы С. і Б. Маскевічаў, С.Незабітоўскага і інш.). Рост цікавасці да гераічнага мінулага інш. краін і народаў у 17—18 ст. задавальнялі хранографы («Вялікая хроніка») і хронікі М.Бельскага, М.Стрыйкоўскага, А.Гваньіні. У іх выкарыстоўваліся самыя розныя гіст.дакум. (летапісы) і літ.маст. (хронікі, перакладныя гіст. аповесці) матэрыялы. Хранографы і мясц. ле
    72
    ЛЕЎЧАНКА
    тапісы былі завяршальным этапам у гісторыі летапісання Беларусі,
    Прыярытэт у справе адкрыцця і ўвядзення ў навук. ўжытак Л.б. належыць І.Даніловічу, які ў 1823—24 упершыню апублікаваў тэкст Бел.літоўскага летапісу 1446 (паводле Супрасльскага спісу) і шэраг артыкулаў. Іх даследавалі С.Смолька, Ф.Сушыцкі, І.А.Ціхаміраў, А.А.Шахматаў, Я.Якубоўскі і інш. Л.б. вывучалі і вывучаюць бел. (М.М.Улашчык, В.А.Чамярыцкі), літоўскія (М.Ючас) і інш. даследчыкі. Захавалася каля 50 спісаў гэтых твораў, большасць з якіх зберагаецца ў Маскве і С.Пецярбургу. В.А.Чамярыцкі. ЛЁТКА Іван Антонавіч (14.6.1935, б. маёнтак Масаляны, Бераставіцкі рн — 23.8.1999), беларускі паэт. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1967). Лейтматыў творчасці Л. — паэтызацыя працы як крыніцы чалавечага хараства. Яркая метафарычнасць спалучаецца ў ёй з рэаліст. канкрэтнасцю назіранняў. Аўтар паэт. збкаў «Тры крокі ад сонца» (1967), «Тры верасні» (1970), «Грамы на зімоўцы» (1974), «Агні ў пралётах» (1991), паэмы «Каліноўцы» (1974) і ІНШ. А.М.Пяткевіч.
    ЛЁТНІЯ ПЁСНІ, цыкл усходнеславянскага, у т.л. і бел., каляндарнаабрадавага фальклору, які прымеркаваны да летняй працы земляроба. Уключаюць маляўнічыя паводле зместу купальскія песні і пятроўскія песні, у якіх паэтызуецца хараство прыроды, прасочваюцца матывы кахання, клопат селяніна аб добрым ураджаі. Атмасферу цяжкай працы, быт. клопатаў перадаюць касецкія песні. Значнае месца ў іх займаюць вобразы сонца, ветру, лугу, што арганічна спалучаюцца з любоўнымі матывамі. Завяршаюць цыкл Л.п. жніўныя песні. Гал. іх вобразы — жняя, месяц, поле, сонца, вячэрняя зара і інш. — дапамагаюць падкрэсліць эстэтычную значнасць нялёгкай працы жанчыныжняі на ніве. Многія Л.п. характарызуюцца велічальнымі ма
    тывамі, перадаюць радасць з нагоды заканчэння цяжкай працы, якая абумовіць заможнасць роду, сям’і.
    Літ.: Л і с А.С. Каляндарнаабрадавая творчасць беларусаў: сістэма жанраў: эстэтычны аспект. Мінск, 1998.
    А.М.Аляхновіч.
    ЛЁТНІЯ СВЯТЫ, АБРАДЫ, ЗВЬІЧАІ, цыкл абрадавых дзей ва ўсх. славян, у т.л. і беларусаў, звязаных з прац. дзейнасцю земляроба. Асн. сярод іх лічьшіся жніўныя абрады, што ўключалі ў сябе звычаі Зажынак і Дажынак, Купалле, святочныя звычаі Пятра, Кузьмы і Дзям ’яна, Серпавіцы, Ільі, Макавея, мядовага, яблычнага і хлебнага Спаса. Першым па часе ішло свята Купалле, у якім захавалася шмат язычніцкіх вераванняў, паданняў, легенд: вера ў незвычайную сілу купальскага агню, паданне пра вогненную папарацькветку, спальванне і тапленне ў вадзе лялькі Купалы ці Мары, варажба на вянках і інш. У гэтую чароўную ноч, калі моладзь наладжвала гульні і забавы, сталыя людзі выконвалі разнастайныя абрадавыя дзеянні, накіраваныя на засцярогу ад шкоды сям’і, жывёлы, пасеваў: вешалі на хлявах крапіву і вянкі з асвячоных траў, каб ведзьма не магла адабраць у кароў малако, затыкалі ўсе дзіркі ў хаце і хлявах, распальвалі маленькія кастры каля сваіх сядзіб, каб загарадзіць уваход нячысцікам, кідалі ў жыта галавешкі з купальскага вогнішча. Пара касьбы вьшучалася ў асноўным характарам касецкіх песень, у якіх адбіліся тэма кахання і сямейнабыт. матывы. Сабраная на сенакос талака абвязвала гаспадара скручаным з сена вязьмом і патрабавала выкуп за працу. Да жніва, якое з’яўлялася вынікам шматдзённай працы сялян, рыхтаваліся якда вял. свята: прыбіралі падворак, гумно, хату, засцілалі стол белым абрусам. Напярэдадні аглядалі ніву, адзначалі, ці паспеў колас, ці можна жаць, ці ёсць у жыце заломы. Магічнае значэнне меў першы зжаты сноп («гаспадарсноп»), які захоўваўся на покуці сялянскай хаты да Дажынак,