• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    76
    ЛЁЗНЕНСКІ
    ці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Віцебск, 2003—13), штогадовага аглядуконкурсу клубаў «Ветэран» і інш.
    Г.В.Паўлоўская.
    ЛЁЗНЕНСКІ НАРОДНЫ КЛУБ НАРОДНЫХ МАЙСТРОЎ I САМАДЗЁЙНЫХ МАСТАКОЎ «КРЫНІЦЫ». Створаны ў 1993 у г.п. Лёзна пры раённым Доме рамёстваў. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.Г.Ганчарова (з 1993), ЕМ.Самусенка (з 1999), А.Г.Рошка (з 2013). У скла
    дзе клуба 19 чал. ва ўзросце ад 20 да 80 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне, адраджэнне і папулярызацыя традыц. культуры, выхаванне нац. свядомасці і інтарэсу да традыц. і сучаснага мастацтва, развіццё сучасных формаў дэкар.прыкладнога мастацтва, прапаганда творчасці мясц. майстроў, аргцыя вольнага часу насельніцтва. Калектыў — удзельнік выставак: міжнар. дэкар.прыкладнога мастацтва (г. Рудня, Расія, 2009), «Таленты роднай зямлі» (г. Дуброўна, 2009), абл. «Горад майстроў» (г. Полацк, 2007), дэкар.прыкладнога мастацтва «Ад родных лёзненскіх крыніц» (2011), творчасці
    Удзельнікі Лёзненскага народнага клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў «Крыніцы».
    прадстаўнікоў розных нац. культур «I ў сэрцы, і ў творах — Радзіма» (абедзве г. Віцебск, 2012) і інш.
    Г. В. Паўлоўская.
    ЛЁЗНЕНСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР «У ПОШУКУ». Створаны ў 1998 у г.п. Лёзна пры раённым Доме культуры. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Г.В.Цыганкоў. У складзе трупы 15 чал. ва ўзросце ад 30 да 70 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя праз сцэнічнае выканальніцкае майстэрства ідэйнамаст. зместу твораў сучаснай бел., рас. і сусв. драматургіі. У рэпертуары спек
    таклі «Рэтра» А.Галіна (1998), «Італьянскія страсці» Э. дэ Філіпа (1999), «Дзверы» С.Кавалёва (2002), «Фантазіі Фарацьева» А.Сакалова (2004), «Забыць Герастрата» Г.Горына (2008), «Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка (2010), «Аграбленне апоўначы» М.Мітровіча (2011), «Баба Шанэль» М.Каляды (2012) і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю тэатр. і цыркавой творчасці імя Ю.Нікуліна (г. Дзямідаў Смаленскай вобл., Расія, 2011,2013), абл. аглядуконкурсу «Тэатральныя далягляды вёскі» (г.п. Лёзна, 2009, 2011, 2013) 1 інш.
    Г. В. Паўлоўская.
    ЛЁЗНЕНСКІ НАРОДНЫ ХОР НАРОДНАЙ ПЁСНЕ Створаны ў 1963 у г.п. Лёзна пры раённай цэнтр. бальніцы, з 1980 дзейнічае пры раённым Доме культуры. У 1981 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.М.Глушакова (з 1963), Ю.Я.Казлоў (з 1982), В.І.Маскаленка (з 2013). У складзе хору 30 чал. ва ўзросце ад 20 да 75 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і прапаганда харавога жанру сярод насельніцтва, прыцягненне ўвагі да нар. і аўтарскай песні. У рэпертуары: нар. песні бел. «Цераз рэчаньку», «Як хацелі мяне сватаць», «Лайдакі», «Пахаджала дзеванька», рус. «Шумеў чарот», «Жыве мая уцеха...», «Цякла рака», укр. «Роспрагайтэ, хлопцы, коней...»; творы бел. і рас. кампазітараў «Купальская», «Дажынкі»,
    77
    ЛЁЗНЕНСКІ
    Лёзненскі народны хор народнай песні.
    «Перамога», «Бяжыць мая рэчка» Л.Захлеўнага, «Хлеб — усяму галава» М.Кудрына, «Беларусь — імя святое» Г.Казловай, «Край ты наш квяцісты» М.Корсака, «Радзіма мая дарагая» У.Алоўнікава, «Штоты, полюшка» А.Грышына, «Лебедзі» Э.Ханка, «Ой, вецер вее, павявае» Б.Акуджавы і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 1998—2013), рэсп. святаконкурсу вак.харавых калектываў да 100годдзя з дня нараджэння Г.І.Цітовіча (Мінск, 2011), абл. аглядуконкурсу вак.харавых калектываў «Браслаўскія харавыя асамблеі» (г. Браслаў, 2012) іінш. Г.В.Паўлоўская.
    ЛЁЗНЕНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на У Віцебскай вобл. Цэнтр — г.п. Лёзна. У раёне — 165 сельскіх нас. пунктаў, 6 сельсаветаў: Бабінавіцкі, Веляшковіцкі, Дабрамыслінскі, Крынкаўскі, Лёзненскі, Яськаўшчынскі. Пл. тэр. 1,4 тыс. км2, лясы займаюць 44 %, балоты — 2,6%. Нас. (2013) 16,4 тыс. чал. Жывуць беларусы (86,7%), рускія (10,7%), украінцы (1,2%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,4%). Па тэр. раёна
    праходзяць чыг. Віцебск—Смаленск (Расія), аўтадарогі Віцебск—Лёзна — мяжа Расіі, Віцебск—Орша, мяжа Расіі—Віцебск—Гомель—мяжа Украіны.
    Раён утвораны 17.7.1924, да 26.7.1930 у Віцебскай акрузе, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. (у 1924— 66 межы раёна неаднаразова мяняліся). У пач. Вял. Айч. вайны 3—10.7.1941 у в. Чарнаручча працаваў ЦК КП(б)Б. У сярэдзіне ліп. 1941 раён акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі каля 3 тыс. чал.; спалілі поўнасцю або часткова дзясяткі вёсак, у т.л. разам з усімі жыхарамі вёскі Асёткі, Асташэва, Асіпова (увекавечаныя ў мемарыяльным комплексе Хатынь), з часткай жыхароў — Бель, Бор, Браткава, Буракі, Вялікая Выдрэя, Вялікія Калінавічы, Добрына, Забалацце, Загаране, Іванькава, Клімчонкі, Курцёнкі, Мерзлякова, Ордзеж, Пагосцішча, Рудакі, Рэчкі, Сасновая Наспа, Сімашкава, Хоцемля, Чаркасы, Чарнышы, Швяды, Шніткі, Шугаёва (усе яны не адрадзіліся). У раёне дзейнічалі 17 падп. антыфаш. груп, падп. райкамы КП(б)Б (21.7.1942— кастр. 1943) і ЛКСМБ (15.8.1941
    10.10.1943), партыз. брыгады 16я Смаленская, Лёзненская, «Аляксея» (імя А.Ф.Данукалава), партыз. полк «Трынаццаць», асобныя атрады «Меч», А.С.Пятрова і інш. Выдавалася (у сак.—вер. 1943) падп. газ. «Ленінскі сцяг». Большая частка раёна (разам з г.п. Лёзна) вызвалена ў кастр. 1943 войскамі Калінінскага фронту ў ходзе наступлення на Віцебскім напрамку, астатняя — у канцы чэрв. 1944 у ходзе ВіцебскаАршанскай аперацыі войскамі 3га Бел. фронту.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, дрэваапрацоўчай, швейнай прамсці і інш. У раёне (2013) 5 сярэдніх, 2 базавыя школы, 7 вучэбнапед. комплексаў школа—сад (на базе сярэдняй школы — 3, базавай — 2, пачатковай — 2), ДЮСШ, 2 дзіцячыя школы мастацтваў, 13 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: дзяцей і моладзі, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, раённы сац.пед. Працуюць Дом рамёстваў, Дом фальклору (в. Яськаўшчына), раённы Дом культуры і 13 СДК, 3 сельскія клубы, аўтаклуб, 3 клубыбібліятэкі, бібліятэкаклуб, бібліятэкамузей, 19 бк,
    78
    ЛЁН
    раённы ваен.гіст. музей. У сістэме аховы здароўя бальніцы — цэнтр. раённая, 2 участковыя, паліклініка, 2 урачэбныя амбулаторыі, 16 ФАПаў, 6 аптэк. Выдаецца раённая газ. «Сцяг Перамогі». У раёне 10 рэліг. абшчын: 6 праваслаўных, каталіцкая, 2 хрысціян веры евангельскай, евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Помнікі археалогіі: гарадзішчы каля вёсак Бабінавічы, Выхадцы, курганныя могільнікі каля вёсак Бабінавічы, Барсеева, Высачаны, Дабрамыслі, Сітна. Помнікі гісторыі: мемарыял Героя Сав. Саюза А.Ф.Данукалава (каля в. Кавалі), абеліск на месцы гібелі Героя Сав. Саюза П.А.Галецкага, 25 воінскіх могілак, 38 магіл сав. воінаў і партызан, 2 магілы ахвяр фашызму. Вёска Бабінавічы — цэнтр ганчарнага рамяства. У г.п. Лёзна нарадзіўся мастак М.Шагал (1887—1985), у в. Старыны — графік Л.І.Шакінка (1927—96), у в. Красыні — акадэмік НАН Беларусі М.А.Ізобаў (н. 1940).
    ЛЁЗНЕНСКІРАЁННЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1959 у г.п. Лёзна. Агульная пл. памяшканняў 1180 м2, у т.л. глядзельнай залы — 322 м2, фае — 131 м2, танц. залы — 52,8 м2. Дзейнічаюць 14 гурткоў і калектываў маст. самадзейнасці, з іх 5 аматарскіх калектываў са званнем «народны» (хор нар. песні, аркестр нар. інструментаў, тэатр «У пошуку», эстр.вак. група «Кансананс», клуб «Ветэран»). Калектывы — удзельнікі і дыпламанты фестываляў: міжнар. песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Беларусі і Украіны «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 2010), дзіцячага «Сонца, радасць, прыгажосць» і конкурсу «Радасць на беразе» (Балгарыя, 2013), абл. нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Дуброўна, 2012), свят: міжнар. традыц. культуры «Браслаўскія зарніцы» (г. Браслаў, 2012), абл. нар. гумару «Смяяца не грэх» (г. Шуміліна, 2013), рэсп. святаконкурсу вак.харавых калектываў, прысвечанага 100годдзю з дня нараджэння Г.І.Цітовіча (2010) і інш.
    ЛЁЗНЕНСКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 1995 у г.п. Лёзна. Агульная пл. памяшканняў 64 м2, у т.л. выставачнай залы — 32,2 м2. Працуюць гурткі: керамікі, маст. вышыўкі, лоза і саломапляцення, маст. размалёўкі; 1 аматарскі калектыў са званнем «народны» — клуб майстроў і самадзейных мастакоў «Крыніца». Mae філіялы ў вёсках Дабрамыслі і Стасева. Mae гандлёвы аб’ект «Беларускія сувеніры» па рэалізацыі вырабаў нар. творчасці. Вядзе даследчую работу па зборы экспанатаў, арганізуе экспедыцыі па вывучэнні этнаграф. матэрыялу. На основе традыц. бел. жаночага касцюма з дапаўненнем мясц. матэрыялу майстрамі Дома рамёстваў распрацавана і выканана 8 сцэнічных касцюмаў, рэканструяваны галаўны ўбор маладой, у в. Крынкі адноўлена лялькаклоўн, вядзецца вывучэнне нар. адзення стараабрадніцкай супольнасці Лёзненскага рна. Майстры Дома рамёстваў — удзельнікі і дыпламанты розных культ. мерапрыемстваў, у т.л. святаконкурсу саломапляцення «Папарацькветка» ў рамках міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі», абл. святаконкурсу нар. і сучаснай размалёўкі «Райскі сад», абл. выстаўкі «Здраўнёўская палітра» і інш.
    /. М. Самусенка.
    ЛЁК, ляк, селядзечны расол. 3 Л. рабілі мачанне да бульбы. Вядомы паўсюдна. У Камянецкім рне Л. варылі: у вадзе гатавалі селядзец, дадавалі алей, муку з канаплянага семя. Лічыўся поснай ежай. У Беларусь завозілі разам з селядцом — адносна таннай рыбай, распаўсюджанай на Балтыцы і Паўн. моры і даволі лёгкай у здабычы.
    ЛЁЛЯ, Ляля, язычніцкая багіня вясны, якую ўяўлялі ў выглядзе прыгожай, стройнай, высокай дзяўчыны. У Беларусі святкаванне ў яе гонар адбывалася напярэдадні Юр’я. Падчас свята выбіралі дзяўчынуЛ., якую апраналі ў доўгі белы саван, перавязвалі ёй стан, шыю і рукі зелянінай, a на галаву ўскладалі вянок з веснавых кветак. Потым Л. саджалі на дзярновую лаву, на якой з аднаго боку былі пастаўлены гладыш з малаком, сыр, масла, тварог, яйкі, а з другога — хлеб. Ля ног дзяўчыныЛ. клалі вянкі, адпаведна колькасці дзяўчат з карагода. Узяўшыся за рукі, яны танцавалі вакол Л. і спявалі ў яе гонар песні. У.А.Васілевіч.
    ЛЁН, травяністая расліна, са сцябла якой атрымліваюць валакно для прадзення, а з семя — алей. Вырошчваўся на тэр. Беларусі з даўніх часоў, пра што сведчаць археал. раскопкі. Быў найб. распаўсюджаны ў