• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ЛІДСКАЯ НАРОДНАЯ АМАТАРСКАЯ СТЎДЫЯ «DIES MAGNA». Створана ў 1998 у г. Ліда пры раённым метадычным Цэнтры нар. творчасці як клуб рыцарскіх мастацтваў і сярэдневяковага мадэлявання «Dies Magna». У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Заснавальнік і маст. кіраўнік М.Б.Шаўчэнка. У складзе студыі 20 чал. ва ўзросце ад 17 да 56 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне гісторыі, традыцый, касцюмаў, музыкі і абрадаў рыцарскай эпохі, аднаўленне і стварэнне мадэлей аўтэнтычных відаў зброі, прадметаў рыцарскіх даспехаў, тэатралізаваных праграм, якія адлюстроўваюць сярэдневяковае жыццё: «Дабранега», «Віцы», «Аб чым маўчаць муры...», «Ваярскія гульні». Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. слав. баявых мастацтваў (г. Гродна, 2010, 2011, 1013), «Гальшанскі замак» (в. Гальшаны Ашмянскага рна, 2013), «Hansa Kaunas» (г. Каўнас, Літва, 2010—13), рыцарскага турніру «Меч Лідскага замка» (г. Ліда, 2010, 2013), рэсп. турніру «Наш Грунвальд» (в. Дудуткі Пухавіцкага рна, 2011), фестываляў сярэдневяковай культуры «Белы замак» (Мінск, 2011) і «Навагрудскі замак» (г. Навагрудак,
    84
    ЛІДСКІ
    2010), свята сярэдневяковай традыцыі і культуры «Камянецкая вежа» (г. Брэст, 2011) і інш. В.Р.Троцкая.
    ЛІДСКАЯ ЎЗОРНАЯ СТЎДЫЯ ЭСТРАДНАЙ ПЁСНІ «ДАМІНАНТА». Створана ў 2000 у г. Ліда пры гімназіі № 1. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік Г.А.Піваварчык. У складзе студыі 30 чал. ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выяўленне і развіццё вак. таленту дзяцей і моладзі, выхаванне любові да музыкі. У рэпертуары творы бел. 1 рус. аўтараў, апрацоўкі бел. нар. песень: «За Беларусь» Л.Мураўёвай, «I love Belarus» Е.Алейніка, «Васільковая краіна» В.Асошніка і інш. Калектыў — дыпламант адкрытага рэгіянальнага фестывалю дзіцячай вак. творчасці «Зорны дождж» (г. Ліда, 2012), аглядаўконкурсаў: рэсп. аматарскай творчасці сярод органаў падраздзяленняў і аргцый сістэмы Мінва па Надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (Мінск, 2012), абл. дзіцячай творчасці «Прывітанне, свет!» (г. Ліда, 2013) і інш. Л.А.Юхневіч.
    ЛІДСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА і м я Янкі Купалы. Засн. ў 1944 у г. Ліда. У 1946 прысвоена імя Янкі Купалы. У 1979 у выніку цэнтралізацыі сеткі дзярж. масавых бібліятэк стала цэнтр. раённай бкай. Кніжны фонд (2013) 131 257 экз., каля 6550 чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: збор і распаўсюджванне краязнаўчых ведаў, выхаванне ў чытачоў цікавасці да гісторыі сваёй радзімы; стварэнне безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаваннямі жыццядзейнасці ў рамках бібліятэчнага сац.дабрачыннага праекта «Перадай дабро па крузе»; стварэнне базы электронных рэсурсаў «Бібліятэчны крэатыў» з мэтай папаўнення медыятэкі цэнтр. бкі. Пры бцы арганізаваны клуб «Кветкавод» (з 1987), функцыянуе пазнавальнагульнявы цэнтр для дзяцей і падлеткаў «Смайлік», кафэклуб «Адчуй смак літаратуры».
    Тэатральнае прадстаўленне Лідскай народнай аматарскай студыі «Dies Magna».
    ЛІДСКІ ГІСТОРЫКАМАСТАЦКІ МУЗЁЙ. Засн. ў 1939 у г. Ліда як музей Польск. краязнаўчага тва, з 1941 абл. гіст.краязнаўчы, з 1959 краязнаўчы музей. Адкрыты для наведвальнікаў у 1959. 3 2000 сучасная назва. Агульная пл. — 2101,2 м2, экспазіцыйная пл. — 431 м2. Асн.
    Удзельнікі Лідскай узорнай студыі эстраднай песні «Дамінанта».
    фонд — 40 771 адзінка захоўвання, навук.дапаможны — 6 198 адзінак (2013). У фондзе 25 калекцый, найб. каштоўныя з іх археал., нумізматычная, жывапісу, скарбаў, дакументаў, прадметаў побыту і этнаграфіі, зброі. Працуе пастаянная экспазіцыя «Прырода Лідчыны» (распавядае аб
    85
    ЛІДСКІ
    Да арт. Лідскі гісторыкамастацкі музей: I — фрагмент экспазіцыі «Лрырода Лідчыны»; 2 — прадметы побыту канца 19 — пачатку 20 cm.
    фаўне і флоры Лідчыны) і стацыянарная выстаўка «Прывітанне, ранейшая Ліда» (прадстаўлена фотаздымкамі і цікавымі прадметамі гар. ўкладу 1920—30х гг.). Праводзяцца таксама перасоўныя выстаўкі: «Прадметы побыту канца XIX ст. — пачатку XX ст.» (асабістая калекцыя ўраджэнца Лідчыны А.Фішбайна), «Хрушчоўка 60х» (з фондаў музея створаны інтэр’ер сав. кватэры 1960х гг.) і інш. У музеі распрацоўваюць і ўкараняюць нетрадыц. і інавацыйныя формы работы з наведвальнікамі. Сярод іх абрадавыя святы, канцэртыпрэзентацыі муз. альбомаў мясц. выканаўцаў, літ.муз. вечары.
    Лідскі замак.
    ЛІДСКІ ЗАМАК, помнік абарончага дойлідства ў г. Ліда. Узведзены ў 1330я гг. з бутавага каменю і цэглы. Уваходзіў у лінію абароны ад крыжакоў Навагрудак—Крэва—Меднікі— Трокі. Размяшчаўся на насыпным пясчаным пагорку (выш. 5—6 м), абкружаны балоцістымі берагамі рэк Лідзея і Каменка, з Пд — ровам, які злучаў рэкі і аддзяляў замак ад горада. Пазней (верагодна, у 16—17 ст.) у сістэму перадзамкавых умацаванняў з У уключана штучнае возера. Л.з. у плане — няправільны чатырохвугольнік з 2 вуглавымі вежамі. Асн. фартыфікацыйнае значэнне мелі сцены (таўшчыня ўнізе — 2 м, увер
    се — 1,5 м, выш. да— 15 м), пастаўленыя на невысокім падмурку, у верхняй іх частцы знаходзілася баявая галерэя з байніцамі. Муроўка сцен была арміравана драўлянымі бэлькамі, вонкавая паверхня складзена з валуноў, прамежкі паміж якімі запоўнены каменнымі клінамі. У 1й пал. 14 ст. пабудавана квадратная ў плане паўд.зах. вежа (захаваўся падмурак). Паўн.ўсх. вежа (канец 14 — пач. 15 ст.) мела арачны ўваход з бокудвара і лесвіцу з драўлянымі прыступкамі. Гэтыя збудаванні ўвенчаны шатровымі дахамі, на верхніх паверхах размяшчаліся жылыя пакоі. У замак вялі 3 уязныя брамы, 2 з якіх месціліся ва ўсх. сцяне. На тэр. Л.з. знаходзіліся праваслаўная царква (у 1533 перанесена ў горад), жылыя і гасп. пабудовы, з 1568 дзейнічалі суд, архіў, турма. Замак неаднаразова быў у аблозе, разбураўся. У 1920я гг. зроблена частковая, у 1982 — поўная яго кансервацыя. Вядзецца рэстаўрацыя (2014). Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Літ.: Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі 13— 18 ст. Мінск, 1978; Яго ж. Замкі Беларусі. 2е выд. Мінск, 2005; Трусаў А.А. Старадаўніх муроў адраджэнне: Мінулае і сучаснасць Лідскага замка. Мінск, 1990; Краўцэвіч А.,Трусаў А. Археалагічнае вывучэнне Лідскага замка і г. Ліды // 3 глыбі вякоў. Наш край: Гіст.культуралагічны зб. Мінск, 1992; Города, местечкн н замкн Велнкого княжества Лнтовского. 2е нзд., Мннск, 2013.
    86
    ЛІДСКІ
    ЛІДСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ I ТАНЦА «ТАЛАКА». Створаны ў 1995 у г. Ліда на базе філіяла «Лідскія электрычныя сеткі» РУП электраэнергетыкі «Гроднаэнерга». У 2004 прысвоена званне «ўзорны», у 2012 — «заслужаны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік В.І.Захаркевіч. У складзе ансамбля 56 чал. ва ўзросце ад 21 да 62 гадоў. Асн. мэты дзейнасці папулярызацыя бел. песні і танца, захаванне і развіццё нац. традыцый. У рэпертуары бел. танц. і песенны фальклор: бел. нар. песні «А ў бары, бары», «Із далёкіх із краёў», «Долынадолынушка», «Як пад горкай, ля вады», «Белы конічак», «Зашумелі лозы», вак.харэагр. кампазіцыі «Шчадровая ночка», «Талака», «Дажынкі» і інш. Калектыў — лаўрэат рэсп. аглядуконкурсу аматарскай маст. творчасці сярод прадпрыемстваў энергетыкі, энергетычнай і паліўнай прамсці (г.п. Радашковічы Маладзечанскага рна), святаконкурсу вак.харавых калектываў, прысвечанага 100годдзю з дня нараджэння Г.І.Цітовіча (Мінск, абодва 2010), абл. фестывалю нар. хароў і ансамбляў песні і танца «Над сінім Нёманам» (в. Абухава Гродзенскага рна, 2012); удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ліда, 2010) ІІНШ. В.І.Захаркевіч.
    ЛІДСКІ КАЛЁДЖ Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсі
    тэта імя Я.Ку пал ы. Засн. ў2006 у г. Ліда у выніку аб’яднання пед. каледжа (у 1982—2000 пед. вучылішча) і тэхн. каледжа (у 1964—2001 індустрыяльны тэхнікум). Прымае асоб з базавай, сярэдняй і прафесійнатэхн. адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе спецыяльнасці: пачатковая адукацыя; дашкольная адукацыя; прам. і грамадзянскае будаўніцтва; тэхн. эксплуатацыя аўтамабіляў; арганізацыя перавозак і кіраванне на аўтамабільным і гар. транспарце; электронныя вылічальныя сродкі; вытворчасць і тэхн. эксплуатацыя прыбораў і апаратаў; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; эканоміка і арганізацыя вытворчасці.
    ЛіДСКІ КРЫЖАЎЗВІЖАНСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры барока ў г. Ліда. Пабудаваны ў 1747 (65)—70 з цэглы як фарны. Пад час пажару ў 1821 страчаны 2 вежы гал. фасада, не захавалася і мураваная агароджа з брамай. Касцёл — 3нефавы будынак з невял. бабінцам, прамавугольнай апсідай і 2 квадратнымі ў плане нізкімі сакрысціямі, накрыты высокім 2скатным дахам з вальмамі над апсідай. Гал. фасад завершаны атыкавым франтонам. Вокны з паўцыркульнымі завяршэннямі і плоскімі ліштвамі. Інтэр’ер упрыгожваюць фрэскавы роспіс, скульптура і арнаментальная ляпніна ў стылі ракако. Тры стука
    выя алтары з элементамі карынфскага ордара і кованы амбон вылучаюцца багаццем дэкору. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    ЛІ'ДСКІ МІХАЙЛАЎСКІ КАФЕДРАЛЬНЫ САБОР, помнік архітэктуры класіцызму ў г. Ліда. Пабудаваны ў 1797— 1825 пры кляштары піяраў як касцёл Св. Іосіфа (закрыты ў 1832). У 1842 гарэў, у 1863 перабудаваны пад праваслаўную царкву Міхаіла Архангела. У 1960 храм пераабсталяваны пад планетарый, у 1971 знесена ўваходная каменная брама. Каменны храмратонда накрыты паўсферычным купалам з 8гранным ліхтаром. Складаецца з круглага ў плане асн. аб’ёму і прыбудаваных да яго нізкіх прамавугольных у плане бабінца з 4калонным дарычным порцікам на гал. фасадзе (з 3), 2павярховай сакрысціі (з У), невял. рызалітаў (з Пн і Пд). Порцік і рызаліты завершаны трохвугольнымі франтонамі, сцены прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры 8 пар дарычных калон, столь размалявана ў тэхніцы грызайль з імітацыяй кесонаў і разетак. Побач з царквой знаходзяцца каменныя аднапавярховы корпус кляштара і аднаярусная званіца. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    Лідскі Крыжаўзвіжанскі касцёл.	Лідскі Міхайлаўскі кафедралыіы сабор.
    87
    ЛІДСКІ
    ЛІДСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ІНСТРУМЕНТАЛЬНАЙ МЎЗЫКІ «ФЕСТЫВАЛЬ». Створаны ў 1992 у г. Ліда пры гар. Доме культуры (з 2010 раённы Палац культуры). У 1993 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: У.П.Бубен (з 1992), Т.Ф.Шух (з 1999). У складзе ансамбля 4 чал. ва ўзросце ад 38 да 43 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя бел. муз. мастацтва, захаванне і развіццё нац. традыцый. У рэпертуары эстр. музыка («Экспрэс, які спазняецца» С.Ціханава, «Старое банджа» С.Качаліна,