• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Каб не любіла больш да слёз Бліскучы адлускі і глею Самлелы, абмялелы плёс.
    Часам Л.в. ствараюць дзеля мілагучнасці.	В.П.Рагойша.
    ЛІПАМЕТРЫЯ (грэч. lipometria ад Іеірб не хапаць + ...метрыя), замена склада паўзай у пачатку стопнага вершаванага радка. Робіць больш разнастайным рытмічнаінтанацыйны малюнак верша.
    Па сялібах непрабўдны
    Згінуў сбн,
    Прад вачыма шлях у сбнцы Нбвых дзё'н.
    (Я.Купала. «Здаецца ж, было гэта ўчора...»)
    Ліноўская сядзіба.
    ЛІПАУ, вёска ў Калінкавіцкім рне. За 35 км на ПнУ ад г. Калінкавічы, 7 км ад чыг. ст. Халоднікі на лініі Жлобін—Калінкавічы, 124 км ад Гомеля. Цэнтр Ліпаўскага с/с. 306 гаспадарак, 776 ж. (2013).
    Вядомы з пач. 15 ст. ў ВКЛ як маёнтак Горватаў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Мазырскім, з 1797 у Рэчыцкім паветах Мінскай губ. У 1897 — вёска (10 двароў, 48 ж., царква, нар. вучылішча, 2 крамы) і аднайм. фальварак (10 двароў, 135 ж., вінакурня і кузня). 3 1.1.1919 у БССР. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета Калінкавіцкага рна. 3 27.9.1930 у Мазырскім, з 12.2.1935 у Даманавіцкім рнах. 3 20.2.1938 у Васілевіцкім рне Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да сярэдзіны студз. 1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 3 16.9.1959 у Калінкавіцкім рне. У 1999 — 309 гаспадарак,790 ж.
    У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, школа мастацтваў, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзіба (сярэдзіна 19 ст.).
    ЛІПАУКА, вёска ў Хоцімскім рне, на р. Уюнка. За 8 км на У ад Хоцім
    100
    ЛІПІНІЧЫ
    ска, 45 км ад чыг. ст. Камунары на лініі Крычаў—Унеча (Расія), 215 км ад Магілёва. Цэнтр Велікаліпаўскага с/с. 144 гаспадаркі, 397 ж. (2013).
    Вядома з 18 ст. У 1756 вёска ў Бярозаўскім войтаўстве Крычаўскага староства ВКЛ, дзярж. ўласнасць. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыіі, да 1796 і ў 1802 у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Чэрыкаўскім павеце Бел. губ. У 1897 — 2 вёскі: Вялікая Л. — 84 двары, 693 ж., царк.прыходская школа і Малая Л. — 64 двары, 508 ж., карчма. Побач быў фальварак (41 ж.). У 1898 у в. Вялікая Л. адкрыта земская школа, мелася бка. У 1909 у дзвюх вёсках 131 двор, 1119 ж., мелася царква. У 1910 адкрыта школа ў в. Малая Л. Пасля Кастр. рэв. 1917 у в. Вялікая Л. на базе дарэв. адкрыта прац. школа 1й ступені, у якой у 1925 было 60 вучняў, дзейнічаў драм. гурток. Такая ж школа была ў в. Малая Л., дзе ў 1925 былі 52 вучні, дзейнічалі хатачытальня, гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. 3 26.4.1919у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 у Хоцімскім, з 8.7.1931 у Касцюковіцкім, з 12.2.1935 у Хоцімскім рнах Калінінскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Магілёўскай акруг. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 да 26.9.1943 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 17.4.1962 да 30.7.1966 у Касцюковіцкім рне. 7.3.1975 вёскі Вял. Л. і Малая Л. аб’яднаны ў адну в. Л. У 1986 — 196 гаспадарак, 526 ж. У 1999 — 195 гаспадарак, 512 ж.
    У 2013 базавая школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік у гонар сав. воінаўвызваліцеляў, абеліск у памяць аб земляках, якія загінулі на фронце і ў партыз. барацьбе ў Вял. Айч. вайну.
    ЛІПАУКА, выдзеўбаная пасудзіна; кадаўб з ліпы. He мела пэўна акрэсленага аб’ёму. У Беларусі выкарыстоўвалася пад зерне, мёд і напіткі.
    Найчасцей сустракаліся Л. на 40— 50 кг мёду.
    ЛІПАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Ліпаў Калінкавіцкага рна. Сфарміравана ў сярэдзіне 19 ст. Належала Горватам: Базылю, Тадэвушу (з 1737), Ігнацію, Антону, Станіславу. Складалася з жылога дома і парку. Сядзібны дом (узведзены ў 1855—62) — прамавугольны ў плане 2павярховы будынак з цэглы, накрыты вальмавым дахам. Гал. фасад мае сіметрычную кампазіцыю, цэнтр. вылучаны трохвугольным франтонам, балконам і парадным уваходам. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры цэнтр. месца займае паўкруглая ў плане зала, абапал якой, уздоўж калідораў, размешчаны пакоі. Парк пейзажнага тыпу, закладзены А.Горватам у вусці р. Ведрыч (1850) як батанічны сад. Сустракаюцца экзоты. Захаваліся сядзібны дом (цяпер адм. корпус с.г. эксперымент. базы «Ліпава»), фрагменты парку. Сядзіба ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ЛІПЕНЬ (да 1920 Халуі), вёска ў Асіповіцкім рне, на р. Свіслач. За 20 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Асіповічы на лініі Мінск—Асіповічы, 126 км ад Магілёва, на аўтадарозе Асіповічы—Свіслач. Цэнтр Ліпеньскага с/с. 310 гаспадарак, 795 ж. (2013).
    Вядомы з 1637 як прыватнае ўладанне ў Мінскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, з 1795 у Ігуменскім павеце Мінскай губ. У 1897 мястэчка ў Пагарэльскай воласці, 57 двароў, 532 ж., нар. вучылішча, піцейны дом, 7 крам, царква, яўр. малітоўны дом; у маёнтку 115 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 1927 цэнтр сельсавета ў Свіслацкім, з 8.7.1931 у Асіповіцкім рнах Бабруйскай (да 26.7.1930) акругі. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да кан
    Ліпаўская сядзіба.
    ца чэрв. 1944 Л. акупіраваны ням,фаш. захопнікамі, якія спалілі вёску і загубілі 210 ж. Пасля вайны Л. адноўлены. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 зноў у Магілёўскай абласцях. 3 25.12.1962 у Бабруйскім, з 6.1.1965 зноў у Асіповіцкім рнах. У 1970 — 1123 ж., у 1999 — 401 гаспадарка, ЮООж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа (з краязнаўчым музеем), Дом культуры, бка, стадыён, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», сталовая, 4 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, Marina ахвяр фашызму. 2 мемар. дошкі на будынку школы — у гонар партызанкі Р.У.Кунько і групы партызан. Археал. помнік — селішча банцараўскай культуры (6—8 ст.) і эпохі Кіеўскай Русі (10—13 ст.).
    ЛШІНІЧЫ, вёска ў БудаКашалёўскім рне, на р. Гліна. За 14 км на Пн ад раённага цэнтра і чыг. ст. БудаКашалёўская на лініі Жлобін—Гомель, 62 км ад Гомеля. Цэнтр Ліпініцкага с/с. 58 гаспадарак, 140 ж. (2013).
    Вядома з 16 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1гападзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай (у 1796—1802 Беларускай) губерняў. У 1897 — 67 двароў, 459 ж.; царк.прыходская школа, хлебазапасны магазін, карчма. У 1909 — 70 двароў, 517 ж., у Кашалёўскай воласці
    101
    ЛІПЛЯНСКІ
    Лііыянскі народны фальклорны ансамбль «Вяснянка».
    Рагачоўскага павета Магілёўскай губ. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр Ліпініцкага с/с БудаКашалёўсKara рна Бабруйскай, з 27.10.1927 Гомельскай акруг (да 26.7.1930). У 1925  122 двары, у 1940  328 ж. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да 28.11.1943 Л. акупіраваны ням,фаш. захопнікамі. У 1959 — 412 ж., у 1999 — 73 гаспадаркі, 198 ж., у 2004 — 68 гаспадарак, 179ж.
    У 2013 Дом культуры, бка, ФАП,
    аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЛІПЛЯНСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «ВЯСНЯНКА». Створаны ў 1965 у в. Ліпляны Лельчыцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.І.Сячко (з 1965), Л.М.Лось (з 2009). У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 30 да 72 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне, захаванне і папулярызацыя мясц. фалькл. традыцый. У рэпертуары: абрады «Вясельны», «Купальскі», «Зажынкі», «Дажынкі»; абрадавыя і пазаабрадавыя песні «Ой, пайду панад лугам», «Ой, у лузе на дубочку», «Ой, гіля, гіля...», «Ая маю чорны бровы», «Выпраўляла маці сына
    ў салдаты», «Зязюленька сівенька», «На ставочку, на вадзе», «Брала канапелькі»; танцы «Карапет», «Кракавяк», «Падыспань», «Пакуты», «Нарэчанька», «Цёмна ночка» і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1999, 2001), рэсп. этнакульт. традыцый «Кліч Палесся» (в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна, 2010, 2012), рэгіянальнага песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» (г.п. Лельчыцы, 2004,
    Ліплянскі ўзорны фальклорны калектыў «Карагод».
    2011), абл. аглядуконкурсу сельскай маст. самадзейнасці (г. Гомель, 2003) і інш. Ансамбль зняўся ў тэлекіначасопісах «Беларусь мая сінявокая» (1967), «Песні Палесся» (1969), маст. фільме «Паспяшайце будаваць дом» (1970, рэж. Ю.Цвяткоў).
    Т.М.Некрашэвіч.
    ЛІПЛЯНСКІ ЎЗбРНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЬІЎ «КАРАГОД». Створаны ў 2000 у в. Ліпляны Лельчыцкага рна пры сельскім Доме культуры як гурток нар. быт. танцаў. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Арганізатар і кіраўнік Л.М.Лось. У складзе калектыву 16 чал. ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё маст. здольнасцей удзельнікаў цераз песні, танцы, гульні, асваенне і захаванне мясц. традыцый нар. мастацтва. У рэпертуары: абрады «Купалле», «Свята першай баразны», «Зажынкі»; абрадавыя і пазаабрадавыя песні «Ой, у ляску, у ляску», «Вяснакрасна наступае», «Іван Іванаве», «Пчальная матка роікі вядзе», «Ой, ды ішлі хлопцы з кірмашу», «Чапурушка», «Зялён гай», «Бычок»; танцы «Заёнец», «Ліплянская кадрыля», «Лявоніха»; карагодыгульні «Рынжа», «Лапці» і
    102
    лшляны
    гульні «Грушка», «Дрома» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант міжнар. фестывалюконкурсу «Дзёжкін карагод» (г. Курск, Расія, 2012), фестываляў: рэсп. этнакульт. традыцый «Кліч Палесся» (в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна, 2010), фалькл. мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі, 2012), абл. конкурсу танц. пар — выканаўцаў нар. быт. танцаў (г. Калінкавічы, 2011, 2013) і інш.
    Т. М. Некрашэвіч.
    ЛІПЛЯНЫ, археалагічныя помнікі — паселішчы каля в. Ліпляны Лельчыцкага рна. Адкрыты і абследаваліся ў 1989—90 В.С.Вяргей, М.М.Крывальцэвічам, В.Я.Кудрашовым, у 2004 — М.М.Крывальцэвічам.
    П а с е л і ш ч a 1 за 2,5 км на ПнУ ад вёскі, на пойме левабярэжжа р. Убарць, наузвышшы. Знойдзены кераміка і крамянёвыя вырабы днепраданецкай культуры неаліту, абломкі ляпнога посуду кола культуры шнуравой керамікі, тшцінецкага культ. кола, ранняга жалезнага веку.