• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Р.К.Казлоўскі.
    ЛІРЬІЧНЫ ГЕРОЙ, літаратуразнаўчы тэрмін, які абазначае вобраз асобы, што паўстае ў лірычнай творчас
    ці і мае розную ступень суадноснасці з вобразам аўтара. Упершыню ўжыты ў 1920я гг. Ю.Тынянавым адносна лірыкі А.Блока. Л.г. выступае як асн. форма лірычнай тыпізацыі, адна з магчымасцей выяўлення аўтарскай свядомасці, поруч з якой існуюць вобраз аўтара, лірычны персанаж, выдуманы аўтар, якога можна аднесці да ролевых герояў і інш. Для існавання Л.г. твору павінны быць уласцівы 3 асн. рысы: біяграфізм, псіхалагізм, сюжэтнасць. Л.г. — адно са спецыфічных вырашэнняў праблемы станоўчага героя, адна з форм тыпізацыі ўлірыцы. У бел. літ.знаўстве праблему Л.г. даследвалі М.Арочка, У.Гніламёдаў, А.Гурская, І.Шпакоўскі.
    Літ.: Арочка М. Галоўная служба паэзіі. Мінск, 1974; Шпакоўскі І.С. Тыпізацыя ў лірыцы. Мінск, 1980; Гурская А.С. Мастацкія пошукі сучаснай беларускай лірыкі. Мінск, 1982; Гніламёдаў У.В. Сучасная беларуская паэзія: Творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс. Мінск, 1983. А.М.Петрушкевіч.
    ЛІС Арсень Сяргеевіч (н. 4.2.1934, в. Вётхава Смаргонскага рна), беларускі фалькларыст, літаратуразнавец. Др філал. навук(1997). Скончыў
    БДУ (1956). Настаўнічаў, працаваў у Дзярж. выдве Беларусі. 3 1962 у Цэнтры даследаванняў бел. культуры, мовы 1 лры НАН Беларусі. Даследуе жанры бел. фальклору, гісторыю фалькларыстыкі, лру Зах. Беларусі. Аўтар манаграфій «Купальскія песні» (1974), «Валачобныя песні» (1989), «Жніўныя песні» (1993), «Каляндарнаабрадавая творчасць бела
    110
    ЛІСКІ
    русаў: Сістэма жанраў: Эстэтычны аспект» (1998), адзін з аўтараў калект. прац «Каляндарнаабрадавая паэзія» (2001), «Беларусы. Т. 7. Вуснапаэтычная творчасць» (2004). Укладальнік збкаў «Беларускія народныя песні» (1970), «Паэзія беларускага земляробчага календара» (1992). Аўтар сцэнарыяў дакум. фільмаў «Песня на ўсё жыццё» (пра Р.Шырму, 1984, з І.Цішчанкам,), «Адвечныя званы» (пра М.ДоўнарЗапольскага, 1993). Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
    Тв.: Браніслаў Тарашкевіч. Мінск, 1966; Мікола Шчакаціхін. Мінск, 1968; Пётра Сергіевіч. Мінск, 1970; Вечны вандроўнік: Нарыс пра мастака Я.Драздовіча. Мінск, 1984; Песню — у спадчыну. Мінск, 1989; Цяжкая дарога свабоды. Мінск, 1994.
    Літ.: Саламевіч Я. Грані таленту Арсеня Ліса // Роднае слова. 2004. № 2.
    А.М.Ненадавец.
    ЛІСІЦЫН Міхаіл Аркадзевіч (Майсей Айзікавіч, н. 2.7.1920, г. Віцебск), беларускі музыкант, дырыжор, педагог. Засл. работнік культуры Беларусі (1972). Скончыў Бел. кансерваторыю (1951). 3 1946 артыст Дзярж. нар. аркестра Беларусі, з 1948 — секстэта домраў Бел. радыё і тэлебачання. У 1963—92 выкладаў у Мінскім пед. інце. Кіраўнік аркестраў, у т.л. нар. аркестраў нар. інструментаў БДУ (1953—80). Аўтар аранжыровак для аркестра нар. інструментаў твораў муз. класікі і бел. кампазітараў (галоп, вальс і танец з оперы «Калючая ружа» Ю.Семянякі, «Палеская сюіта» Я.Глебава, «Святочная ўверцюра» А.Багатырова, «Мой родны кут» І.Лучанка, «Кадрыля» Я.Цікоцкага, «Полька» М.Чуркіна і інш.).
    ЛІСКІ, археалагічныя помнікі — гарадзішча і курганны могільнік каля в. Ліскі Рэчыцкага рна.
    Гарадзішча мілаградскайкультуры за 3 км на Пд ад вёскі, ва ўрочышчы Гарадок (Зарэцк), на ўзвышшы правабярэжнай поймы р. Ведрыч. Пляцоўка трохвугольная, з закругленымі вугламі, умацавана валам выш. каля 2,5 м, шыр. 16—18 м, з У — да
    датковым валам выш. каля 1 м, шыр. 6—8 м і ровам глыб. 0,5—0,75 м, шыр. 2—4 м. Выявіў у 1976 Г.В.Штыхаў, даследаваў 2620 м2 у 1980—83 М.І.Лашанкоў. Першапачаткова вал быў насыпаны на выш. 1,5 м, шыр. 8 м і абкладзены бярвёнамі. У выніку рэканструкцыі яго выш. павялічылася да 2,2 м, шыр. — да 18 м. Апошняя падсыпка павялічыла вал да 3 м. Культ. пласт у цэнтры 0,3—0,4 м, каля вала 0,6—0,7 м. Выяўлена каля 15 ям гасп. прызначэння глыб. 0,2— 0,55 м, дыям. 0,4—0,8 м або памерамі 1,25—1,95 х 0,45—0,75 м. Слупавыя ямы належалі наземным драўляным пабудовам, рэшткі якіх не захаваліся. Знойдзена больш за 30 тыс. фрагментаў гліняных ляпных гаршкоў 4 тыпаў: з яйкападобным тулавам, круглаватым дном і адагнутым вонкі венчыкам; з шарападобным тулавам і вертыкальным венчыкам; слабапрафіляваныя з круглаватым тулавам і дном, зрэзаным верхам і выразным венчыкам; прысадзістыя з круглаватапляскатым тулавам, закругленым дном і загнутым у сярэдзіну краем без выразнай шыйкі. Частка керамікі па шыйцы арнаментавана скразнымі праколамі, ямкавымі ўцісканнямі палачкай, пальцавымі і пазногцевымі ўцісканнямі і інш. Сярод знаходак: крамянёвыя наканечнік стралы, сякера, вастрыі, праколка, пласціны, нож, укладышы, адшчэпы, рэтушоры; каменныя ступа, таўкачы, сякеры, зерняцёркі; 2 бронзавыя люстэркі; жалезныя сярпы, касар, абломкі сякер, нажы, іголка, шылы, утулкавы наканечнік стралы, шпількі (посаха, цвікападобныя і з кальцавым навершам), гладкія і арнаментаваныя бранзалеты, пярсцёнкі, завушніцы, 3 пацеркі, падковападобная фібула балцкага тыпу, гліняныя прасліцы (ражковыя, круглаватыя, біканічныя, канічныя, посуда, цыліндра, шпулепадобныя і інш.), косткі свойскіх і дзікіх жывёл. Датуецца 7—3 ст. да н.э.
    Курганны могільнік дрыгавічоў за 0,5 км на Пн ад вёскі, на
    ўскрайку лесу за чыг. пераездам. 27 курганоў выш. 0,4—1,5 м, дыям. 5—11 м. Выявіў і даследаваў 2 насыпы ў 1981 М.І.Лашанкоў. У адным кургане знойдзены фрагменты кругавой керамікі і попельнавугальная праслойка, у другім — пахаванне па абрадзе трупапалажэння на падсыпцы галавой на 3. Каля ног нябожчыка выяўлены цвікі, каля галавы — абломкі глінянага посуду і пояс, каля рук — 2 бронзавыя кольцы і прамавугольная спражка. Датуецца 11 —12 ст.
    У вёсцы на левым беразе р. Ведрыч існавала паселішча бронзавага і жалезнага вякоў і больш позняга часу. М.І.Лашанкоў. ЛІ'СКІ, вёска ў Рэчыцкім рне, на р. Ведрыч. За 18 км на ПдЗ ад Рэчыцы, чыг. ст. на лініі Калінкавічы—Гомель, 68 км ад Гомеля. Цэнтр Ліскаўскага с/с. 212 гаспадарак, 536 ж. (2013).
    Вядомы з 19 ст. як сяленне ў Васілевіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губ. У 1850 — 36 двароў 282 ж., уласнасць казны. Пад 1879 пазначана ў Салтаноўскім царк. прыходзе. У 1897 — 111 двароў, 718 ж.; капліца, царк.прыходская школа, хлебазапасны магазін, вятрак, карчма. У 1908 — 138 двароў 842 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 6.12.1926 у БССР. 3 8.12.1926 цэнтр Ліскаўскага с/с Васілевіцкага рна Рэчыцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Гомельскай акруг. 3 4.8.1927 у Рэчыцкім рне. 3 20.2.1938 у Васілевіцкім рне Палескай вобл. У 1929 працавалі пачатковая школа (пераўтворана ў 1930х гг. у 7гадовую), хатачытальня. У 1940 — 287 двароў 1100 ж. У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 да ліст. 1943 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 19.12.1942 карнікі поўнасцю спалілі вёску і загубілі 43 ж. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. 3 16.7.1954 у Бабіцкім с/с, з 16.9.1959 у Рэчыцкім рне. У 1959 — 1182 ж. 3 29.1.1964 цэнтр Ліскаўскага с/с. У 1999 — 290 гаспадарак, 687 ж.
    У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Цэнтр культуры і вольнага
    111
    ЛІСНА
    часу, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін, кафетэрый.
    ЛІСНА, археалагічныя помнікі — паселішча і курганны могільнік каля в. Лісна Верхнядзвінскага рна.
    Паселішча ў паўд.зах. частцы вёскі, па берагах р. Свольна. Выявіў у 2005 і ў 2006—07 даследаваў 260 м2 М.В.Клімаў. Пл. 3,2 га. Культ. пласт 0,3—1,2 м. Знойдзены фрагменты ляпнога посуду 6—8 ст. і кругавога 10—18 ст., рыбалоўныя прылады (гліняныя грузілы, жалезныя кручкі і восці), патэльня, жалезная вузкалязовая сякера, ледаходныя шыпы, цвікі і інш. Найб. колькасць знаходак адносіцца да 10—13 ст. Аб высокім сац. статусе паселішча сведчаць шкляныя бранзалеты, шыферныя прасліцы, зброя, ключы, дружынная пасавая гарнітура. На адным з шыферных прасліц маюцца графіці, блізкія да скандынаўскіх рун. Магчыма, у 10—11 ст. паселішча выконвала функцыю пагоста. У пазнейшы перыяд звязваецца даследчыкамі з вядомым па дакументах 16 ст. цэнтрам воласці Л.
    У культ. пласце выяўлены матэрыялы неаліту і бронзавага веку: крамянёвыя пласціны, наканечнік стралы паўн.бел. культуры, ляпны керамічны посуд нарвенскай культуры.
    Знаходкі з паселішча Лісна.
    Курганны могільнік за 1,5 км на Пд ад вёскі. 35 паўсферычных насыпаў выш. 0,3—0,7 м, дыям. 5—6 м. Выявіў у 1930 В.Глацёнак, даследавала 6 курганоў у 1975 З.М.Сяргеева. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў падкурганных ямах, пахаванні адзіночныя і парныя. Пахавальны інвентар: бронзавыя скроневыя бранзалетападобныя кольцы з завязанымі канцамі, гладкія, вітыя і пласціністыя бранзалеты са штампаваным арнаментам, бронзавы ланцужок, рэшткі шаўковага каўняра з залатым шыццём. Датуецца 10— 12 ст.
    Літ.: Сергеева З.М. Курганы у озера Лнсно // Краткне сообшення йнстптута археологпн. 1983. Вып. 175; Клімаў М.В. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Віцебскай вобласці // Гістарычнаархеалагічны зборнік. Мінск, 2007. № 23; Я го ж. Аб фарміраванні Ліснянскай воласці ў Полацкім княстве // Псторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі: матэрыялы V Міжнар. навук. канф. 24—25 кастр. 2007 г. Полацк, 2009.
    Л.У.Дучыц, М.В.Клімаў.
    ЛІСОЎСКАЯ Наталля Сяргееўна (н. 7.11.1958, в Забараўе Сенненскага рна), беларускі мастакдэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Скончыла Віцебскі тэхнал. інтлёгкай прамсці (1983). 3 1983 на Магілёўскім камбі
    Н.Лісоўская.
    Восеньскі. 2008.
    наце шаўковых тканін, з 1988 выкладае ў Віцебскім тэхнал. унце. Працуе ў галіне габелена ў тэхніцы ручнога ткацтва. Творы вызначаюцца тонкімі суадносінамі пастэльных колераў, разнастайнасцю кампазіцыйных і фактурных рашэнняў, спалучэннем традыц. матэрыялаў (лён, воўна) з нетрадыц. (сінтэтычныя валокны, дрот, метал, шкло, сізаль), зваротам да фалькл. традыцый. Сярод работ: «Два жыцці» (1982), «Забытая вёска» (1989), «Вечар», «Дажджлівае акно», «Вясна» (усе 1991), «Мае вербы» (1993), «Маркотныя кветкі», «У лесе кладуцца цені» (абедзве 1994), «Старажытныя рукапісы», «Зямля квітнее» (абедзве 1996), «Гарадскія рытмы» (1997), «Сярод бяроз, слядоў і цішыні» (1998), «Восеньскі» (2008).
    ЛІСОЎСКІ Адам Іосіфавіч (18.1.1884, в. Каранды Смаргонскага рна — 9.10.1929), беларускі рэлігійны дзеяч, ксёндз. Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю, Пецярбургскую духоўную каталіцкую акадэмію (1906). Займаў духоўныя пасады ў прыходах Беларусі і Расіі. Спрыяў усталяванню бел. мовы ў касцельным жыцці. Падрыхтаваў да з’езда бел. ксяндзоў у Мінску (1917) рэферат «Беларускі рух і яго адносіны да жыцця касцельна