Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Паселішча2 за 3 км на ПнУ ад вёскі, 0,4 км на ПнУ ад паселішча1, на пойме левабярэжжа Убарці, на зах. ускраіне вял. ўзвышша,
Да арт. Ліпляны. Кераміка тшцінецкага культурнага кола з паселішчаў 2(1) і5(28).
выцягнутага з Пд на Пн. Знойдзены крамянёвыя вырабы (мікрапласцінкі, разцы, пласцінкі і вастрыі з прытупленай спінкай) эпохі мезаліту, рэшткі ляпнога посуду і апрацаваныя крамянёвыя прылады днепраданецкай культуры, вырабы з крэменю і абломкі пасудзін кола культуры шнуравой керамікі і тшцінецкага культ. кола. Сярод тшцінецкай керамікі — развал вял. таўстасценнага гаршка з наляпным валікам, які выступае пад краем венчыка.
П а с е л і ш ч a 3 за 0,4 км на ПнЗ ад паселішча2, на левабярэжжы Убарці, на пясчанай выспе. Знойдзены фрагменты ляпнога посуду і крамянёвых вырабаў днепраданецкай культуры, апрацаваны крэмень і абломкі посуду кола культуры шнуравой керамікі і тшцінецкага культ. кола, кераміка жалезнага веку.
Паселішча4 за 0,2 км на ПдЗ ад паселішча3, на левым беразе Убарці, на пагорку. Знойдзены фрагменты керамікі тшцінецкага культ. кола, апрацаваны крэмень і абломак посуду перыяду неаліту.
Паселішча5 прыблізна за 0,1 км на Пд ад паселішча4, на пойменным узвышшы. Знойдзены абломкі посуду і крамянёвыя вырабы
тшцінецкага культ. кола, днепраданецкай культуры і кола культуры шнуравой керамікі.
Паселішча6 каля 0,4 км на ПдУ ад паселішча2, на беразе старычнага возера, на разбураным узвышшы. Памеры 70 х 120 м. Знойдзены абломкі посуду і крамянёвыя вырабы днепраданецкай культуры, рэшткі некалькіх пасудзін кола культуры шнуравой керамікі і тшцінецкага культ. кола. Выяўлена паўзямлянка са зрубнай канструкцыяй сцен раннеславянскай пражскай культуры. Аснова яе заглыблена ў мацярык да 0,35 м. Паўн. і ўсх. сцены захаваліся на даўж. 2,6 і 3 м адпаведна, паўд. і зах. сцены знішчаны. Жытло арыентавана па баках свету, абагравалася глінабітнай купальнай печчу ў паўн.зах. куце. Пад развалам печы прасочвалася яе чарэнь дыям. каля 0,8 м, з пласта гліны таўшч. да 3 см. У развале было некалькі цэлых і фрагментаваных гліняных «хлебцаў» у форме плазаватага шара дыям. 7—8 см. У запаўненні катлавана і ў развале печы выяўлены абломкі прыкладна ад
Да арт. Лінляны. Раннеславянская ляпная кераміка пражскай культуры з жытла з паселішча6.
103
ЛІПНЕВІЧ
10 грубаляпных гаршкоў пражскага тыпу. На тэр. паселішча знойдзены фрагменты кругавога посуду з лінейным арнаментам 13—14ст.
П а с е л і ш ч a 7 за 1,5 км на Пн ад паселішча6, ва ўрочышчы Красная Горка, на рэштках узвышша, на левабярэжжы Убарці. Знойдзены крамянёвыя вырабы і фрагменты посуду неалітычнай днепраданецкай культуры і кола культуры шнуравой керамікі. Сярод знаходак — развал неалітычнага гаршка з вузкім плоскім дном і накольчатым арнаментам.
Літ.: Крывальцэвіч М.М. Помнікі бронзавага веку ў нізоўях Убарці // Археалогія і старажытная гісторыя Магілёўшчыны і сумежных тэрыторый: (матэрыялы канф. 22 крас. 1993 г.). Магілёў, 1994; Вяргей В.С. Раннеславянскае жытло з паселішча Ліпляны6 на р. Убарць // Восточная Европа в древностн н средневековье. Мннск, 2004.
В.С.Вяргей, М.М.Крывальцэвіч.
ЛШНЁВІЧ Валерый Іванавіч (н. 21.9.1947, Мінск), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1973). Працаваў у СМІ. Аўтар паэт. збкаў «Тра
Ліпнікаўскі народны фальклорнаэтнаграфічны гурт «Скібічане».
ва і дождж» (1977), «Цішыня» (1979), «Невядомая планета», «Дрэва і рака» (абодва 1988), аповесці «Ева, вярні рабро!» (2011), літ.крытычных артыкулаў пра творчасць Т.Бондар, В.Быкава, М.Танка, Я.Янішчыц і інш. На рус. мову пераклаў асобныя вершы Р.Баравіковай, Г.Каржанеўскай, А.Куляшова, Г.Пашкова і інш.
ЛШНІКАЎСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНАЭТНАГРАФІЧНЫ ГУРТ «СКІБІЧАНЕ». Створаны ў 1975 у в. Ліпнікі Драгічынскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.А.Міхаевіч (з 1975), Р.І.Гук (з 1980), Г.І.Міхаевіч (з 1986), Я.В.Паўлючык (з 1994), М.А.Сукач (з 2007). У складзе гурта 12 чал. ва ўзросце ад 43 да 85 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — адраджэнне і захаванне нац. культуры, традыцый, абрадаў, песеннага і танц. фальклору. У рэпертуары: бел. нар. песні «Шкада мне казака», «Год за годам», «Стада лугам ідзе», «У даліне каліна», «Ой, у лесе на гары», «Чырво
ная вішня», «Гэта было на Валыні», «Камбайнёр маладзенькі», «Гэй, музыкі», «Ой, прала б я кудзеліцу», «Гады маладыя», «Гуляю я», «Час дадому» і інш. Калектыў — удзельнік абл. святаконкурсу фалькл. мастацтва «Таночак» (в. Бездзеж Драгічынскага рна, 2013) і інш. Я.В.Паўлючык. ЛІПНІКАЎСКІ СЁЛЬСКІ ДОМ ФАЛЬКЛОРУ. Засн. ў 1978 у в. Ліпнікі Пінскага рна як сельскі клуб. 3 2000 Дом нац. культуры, з 2006 сучасная назва. Асн. кірункі дзейнасці — адраджэнне, захаванне, развіццё і папулярызацыя мясц. фалькл. традыцый. Дзейнічаюць фалькл. група «Ліпіцяначка», аматарскае аб’яднанне «Спадчына», гурток маст. чытання. Працуе музей старадаўніх прадметаў побыту і вырабаў нар. творчасці. Арганізуюцца вячоркі, сустрэчы са старажыламі, канцэрты, нар. святы. Фалькл. група і гурткоўцы ўдзельнічаюць у раённых і гар. фестывалях і конкурсах.
Г.М.Лінкевіч.
ЛШНІКАЎСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ФАЛЬКЛОРНАГА ТАНЦА «ЛІПАЧКА». Створаны ў 2000 у в. Ліпнікі Драгічынскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.М.Дзячок (200011), М.А.Сукач (200012), А.І.Сукач (з 2011). У складзе ансамбля 38 чал. ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне 1 папулярызацыя мясц. традыц. культуры. У рэпертуары: бел. нар. песні «Сонейка», «Ва саду лі», «Лысы»; танцы парнагуртавы «Нарэчанька», парны «Какетка», са спевамі «Ой, за гаем, гаем», «Ойра», «Лявоніха», «Галепка», «Падыспань», «Полькамост»; вясновы абрад «Галэля» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Палескі карагод» (г. Пінск, 2012), міжрэгіянальнага «Фальклор без межаў» (г. Іванава, 2009), абл. святаконкурсу гарманістаў і выканаўцаў прыпевак «Грай, гармонік! Звіні, прыпеў
104
ЛІПНІШКІ
ка!» (в. Парэчча Пінскага рна, 2010), фалькл. мастацтва «Таночак» (в. Бездзеж Драгічынскага рна, 2013) і інш.
М.А.Сукач.
ЛІПНІШКАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавага мастацтва ў в. Ліпнішкі Іўеўскага рна. Сфарміравалася ў 19 ст. Належала Вольскім. Сядзібны дом (захаваўся) — аднапавярховы з дзвюма 2яруснымі і адной 3яруснай вежамі, узведзенымі ў псеўдагатычным стылі. 3 боку гасп. двара знаходзіліся флігелі, свірны, сырніцы, кладоўкі. Парк (пл. 5 га, захаваўся часткова), які займаў цэнтр. частку сядзібы, быў абкружаны з трох бакоў ліпавымі алеямі
Ліпнікаўскі ўзорны ансамбль фальклорнага танца «Ліпачка».
(шыр. 10 м). Партэрная яго частка з боку флігеляў пераходзіла ў пладовы сад, а з боку курданёра дапаўнялася пазнейшымі пейзажнымі кампазіцыямі з дрэў, сярод якіх сустракаліся экзоты: хвоя румейская, ліпа амерыканская, арэх шэры. Сад спускаўся па схіле да 2 прасторных вадаёмаў падзеленых дамбай, адкуль пачыналася алея (даўж. 300 м), што звязвала парадны і гасп. двары і стварала перспектыву агляду наваколля.
ЛІПНІШКАЎСКІ КАЗІМІРАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Ліпнішкі Іўеўскага рна. Пабудаваны ў 1890 з цэглы і граніту. Прамавугольны ў плане будынак
складаецца з 3граннай апсіды, квадратнага ў плане нартэкса і 2 невял. бакавых сакрысцій. Над нартэксам узвышаецца 3ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) вежа, завершаная спічастым шатром. Абліцоўка фасадаў гранітнымі глыбаміквадрамі, якімі выкладзены спрошчаныя вуглавыя і прасценачныя лапаткі, стральчаты партал увахода, ліштвы аконных праёмаў карнізы, надае архітэктуры суровы архаічны характар. Бакавыя фасады вылучаны па цэнтры высокімі стральчатымі ўваходнымі праёмамі, аформленымі неглыбокім рызалітам з 2гранным шчыпцом у завяршэнні. Першапачаткова будынак быў накрыты чарапіцай і меў на каньку над прэсбітэрыем сігнатурку. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
ЛІПНІШКІ, вёска ў Іўеўскім рне, на р. Апіта. За 14 км на ПнЗ ад г.п. Іўе, 5 км ад чыг. ст. Гаўя на лініі Маладзечна—Ліда, 138 км ад Гродна, на аўтадарозе Іўе—Тракелі—Радунь. Цэнтр Ліпнішкаўскага с/с. 623 гаспадаркі, 1598 жыхароў (2013).
Вядомы з 1411 як філіял Зыгмунцішкаўскай каталіцкай парафіі. У 16 ст. мястэчка ў складзе Ашмянскага павета Віленскага ваяв. ВКЛ, належала Гаштольдам, пазней М.К.Пацу, М.Ромеру, Сапегам.
Ліпнішкаўская сядзіба.
Ліпнішкаўскі Казіміраўскі касцёл.
105
ЛІПНЯКІ
У 17 ст. Л. — цэнтр староства, мелі прывілей на магдэбургскае права. У 18 ст. цэнтр Ліпнішкаўскага графства. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі. 3 1795 у Ашмянскім павеце Віленскай (у 1797—1801 Літоўскай) губ. У 1856 г., калі Сенат адхіліў прашэнне жыхароў Л. аб зацвярджэнні іх у мяшчанскім званні, сяляне адмовіліся выконваць паншчыну. У 1861 — 62 тут адбыліся сялянскія хваляванні (да 2 тыс. чал.), якія былі задушаны войскамі. У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. цэнтр воласці, мястэчка і маёнтак. У 1897 — 213 двароў 1336 ж., нар. вучылішча. 3 1.1.1919 у БССР. 3 1920 у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 у Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны Валожынскага, з 1926 Лідскага паветаў Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Іўеўскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з 28.6.1941 да 8.7.1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 8.1.1954 у Гродзенскай абласцях. У 1972 — 260 гаспадарак, 831 ж. У 1999 — 600 гаспадарак, 1499 ж.
У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бка—краязнаўчы цэнтр, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі, 6 магазінаў. Помнік на брацкай магіле 28 сав. воінаў і партызан. Помнікі архітэктуры — сядзіба (19 ст.). Казіміраўскі касцёл (1890), капліца (2я пал. 19 ст.). У.У.Бянько.
ЛІПНЯКІ, археалагічны помнік — гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур і Ранняга Сярэдневякоўя каля в. Ліпнякі Лоеўскага рна. За 1 км на ПнЗ ад вёскі, на пагорку каля р. Брагінка. Пляцоўка прамавугольная з закругленымі вугламі, памерамі 60x70 м, была ўмацавана валам выш. каля 2 м, шыр. да 15 м (разбураны ў 1973 пры правядзеннімеліярацыйных работ). Выявіў у 1929 І.Х.Юшчанка, абследавалі ў 1955 В.М.Мельнікоў