Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
ская, у 1957 Л.Д.Побаль, даследавалі ў 1976 М.Ф.Гурын (900 м2), у 1977 М.І.Лашанкоў (200 м2). Культ. пласт да 0,6 м. Выяўлена 57 ям гасп. прызначэння, разнастайных форм і памераў, адна з іх нагадвае рэшткі паўзямлянкавага жытла памерамі 5 х 2,8 м, заглыбленага ў мацярык на 0,2—0,3 м. Знойдзены фрагмент ляпной пасудзіны, частка якой арнаментавана па шыйцы, плечуку і тулаве ўцісканнямі пазногця або пастаўленай пад вуглом палачкі. Сярод прылад працы крамянёвыя нажы, скобля, пракрутка, рэтушор, жалезны наканечнік кап’я, фрагменты 2 нажоў, скоблі, спражка, бронзавыя фрагменты тыгля, бранзалета. Асобную групу знаходак складаюць гліняныя прасліцы біканічнай, шара і посудападобнай формы, частка з іх арнаментавана кропкавымі ўцісканнямі, рыскамі, лініямі. У паўзямлянцы выяўлены 2 ляпныя гаршкі, падпраўленыя на ганчарным крузе, якія адносяцца да Сярэдневякоўя. Магчыма, гарадзішча выконвала функцыю сховішча. М.Ф.Гурын.
ЛІПСКІ Уладзімір Сцяпанавіч (н. 6.5.1940, в. Шоўкавічы Рэчыцкага
У. С.Ліпскі.
рна), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1966). Працаваў у нясвіжскай раённай газеце. 3 1978 гал. рэд. час. «Вясёлка». 3 1988 старшыня Бел. дзіцячага фонду. Асн. тэмы і матывы творчасці — мужнасць людзей у гады Вял. Айч. вайны, жыццялюбства, маральнаэтычная праблематыка. Аўтар кн. «Любі мяне пры ўсякай долі...» (1989, з Б.Чалым), «Пралескі ў небе» (1997), «Я: Праўдзівы апо
вед пра твой і мой радавод» (1998), «Мама. Малітва сына» (1999), «Мелодыя душы» (2008), «Усе мы — радня» (2010), «Споведзь сына» (2011), «Сонца над галавой» (2013) і інш. Піша для дзяцей: кн. «Вясёлая азбука», «Падкідыш» (абедзве 1992), «Каралева белых прынцэс» (2000), «Прыгоды Нуліка» (2007), «Я тут жыву» (2008), «Свіцязянская русалка», «Янкаў вянок» (абедзве 2009), «Азбука жыцця» (2010), «Вясёлка над Нёманам» (2011), «Мілаградскі конік» (2013) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
Тв.: Рыгоркавы прыгоды. Мінск, 1974; КляксаВакса і Янка з Дзіўнагорска. Мінск, 1982; Урокі Купрэвіча. Мінск, 1987; Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага. Мінск, 1990; Як Бог стварыўсвет. Мінск, 1993; Басанож па зорках: пра вядомага і невядомага Ігара Лучанка. Мінск, 2000; Аўцюкоўцы. Мінск, 2003; Нарачанская Чайка: п’есаз’ява пра Марыю Захарэвіч, нар. артыстку Беларусі. Мінск, 2006; Пакланіся травінцы. Мінск, 2009; Мужык. Мінск, 2012.
Літ:. Чарняўскі М. Жыві сёння, жыві марай... // Пралеска. 2005. № 5; Б у торына І.А. Свой у краіне дзяцінства. Сустрэчы з творамі Уладзіміра Ліпскага. Мінск, 2010.
ЛШСКІ КАСЦЁЛ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры неакласіцызму ў в. Ліпск Ляхавіцкага рна. Пабудаваны ў 1908 з цэглы (на месцы папярэдняга храма) па фундацыі графа Патоцкага і намаганнямі ксяндза К.Ваньковіча. Неаднаразова перабудоўваўся. Касцёл — 3нефавая базіліка з 2 бакавымі сакрысціямі і паўкруглай апсідай. Нефы накрыты адзіным 2схільным дахам. Сакрысціі дапоўнены невысокімі сіметрычнымі прыбудовамі з канічнымі дахамі. Гал. фасад з бабінцам завершаны прамавугольным шчытом. Атынкаваныя фасады дэкарыраваны рустам па вуглах, авальнымі і з канічным завяршэннем нішамі. Сцены расчлянёны авальнымі аконнымі праёмамі ў дэкар. ліштвах і з прамавугольнымі сандрыкамі. У інтэр’еры размешчаны гал. і бакавыя алтары. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт.
106
ЛІРНІК
Ліпскі касцёл Дзевы Марыі.
каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае. А.М.Каласоўская.
ЛШСКІ НАРОДНЫ ХОР. Створаны ў 1956 у в. Ліпск Ляхавіцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.А.Санько (з 1956), Р.К.Зыбайла (з 1962), А.Я.Кабылянская (з 1972), С.В.Дыдышка (з 1976). У складзе хору 20 чал. ва ўзросце ад 34 да 65 гадоў. У рэпертуары: бел. нар. песні «Ліпская сербіянка», «Пасею агурочкі», «Два галубы», «Ой, у мяне чорны бровы», «Прадаў ляснік», «I сюды гара, і туды гара», «У агародзе вярба расла»; творы бел. кампазітараў «Ліпск мой дарагі» С.Сазановіча, «Развітальная», «Наша свята» Э.Сіліцкага, «Застольная» І.Капланава, «Беларусь — імя святое» А.Траццякова, «Дажыначкі», «Родная хата» Л.Захлеўнага, «Вёсачка», «За маладых» М.Алешкі, «Сто гадоў» М.Сацуры і інш. Калектыў — удзельнік абл. фестывалю вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня», фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ляхавічы, 2013) і інш. Г.С.Пішчака.
ЛІПЧЫК Міхаіл Яўстаф’евіч (н. 7.5.1955, г. Глыбокае), беларускі баяніст. Засл. артыст Беларусі (1989). Скончыў Бел. кансерваторыю (1982). 3 1980 у Дзярж. нар. аркестры Беларусі імя І.І.Жыновіча, з 1982 у Дзярж. акадэмічным нар. хоры Беларусі імя Г.І.Цітовіча, з 1993 у Бел. ансамблі нар. музыкі «Свята». У 1996—2002 (з перапынкам) у Дзярж. ансамблі тан
ца Беларусі. Выкананню Л. характэрны высокая тэхнічнасць, эмацыянальнасць, багацце нюансіроўкі.
ЛІРА, старэцкая скрыпка, бандура, кобза, народны струнны музычны фрыкцыйны інструмент. Mae драўляны корпус рознай (прамавугольнай, авальнай) формы, на верхняй дэцы якога нацягнуты 3 жыльныя струны, замацаваныя калкамі. Даўжыня гучальнай часткі 1й струны рэгулюецца націсканнем на яе 4—5 драўлянымі палачкаміклавішамі. Пры гэтым астатнія 2 струны вытрымліваюць нязменны ўнісон. Гук узнікае ў працэсе трэння аб струны гладкага плоскага кола, якое прыводзіцца ў рух пры дапамозе жалезнай ручкі. Бел. Л. мае ад 3—5 да 13 клавіш і 3—4 струны. Бурдонныя струны (крайнія) узнаўляюць квінту, а меладычная — настроена ў актаву з ніжнім бурдонам. Пры наяўнасці 4 струн — 2 з іх выконваюць меладычную функцыю. На Л. іграюць седзячы, трымаючы яе на каленях, альбо стоячы (Л. мацуецца на рэмені, перакінутым цераз плячо, калкі інструмента зарыентаваны ўлева і з нахілам ад музыканта, з мэтай вярнуць клавішы пасля націскання на ранейшае месца). Своеасаблівая меланхалічнаманатонная, тужлівая гарманічная мелодыя Л. надавала голасу спевака пэўную ўрачыстасць. Сярод звестак аб прафесіях 2й пал. 17 ст. ўзгадваюцца лірнік і жабракі, якія выконвалі духоўныя вершы, псальмы, гіст.,
сац.быт. песні ў суправаджэнні Л. У наш час інструмент, які значна ўдасканалены (мае храматычны гукарад і дыяпазон у 2 актавы), выкарыстоўваюць прафес. і аматарскія калектывы маст. самадзейнасці. Л. арганічна дапаўняе і пашырае муз. магчымасці сучасных нар. інструм. ансамбляў.
Літ:. Н а з і н а І.Д. Беларускія народныя музычныя інструменты. Мінск, 1997. А.М.Аляхновіч.
ЛІРАЭПІЧНАЯ ПАЭМА, жанравая разнавіднасць паэмы, у якой арганічна яднаюцца лірычны і эпічны спосабы пазнання і ўвасаблення рэчаіснасці. У лры ўзнікненне Л.э.п. звязваецца з эпохай рамантызму, яго адметнай цікавасцю да асобы творцы. У паэме побач з дамінуючым эпічным пачаткам выяўляецца драм. пафас апавядання і асабістаацэначны светапогляд аўтараапавядальніка. Узорамі Л.э.п. ў бел. лры з’яўляюцца «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага (1522), «Бандароўна», «Магіла льва» Я.Купалы (абедзве 1913), «Новая зямля» (1911—23), «Сымонмузыка» (1911—25) Я.KoBaca, «Нарач» (1937) М.Танка, «Сцяг брыгады» (1943), «Цунамі» (1968) А.Куляшова і інш. У 1980—90я гг. ў жанры Л.э.п. былі напісаны «Балючая памяць» С.Грахоўскага (1987), «Чорная быль» С.Законнікава (1989), «Знакі» Ю.Голуба» (1990) і інш. Сучасная Л.э.п. аператыўна адгукаецца на ўсе складаныя і драм. перыпетыі нар. быцця («Няходжанае поле» М.Мятліцкага, 2001; «Ра» А.Бадака, 2003; «Ён» С.Законнікава, 2004; «Жыцень» Л.ДранькоМайсюка, 2006 і інш.). С.М.Тарасава.
ЛІРНІК, жабракмузыка, які выконваў духоўныя вершы, псальмы, гіст., сац.быт. песні сольна ці ў суправаджэнні ліры. Найчасцей гэта быў чалавек з пэўным фіз. недахопам (сляпы, кульгавы і інш.). Яго звычайна суправаджаў хлопчык (або інш. павадыр), якога Л. карміў і апранаў. У 17 ст. ў Беларусі з’явіліся лірніцкія цэхі. У Мінскай губ. Л. ўваходзілі ў
107
ЛІРНІЦКІЯ
т.зв. жабрацкі цэх, які меў выбарнага цэхмістра, свае правілы і спец. жабрацкую мову. У цэх прымалі толькі вучняў з фіз. недахопамі. Абавязковымі былі вучоба ў аднаго з чл. цэха, унясенне пэўнай сумы ў цэхавую касу, плата за навуку, экзамен, а таксама абрад пасвячэння ўЛ. Імя будучагаЛ. і сума першага грашовага ўзносу фіксаваліся выбарнай асобай — ключнікам — у спец. сшытку. Той, хто правініўся падчас вучобы, павінен быў купіць воск для брацкай свечкі. У асобных выпадках жабраку «абразалі» торбу, г.зн. выключалі з цэха. На заключным экзамене настаўнік прымаў ад вучня цілушкі — 3 акрайчыкі хлеба, якія пасыпаў соллю і клаў сабе за пазуху. Затым пры пэўнай абраднасці ліра з шыі настаўніка перавешвалася на шыю вучня. 3 гэтага моманту апошні меў права насіць інструмент. Л. хадзілі звычайна падчас пастоў, кірмашоў, фэстаў, у перыяд восеньскіх прац у полі. Трымаліся па адным, удвух або групай па 3—4 чал. з агульным павадыром, часам ездзілі на конях. За сваю справу Л. атрымлівалі грошы або ежу. Некаторыя з іх займаліся настаўніцтвам. У народзе Л. называлі божым чалавекам і часта можна было пачуць: «... можа і мы ў свае галовы... будзем разумець штонебудзь лаўчэйшае». Маст. творчасць Л. — цэлая эпоха ў гісторыі развіцця бел. нар. муз. культуры.
Літ.: Грузянскйй А.Е. Нз этнографйческнх наблюденйй в Речйцком уезде Мннской губернйй // Этнографйческое обозренйе. 1891. Кн. 2.
А.М.Аляхновіч.
ЛІРНІЦКІЯ ПЁСНІ, творы, якія ўваходзілі ў рэпертуар лірнікаў. Да іх адносіліся псальмы, уласна лірніцкія духоўнарэліг., быт. лірычныя і ліраэпічныя, сатыр. і гумарыст. песні. У Беларусі аснову рэпертуару лірнікаў складалі духоўныя вершы. Першапачаткова іх аўтарамі і выканаўцамі з’яўляліся спевакі царк. хароў, настаўнікі спеваў брацкіх школ, студэнты калегіумаў, з цягам часу — лірнікі, кабзары, рамеснікі, салдаты. У
народзе Л.п. называліся псальмамі і былі адгалінаваннем кантаў. Яны мелі рэліг. змест духоўнамаралізатарскага характару («Плач Адама», «Лазар»), якія А.Багдановіч і Я.Карскі дзялілі на некалькі груп. Паступова рэліг. сюжэты напаўняліся свецкімі матывамі і з цягам часу з’явіліся лірычныя, пастаральныя, парадыйныя, жартоўныя Л.п., якія, тым не менш, не змаглі канчаткова выцесніць духоўны рэпертуар лірнікаў. На працягу іх існавання выконваліся духоўныя вершы, прысвечаныя святым Ягорыю, Аляксею, Васілію, Варлааму і псальмы (Міхайлаў, Пачаеўскай Божай Маці). Псальмы часта выконваліся ў ходзе стаўбавога абрада і былі вядомыя як стаўбавыя песні. Шмат Л.п. узнаўлялася падчас каляндарных свят — Каляд (Раства Хрыстова) і Вялікадня (Пасхі). Усе псальмы, што спяваліся на гэтыя святы, — варыянты твораў на сюжэты нараджэння і ўваскрасення Ісуса Хрыста. Аднак змест кожнага з іх раскрываўся пановаму, кожнай псальме ўласцівы прыгажосць і арыгінальнасць. У той жа час у некаторых з іх урачыстасць нараджэння Збавіцеля («Максім стары, барадаты») афарбоўвалася нар. гумарам: «Прыйшлі да Его пастыре // I зайгралі на ліре. // Два Літвіны із Дывін // Прынеслі гаршчок ботвін // А Юзеф стоіт под акном, // Держіт міску з толокном...//. Кульмінацыяй псальмаў аб жыцці Хрыста стала апісанне пакут маці Хрыста — Марыі ў сувязі з яго распяццем. Асобныя Л.п. захаваліся да нашых дзён і з’яўляюцца цікавым пазнавальным матэрыялам у справе вывучэння жыцця, культуры і побыту народа за некалькі апошніх стагоддзяў.