• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    112
    ЛІСТАПАД
    га, а таксама да акцыі каталіцкай у Беларусі». У 1917—22 служыў у храмах Міншчыны. У 1922 за выступленні супраць канфіскацыі маёмасці касцёлаў арыштаваны сав. ўладамі і прыгавораны да смяротнага пакарання (заменена на 5 гадоў зняволення). У 1924 вызвалены ў выніку сав.польск. абмену вязнямі, служыў у Пінску. Пераклаў на бел. мову кнігі Новага Запавету: Адкрыццё Іаана (Апакаліпсіс), Дзеянні Апосталаў, Лісты Св. Паўла да рымлян, да галатаў, Першы і Другія лісты да карынфян. І.І.Трацяк. ЛІСОЎСКІ Аляксандр Уладзіміравіч (15.8.1919, г. Омск, Расія — ?), беларускі рэжысёр. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1971). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1959). 3 1936 працаваў у тэатр. калектывах Расіі. 3 1961 дырэктар Гомельскага абл. драм. тэатра. 3 1963 рэж., з 1971 гал. рэж. Гомельскай абл. студыі тэлебачання. Адначасова ў 1967—79 кіраўнік Гомельскага нар. тэатра Палаца культуры і тэхнікі чыгуначнікаў. Рэж.пастаноўшчык телеспектакляў «Першыя і апошнія» паводле Дж. Голсуарсі (1962), «Як абіралі старшыню» паводле Я.Коласа (1965), «У бітве вялікай» А.Маўзона (1967), «Першы ўрок» К.Губарэвіча (1970) і інш.
    ЛІСбЎСКІ Іраклій (свецкае імя Іосіф; 1734, Полацкае ваяв. — 11.9.1809), уніяцкі царкоўны дзеяч. Вучыўся ў школе пры кляштары дамініканцаў ва Ушачах, дзе уступіў у ордэн базыльян. У 1784—1809 полацкі архіепіскап. 3 1795 пасля скасавання ўніяцкіх епархій (акрамя Полацкай) фактычны кіраўнік усіх грэкакатолікаў Рас. імперыі. 3 1806 мітрапаліт кіеўскі (не зацверджаны Папам Рымскім), У царк. жыцці ў процівагу базыльянам абапіраўся на белае духавенства, вылучаў яго на кіруючыя пасады. Садзейнічаў стварэнню Гал. семінарыі пры Віленскім унце (1803), адкрыў семінарыю для белага духавенства ў в. Струнь (1803, каля Полацка). Быў прыхільнікам ачышчэння абраднас
    ці ад лац. запазычанняў. Дамогся ад імператара Аляксандра 1 стварэння ўнутры рымскакаталіцкай калегіі асобнага дэпартамента для ўніятаў (1805), старшынёй якога стаў сам. Курс Л. на збліжэнне грэкакаталіцкай царквы з праваслаўем працягвалі ў 1820—30я гг. ўніяцкія царк. дзеячы Антоній Зубко, Васіль Лужынскі, Іосіф Сямашка і інш. С.В.Казуля. ЛІСОЎСКІ Міхаіл Якаўлевіч (17.3.1931, в. Белы Мох Мсціслаўскага рна — 1.10.1970), беларускі жывапісец, графік. Скончыў, Бел. тэатр.маст. інт (1960). У 1960—70 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Працаваў у жанрах партрэта, пейзажа, карціны, станковай графікі. Творы вызначаюцца рэаліст. трактоўкай вобразаў, багаццем каларыту, псіхалагізмам. Сярод работ: карціна «Настаўніца» (1960), партрэты Я.Брыля, Я.Семяжона (абодва 1967), М.Аўрамчыка, Я.Янішчыц, Н.Гілевіча (усе 1968), пейзажы «Восень. Ракаўская шаша», «Ранак», «Першы снег», (1960—70я гг.) і інш. AyTap шматлікіх малюнкаў, карыкатур і шаржаў на тэмы культ. жыцця (альбом «Няўрокам кажучы... », 1971).
    Г.А. Фатыхава.
    «ЛІСТ ДА АБУХОВІЧА», беларускі празаічны сатырычны твор. Напісаны ў 1655. Верагодны аўтар — навагрудскі шляхціц Цыпрыян Камуняка (Камуненька). Пададзены ў форме ліста да ваяводы П.Абуховіча, які ў 1654 здаў Смаленск рас. войскам у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай. Твор мае ярка выражаны патрыятычны настрой. Аўтар перажывае страту Смаленска як асабістую трагедыю. таму пасланне напоўнена з’едлівай іроніяй і сарказмам. У асобе Абуховіча крытыкуецца буйная шляхта, здольная выключна на ашуканства, хабарніцтва і паклёпніцтва. У творы асуджаецца баязлівасць, псеўдапрыстойнасць (П.Абуховіч), услаўляецца сапраўдны патрыятызм (А.КорвінГасеўскі). Напісаны ён каларытнай, вобразнай, жывой мо
    вай, насычанай метафарамі, трапнымі нар. параўнаннямі, прыказкамі і прымаўкамі, з ужываннем рыфмаваных радкоў. Вылучаюцца 2 рэдакцыі твора: 1я ўключае 3 спісы (апубл. В.Ластоўскім, Д.Даўгялам, А.Коршунавым), 2я — 2 спісы (апубл. Л.Беднарчуком, Г.Галенчанкам). У пераважнай большасці спісаў выкарыстоўваецца бел. лацінка. Упершыню апубл. ў 1910 В.Ластоўскім.
    Літ.: Даўгяла Д.І. 3 беларускага пісьменства XVII ст.: Творы Цыпрыяна Камунякі «Ліст да Абуховіча» і «Прамова Мялешкі». Мінск, 1927; Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мінск, 1980. В.А.Корань.
    «ЛІСТ ДАСВЯТОГАПЯТРА», «Гр a мата, пісаная да святога П я т р а», беларускі ананімны празаічны сатырычны твор 2й пал. 17 ст. Захаваўся ва ўрыўку. Узнік, верагодна, у праваслаўным асяроддзі. Скіраваны супраць «акаяннай» каталіцкай веры і яе носьбіта Ярмолы Аханцэвіча Цюхая. Напісаны бел. лацінкай у форме звароту «ўсіх благаверных хрысціян» да апостала Пятра з патрабаваннем дапусціць у рай чалавека цёмнага і прымітыўнага. Магчыма, створаны пад уплывам падобных каталіцкіхтвораў. Упершыню апублікаваны ў польск. час. «Lud» («Народ», 1899, т. 5). Рукапіс да 2й сусв. вайны зберагаўся ў бцы імя Асалінскіх (г. Львоў, Украіна).
    Літ.: Мальдзіс А. Наскрыжаванні славянскіх традыный. Мінск, 1980.
    В.А.Корань.
    «ЛІСТАПАД», мінскі міжнародны кінафестываль. Праводзіцца з 1994 у Мінску штогод. Спачатку праходзіў як кінафестываль постсав. кіно, з 2002 сучасная назва. Заснавальнікі — Мінва культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гар. выканаўчы кт, Нац. дзярж. тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, Нац. к/студыя «Беларусьфільм», Бел. саюз кінематаграфістаў. Арганізатар — Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў (да 2010 Фестывальная дырэкцыя Бел. саюза кінематаграфістаў). Асн. мэты — падтрымка
    113
    ЛІСТОЎКА
    Эмблема кінафест ывалю «Лістапад». 2013.
    На адкрыцці 20га мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». 2013.
    ігравога і дакум. кіно, творчай моладзі ў сферы кінематаграфіі, умацаванне культ. сувязей паміж Беларуссю і замежнымі краінамі, а таксама творчых сувязей паміж кінематаграфістамі краінудзельніц, папулярызацыя дасягненняў нац. кінематографа. У праграме «Л.»: конкурсы ігравога і дакум. кіно, ігравых і анімацыйных фільмаў для дзяцей і юнацтва «Лістападзік», рэтраспектывы стужак сусветна вядомых рэж., майстаркласы,
    Да арт. Лістапад. На адкрыцці фестывалю фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік». 2013.
    прэзентацыі і інш. Сярод удзельнікаў фестывалю фільмыпрызёры краін СНД, Балтыі, Грузіі, Усх. і Зах. Еўропы, Скандынавіі. У конкурсных праграмах маладога кіно — фільмы з ўсіх кантынентаў. Пераможцамі асн. конкурсу ігравога кіно 20га кінафестывалю «Л.» у 2013 сталі фільмы: «Іда» (Польшча—Данія, рэж. П.Паўлікоўскі) — Гранпры «Золата Лістапада», «Срэбра Лістапада», «Залепшую аператарскую работу імя Ю.А.Мару
    хіна»; «Дакрананне граху» [Кітай у капрадукцыі (у сумеснай вытворчасці), рэж. Цзя Чжанкэ] — «За лепшую рэжысуру»; «Па крузе» (Сербія ў капрадукцыі, рэж. С.Галубовіч) — прыз глядацкіх сімпатый. Лепшы фільм асн. конкурсу дакум. кіно — «Бацька і сын» (Польшча, рэж. ПЛазінскі), маладога дакум. кіно — «Пасля Врыцэна» (Германія, рэж. Д.Абма); конкурсу ігравога кіно «Маладосць на маршы» — «У росквіце» («Доўгія светлыя дні», Грузія ў капрадукцыі, рэж. Н.Эквтымішвілі, С.Грос). Пераможцамі конкурсу фільмаў для дзяцей і юнацкай аўдыторыі сталі: «Клара і мядзведжыя тайны» (Швейцарыя—Германія, рэж. Т.Інайхен) — «За лепшы фільм для дзяцей»; «Не чакай пахвалы» (Кітай—Паўд. Карэя, рэж. Ян Цзынь) — «За лепшы фільм для юнацтва»; «Кіндэрвілейскі прывід» (Беларусь, рэж. А.Турава) — прыз глядацкіх сімпатый «Золата «Лістападзіка». У рамках фестывалю таксама ўручаюцца спец. прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве», «За гуманізм і духоўнасць у кіно», Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі «За адданасць маральным ідэалам», Пастаяннага кта Саюзнай дзяржавы «Разам», Выканаўчага кта СНД «Кіно без межаў» за развіццё культ. супрацоўніцтва і ўмацаванне дружбы паміж народамі і інш. У 2011 «Л.» атрымаў часовую рэгістрацыю ў Міжнар. федэрацыі асацыяцыі кінапрадзюсараў. А.П.Бабкова.
    ЛІСТОУКА, друкаваны ці рукапісны аркуш з тэкстам (выявай) агітацыйнапаліт. ці інфармацыйнага характару; адзін са сродкаў масавай інфармацыі. Адрозніваецца актуальнасцю зместу, аператыўнасцю выпуску і распаўсюджвання, кароткачасовасцю выкарыстання. Выдаецца з мэтай уздзеяння на шырокія слаі грамадства, асвятлення актуальных падзей і з’яў часу. Можа ўтрымліваць арыгінальны тэкст (аб’явы, адозвы і інш.) і пе
    114
    ЛІТАГРАФІЯ
    Обіцветво Цвма Врачей.
    ВШНІЕ
    Hi «У СЬ ШОТМ ВЬ IBM,
    Самап ■ ріі' просгрпііснпіш болг.лп.—чахотко. Отт. чахоппі еажгодчо попйасп. болііо. тЬіп. >гіі. хАтеры нліі чуяы. ЛЛ мравшія багіізпм nirtcrh кштші н скйая cwpTouocur.ii мй>т упооітгь іл. мопыу КсртіЛ. ыойіе. ч<»гь чахотка. Потпі лі. ішйой стмьі» іш l;w.u о.цпп> болі.воП'стрлдюмцій чахоткоП легкпгі. цлл мхгт^лойкосгсА,' су' cmi'om. цлн позвопочйпка. Вь городЬ МішлісЬ іілачять c.vnwcTBOBMilo около двухг сь йоловгпіою тыглчг члхоточлйхь больлнхь. Мль трехь случасоь снертп прпходіпед одшгь ua лол» чахотхк, которзя вь одіюй то.ііло ІАюсій yuocim, кь мопілу оымо полуліы.ііопа ч&іойім» сжсгодйо! ІІН одло пснріятсльскоо йашествіс нс унклло сіодько жнэіісЛ, сколым чахотка упосять сжсгодйо!
    ПРМНАЗТЬ
    Начальвш Штаба Верховнаго Главнокоямдаюцаго.
    8 марта 1917 toda.
    № 371.
    Отрзкшійся оп> Првстола Нмпораторь Ннколай II, псродь Свонмь отьіздомь наь раіона лМствуюдмхь армій, обратнлся кь войскзмь сь сдбдуюцммь проідальнымь словомь:
    Вь послідві0 рмі обраідаюсь кь вмі, горячо любвжыя Мвою воП< ка.
    ЛослЬ отречелія Моего за Ссбя н аа Сыва Моего оть Прсстоля Россійскаго. власть йоредава Вреховвому Правнтвлсству, co почвву Государственвой Думы возвнкшену.
    Да номожеп. ежу Воіт» вестя Россію no путв славы н благоденствія.
    Да похожвгь Вогь н вахг, хоблестныя воПска, отстоягь вашу Родпву оть злого врага. Вг продолховін двухь о* половввою літь вы несхв ехечасво тяжелую боевую слухбу. Мпого пролнто кровй, хіого сділлво усшіВ н ужо блнзокь чась, хогда Россія, овлзапная co свонхн доблествыхн Союзяйкахн однвхь обтвхь страмдввіегь кг аобіді:, слохнтт. nowtanee уснліе протнввмка.
    Эга вобывялая воНва дмхна быть доведепа до полвой побіды. Кто духаеть твперь о хнрЬ, кто жеіаегь сго—тоть взгйавн отечества. его предатель. Знаю, что клгійП чеотйый вошп> тагь воннмаоп, тагь хыслнть.
    Псполняйто же вапгь долгь. заіцніційте доблестяо нашу Велйкую Роднну, вовввуйтвсь Вромейпоху Правнтельству. слушайтесь взшнхг пачальпнковь. Нохннтс, что вслкоо ослаблояіо порядва слухбы тольхо пз руку врагу.