Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
К.Д.Варанько.
ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА, навука, якая вывучае паходжанне, сутнасць літаратуры як віду мастацтва, спецыфіку літ. творчасці і гіст.літ. працэс. Л. як навука зарадзілася ў Стараж. Грэцыі, дзе развівалася ў рэчышчы філасофіі. Ахоплівае розныя аспекты вывучэння лры. Вылучаюць 3 асн. раздзелы Л.: тэорыю літаратуры, гісторыю літаратуры, крытыку літаратурную. Дапаможнымі раздзеламі Л. з’яўляюцца: палеаграфія, тэксталогія, бібліяграфія, архівазнаўства, літ. краязнаўства і інш. Л. мае сувязь з такімі навукамі, як мовазнаўства, гісторыя, філасофія, эстэтыка, псіхалогія і інш.
На бел. землях першыя звесткі па Л. ўпамінаюцца ў Ізборніках Святаслава 1073 і 1076. Жанры духоўнай лры — малітва, слова, прытча, верш і інш. — распрацаваны Кірылам Тураўскім (12 ст.). У эпоху Адраджэння вылучылася постаць Ф.Скарыны, першадрукара, перакладчыка, заснавальніка бел. вершаскладання, аўтара прадмоў і пасляслоўяў, якія ўяўляюць сабой самастойныя творы. Асветнік адзначыў жанравыя адметнасці псальмаў, прытчаў. У канцы 16—17 ст. з’явіліся працы Л.Зізанія «Грамматіка словенска» (1596), дзе было разгледжана паняцце стапы і яе разнавіднасці; М.Сматрыцкага «Грамматнка» (1619), у раздзеле якой «Прасодыя вершаў» распрацаваны паняцці мастацкасці, паэт. вобразнасці, тропа, фігуры паэт. сінтаксісу, вершаваных памераў; творы М.Сарбеўскага «Лекцыі па паэтыцы» (апубл. 1958), «Пра трагедыю і камедыю» (апубл. 1954) і інш., які развіў тэарэтыку барока і здолеў спалучыць эстэтычныя прынцыпы Адраджэння, барока і класіцызму. У 19 ст. Р.ДруцкіПадбярэскі ва ўступе да кн. Я.Баршчэўскага «Шляхціц Завальня» (1844) зрабіў першы агляд новай бел. лры. У гэты перыяд Л.Кавеліным быў надрукаваны тэкст паэмы «Энеіда навыварат» (час. «Маяк», 1845), з’явіліся артыкулы П.Шпілеўскага «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках» (час. «Пантэон», 1856), М.Дабралюбава «Рысы для характарыстыкі рускага простанароддзя» (час. «Современннк», 1860), нарыс гісторыі бел. лры А.Кіркора ў кн. «Пра літаратуру братніх славянскіх народаў» (1874), агляд бел. нар. паэзіі ў «Гісторыі славянскіх літаратур» А.Пыпіна і У.Спасовіча (1879—81), а таксама працы П.Уладзімірава «Доктар Францыск Скарына, яго пераклады, друкаваныя выданні і мова» (1888), А.Семянтоўскага «Беларускія старажытнасці» (1890) і М.ДоўнарЗапольскага «В.ДунінМарцінкевіч і яго паэма «Тарас на Парнасе» (1895).
Вял. роля ў развіцці бел. Л. належыць Я.Карскаму («Беларусы», 1903—22), які сабраў і апісаў помнікі стараж. бел. лры і творы новага часу, зрабіў спробу перыядызацыі літ. працэсу. У пач. 20 ст. вылучыліся працы М.Багдановіча А.Бульбы, М.Гарэцкага, Л.Гмырака, Я.Купалы, В.Ластоўскага, А.Навіны (А.Луцкевіча), С.Палуяна і інш. У 1913 на старонках «Нашай нівы» адбылася першая літ.знаўчая дыскусія аб шляхах развіцця айчыннай лры, распачатая В.Ластоўскім у арт. «Сплачывайце доўг», якая выйшла далёка за межы газетных публікацый. Першы гадавы агляд «Беларуская літаратура ў 1909 годзе» і першы гіст. нарыс «Беларуская паэзія ў яе тыповых прадстаўніках» (абодва 1909) належаць С.Палуяну, які адным з першых звярнуў увагу на праблемы літ. узаемасувязей. Метадалагічныя прынцыпы культ.гіст. школы ляглі ў аснову літ.знаўчых прац М.Багдановіча «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да XVI сталецця», «За сто гадоў», «Глыбы і слаі» (усе 1911), «Новы перыяд у гісторыі беларускай літаратуры» (1912), «Забыты шлях» (1915) і інш., заснавальніка цвёрдых форм ў бел. паэзіі, і М.Гарэцкага, аўтара першага падручніка «Гісторыя беларускае літаратуры» (1920), арт. «Наш тэатр», «Развагі і думкі» і інш. Выйшлі першыя збкі літ.крытычных прац А.Навіны «Нашы песняры» (1918) і «Адбітае жыццё» (1929), фундаментальнае даследаванне В.Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» (1926).
У 1920я гг. цэнтрам літ.знаўчых даследаванняў стаў Інбелкульт, з якім звязана дзейнасць Я.Барычэўскага, А.Вазнясенскага, М.Гарэцкага, І.Замоціна, У.Чаржынскага і інш. У 1930—50я гг. пачаўся перыяд панавання вульгарнасацыялагічнай крытыкі, што не спрыяла развіццю Л., актывізацыя якога адзначалася толькі з 1960х гг. На сучасным этапе ўзровень айчыннага Л. надзвычай высокі, вырасла цэлая плеяда літ.знаўцаў, дзейнасць якіх звяза
117
ЛІТАРАТУРНАЯ
на з Інтам лры імя Я.Купалы НАН Беларусі (1957—2007) і інш. даследчымі цэнтрамі. Асн. ўвага вучоных у апошнія дзесяцігоддзі засяроджана на асэнсаванні гісторыі развіцця бел. лры ад старажытнасці да сучаснасці, аналізе ідэйнамаст. асаблівасцей і нац. адметнасці айчыннай лры, яе перыядызацыі, падрыхтоўцы навук. каментарыяў да выдання поўных збораў твораў класікаў: М.Багдановіча ў 3 т. (1992—95), Я.Купалы ў 9 т. (1995—2003); працягваецца праца па выданні збору твораў Я.Коласа ў 18 т., М.Танка ў 15 т., У. Караткевіча ў 25 т. Выдадзены біябібліяграфічны слоўнік «Беларускія пісьменнікі» ў 6 т. (1992—95), «Гісторыя беларускай літаратуры XX ст.» ў 4 т (1999—2002), «Анталогія даўняй беларускай літаратуры, XI — першая палова XVIII ст.» (2003). Вял. навук. спадчыну пакінуў І.Навуменка: манаграфіі «Янка Купала: Духоўны воблік героя» (2е выд. 1980), «Якуб Колас: Духоўны воблік героя» (2е выд. 1981), «Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці» (1982), «Вінцэнт ДунінМарцінкевіч» (1992), «Змітрок Бядуля» (1995), «Максім Багдановіч» (1997) і інш. Асаблівая ўвага гісторыі бел. крытыкі нададзена ў даследаваннях М.Мушынскага: «Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20—30я гады» (1975), «Беларускае савецкае літаратуразнаўства» (1979), «Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 40я — першая палавіна 60х гг.» (1985), «Каардынаты пошуку: Беларуская крытыка: набыткі, перспектывы» (1988) і інш. Літ.знаўчыя праблемы знаходзяцца ў цэнтры ўвагі В.Рагойшы: «Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне» (2002), «Паэтычны слоўнік» (3е выд. 2004), «Беларускае вершаванне» (2010). Праводзяцца параўнальныя тыпалагічныя даследаванні, выдадзены кн. «Нарысы па гісторыі беларускарускіх літаратурных сувязей» у 4 кн. (1993—95), «Нарысы беларускаўкраінскіх літаратурных сувязей» (2002), «Еўрапейскі рамантызм і бе
ларуская літаратура XIX—XX стст.» (2008). Літ. узаемасувязям прысвечаны працы: «Ступені росту: беларуская літаратура канца XIX — пач. XX стагоддзя і традыцыі польскіх пісьменнікаў» У.Казберука (1974), «Вытокі. Уплывы. Паскоранасць: развіццё беларускай літаратуры XIX—XX ст.» В.Каваленкі (1975), «Беларускарускае паэтычнае ўзаемадзеянне» В.Гапавай (1979), «Перазовы сяброўскіх галасоў: беларускалітоўскае літаратурнае ўзаемадзеянне ад старажытнасці да нашага часу» А.Мальдзіса (1988, з А.Лапінскене), «Беларуская літаратура: паўднёваславянскі кантэкст» Г.Тварановіч (1996), «Беларуская літаратура XX ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт» Е.Лявонавай (1996), «Дзве Радзімы — Украіна і Беларусь — пад міратворчымі крыламі буслоў» Т.Кабржыцкай (2011) і інш.
Літ.: Гісторыя беларускай літаратуры ХІХІХ стст. Т. 12. Мінск, 20062007.
A. М. Петрушкевіч.
ЛІТАРАТЎРНАЯ ГЕРМЕНЁЎТЫКА, кірунак і метад, які даследуе тэорыю і практыку інтэрпрэтацыі літ. тэксту, выяўляе яго скрыты сэнс. Сутнасць інтэрпрэтацыі зводзіцца да таго, каб стварыць з маст. сістэмы твора нешта большае, чым тое, што выяўляе яго рэальная сутнасць. У дадзеным выпадку з’яўляецца важнай не толькі гіст. рэканструкцыя тэкста, але і ўзгадненне новага гіст. кантэксту з кантэкстам літ. твора.
ПачатакЛ .г. — у працах сярэдневяковых тэолагаў што тлумачылі змест рэліг. кніг. Яна сфарміравалася на аснове філас. герменеўтыкі (В.Дзільтэй, Х.Г.Гадамер, Ф.Д.Э.Шлейермахер). Мэта Л.г. — пошук першаснага значэння тэксту пры ўраўнаважанні ўсіх звязаных з гэтым значэнняў моўнай адзінкі і выбары найб. актуальнага з іх.
На сучасным этапе герменеўтыка часта выступае ў цесным узаемадзеянні з тэксталогіяй. Пры падрыхтоўцы шматгомных выданняўтвораў, дзе ўзнаўляюцца кананічныя тэксты, у іх уключаюцца адпаведныя камен
тарыі, удакладненні, якія выяўляюць сэнс напісанага, зыходзячы з яго аб’ектыўных і суб’ектыўных асноў. Паняцце Л.г. апошнім часам суадносіцца з драматургіяй. Аўтар сучасных бел. п’ес С.Кавалёў адносіць свае творы да «герменеўтычнай драматургіі», вызначаючы іх як новую спробу тлумачэння ўжо існуючых тэкстаў («Трыстан ды Іжота», «Тарас на Парнасе» і інш.). Сваю задачу ayTap бачыць у неабходнасці іх новай інтэрпрэтацыі, каб данесці да чытача задуму, выявіць новыя праблемы, вырашыць пытанні, што сталі актуальнымі. Гэта не супярэчыць сутнасці герменеўтыкі, што ўсё часцей пазначаецца як вучэнне аб чалавечым быцці. С.М.Тарасава. ЛІТАРАТЎРНАЯ МОВА, вышэйшая форма існавання нацыянальнай мовы (або мовы народнасці), якая абслугоўвае разнастайныя сферы жыцця грамадства (навуку, тэхніку, адукацыю, палітыку, заканадаўства, СМІ, неафіц. зносіны) і адрозніваецца ад інш. разнавіднасцей мовы апрацаванасцю, унармаванасцю і поліфункцыянальнасцю. З’яўляецца сац.гіст. катэгорыяй. На кожным з этапаў свайго функцыянавання і развіцця набывае спецыфічныя рысы. Асновай для ўзнікнення Л.м. можа стаць адзін або некалькі блізкіх у генетычных і структурных адносінах дыялектаў (напр., нац. бел. літ. мова ўтварылася на глебе сярэдніх бел. гаворак), у асобных выпадках базай для яе фарміравання выступае кайнэ (мова міжпляменных і міждыялектных зносін; так, лонданскае кайнэ з’явілася асновай для англ. літ. мовы, пекінскае — для кітайскай мовы і інш.). У сістэме разнастайных форм структурнай арганізацыі мовы, яе функцыянавання ў чалавечым грамадстве Л.м. вылучаецца апрацаванасцю, дасканаласцю ўласцівых ёй сродкаў, кадыфікаванасцю (сістэмай строгіх, агульнапрынятых норм выкарыстання моўнавыяўл. сродкаў), стабільнасцю, абавязковасцю для ўсіх чл. грамадства, якія валода
118
ЛІТАРАТУРНЫ
юць ёй. Звычайна мае вусную і пісьмовакніжную формы яе рэалізацыі. Усе інш. неліт. варыянты мовы — тэр. дыялекты, прастамоўе, жаргоны — існуюць толькі ў вуснай форме і рэалізуюцца ў працэсе вусных зносін. Л.м. ўласцівы шырокі дыяпазон функцыянальных стыляў (навуковы, публіцыст., афіцыйнадзелавы, маст., гутарковы), што складваюцца на працягу яе гіст. развіцця, валодаюць пэўным наборам моўных адзінак і асаблівасцямі іх арганізацыі ў адно сэнсавае і кампазіцыйнае цэлае.