• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    120
    ЛІТАРАТУРНЫЯ
    ма Усебел. федэрацыя пісьменнікаў і паэтаў, якая ставіла за мэту стварыць Усебел. пісьменніцкі саюз. Мелі свае статуты, ідэйнатворчыя праграмы, большасць — аддзяленні (філіі), нац. секцыі, друкаваныя органы. Аб’ядноўвалі пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў і крытыкаў розных пакаленняў, маст. індывідуальнасцей, поглядаў і падрыхтоўкі. Нягледзячы на паасобныя, часам сур’ёзныя, памылкі і пралікі ў арганізацыйнай дзейнасці і творчай практыцы сваіх чл., большасць Л.а. адыгралі важную ролю ў распрацоўцы новай метадалогіі, засваенні вопыту рус. і сусв. лры, арыентацыі аўтараў на актуальныя тэмы грамадскага будаўніцтва, выпрацоўцы спосабаў і прыёмаў адлюстравання рэчаіснасці ў яе дыялектычным развіцці, выхаванні маладых талентаў, пашырэнні лры ў масы, наладжванні сувязей з лрамі і Л.а. народаў свету. У пач. 1930х гг. наспела неабходнасць аб’яднаць усіх пісьменнікаў, хто падтрымліваў платформу дзеючай улады і імкнуўся ўдзельнічаць у будаўніцтве грамадства, у адзіны саюз. У адпаведнасці з пастановамі Цэнтр. Камітэта Усесаюзнай камуніст. партыі (бальшавікоў) ад 23.4.1932 «Аб перабудове літаратурнамастацкіх арганізацый» і Цэнтр. Камітэта Камуніст. партыі (бальшавікоў) Беларусі ад 27.5.1932 «Аб перабудове літаратурнамастацкіх арганізацый БССР» створаны Аргкамітэт Саюза савецкіх пісьменнікаў Беларусі (у складзе адпаведнага ўсесаюзнага). Ён ажыццявіў падрыхтоўку да 1га Усебел. з’езда пісьменнікаў (8— 14.6.1934), які арганізацыйна аформіў Саюз пісьменнікаў Беларусі (СПБ) у складзе Саюза пісьменнікаў СССР (утвораны на 1м Усесаюзным з’ездзе пісьменнікаў, 17.8—1.9.1934). У Зах. Беларусі ў 1933—34 нелегальна дзейнічала рэв. Л.а. Літ. фронт сялянскарабочых пісьменнікаў была створана aprцыя «Веснаход».
    У 1994 СПБ стаў Саюзам бел. пісьменнікаў (СБП). У 2005 група пісьменнікаў з СБП утварыла СПБ
    (старшыня М.Чаргінец) з мэтай садзейнічання ў напісанні твораў высокага маст. ўзроўню і развіцці форм, стыляў і жанраў бел. лры, дапамогі маладым пісьменнікам у творчым росце, пашырэння і паглыблення сувязей з замежнымі калегамі.
    ЛІТАРАТЎРНЫЯ БАЛАДЫ, ліраэпічныя творы фантастычнага, гераічнага, гістарычнага ці сац.быт. зместу з элементамі незвычайнага і драматычнанапружанага развіцця дзеяння. У бел. Л.б. адбіліся матывы фальклору, міфалогіі, балад, нац. фантастыкі. Гэтыя творы заключаюць шмат элементаў драматургіі: наяўнасць дзеючых асоб, рэтраспектыўны характар апавядання, дыялогі, сутыкненні чалавечых лёсаў, драматызм дзеяння. Звычайна ў Л.б. апавядаецца пра рэальны выпадак, пры гэтым герой застаецца безыменным, бо важны не столькі подзвіг канкрэтнага чалавека, колькі тое, што яго маглі здзейсніць многія людзі. Каб яскрава і ўсебакова паказаць канфлікт гал. героя з яго сац. асяроддзем, колькасць дзеючых асоб свядома абмяжоўваецца — звычайна не больш 2—3.
    У 19 ст. на аснове фальклору напісаны балады «Свіцязянка» А.Міцкевіча, «Травіца братсястрыца» В.ДунінаМарцінкевіча, «Хцівец і скарб на святога Яна» Ф.Багушэвіча, «Калдычэўскі шчупак», «Навагрудскі замак» Я.Чачота і інш. Нар. балада адыграла выключную ролю ў станаўленні Л.б. Я.Купалы («Над ракою ў спакою», «Братка і сястрыца», «Песня», «Забытая скрыпка» і інш.). Любоўная бел. балада носіць характар трагічнасці («Курган», «Рута» К.Буйло, «Белым кветам адзета каліна» М.Багдановіча). Шырока выкарыстоўвалі фалькл. элементы ў Л.б. перыяду Вял. Айч. вайны: Я.Колас («Жураўліны вырай»), П.Броўка («Магіла байца»), М.Танк («Казак гнаў каня»), А.Куляшоў («Маці») і інш. У Л.б. 2й пал. 20 ст. адчуваецца зварот аўтараў да першавытокаў далёкіх продкаў: «Паэма пра явар і
    каліну», «Раманс пра караля, што пакінуў трон» У.Караткевіча, «Каб не плакалі кані» А.Лойкі, «Веча славянскіх балад», «Лебядзіная вернасць» Я.Сіпакова, «Буслы» Н.Чарнушэвіча і інш.
    Літ.\ Ш т э й н е р I. Беларуская балада. Вытокі жанру і паэтычная структура. Мінск, 1989. Я го ж. Балада: генезіс, эвалюцыя, перспектывы жанру. Мінск, 2003.
    А.М.Аляхновіч.
    ЛІТАРАТЎРНЫЯ ГУРТКІ', творчыя аб’яднанні літаратараў аднолькавых поглядаў, зацікаўленняў, кірункаў і інш. Да Л.г. належаць таксама розныя літ. салоны, «вечары». Адзін з першых у Беларусі Л.г. існаваў у Мінску ў 2й пал. 18 ст. пры ваяводскай школе (гімназіі). У 19 ст. вядомы гурткі В.ДунінаМарцінкевіча ў Мінску, А.ВярыгіДарэўскага ў Віцебску, Я.Баршчэўскага і Р.Падбярэскага ў Пецярбургу, А.Кіркора ў Вільні, студэнцкавучнёўскія гурткі ў Горках і інш. Паводле характару дзейнасці да Л.г. блізкія многія твы, што ўзнікалі ў гарадах Беларусі ў канцы 19 — пач. 20 ст.: Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў, Мінскае літаратурнаартыстычнае таварыства, Гомельскае муз.драм. тва. У Пецярбургу дзейнічаў студэнцкі Беларускі навуковалітаратурны гурток. Л.г. ствараліся на прадпрыемствах, у вучэбных установах, пры бібліятэках, часопісах і газетах. Вялікая колькасць Л.г., якія садзейнічалі развіццю бел. лры, была арганізавана літ. аб’яднаннем «Маладняк». У крас. 1934 у Мінску адбыўся Усебел. злёт літгурткоўцаў. На сучасным этапе многія бел. Л.г. ў рабоце спалучаюць традыцыйнае і новае. Сярод іх: літ. аб’яднанні пры газ. «Наш час» (г. Ваўкавыск), пры «Свіслацкай газеце» (г. Свіслач), «Натхненне» пры Магілёўскім дзярж. унце, «Парнас» пры Бел. с.г. акадэміі (г. Горкі), «Пралеска» пры Гомельскай цэнтр. раённай бцы і інш.
    ЛІТАРАТУРНЫЯ ДАДАТКІ, перыядычныя і неперыядычныя выпускі літаратурнамастацкіх матэрыялаў,
    121
    ЛІТАРАТУРНЫЯ
    якія дадаваліся да газет і часопісаў. У Беларусі выходзілі Л.д. «Звезда» (да газ. «Звезда», 1923, № 1), «Дубннка» (да газ. «Звезда», 1924, № 1), «Камсамольскі вечар» (да газ. «Малады араты», 1924, № 1; 1925, № 2), «Радавая рунь» (да газ. «Савецкая Беларусь», 1924, № 1—4), «Рабочнй досуг», літ., грамадскабытавы і навук.папулярны ілюстраваны час. (да газ. «Полесская правда», г. Гомель, 1924, № 1—6; 1925, № 128; 1926, № 1, 2), «Світанне» (да газ. «Наш працаўнік», г. Клімавічы, 1926, № 1—2; 1927, № 3), «Чырвоная краіна» (да газ. «Савецкая Беларусь», 1927, № 13; 1929, № 4), «Літаратурны дадатак» (да газ. «Савецкая Беларусь», 1928, № 1—20), «Вясна» (да газ. «Камуніст», г. Бабруйск, 1928, № 1—9; 1929, № 1 — 11; 1930, № 112; 1931, № 18/9, з № 6 за 1931 называўся «Ударнік»), «Штурм» (да газ. «Віцебскі пралетарый», 1931, № 1); «Чырвоны сейбіт» (да газ. «Беларуская вёска», 1926, № 15; 1927, № 6/718/19; 1928, № 1 — 12); «Савецкая Беларусь» (да газ. «Савецкая Беларусь», 1943, № 1—4), «Агармонікграе, грае...» (да час. «Маладосць», 1960—65) і інш. У наш час Л.д. замянілі шматлікія літ. газеты, часопісы, альманахі.
    ЛІТАРАТЎРНЫЯ ЎЗАЕМАСЎВЯ31, сістэматычнае ўзаемадзеянне літаратур, засваенне (ці пераадоленне), адной лрай маст. вопытудругой (міжнац. ўзаемасувязі), а таксама ўзаемадзеянне літ. з’яў, пісьменнікаў унутры асобнай лры (унутрынац. ўзаемасувязі); адна з гал. заканамернасцей літаратурнага працэсу. Унутрынац. Л.ў. могуць выступаць у розных формах: наватарскі працяг (развіццё) традыцый; адштурхоўванне, у выніку якога ствараецца раўнацэннае на маст. узроўні; запазычанне, калі новае ствараецца на пэўнай аснове са значнай творчай перапрацоўкай; эпігонства, калі арыгінал падвяргаецца толькі нязначнай творчай перапрацоўцы. Міжнац. Л.ў. — гэта розныя віды ўплываў маст. адкрыццяў адных народаў на літ. развіццё другіх. Яны могуць узнікаць
    на розных узроўнях (асобных твораў ці пісьменнікаў, літ. плыняў, кірункаў, метадаў або цэлых літ. эпох) і праяўляцца не толькі як уздзеянне больш высока развітых лр на менш развітыя, але і шляхам узнікнення сустрэчных тэндэнцый, плыняў, якія ў творчым узаемадзеянні з уласнымі традыцыямі садзейнічаюць абуджэнню самабытных творчых сіл нацыі. Л.ў. спрыяюць паскарэнню літ. працэсу, скарачэнню некаторых стадый, жанравастылявому ўзбагачэнню лр і г.д. Адрозніваюць тыпы міжнац. Л.ў: кантактныя (знаёмствы, асабістыя кантакты пісьменнікаў, пераклад мастацкі і інш.), генетычная (роднасць літ. з’яў паводле іх паходжання), тыпалагічныя (сувязі, «сыходжанні» паміжліт. з’явамі, абумоўленыя роднаснымі або аналагічнымі з’явамі грамадскага і ідэалагічнага жыцця, незалежна ад усведамлення гэтых сувязей самімі пісьменнікамі). Узнікаюць і развіваюцца часцей паміж лрамі блізкімі, у межах аднаго літ. рэгіёна. Узаемасувязі бел. лры з рус. і ўкр. існавалі ўжо ў старажытнасці і выяўлялі гіст. еднасць і духоўную роднасць трох усх.слав. народаў. Маючы агульныя вытокі — лру Кіеўскай Русі, гэтыя лры гістарычна развіваліся ў цесным узаемадзеянні. Працэс Л.у. не носіць механічнага характару, у пэўныя гіст. перыяды замядляецца, у другія становіцца больш прадуктыўным. Напр., паглыбленне Л.ў. у 20 ст. вывела бел., рус. і ўкр. лры на якасна новы ўзровень. У бел. літ.знаўстве пытанні Л.ў. пачалі распрацоўваць М.Багдановіч і С.Палуян. У далейшым гэтыя праблемы даследавалі С.Александровіч, В.Гапава, А.Коршунаў, П.Ахрыменка, М.Ларчанка, А.Лойка, А.Мальдзіс, Э.Мартынава, Н.Перкін, В.Рагойша, У.Сакалоўскі, В.Чамярыцкі і інш.
    ЛІТАРАТЎРНЫЯ ЧАСОШСЫ I ГАЗЁТЫ БЕЛАРЎСІ, перыядычныя выданні, часцей за ўсё штомесячныя (часопісы) і штотыднёвыя (газеты), якія знаёмяць чытача з навінкамі арыгінальнай 1 перакладной лры
    ў розных жанрах, а таксама з найноўшымі тэндэнцыямі сучаснага літ. працэсу і садзейнічаюць фарміраванню грамадскай думкі і эстэтычнага густу. Друкуюць творы айчынных і замежных пісьменнікаў, змяшчаюць аналітычныя агляды і крыт. матэрыялы, якія дапамагаюць чытачу арыентавацца ў літ. прасторы.
    Першыя літ. часопісы з’явіліся ў сярэдзіне 19 ст. У Вільні, Варшаве, Пецярбургу на польск. мове выдаваліся час. «Атэнэум», «Край», «Тыгоднік Віленьскі», «Тыгоднік ілюстраваны», «Тэка Віленьска» і інш. Яны змяшчалі матэрыялы па этнаграфіі і гісторыі Беларусі, узоры бел. фальклору, помнікі стараж. лры. Першай у Беларусі грамадскапаліт. і літ. газетай на рус. мове быў «Мйнскйй лнсток». Першымі беларускамоўнымі газетамі, якія друкавалі і літ. матэрыялы, сталі «Наша доля» і «Наша ніва». У Мінску выходзіў час. «Лучынка». У пач. 20 ст. на рус. мове выдаваліся літ. час. «Внтебскнй край», «Зарнйцы» (г. Гомель), а таксама час. «В буре» (г. Сянно), «Заря» (г. Чавусы), «Заря Запада» (Мінск, усе 1919), «Красная кузннца» (1921, г. Магілёў). Газеты розных кірункаў публікавалі пераклады твораў бел. лры, паведамлялі пра літ. жыццё краіны: «Белорусскйй вестнйк», «Бобруйскйе отклнкй», «Вйленскйй вестнйк», «Вйтебскйй голос», «Гомельская мысль», «Мйнскйй курьер», «СевероЗападный край» і інш. На бел. мове ў Петраградзе выдаваўся час. «Чырвоны шлях», у Мінску — час. «Рунь», «Вольны сцяг», у Вільні — сатыр. час. «Крапіва». У 1922 быўзасн. час. «Полымя», у 1932 — газ. «Літаратура і мастацтва». У 1920—30я гг. творы бел. пісьменнікаў змяшчалі час. «Маладняк», «Узвышша», «Аршанскі маладняк», «Беларусь калгасная», «Заклік», «Маладняк Калініншчыны» (г. Клімавічы), «Росквіт» (1927—28), «Напагатове» (1932—33, абодва Мінск). У Зах. Беларусі літ. матэрыялы публікавалі час. літ.маст. «Беларускі летапіс», «Калоссе», «Крыгалом», «Літаратурная старонка», «Родныя гоні»,