Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Л.А.Густова.
Лі'ЎШЫЦ Гілер Маркавіч (8.7.1909, в. Дараганава Асіповіцкага рна — 27.6.1983), беларускі гісторык, філосаф. Др гіст. навук (2007), др філас. навук (1977), праф. (1962). Засл. дзеяч навукі Беларусі (1979). Скончыў Мінскі пед. інт (1934), выкладаў у ім. У 1947—50 заг. кафедры Мінскага пед. інта, адначасова з 1944 выкладаўу БДУ. Вывучаў праблемы сац,эканам., паліт. становішча і ідэалогію стараж. свету, пераважна Іўдзеі, Ры
ма, сярэдневяковай Еўропы, а таксама пытанні навук. атэізму 1 гісторыі філасофіі. Аўтар манаграфій «Класавая барацьба ў Іудзеі і паўстанні супраць Рыма. Да праблемы сацыяльнаэканамічнага ладу рымскіх правінцый» (1957), «Паходжанне хрысціянства ў святле рукапісаў Мёртвага мора» (1967), «Крытыка ідэалізму і рэлігіі саратнікамі К.Маркса і Ф.Энгельса» (1984) і інш. Адзін з буйнейшых даследчыкаў рукапісаў Мёртвага мора.
Тв.: Кумранскне рукопнсн н йх нсторнческое значенне. Мннск, 1959; Очеркн нсторнографйй Бйблнн н раннего хрнстнанства. Мйнск, 1970; Свободомыслне н матерйалйстйческая фнлософня в Западной Европе. Вторая половяна XVII в. Мннск, 1975; Реформацмонноедвнженне в Чехнн й Германнн. Мйнск, 1978; Крнтака ндеалйзма й релнгнй в трудах Г.В.Плеханова. Мйнск, 1981; Очеркй по нсторйй атензма в СССР: 20—30е годы. Мйнск, 1985.
Літ.: Память й слава: Гнлер Марковнч Лйвшйц: к 100летню co дня рождення. Мйнск, 2009.
ЛІЎШЫЦ Мордух Насонавіч (17.4.1918, г. Рэчыца 7.3.1997), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар
М.Н.Ліўшыц.
Беларусі (1969). Скончыў Ленінградскі інжынернабуд. інт(1941). 3 1946 працаваў у праектных aprцыях Мінска (з 1969 гал. архітэктар інта «Белкамунпраект», у 1974—78 — інта «Белжылпраект»). Найб. значныя работы: у Мінску — планіроўка жылых кварталаў (1950я гг.) і жылыя дамы па вуліцах Я.Коласа (1951), Чырвоная (1953) і Камуністычная (1954, абодва ў суаўт.), адм. будынкі на Ле
нінскім прце (1953) і па вул. Савецкая (1976; усіх кіраўнік аўтарскага калектыву), інт «Белжылпраект» (1981); праект рэканструкцыі гіст. цэнтра Гродна (1971, кіраўнік аўтарскага калектыву), серыі тыпавых праектаў жылых дамоў, гандлёвых збудаванняў і інш. грамадскіх будынкаў (усе 1957—69), планіроўка цэнтр. плошчы (1973) у Барысаве; помнік танкістам каля Дома афіцэраў у Мінску (1952) і інш.
ЛІХАДЗІЁЎСКІ Сцяпан Іванавіч (9.5.1911, в. Барок Слуцкага рна — 13.2.1979), беларускі літаратуразнавец, паэт. Др філал. навук (1967), праф. (1968). У 1930—33 вучыўся ў БДУ, Бел. вышэйшым пед. інце. Скончыў Томскі пед. інт (1939). 3 1939 выкладаў у Ташкенцкім пед. інце, з 1963 заг. кафедры Рэсп. пед. інта рус. мовы і лры ў Ташкенце. Даследаваў крытычны рэалізм у франц. лры, бел.ўзбекскія літ. сувязі: кн. «Анатоль Франс. Нарыс творчасці» (1962), «Пошукі сердаліку» (1973), «Радасць сустрэч» (1977) і інш. Аўтар збкаў паэзіі «Рокаты далёкай прыстані», «Чырванеюць вішні» (абодва 1931), «Крывавыя знічкі на снезе», «Мы — маладая гвардыя» (абодва 1932), «Берасцянка жывых трывог» (1962), «Вянкі камунарам» (1974), «Чырвоныя макі» (1981) і інш.
ЛІХАМАНКА, Трасца, Шуня, Хіндзя, Хондзя, Варшута, Традава дачка,Фыбра, Цётка, міфічная істота ва ўсходнеславянскай, у т.л. бел., міфалогіі. Найчасцей уяўлялася ў выглядзе жанчыны, радзей — мухі, парушынкі, струменю паветра, пары. Мела 77 сясцёр (цётак), аднолькава шкодных, але ў рознай ступені жорсткіх у дачыненні да сваёй ахвяры. Страх перад Л. забараняў чалавеку лаяць гэтую хваробу. Існаваў нават пэўны рытуал пакланення ёй: напр., на Дзяды клікалі на вячэру «Трасцуматухну», каб задобрыць яе. Пра Л. ўспаміналі з прыгаворкай: «Няхай яна здаровенькая і вясёленькая ходзіць». Лі
127
ЛІХАЧОВА
чылася, што збавіцца Л. можна, калі спаліць якуюнебудзь рэч хворага ці падчас прыступу напаіць яго свежым бярозавым сокам, малаком ці вадой, у якой варылася асінавая кара. Таксама раілі з’есці аплатку (просвіру), якая захоўвалася ад Каляд да Вялікадня і інш. Тыповым сродкам пазбаўлення ад Л. было т.зв. палоханне хваробы: нядужага чалавека знянацку аблівалі халоднай вадой, стралялі ў яго над вухам з ружжа, прымушалі начаваць на могілках ці цалаваць мерцвяка. Выкарыстоўваліся сродкі нар. медыцыны (адвары зёлак і карэнняў), знахарства (падкурванне порхаўкамі, змяінай скурай). Хворыя на Л. пасціліся ў суботу, парыліся ў лазні, грэліся на печы, каб з потам выйшла і хвароба. У якасці абярэгаў ад Л. насілі з сабой велікоднае яйка, галаву змяі, жывога кажана, пярсцёнакз цвіка адтруны, стары нацельны крыж. Заступніцай ад трасцы ў народзе лічылася св. Фаціння.
Літ.: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 3. Зямная дарога ў вырай. Мінск, 1999. У.А.Васілевіч.
ЛІХАЧОВА Таццяна Уладзіміраўна (н. 24.9.1952, г. Валожын), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (2001). Скончыла Бел. тэатр.маст.
інт (1976). 3 1972 актрыса Нац. акадэмічнага драм. тэатра імя Я.Коласа. Творчай індывідуальнасці Л. ўласцівы цэльнасць, драматызм, валявая моц характараў. Сярод роляў: Ганна («Сымонмузыка» паводле Я.Коласа), Грыпіна («Мікітаў лапаць» М.Чарота), Смерць («Ладдзя Роспачы» У.Караткевіча), Люська, Люці,
Ефер («Радавыя», «Люці», «Млын» А.Дударава), Ульяна («Пакрыўджаныя» Л.Родзевіча), Франя («Пакахай мяне, салдацік» паводле В.Быкава), Ефрасіння («Крыж Ефрасінні Полацкай» І.Масляніцынай), Соня, Аня («Дзядзька Ваня», «Вішнёвы сад» А.Чэхава), Маша («...Таму, што люблю» А.Паповай), Валянціна («Летась у Чулімску» А.Вампілава), Сеньёра Капулеці, Голда («Чума на вашы дзве сям’і», «Памінальная малітва» Р.Горына), Джульета, Кардэлія («Рамэа і Джульета», «Кароль Лір» У.Шэкспіра), Марыя («Непаразуменне» А.Камю) і інш.
Ю.Г.Іваноўскі.
ЛІХАЧОЎ Дзмітрый Сяргеевіч (28.11.1906, г. СанктПецярбург — 30.9.1999), расійскі літаратуразнавец, гісторык культуры. Акадэмік Pac. АН (1970; чл.кар. з 1953). Скончыў Ленінградскі ўнт (1928). У 1928—32 рэпрэсіраваны. 3 1938 у Інце рус. лры (Пушкінскі дом; з 1954 заг. сектара). Аўтар кн. «Рускія летапісы і іх культурнагістарычнае значэнне» (1947), «Чалавек у літаратуры старажытнай Русі» (1958), «Паэтыка старажытнарускай літаратуры» (1967), цыкла работ пра «Слова аб палку Ігаравым» (1950—85) і інш. Даследаваў «Аповесць мінулых гадоў», Летапіс Аўрамкі, Іпацьеўскі летапіс, Радзівілаўскілетапіс, творчасць Кірылы Тураўскага, Сімяона Полацкага, Клімента Смаляціча і падкрэсліваў непадзельнасць, а з 13 ст. цесную ўзаемасувязь літ. традыцый рус. і бел. лр. Дзярж. прэміі СССР 1952, 1969. Дзярж. прэмія Расіі 1993, 2000.
Тв:. Мзбр. работы. Т. 1—3. Ленннград, 1987; Кннга беспокойств: Воспомннання, статьм, беседы. М., 1991; Статьн ранннх лет. Тверь, 1993; Поэзня садов: К семантнке садовопарковых стнлей. Сад как текст. 3е нзд. М., 1998.
ЛІХТАР, 1) прыстасаванне над дахавым пакрыццём пераважна прам. і грамадскіх будынкаў для натуральнага асвятлення і вентыляцыі (аэрацыі) памяшканняў. Першапачаткова быў адкрытай канструкцыяй, пазней
стаў зашклёным. У эпоху Адраджэння, барока і класіцызму — невял. вежка над купалам з вокнамі для асвятлення падкупальнай прасторы. Л. шырока выкарыстоўваўся ў архітэктуры пач. 20 ст. (напр., Л. над лесвічнай клеткай дома № 11 па вул. Кірава ў г. Мінск). У сучасных будынках канструкцыямі з Л. перакрываюць шырокапралётныя атрыумы і пасажы (Мінскі галоўны паштамт). Бываюць кропкавага ці стужкавага тыпаў 1 ці 2баковыя, глухія або якія адчыняюцца, могуць мець форму сферы, прамавугольніка, трапецыі і інш. 2) Выступ у сцяне будынка на вышыню 1—2 і болей паверхаў зашклёны ці з радам вокнаў (гл. Эркер). 3) Пераносная або стацыянарная штучная крыніцасвятла. Ю.Т.Шэстак.
ЛІЦВІНАВІЧЫ, вёска ў Кармянскім рне, на рэках Вілейка і Касалянка. За 8 км на ПнУ ад Кармы, за 68 км ад чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў— Жлобін, за 118 км ад Гомеля. Цэнтр Ліцвінавіцкага с/с. 392 гаспадаркі, 988 ж. (2013).
Вядомы з 16 ст. як паселішча ў Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. ВКЛ. Праз Ліцвінавічы праходзіў тракт Магілёў—Гомель. У 1704 — 8 дымоў, у 1726 — 16 дымоў; крупадзёрка, млын, цэнтр войтаўства Чачэрскага староства. У 1765 — 42 гаспадаркі. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай (у 1796—1802 Беларускай) губерняў. 3 1806дзейнічала КазьмаДзям’янаўская царква. У пач. 19 ст. пачала працаваць сукнавальня, у 1832 — карчма і 2 млыны. У 1859 валоданне графа КруглікаваЧарнышова. У 1864 адкрыта школа. У 1881 — 91 двор, 653 ж.; у Кармянскай вол. У 1897 сяло (127 двароў, 884 ж.) і фальварак (3 двары, 16 ж.). У 1909 — 147 двароў, 1068 ж.; казённая вінная лаўка, млын. У фальварку 14 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр Ліцвінавіцкага с/с Кармянскага рна Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял.
128
ЛІЦЭЙ
Айч. вайну са жн. 1941 да ліст. 1943 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1959 505 ж. 3 25.12.1962 у Рагачоўскім, з 6.1.1965 у Чачэрскім, з 30.7.1966 у Кармянскім рнах. У 1962 да вёскі далучаны пас. Рагозны, у 1963 — пас. Калініна. У 1999 — 723 гаспадаркі, 1789 ж.
У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, мемар. музей П.М.Лепяшынскага, ФАП, аддз. сувязі, сталовая, 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў побач з вёскай, помнік П.М.Лепяшынскаму. Каля вёскі помнікі археалогіі — курганны могільнік і паселішча.
ЛІЦЦЁ МАСТАЦКАЕ, тэхніка стварэння мастацкіх вырабаў шляхам адліўкі расплаўленага металу ў форму, a таксама маст. творы, выкананыя гэтым спосабам; від дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Найб. пашыраны спосаб увасаблення ў метале твораў скульптуры, а таксама вырабу металічнага посуду, званоў ювелірных упрыгажэнняў і інш. Зарадзілася ў эпоху асваення чалавекам спосабу здабычы і апрацоўкі металаў. 3 развіццём ліцейнай вытворчасці вылучылася ў асобную галіну. Маст. задачы вызначаюцьспецыфічныя прыёмы фармоўкі мадэлі, метады ліцця, выбар металу або сплаву для пэўнага віду вырабу, дапрацоўку (часта аўтарскую) адлівак чаканкай, гравіраваннем, пацініроўкай, залачэннем і інш. На тэр. Беларусі Л.м. вядома з сярэдзіны 2га тыс. да н.э. 3 бронзы, пазней і з жалеза адлівалі ўпрыгажэнні (спражкі, фібулы, пярсцёнкі), наканечнікі коп’яў і стрэл. Ліццё выконвалі ў нераздымных гліняных формах; з 12 ст. пашырыўся спосаб ліцця ў гліняныя ці каменныя раздымныя формы шматразовага выкарыстання. 3 медзі, бронзы, срэбра, зрэдку з золата адлівалі пярсцёнкі, спражкі, бранзалеты, амулеты, падвескі, царк. начынне (свяцільні, крыжы і інш.), дэталі адзення, конскай вупражы, зашчапкі для накладных кніжных пераплётаў, свінцовыя пячаткі, абразкі з гарэльефнымі сюжэтнымі вы