• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    явамі і інш. Літыя ювелірныя вырабы аздаблялі чаканкай, гравіраваннем, эмалямі, чарненнем. Значнага развіцця і высокага маст. ўзроўню Л.м. дасягнула ў 16 — 17 ст. у сувязі з арганізацыяй у многіх гарадах (Мінск, Магілёў, Гродна, Нясвіж, Слуцк) цэхаў майстроўметалаапрацоўшчыкаў, куды ўваходзілі і ліцейшчыкі — людвісары (майстры па адліўцы гармат), канвісары (майстры па адліўцы званоў), алавяннікі, ювеліры і інш., якія выраблялі быт. рэчы, царк. начынне, ювелірныя ўпрыгажэнні і інш. У Полацку, Лагойску, Крычаве, Віцебску Брэсце, Нясвіжы, Дзісне пашырылася ліццё званоў аздобленых раслінным рэльефам і арнаментальнымі надпісамі (гл. Дзісенскі звон); у Магілёве, Брэсце, Мінску, Нясвіжы адлівалі гарматы з рэльефнымі паяскамі, гербамі, выявамі жывёл, анёлаў і інш. У 18 ст. ў месцах залягання балотных руд узніклі чыгуналіцейныя мануфактуры — у Гомелі, Вішневе (Валожынскі рн), Кляцішчы (Стаўбцоўскі рн), Бакштах (Іўеўскі рн), Рудні (Слонімскі рн) і інш., дзе выраблялі прадметы побыту асвятляльныя і пісьмовыя прылады, надмагільныя крыжы і агароджы. У 19 ст. на чыгуналіцейных заводах у в. Старынка (Слаўгарадскі рн), у Высокім (Аршанскі рн), Горках, Гомелі адлівалі крыжы, укрыжаванні, рашоткі, агароджы, садовую мэблю, пячныя дзверцы, звёны мастоў і інш., прадметы ажурнага малюнка з пераплеценых раслінных парасткаў (дубовых галінак, вінаграднай лазы) ці з рэльефным дэкорам (выявы жывёл, маскаронаў ваен. атрыбутаў). Многія вырабы дэманструюць уплыў маст. стыляў готыкі, барока, класіцызму. 3 2й пал. 19 ст. з развіццём металаапрацоўчай прамсціЛ.м. паступова заняпала. У наш час бел. мастакі ствараюць у гэтай тэхніцы станковую скульптуру, мемар. і памятныя медалі, ювелірныя вырабы, працуюць майстэрні па адліўцы званоў.
    Літ.: Сахута Я.М. Кляцішчансканалібоцкае ліццё // Мастацтва Беларусі.
    1989. № 6; Я г о ж: Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва. Мінск, 2005.
    Я.М.Сахута.
    ЛІЦЬВІНКА Васіль Дзмітрыевіч (7.12.1941, в. Верхні Церабяжоў Столінскага рна — 12.7.2007), беларускі фалькларыст, педагог. Канд. філал. навук (1984). Скончыў БДУ (1970). Настаўнічаў. 3 1976 у БДУ (у 1982— 2005 заг. лабараторыі). Адначасова ў 1978—2002 вёў тэлеперадачу «Запрашаем на вячоркі». Даследаваў абрадавасвяточную культуру і фальклор беларусаў гіст. эпас, рэгіянальныя асаблівасці традыц. маст. культуры Палесся. Распрацаваў канцэпцыю, арыентаваную на захаванне фалькл. і этнаграф. першакрыніц у галіне фалькларызму, прынцыпы і метады выкарыстання фалькл. спадчыны ў аматарскай дзейнасці фалькл. калектываў і інш. Аўтар кн. «Зімовыя святкі», «Веснавыя святы і абрады» (абедзве 1995), «Святы і абрады беларусаў» (2001). Адзін з аўтараў выд. «Беларускі фальклор у сучасных запісах» (1973), «Песня на ўсё жыццё» (1983). Складальнік збкаў «Слова міма не ляціць» (1985, з Л.Царанковым), «Калыханкі і забаўлянкі» (1992), «Песня — душа народа» (1993), «Песні і строі Піншчыны» (1994, з М. Раманюком і У. Раговічам).
    Літ:. Крыніца народнай мудрасці: з літ. спадчыны. Мінск, 2012.
    А.М.Аляхновіч.
    ЛІЦЭЙ (ад грэч. Lykeion), сярэдняя агульнаадукацыйная навучальная ўстанова ў некаторых краінах Еўропы, Лац. Амерыкі, Афрыкі. У Рас. імперыі ў 19 — пач. 20 ст. саслоўная прывілеяваная сярэдняя або вышэйшая навуч. ўстанова для дзяцей дваран, якая рыхтавала дзярж. чыноўнікаў для ведамстваў, гал. чынам для Мінва ўнутр. спраў. Найб. вядомыя Л.: Царскасельскі (1811 — 1917; з 1844 Аляксандраўскі, пераведзены з Царскага Сяла ў Пецярбург), Дзямідаўскі ў Яраслаўлі (1803—1918), Рышэльеўскі ў Адэсе (1817—65), Крамянецкі (1819—34), Нежынскі (1820—75). Пасля 1917 ліквідаваны. У 1990 адро
    129
    ЛІЧЫЛКІ
    джаны. Л. у Беларусі — прафес. арыентаваная ступень сярэдняй школы з тэрмінам навучання 2—4 гады. Забяспечвае атрыманне прафес.тэхн. адукацыі. Частка іх існуе пры ВНУ (Л. БДУ, Л. Бел. нац. тэхн. унта і інш.) і арганізуе навучанне на старэйшай ступені сярэдняй школы (10—11 класы). У 2013/14 навуч. г. ў Беларусі дзейнічалі 28 ліцэяў.
    ЛІЧЬІЛКІ, вершаваны тэкст з дакладнай рытмічнай структурай; жанр дзіцячага фальклору. Выкарыстоўваюцца Л., каб выбраць аднаго ўдзельніка групы падчас гульні або інш. калект. дзейнасці. Вымаўляюць са скандзіраваннем і суправаджаюць пэўнымі рухамі: указаннем пальцам, палачкай ці інш. на кожнага з удзельнікаў па чарзе. Напр., Бег сабака// Ды праз мосцік,// Чатыры лапы,// Пяты хвосцік (в. Дворышчы Мінскага рна); Раз, два, тры, чатыры,// Кошку грамаце вучылі:// He чытаць, не пісаць,// А за мышкамі скакаць (в. Троіцкая Слабада Асіповіцкага рна). УтэкстахЛ. могуць сустракацца штучна ўтвораныя т.зв. таемныя словы. Яны не маюць нейкага пэўнага значэння, а толькі маркіруюць выканаўцу як удзельніка пэўнай узроставай групы. Напр.: Энікі, бэнікі// Елі варэнікі.// Энікі, бэнікі, клёц —// Выйшаў пузаты матрос (в. Тульгавічы Хойніцкага рна); Аката, па
    Лічыцкая Крыжаўзвіжанская царква.
    ката, мэ,// Абель, дабель, дамінэ,// Ікі, пікі, ліка,// А нука, выхадзіка (Мінск); Акаты, бакаты,// Цўкаты, бэ.//Абэр, фабэр,// Куманэ,// Чьікі, пьікі, граматыкі,// Іп, клін,// Выкінь камушак адзін (в. Кармок Асіповіцкага рна). Тэкст Л. можа неістотна мяняцца ў залежнасці ад мясцовасці. Жанр знаходзіцца ў жывым бытаванні.
    Літ.: Малыя жанры. Дзіцячы фальклор. Мінск, 2004. М.Ю.Латышкевіч.
    ЛІЧЫЦКАЯ КРЫЖАЎЗВІЖАНСКАЯ ЦАРКВА, помнік рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Лічыцы Ваўкавыскага рна. Пабудавана ў 2й пал. 19 ст. з цэглы. Чатырохчасткавы храм падоўжнавосевай кампазіцыі: 2ярусны (васьмярык на чацверыку) бабінецзваніца, трапезная, квадратны ў плане асн. аб’ём, 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Пакаты 4схільны дах асн. аб’ёму завершаны цыбулепадобнай галоўкай на барабане, шацёр званіцы — яблыкам з крыжом. Фасады прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, крапаваны вуглавымі лапаткамі, апяразаны прафіляванымі карнізамі і аркатурнымі фрызамі. Царква дзейнічае.
    ЛІЧЭБНІК, лексікаграматычны клас самастойных слоў, якія абазначаюць адцягненыя лікі, колькасць,
    парадак прадметаў пры лічэнні або частку ад цэлага і выражаюць гэтыя значэнні ў марфалагічных катэгорыях роду, ліку, склону. Характарызуюцца здольнасцю спалучацца ў якасці колькаснага вызначальніка выключна з назоўнікамі, з якімі Л. ўтвараюць сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні, што функцыянуюць як адзіны член сказа. Па значэнні і граматычных прыкметах вылучаюць Л. парадкавыя («сямнаццаты», «дзвесце другі») і колькасныя (уласнаколькасныя: «пяць», «восемдзесят сем»; зборныя: «трое», «шасцёра»; дробныя: «тры пятыя», «дзве трэція») і няпэўнаколькасныя («трохі», «столькі», «шмат»). Паводле структуры адрозніваюць Л. простыя («адзін», «пяць»), складаныя («шэсцьдзясят», «семдзесят») і састаўныя («сорак тры», «адна трэцяя», «чатыры тысячы восем»), Гістарычна Л. ўзыходзяць да інш. часцін мовы і самі з’яўляюцца базай для ўтварэння назоўнікаў, прыметнікаў, займеннікаў, дзеясловаў, прыслоўяў і часціц з дапамогай марфолагасінтаксічнага, лексікасінтаксічнага і марфалагічнага спосабаў («паведаміў адзін знаёмы», «падругое», «патроіць»).
    Літ.: Граматыка беларускай мовы. Т. 1: Марфалогія. Мінск, 1962; Супрун А.Е. Славянскне чнслнтельные: становленне чнслнтельных как особой частн речн. Мннск, 1969; Кароткая граматыка беларускай мовы. Ч. 1: Фаналогія. Марфалогія. Марфаналогія. Мінск, 2007.
    Д. В.Дзятко.
    ЛІШКАЎСКІ СЯДЗІБНАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Лішкі Бераставіцкага рна. Закладзены ў 2й пал. 19 ст. Належаўдэ Вірыёнам. Уключаў сядзібны дом, парк і гасп. пабудовы. Сядзібны дом— каменныбудынак, расчлянёны на рознавысотныя аб’ёмы. Асн. аб’ём — 2павярховы, да яго прымыкае аглядная вежа; бакавое крыло — аднапавярховае. Гал. уваход вылучаны 2калонным порцікам дарычнага ордара. У неглыбокіх і плоскіх нішах размешчаны вокны. У
    130
    ЛОБЖА
    Да арт. Лішкаўскі сядзібнапаркавы комплекс. Сучасны выгляд сядзібнага дома.
    1920я гг. праведзена рэканструкцыя. Абедзве часткі дома былі атынкаваны і пафарбаваны. Падлога ў салоне і спальні выкладзена дэкар. паркетам з дрэва розных адценняў і аздоблена палоскамі з чорнага дуба, пакоі былі абстаўлены дубовай мэбляй, мелася вял. бка. За домам размяшчаліся гасп. пабудовы: кухня, кладоўкі, склеп, пакоі для слуг. П а р к займаў плошчу 20 га (цяпер 2 га). Вакол паркавага партэра — пасадкі экзотаў, дэкар. садовых форм у выглядзе невял. груп і асобных дрэў. На тэр. парку расце 28 відаў драўняных і 7 відаў кустарнікавых форм. Да нашага часу захаваліся вязавая і дубовая алеі, ясеневая і ліпавая альтанкі. У парку ёсць 2 возеры. Сядзібны дом у паўзруйнаваным стане. А.В.Панкевіч.
    ЛІШТВА ў архітэктуры, накладная шалёўка вакол аконнага праёма. У драўляным дойлідстве — адзін з канструктыўнадэкар. элементаў знадворнай часткі жылля і грамадскіх пабудоў. Прасцейшая форма Л. — 4 дошкі, якія прыкрываюць пазы паміж аконнай каробкай і зрубам; больш развітая форма складаецца з дэкаратыўна вырашакых надаконніка, падаконніка і бакавін. Часцей за ўсё аздабляюцца надаконнікі, якія маюць лучковую, трохвугольную ці складаную прафіляваную форму. Асн. прыёмы дэкору — краявая і скразная прапілоўка
    геаметрычнага, расліннага, зааморфнага характару, прафіляваныя накладныя ці такарныя элементы. Ніжнія канцы бакавін звычайна фігурна апрацоўваюцца ў выглядзе трылісніка, кап’я, кутасоў; нескладанай краявой прапілоўкай часта аздабляюцца падаконнікі. Найб. дэкарыраванай разнастайнасцю вызначаліся Л. нар. драўлянага жылля канца 19 — 1й пал. 20 ст. На Міншчыне, Гродзеншчыне, Віцебшчыне былі пашыраны Л. з гладкімі прафіляванымі, выпілаванымі з адной дошкі або вырашанымі ў выглядзе трохвугольніка (накшталт франтона) надаконнікамі. Л. ва Усх. Беларусі вызначалася шматпланавасцю кампазіцыі надаконнікаў, аздобленых шматслойнай ажурнай прапілоўкай расліннага характару, у аснове якой ляжалі 2 скіраваныя ў процілеглыя бакі завіткі з адгалінаваннямі. Асаблівай разнастайнасцю і багаццем вызначаўся дэкор Л. на ПдУ Гомельшчыны (гл. Веткаўская разьба). У некаторых рэгіёнах Л. дапаўняюцца аканіцамі, пашыранымі ў гар. і местачковым дойлідстве 19 — пач. 20 ст. У 2й пал. 20 ст. пашырэнне набыла дэкар. паліхромная расфарбоўка Л.