• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    вання Дняпра 15.10.1943 войскамі 65й арміі. У в. Дзімамеркі нарадзіўся акадэмік НАН Беларусі І.М.Ігнаценка (19192002).
    ЛОЖА (франц. loge альтанка), група месцаў у глядзельнай зале, вылучаная перагародкамі ці бар’ерамі. Размяшчаюцца па баках і ззаду партэра, а таксама па ярусах. Л. абкружаюць і нібы пашыраюць залу. Пашырана з 16—17 ст. з узнікненнем ў еўрап. гарадах вял. грамадскіх тэатраў.
    ЛОЖАК, від мэблі, прызначаны для адпачынку і сну. Найб. пашыраная канструкцыя — дзве спінкі, злучаныя насцілам. У Беларусі вядомы з часоў сярэдневякоўя ў палацавазамкавых і сядзібных інтэр’ерах. Гатычныя Л. масіўныя, дубовыя, простых прысадзістых форм; часоў рэнесансу і барока — з дугападобнымі, звычайна разьбянымі спінкамі і выгнутымі ножкамі; класіцыстычныя і ампірныя — простых выразных форм. У нар. жыллі набылі пашырэнне з канца 19 ст., замяніўшы сабой у інтэр’еры хаты пол і палаці (некаторы час маглі бытаваць паралельна). Спінкі Л. звычайна змацоўвалі бакавінамі, на якія клалі дашчаны насціл, а зверху — сяннік і пасцель. Як прыналежнасць чыстай палавіны хаты (святліцы) Л. парознаму аздаблялі: надавалі спінкам і ножкам адмысловыя абрысы, дэкарыравалі фігурнымі накладкамі, такарнымі элементамі і інш. На дзень Л. засцілалі посцілкай ці вышыванай або вязанай накідкай, клалі падушкі з узорыстымі навалачкамі; сцяну над Л. упрыгожвалі тканым ці маляваным дываном. Часам Л. з пасцельнымі прыналежнасцямі ўваходзіў у пасаг маладой. 3 сярэдзіны 20 ст. самаробныя драўляныя Л. саступілі месца прам. металічным, у наш час — драўляным розных форм і відаў прам. ці ўнікальнай ручной вытворчасці. Я.М.Сахута.
    ЛОЗНІКІ, міфічныя істоты, ва ўсходнеславянскай, у т.л. і бел., міфалогіі нячысцікі, якія нібыта жывуць у густых кустах пераплеценага лазняку.
    Дзеля забавы Л. заблытваюць сваю ахвяру ў куст лазы або ў яго карэнне ці топяць яе ў прыхаваным вадзяным акенцы ў багне, але потым самі дапамагаюць выбрацца, падсоўваючы куст лазы, трыснёг, аер. Калі ж таго, хто патанае, не ўдавалася выратаваць, казалі, што яго падхапіў Вадзянік, Балотнік, Багнік. Гал. небяспека для Л. — асушэнне месца пад іх жытлом і знішчэнне з гэтай прычыны лазняку.
    Літ.: Ннкнфоровскнй Н.Я. Нечйстйкй, свод простонародных в Внтебской Белоруссйй сказанйй о нечмстой сйле. Внтебск, 1995. У.А.Васілевіч.
    ЛбЙКА Алег Антонавіч (1.5.1931, г. Слонім — 19.11.2008), беларускі літаратуразнавец, пісьменнік. Чл.кар. НАН Беларусі (1989). Др філал. навук (1969), праф. (1971). Скончыў
    А.А.Лойка.
    БДУ (1953), у 1956—2004 працаваў у ім (у 1985—2000 заг. кафедры, у 1990—96 дэкан). Даследаваў стараж. і сучасную бел. лру, праблемы рэалізму і рамантызму, тыпалогіі, фалькларызму, творчасць М.Багдановіча, А.Міцкевіча, Я.Коласа. Аўтар кн. «Адам Міцкевіч і беларуская літаратура» (1959), «Новая зямля» Якуба Коласа. Вытокі, веліч, хараство» (1961), «Максім Багдановіч» (1966), «Беларуская паэзія пачатку XX стагоддзя» (1972), «Паэзія і час» (1980) і інш. Выдаў шэраг падручнікаў і дапаможнікаў для ВНУ: «Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд» (ч. 1—2, 2е выд. 1989), «Старабеларуская літаратура» (2001). Аўтар кн., збкаў паэзіі «На юначым шляху» (1959), «Дзівасіл» (1969),
    137
    ЛОЙКА
    «Шчырасць» (1973), «Грайна» (1986), «Талая вясна» (1990), «Неўміручасць» (2000), «Ушанаванне» (2001) і інш., раманаўэсэ «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае» (1990), «Як агонь, як вада...» (1992), аўтабіягр. успамінаў «Дрэва жыцця» (2004). Пісаў для дзяцей: кн. «Як Тоня рэха шукала» (1962), «Пра дзеда Аяяй і бабку Оёёй» (1984), «Кніжка Надзейкі» (1987) і інш. Развіваўжанр балады («Белая Вежа», 1969; «Балада Траецкай гары», 1978, і інш.). Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
    Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1992; Калі ў дарозе ты...: Выбранае. Мінск, 1971; Скрыжалі: Выбранае, Мінск. 1981; Займальная літаратура: эсэ. Мінск, 2009.
    Літ:. Рагойша В. Колькі галінак з дрэва яго жыцця // Полымя. 2011. № 5; Ш а п р а н С. Рамантык вялікай Радзімы // Роднае слова. 2011. № 4.
    ЛОЙКА Аляксандр Іванавіч (н. 19.8.1957, в. Дворышча Хойніцкага рна), беларускі філосаф. Др філас. навук (1998), праф. (2001). Скончыў БДУ (1983). 3 1986 у Гомельскім унце. 3 1989 у Бел. нац. тэхн. унце (з 2002 заг. кафедры). Даследуе праблемы філас. аксіялогіі, філасофіі тэхнікі, філасофіі мадэрнізацыі, метадалогіі навукі. Аутар манаграфій «Філасофія тэхнікі» (ч. 1—2, 1994), «Мадэрнізацыя дзейнасці філасофскааксіялагічны аспект» (1997).
    Тв.: Коэвалюцнонная дмнамнка н стратепш ннновацнонного развнтня Республнкн Беларусь. Мннск, 2010 (у суаўт.); Методологня ннновашюнной деятельностн: фшіософня тсхнпкп н фнлософская антропологмя. Мннск, 2010 (разам з А.Б.Якімовіч); Эффектнвное нспользованне потенцнала модерннзацнн. Мннск, 2011 (разам з В.І.Канарскай, Э.А.Фонатавай); Фнлософмя межкультурных отношеннй: Беларусь в дмалоге цнвнлнзацнй. Мннск, 2012 (у суаўт.).
    ЛОЙКА Антон (1746 ?, г. Слуцк — ?), беларускі танцоўшчык і балетмайстар. 3 1756 вучыўся ў Слуцкай балетнай школе Г.Ф.Радзівіла, быў салістам мясц. трупы. У 1760—90 працаваў у прыдворным тэатры Радзівілаўу Нясвіжы, з 1779 педагогба
    летнай школы і балетмайстар. У 1780 пасланы К.С.Радзівілам у Італію і Аўстрыю для азнаямлення з балетным мастацтвам. Пасля вяртання паводле дакументаў у 1782—87 вядучы балетмайстар тэатра. Разам з Г.Петынеці рыхтаваў паст. балетаў «Рустыка» (1778), «Турэцкі балет», «Арфей у пекле» на лібрэта Ф.Каселі, «Пігмаліён» паводле «Метамарфоз» Авідзія (усе 1784).
    ЛОЙКА Георгій Валянцінавіч (н. 28.8.1946, г. Ліхаслаўе Цвярской вобл., Расія), беларускі жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1971). 3 1971 выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце, з 1987 у Мінве культуры Беларусі, з 1991 кіраўнік творчай майстэрні. 3 2001 у Бел. пед. унце (з 2005 заг. кафедры). Адначасова ў 2009—12 гал. рэд. час. «Мастацкая адукацыя і культура». Працуе ў станковым жывапісе. Індывідуальны творчы почырк Л. адзначаецца свабоднай манерай пісьма, экспрэсіўнасцю. Сярод работ: пейзажы «Вішня квітнее» (1986), «Восень на Бярэзіне», «Вечар на Прыпяці», «Зімовая цішыня» (усе 1987), «На Любаншчыне», «Статак», (абедзве 1988), нацюрморты «Нацюрморт з рабінай» (1985), «Раніца» (1988), «Вясковы нацюр
    Г.Лойка. Дачыненне (аперацыя «Баграціён»), 2011.
    морт» (1990), серыі «Метамарфозы» (1992—93), «Балтыйскія асацыяцыі» (1993), тэматычныя карціны «І.Пуліхаў» (1978), «Абаронцы мірнага неба» (2005), «Дачыненне (аперацыя «Баграціён»)» (2011). Ю.Ю.Захарына. ЛОЙМА. Лоўма, Чарціха, міфічная істота, злы дух, які нібыта жыве на балоце, у лазняку. Выступае ў жаночым абліччы: з раскудлачанымі косамі, вял. адвіслымі грудзямі. Паводле нар. уяўленняў, Л. выкрадала малых прыгожых дзяцей, паколькі яе ўласныя чарцяняты былі брыдкія, і пакідала на іх месцы сваіх. На Беласточчыне Л. называлі блізкіх да русалак прыгожых лясных дзеў, якія з’яўляліся стомленым маладым мужчынам, штовыпальваліўлясныхнетрах вугаль. На Гродзеншчыне Л. ўяўлялася вялізнай зялёнай жабай, якая нібыта выходзіла з рэчкі на кладку, калі жанчыны перылі пранікамі палотны, і біла па кладцы лапамі. Людзі асцерагаліся ўкусу такой жабы і таму не чапалі яе. У.А.Васілевіч. ЛОЙТАР Навум Барысавіч (Нохум Борухавіч; 9.1.1891, г. Бярдзічаў, Украіна — 29.8.1966), беларускі рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1945). Скончыў Вольныя рэжысёрскія майстэрні У.Меерхольда (1925).
    138
    ЛОСЕЎ
    Працаваў у тэатрах Расіі і Украіны. У 1940—57 у Бел. тэатры імя Я.Коласа. Яго пастаноўкі вылучаюцца яркай тэарэт. формай, сатыр. вастрынёй, глыбокім раскрыццём характараў. Сярод
    спектакляў: «Несцерка» В.Вольскага (1941), «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага, «Фронт» А.Карнейчука, «Рускія людзі» (усе 1942), «Так і будзе» К.Сіманава (1945), «Проба агнём» К.Крапівы (1943), «Позняе каханне» (1944), «Гарачае сэрца» (1955) А.Астроўскага, «Рэвізор» М.Гоголя (1945), «Старонка жыцця» В.Розава (1953), «Ганна Лучыніна» К.Транёва (1954), «Крэпасць над Бугам» С.Смірнова (1956), «Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага (1957). Дзярж. прэмія СССР 1946.
    ЛОКШЫНА, локша, самаробныя макароны. Найчасцей рабілі з пшанічнага (радзей жытняга) цеста, якое тонка раскатвалі, рэзалі, падсушвалі, варылі. Пасля адцэджвалі і залівалі тлушчам, ці падавалі з салам. Л. таксама называюць наліснікі з крухмалу, якія таксама вараць. Вядома ў Цэнтр., Зах. і Паўд. Беларусі.
    ЛОМАШЫ. вёска ў Глыбоцкім рне. За 54 км на ПнУ ад г. Глыбокае, 2 км ад чыг. ст. Загацце на лініі Полацк— Маладзечна, 134 км ад Віцебска, на аўтадарозе Полацк—Глыбокае—мяжа Літвы. Цэнтр Ломашаўскага с/с. 227 гаспадарак, 565 ж. (2013).
    3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Дзісенскім павеце Віленскага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Пліскім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 у Кульгайскім с/с. У Вял. Айч. вайну
    з 3.7.1941 да 3.7.1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай абласцях. 3 16.7.1954 у Старынкаўскім с/с Пліскага рна, з 10.3.1958 Дзісенскага, з 3.10.1959 зноў Пліскага рнаў. 3 20.1.1960у Віцебскай вобл. 3 25.12.1962 у Мёрскім, з 12.2.1962 у Глыбоцкім рнах. 3 1990 цэнтр сельсавета. У 1999 — 227 гаспадарак, 582 ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Цэнтр культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, амбулаторыя, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 4 магазіны; каталіцкая капліца (пач. 21 ст.). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЛОМЦЕЎ Цімафей Пятровіч (15.10. 1906, пас. Новахапёрскі Варонежскай вобл., Расія — 19.4.1972), беларускі і рускі мовазнавец. Доктар філал. навук (1944), праф. (1934). Скончыў Варонежскі ўнт (1929). 3 1933 працаваўу Інце мовы АН Беларусі, з 1939 — у БДУ, з 1946 — у Маскоўскім унце. У 1958—72 гал. рэд. час. «Фнлологнческне наукп». Даследаваў пытанні агульнага, слав., рус. і бел. мовазнаўства. Аўтар прац «Беларуская граматыка. Ч. 1. Фанетыка і правапіс» (1935), «Выражэнне галоўных членаў сказа ў беларускай мове» (1940), «Даследаванні ў галіне гісторыі беларускага сінтаксісу. Састаўны выказнік і яго змяненні ў гісторыі беларускай мовы» (1941), «Беларуская мова» (1951), «Граматыка беларускай мовы» (1956), «Параўнальнагістарычная граматыка ўсходнеславянскіх моў: (Марфалогія)» (1961) і інш.