• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ЛУБОК, від народнага выяўленчага мастацтва, якому ўласціва прастата тэхнікі, даходлівасць, ёмістасць выявы; нар. (фалькл.) карціна. Уяўляў графічны малюнак, растыражаваны друкаваным спосабам. Нярэдка меў дэкар. значэнне. Часта на Л. размяшчалася разгорнутае апавяданне з тлумачальнымі надпісамі і дадатковымі да асн. (якія тлумачылі, або дапаўнялі) малюнкамі. У бел. мастацтве вядомы з 17 ст. У 18—19 ст. бытавалі лубачныя карцінкі на рэліг. тэмы (гравюры П.Комара з Супрасля, 1740). У 20 ст. Л. быў характэрны для кніжнай графікі А.Лось, станковых серый Я.Бусла і інш.
    ЛУБЯНКА, л у б к а, пасудзіна з лубу (кары ліпы і інш. дрэў) для ягад, грыбоў і інш. Мела цыліндрычную форму. Выкарыстоўвалася і як сявенька.
    ЛУГАВАЯ СЛАБАДА, вёска ў Мінскім рне. За 22 км на ПдУ ад Мінска, на р. Слоўст (прыток р. Волма), 15 км ад чыг. ст. Міханавічы на лініі Мінск—Асіповічы, на аўтадарозе Мінск—Магілёў. Цэнтр Лугаваслабодскага с/с. 447 гаспадарак, 1351 ж. (2013).
    Карабы з лубу.
    3 20.8.1924 вёска ў Замастоцкім нац. польск. с/с Смілавіцкага рна, да 26.7.1930 у Мінскай акрузе. 3 8.7.1931 у Пухавіцкім рне. 3 26.5.1935 у Мінскім рне. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Л.С. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 5.3.1959 у Абчакаўскім с/с. 3 8.6.1981 цэнтр сельсавета. У 1997 — 473 гаспадаркі, 1223ж.
    У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», Дом быту, 5 магазінаў.
    ЛУГАПАРК, рэкрэацыйны ландшафт. у якім пераважаюць адкрытыя лугавыя прасторы ў спалучэнні з драўнянахмызняковымі насаджэннямі, якія займаюць 20—30% плошчы. Ствараюцца ў поймах рэк, на берагах азёр і вадасховішчаў. Прызначаны для кароткачасовага адпачынку ва ўмовах, блізкіх да натуральнага асяроддзя. У берагавой паласе Л. ствараюцца пляжы, месцы купання. Плошча зоны купання разлічваецца на аднаразовае знаходжанне ў вадзе 1/4 колькасці адпачывальнікаў на пляжы, зыходзячы з забяспечанасці аднаго чалавека ў вадзе не меньш за 10 м2 воднай паверхні. Пляжы размяшчаюцца так, каб яны былі звернутыя на Пд, ПдУ ці ПдЗ і былі абаронены ад ветру. Пры праектаванні пляжаў прымаецца норма плошчы на аднаго адпачывальніка 4—8 м2 (для спецыялізаваных лячэбных пляжаў — 8—12 м2). На пляжах размяшчаюцца распранальні, пітныя фантанчыкі, ценявыя навесы, прыбіральні, спарт. і дзіцячыя гульнёвыя прылады. Пейзажныя кампазіцыі Л. прадугледжваюць раскрыццё панарам на далёкія адлегласці. Разліковыя рэкрэацыйныя нагрузкі (шчыльнасць наведвальнікаў на адзінку плошчы) устанаўліваюцца з улікам характару функцыянальнага выкарыстання тэр. Л.: у шпацырнай зоне — 25—50 чал./га, у зоне спарт. гульняў — 10—15, на травяных пляжах — 75—100 чал./га.
    144
    ЛУЖАНІН
    У Беларусі Л. пл. 330 га, разлічаны на 20 тыс. адпачывальнікаў, ствараецца (2014) на паўд. беразе Заслаўскага вадасховішча (Мінскі рн). Mae арыгінальнае інжынернае і архіт.ландшафтнае рашэнне: дамбы абвалавання выкарыстоўваюцца як пляжы, асушванне забяспечваецца сеткай закрытых і адкрытых дрэнажных каналаў, фарміруюцца ландшафтныя зоны «Рамонкавы луг», «Балотны сад», «Прырода і фантазія», заліў «Рыбацкае шчасце».
    Літ.: Потаев Г.А. Рекреашюнные ландшафты=Recreational landscapes: Охрана н формпрованне. Мннск, 1996.
    Г.А.Патаеў.
    ЛЎДЧЫЦЫ, археалагічныя помнікі — стаянкі і курганныя могільнікі каля в. Лудчыцы Быхаўскага рна.
    Стаянка 1 ранняга этапу грэнскай культуры за 2 км на ПдУ ад BecKi, на правым беразе Дняпра, на мысе тэрасападобнай пляцоўкі, утворанай 2 ярамі, выш. 11 — 12 м над узроўнем р. Рдзіца (правы прыток Дняпра). Выявіў у 1972 і даследаваў 330 м2 у 1972—73, 1988 В.Ф.Капыцін. Выяўлены рэшткі жытла авальнай формы дыям. да 2,5 м, паглыбленага ў мацярык на 0,1—0,2 м. У цэнтры пабудовы зафіксаваны вял. колькасць дробнага вуголля, попельныя плямы і прылады працы. За 2 м ад яго знойдзены рэшткі лінзападобнага ў сячэнні агнішча, дыям. да 0,6 м, таўшч. попельнага пласта да 0,1 м. Сярод знаходак крамянёвыя пласціны, адшчэпы, нуклеусы, дробныя асколкі і лускавінкі крэменю, тронкавыя наканечнікі стрэл з пяром, скошаным крутой рэтушшу, двухгранныя разцы, канцавыя скрабкі, вастрыі, пласціны са скошаным рэтушаваным канцом. Стаянка служыла сезонным паляўнічым лагерам з часовым жытлом драўлянай канструкцыі накшталт чума або ярангі.
    Стаянка2 эпохі мезаліту за 2 км на ПнУ ад вёскі, на 1й надпоймавай тэрасе правага берага р. Рдзіца. Выявіў і абследаваў у 1977 В.Ф.Капыцін. Знойдзены крамянёвыя кан
    цавыя і акруглыя скрабкі, бакавыя і вуглаватыя разцы, вастрыі, праколкі, прылады з выемкамі, пласціны і адшчэпы з рэтушшу.
    Курганны могільнік 11 ст. за 2 км на Пн ад вёскі, на правым беразе р. Рдзіца, у лесе. 79 насыпаў выш. 0,5—3 м, дыям. 5—15 м. Адкрыў і даследаваў 3 курганы ў 1892 С.Ю.Чалоўскі, абследаваў і раскапаў адзін насып у 1973 Я.Р.Рыер. Пахавальныя абрады — трупапалажэнне на гарызонце галавой на 3 і пахаванне 25—30гадовай жанчыны ў становішчы «седзячы на дошцы». Пахавальны інвентар: пацеркі, скроневыя кольцы, пярсцёнкі, бранзалеты, бронзавая літая выява чалавека і інш. Насупраць могільніка, на левым беразе Рдзіцы, за 1,5 км на ПдУ ад могільніка знаходзіліся 2 селішчы (1013 і 1112 ст.).
    Літ.: Р м е р Я.Г. йзученпе курганов в Могнлёвском Поднепровье // Советская археологня. 1976. №2; Копытпн В.Ф. Лудчнца — памятннк мезолнта в Верхнем Поднепровье // Гістарычнаархеалагічны зборнік. Мінск, 1994. № 5; Яго ж. Археолопіческне памятннкн Быховского района Могнлёвской областн. Могнлёв, 1995; Я го ж. Свод памятннков археологші чернобыльской зоны Могнлёвской областа. Могнлёв, 1998.
    В.Ф.Капыцін, Я.Р.Рыер.
    ЛЎДЧЫЦЫ, вёска ў Быхаўскім рне. За 9 км на Пд ад Быхава, 60 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Лудчыцы на лініі Быхаў—Жлобін, на шашы Магілёў—Быхаў—Рагачоў. Цэнтр Лудчыцкага с/с. 202 гаспадаркі, 567 ж. (2013).
    Вядомы ў ВКЛ з канца 16 ст. У 1598 сяло ў складзе маёнтка Новы Быхаў Аршанскага павета Віцебскага ваяв. У сярэдзіне 18 ст. ў Быхаўскім графстве, 71 двор, 184 ж. мужчынскага полу, меліся млын, бровар, 2 пякарні. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Быхаўскім павеце Магілёўскай губ. У 1780 — 96 двароў, 644 ж. У 1796— 1802 у Рагачоўскім павеце Бел. губ., потым зноў ў Быхаўскім павеце Магілёўскай губ. У 1897 у Навабыхаў
    скай воласці, 147 двароў, 986 ж., працавалі школа граматы, хлебазапасны магазін, 2 ветраныя млыны, піцейны дом, дзейнічала царква. У пач. 20 ст. адкрыта царк.прыходская школа, у 1909 у вёсцы — 127 двароў, 1372 ж., у фальварку — 49 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 14.2.1923 у Рагачоўскім павеце. 3 3.3.1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр Лудчыцкага с/с Быхаўскага рна, з 17.7.1924 да 26.7.1930 у Магілёўскай акрузе, з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1926 існавалі 2 вёскі: Лудчыцы 1 і Лудчыцы 2, разам 247 двароў, 1460 ж. У 1930я гг. адкрыты дзіцячыя яслі, вёска радыёфікавана. У 1940 — 238 двароў, 1347 ж. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да ліп. 1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У вер. 1943 партызаны Быхаўскай ваен.аператыўнай групы разграмілі ў вёсцы варожы гарнізон. У чэрв. 1944 гітлераўцы спалілі 213 двароў, загубілі 40 ж. Пры вызваленні вёсак у канцы чэрв. 1944 адбыліся жорсткія баі. У 1967 вёскі Лудчыцы 1 і Лудчыцы 2 аб’яднаны ў адну. У 1982 — 256 гаспадарак, 608 ж., у 1999 — 240 гаспадарак, 626 ж., у 2007 — 226 гаспадарак, 607 ж.
    У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, сельскі клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, Быхаўскі псіханеўралагічны домінтэрнат, аддз. сувязі, 2 магазіны, сталовая. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, мемарыял воінскай славы, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік археалогіі — стаянкі і курганны могільнік за 2 км на ПнУ ад вёскі.
    ЛУЖАНІН Максім (сапр. Каратай Аляксандр Амвросьевіч; 2.11. 1909, в. Прусы Салігорскага рна — 13.10.2001), беларускі паэт. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1969). Вучыўся ў БДУ (1928—31). Працаваў у час. «Узвышша», на Бел. радыё (1930—32). У 1935—41 на выдавецкай рабоце ў Маскве. У 1944—53 у газ. «Звязда», час. «Вожык», у 1967—71 гал. рэдактар сцэнарнай Ka
    145
    ЛУЖАСНА
    легіі к/студыі «Беларусьфільм». Для творчасці характэрны эмацыянальнае, рамантычнаўзнёслае светаўспрыманне рэчаіснасці (зб. «Кро
    ►5
    <
    М.Лужанін.
    кі», 1928), услаўленне Радзімы (збкі «Галасуе вясна за вясну», 1931, «Галасы гарадоў», 1932), гераізму народа ў Вял. Айч. вайне (зб. «Шырокае поле вайны», 1945). У збках «Моваю сэрца» (1955), «Росы на коласе» (1973), «Галасы пад выраем» (1980), «Паразмаўляй са мной, зямля» (1983), паэме «Як нараджаўся новы свет» (1975) і інш. гучаць тэмы гіст. аптымізму, працы чалавека ў мірны час, услаўляецца прырода роднага краю. Аўтар кн. прозы «Колас расказвае пра сябе» (1964), «Людзі, птушкі, прастор» (1976), «Трое» (1989) і інш., сцэнарыяў к/фільмаў «Паўлінка» (1951, рэж. А.Зархі), «Першыя выпрабаванні» (1960, з А.Куляшовым) і «Запомнім гэты дзень» (1967, абодва рэж. У.КоршСаблін). У 1933 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
    Тв.: 36. твораў. Т. 1—4. Мінск, 1979— 81; Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1993; Сустрэчы: (Да 100годдзя Я.Купалы і Я.Коласа). Мінск, 1982; Вярнуся ветрам: Лірыка, гумар, сатыра. Мінск, 1987; Семнаццаць песень: зб. паэзіі. Мінск, 1997.
    Літ.: Пісьмянкоў А. Дух горкай і гордай зямлі: слова пра М.Лужаніна // Роднае слова. 2001. №7; Шамякіна М. Максім Лужанін // Полымя. 2006. №11.
    ЛЎЖАСНА, археалагічныя помнікі — гарадзішча і селішча каля в. Лужасна Віцебскага рна.
    Гарадзішча за0,5кмна ПдУ ад вёскі, на краі выспы, абкружанай балотам (уваход з паўн. боку, праз се
    лішча). Пляцоўкаавальная, памерамі 50 х 45 м, выш. 15—20 м, умацавана 2 валамі (адзін на краі пляцоўкі, другі на схіле гарадзішча) выш. 4—6 м і равамі. Вядома з 1879. Даследаваў 100 м2 у 1972 і 1974 Г.В.Штыхаў. Культ. пласт 0,6—2,5 м. Знойдзены фрагменты ляпнога посуду, 2 жалезныя сярпы, 3 нажы, бронзавая трапецападобная падвеска з арнаментам, бляшка, касцяная праколка, косткі жывёл. Датуецца раннім жалезным векам і 3й чвэрцю 1га тыс. н.э., адносіцца да днепрадзвінскай і банцараўскай культур.
    Селішча памерамі 150 х 35 м прымыкаедагарадзішчаз Пн. Даследаваў 196 м2 у 1972 і 1974 Г.В.Штыхаў. Культ. пласт каля 1 м. Выяўлены рэшткі паглыбленага ў грунт жытла (4 х 5 м) з печчукаменкай (1 х 2 м, выш. 0,6 м). Знойдзены фрагменты ляпной неарнаментаванай керамікі, гліняны тыгель, 2 гліняныя прасліцы, бронзавы пінцэт з шырокімі канцамі, жал. шылападобная прылада з плоскай лапаткай. Датуецца 3й чвэрцю 1га тыс. н.э., адносіцца да банцараўскай культуры.