• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    141
    лоцы
    раход і трапляў у Л.я.). У мясцовасцях з мяккім і сыпкім грунтам Л.я. абшывалі плашкамі, тоўстымі дошкамі (тарчыцамі), жэрдкамі або забівалі ў цэнтры гладкі, завостраны зверху дубовы кол.
    лбцы (Locci), Лочы Аўгуста Вінцэнці (каля 1640, Варшава — 22.10.1732), польскі архітэктар. Вучыўся ў бацькі Аўгуста Станіслава Л. і Дж.Б.Джызлені ў Рыме. Паводле яго праектаў пабудаваны палац у Вілянаве (б. летняя каралеўская рэзідэнцыя каля Варшавы, 1677—1794), створаны план Варшавы (1683, не захаваўся). Кіраваў будаўніцтвам касцёла і кляштара капуцынаў у Варшаве (1683—85). У Беларусі зрабіў праект галерэі (1678) для Нясвіжскага палацавапаркавага комплексу.
    ЛОШНІЦА, вёска ў Барысаўскім рне, на р. Лашыца. За 18 км на У ад г. Барысаў, 5 км ад чыг. ст. Прыяміна на лініі Мінск—Орша, 89 км ад Мінска, каля аўтадарогі Брэст—Мінск— мяжа Расіі. Цэнтр Лошніцкага с/с. 2496 гаспадарак, 6640 ж. (2013).
    У 16—18 ст. мястэчка Аршанскага павета Віцебскага ваяв. ВКЛ, у 1565—66 у Барысаўскім старостве. У 1670 — 43 дымы. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губ. У 1886 — сяло, цэнтр воласці, 143 двары, 834 ж., нар. вучылішча, царква, млын. У 1917 — 308 двароў, 2070 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Барысаўскага рна Барысаўскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Мінскай акруг. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 3.7.1941 да 29.6.1944 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі 53 і вывезлі ў Германію 49 чал. У 1945—55 працаваў дзіцячы дом. У 1972 — 630 двароў 1978 ж., у 1999 — 584 гаспадаркі, 6872 ж.
    У 2013 яслісад, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці Барысаўскага рна, сярэдняя школа, гімназія, школа мастацтваў, Цэнтр культуры і вольнага часу, кінатэатр, бка, бальніца,
    амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», камбінат быт. абслугоўвання, 10 магазінаў, мінірынак, кафэ; Міхайлаўская царква (2010). Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ЛОШНІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МЎЗЫКІ I ПЁСНІ «ЛбШНІЦКАЯ БЛІСКАВЬ ЦА». Створаны ў 1997 у в. Лошніца Барысаўскага рна пры сельскім Доме культуры як ансамбль нар. песні «Вербніца». 3 2002 сучасная назва, дзейнічае пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.А.Гардзееў (з 1997), Н.В.Комель (з 2011). У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 21 да 69 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — даследаванне, захаванне і папулярызацыя нар. песеннай культуры, стараж. і сучаснай нар. музыкі, актыўны ўдзел ў культ. жыцці бел. грамадства. У рэпертуары: бел. нар. песні «А ў нашай вёсцы», «Там каля млына», «Ой, дзе ж ты была», «Чарнаморац ідзе», творы бел. і рас. кампазітараў: «Хлеб ды соль» Л.Захлеўнага, «Добры вечар, дзяўчыначка» І.Лучанка, «Ой ты, жыта» А.Далуханяна, «Чаму не ведаю» У.Мігулі і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. бел. песні (г. Нарва, Эстонія), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, абодва
    Лошніцкі народны ансамбль народнай музыкі іпесні «Лошніцкая бліскавіца».
    2009), абл. нар. музыкі «Грай, гармонік» (г. Нясвіж, 2008) і інш.
    Н. М.Лапарэвіч.
    ЛОШНІЦКІ НАРбДНЫ ВАКАЛЬНАЭСТРАДНЫ АНСАМБЛЬ «БЁЛЫЯ ЗОРЫ». Створаны ў 2004 у в. Лошніца Барысаўскага рна пры Цэнтры культуры і адпачынку. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.А.Іванісаў. У складзе ансамбля 5 чал. ва ўзросце ад 20 да 29 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя нар. песень у сучаснай эстр. аранжыроўцы, аўтарскіх твораў, замежных хітоў, актыўны ўдзел у культ. жыцці бел. грамадства. У рэпертуары творы бел. і рас. кампазітараў «Каля млына» У.Мулявіна, «За ціхай ракой» С.Трафімава, «Гэта ўсё» Ю.Шаўчука, «Песня аб сяброўстве» А.Шмульяна, песні з рэпертуару вядомых бел. гуртоў, аўтарскія кампазіцыі «Землякі», «Каліна», «Карнавал сяброў» С.Іванісава і інш. Гранпры міжнар. фестывалю «Паўднёвая зорка» (г. РастоўнаДоне, Расія, 2010). Калектыў — дыпламант рэсп. конкурсу маладых эстр. выканаўцаў «БелАЗаўскі акорд» (г. Жодзіна, 2013), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011) і інш. Н.М.Лапарэвіч.
    ЛОШЫЦКІ СЯДЗІБНАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік сядзібнапаркавага мастацтва 18—19 ст. Размешчаны на паўд. ускраіне Мінска ў сутоках рэк Свіслач і Лошыца, ка
    142
    ЛОШЫЦКІЯ
    ля б. в. Лошыца. Належаў Талачынскім, Гарнастаям, Прушынскім (з пач. 18 ст.). Ад сядзібы 2й пал. 18 ст. захавалася ўязная ліпавая алея, якая размешчана на асн. падоўжанай кампазіцыйнай восі б. барочнага ансамбля. Вось заканчвалася сядзібным домам, размешчаным каля грэбеня тэрасы. У комплекс уваходзілі сядзібны дом, капліца, флігель, домік вартаўніка, вінакурны комплекс, млын. У 1890 сядзіба была перабудавана. Сядзібны дом мае асіметрычную аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю, якая складаецца з драўлянага аднапавярховага і прыбудаванага да яго тарца мураванага 2павярховага аб’ёмаў. Гал. ўваход вылучаны 10калонным порцікам. У дэкар. афармленні фасадаў выкарыстаны драўляныя разныя дэталі (слупы гал. ўвахода, аконныя ліштвы, карнізныя паясы і інш.). У інтэр’еры зберагліся ляпныя дэталі, абліцоўка сцен панэлямі з дубу, каляровая кафля. Перад гал. фасадам парадны партэр у форме няправільнага эліпса, абмежаваны пад’язнымі дарогамі; з процілеглага боку — пакаты прыбярэжны спуск да лукавіны р. Лошыца. 3 боку ўездудвор замыкаўся брамай зжалезнымі варотамі і магутнымі цаглянымі пілонамі, да якіх была прыбудавана ў эклектычных формах невял. вартаўнічая будка. Уязная ліпавая алея захавалася часткова. П а р к пейзажнага тыпу. У аснове кампазіцыі паўн. часткі ляжыць вял. паляна, ахопленая з боку саду нешырокай паласой насаджэнняў дрэў. Яе контур маляўніча зрэзаны, прастора ўпрыгожана інтрадукаванымі раслінамі. К а п л і ц a — мураваны 8гранны ў плане будынак з шатровым дахам, які завяршаўся шлемападобным купалам на глухім барабане. У канцы 19 ст. на другім беразе р. Лошыца пабудаваны вінакурны комплекс, які ўключаў домінтэрнат для рабочых і вінакурню — мураваны 4павярховы будынак з паўкруглымі вокнамі. Меліся 2 млыны. У 1925 тут па ініцыятыве М.Вавілава быў арганізаваны бел. аддзел Усесаюзнага інта раслі
    Да арт. Лошыцкі сядзібнапаркавы комплекс.
    Сядзібны дом.
    наводства, пазней — Бел. НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбаводства. Сады, б. гадавальнікі і калекцыі інта ўтвараюць вял. масіў насаджэнняў (35 га), які прымыкае да сядзібы. 3 боку вул. Маякоўскага ён ахоплены мураванай сцяной, пабудаванай у 1950я гг. У 2000я гг. праведзена рэстаўрацыя флігеля, доміка вартаўніка, закансервавана капліца, выкананы ландшафтнапаркавыя работы. У 2014 рэстаўрыраваны сядзібны дом. Комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ЛОШЫЦКІЯ КУРГАННЫЯ моГІЛЬНІКІ, археалагічныя помнікі — курганныя могільнікі каля б. в. Лошыца (Сухая), цяпер у межах Мінска (вул. Лошыца 2я).
    Могільнік1 на Пдадб. вёскі, на ўзгорку, ва ўрочышчы Замчышча. 13 круглых курганоў і адзін падоўжаны. У канцы 1890х гг. Г.Х.Татур даследаваў 2 насыпы. Знойдзены 2 бронзавыя скроневыя пярсцёнкападобныя кольйы з заходзячымі канцамі, 2 бронзавыя лірападобныя спражкі, паясное кольца, жалезная пласціна з кручкамі на канцах, фрагменты жалезнага нажа, золаташкляная цыліндрычная пацерка, кавалак лямцавага шнура. У 1930 могільнік абследаваў А.А.Рынейскі, у 2006 Ю.А.Заяц. Захаваўся падоўжаны курган у завулку Каржанеўскага.
    Могільнік2 наПдадб. вёскі, каля СтараКойданаўскага шляху
    (цяпер мікрараён па вул. Ландэра), на ПдЗ ад чыг. прыпынку Курасоўшчына. 3 курганы. У 1930 абследаваў А.А.Рынейскі, у 1980я гг. адзін курган раскапаў П.А.Русаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на мацерыку, галавой на 3. Знойдзены золаташкляныя бочкападобныя і цыліндрычныя пацеркі. Датуецца 11 ст. У 2008 абследаваў Ю.А.Заяц. Захаваўся круглы курган дыям. 13,5 м, выш. каля 2 м.
    Могільнік3 наПдадб. вёскі, у садзе. 13 невял. насыпаў. У 1930 абследаваў А.А.Рынейскі, у 2008— 09 Ю.А.Заяц. Захаваўся адзін напаўразбураны курган пры з’ездзе з Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі на праспект Дзяржынскага.
    Літ.: Спнцын А.А. Обозренне некоторых губерннй н областей Росснн в археологнческом отношеннн // Зап. Рос. нмп. археол. ова. СанктПетербург, 1889. Т. 11. Вып. 1—2; Р ы н е й с к і А. Археалагічныя разведкі на р. Пціч // Працы секцыі археалогіі Т. 3. Мінск, 1932.
    Ю.А.Заяц.
    ЛбШЫЦКІЯ СЁЛІШЧЫ, археалагічныя помнікі — селішчы на тэр. Лошыцкага сядзібнапаркавага комплексуў Мінску.
    Селішча1 у лукавіне правага берага р. Свіслач. Пл. каля 2,5 га. Адкрыў у 1990 і даследаваў 68 м2 у 2005—06 Ю.А.Заяц. Выяўлены прыпечныя ямы наземных жытлаў, рэшткі майстэрні па апрацоўцы металаў. Знойдзены жалезныя нажы, сашнік,
    143
    ЛУБ
    шыла, крэсіва, наканечнікі стрэл, бронзавыя спражкі, накладкі і наканечнікі паясоў, фібула, званочак, крыжык, скроневае сяміпрамянёвае кольца, касцяны грэбень, керамічны посуд і тыгель. Датуецца 2й пал. 10 — 1й пал. 13 ст.
    Селішча2 на 2й надпоймавай тэрасе левага берага р. Лошьша пры ўпадзенні яе ў Свіслач. Часткова перакрывае ўскраіну селішча1. Пл. каля 2 га. Адкрыў і абследаваў у 1992 і 2009 Ю.А.Заяц. Знойдзены свінцовая куля, жалезныя цвік, нож і фрагмент шпоры 2й пал. 16 — 18 ст.
    Літ:. 3 а я ц Ю.А. Новые памятннкн археологнн в пределах городской черты Ммнска (правый берег Свнслочн) // Древняя нсторня Восточной Европы. Мкнск, 2009. Ю.А.Заяц.
    ЛУБ, ліпавая кара разам з валакністай унутранай часткай. Л. нарыхтоўвалі з камлёвай часткі дрэў. У Беларусі з Л. рабілі карабы, лубянкі, калыскі, палукашы для вазоў, пакрывалі рачныя судны.
    ЛЎБКА, пасудзіна з лубу; тое, што і лубянка.
    ЛУБКІЎСКІ Раман Мар’янавіч (н. 10.8.1941, с. Астравец Цярнопальскай вобл., Украіна), украінскі паэт, перакладчык. Засл. дзеяч культуры Польшчы (1977). Скончыў Львоўскі ўнт (1963). Аўтар паэт. збкаў «Зачараваныя алені» (1965), «Астролаг» (1977), «Погляд вечнасці» (1990) 1 інш. Складальнік анталогій пера
    кладаў «Славянскае неба» (1972), «Славянская ліра» (1983). Пераклаў на ўкр. мову творы М.Багдановіча, Ф.Багушэвіча, П.Броўкі, Я.Коласа, Я.Купалы, Ф.Скарыны, М.Танка і інш.
    Тв:. Бел. пер. — Пялёсткі святла. Мінск, 1990.