• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    род твораў: оперы «Кастусь Каліноўскі» (паст. 1947), «Песня пра шчасце» (1951), «Дачка партызана» (1969), радыёопера «Раквусач» паводле Я.Коласа (1960), араторыі «Казка пра папа і работніка яго Балду» А.Пушкіна
    Д.А.Лукас.
    (1975), «Добрай раніцы, свет» (1978), сімфонія (1959), 4 смычковыя квартэты (1939, 1945, 1966, 1974), хары, камернавак. цыклы «Поры года» на вершы Э.Агняцвет, «Мелодыі» на вершы Л.Украінкі, музыка да драм. спектакляў і к/фільмаў.
    ЛУКАШАНЕЦ Аляксандр Аляксандравіч (н. 23.11.1954, в. Жураўцы Валожынскага рна), беларускі мовазнавец. Чл.кар. НАН Беларусі (2009).
    А.А.Лукашанец.
    Др філал. навук (2001), праф. (2003). Скончыў БДУ (1977). 3 1977 у Інце мовазнаўства імя Я.Коласа НАН Беларусі (з 1989 намеснік дырэктара, з 2003 дырэктар). 3 2008 дырэктар Інта мовы і лры імя Я.Коласа і Я.Купалы (з 2012 філіял Цэнтра навук. даследаванняў бел. культуры, мовы і лры). Адначасова ў 1998— 2003 заг. кафедры Інта падрыхтоўкі навук. кадраў НАН Беларусі. 3 2004 старшыня Бел. кта славістаў,
    у 2008—13 — Міжнар. кта славістаў. Даследуе пытанні бел. і рус. словаўтварэння, супастаўляльнай і сац. лінгвістыкі, бел. правапісу, культуру бел. мовы. Адзін з аўтараў кн. «Руская мова ў Беларусі» (1985), «Беларуская мова: цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі» (1987), «Грамадства — мова — палітыка» (1988), «Супастаўляльнае апісанне рускай і беларускай моў. Марфалогія» (1990), «Беларуская мова» (1998), «Тыпалогія двухмоўя і шматмоўя ў Беларусі» (1999), «Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы» (2000), «Параўнанне сістэм і функцыянавання сучасных славянскіх моў. Словаўтварэнне / Намінацыя» (2003), «Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы» (2006), «Асноўныя тэрміны метралогіі. Рускабеларускі слоўнікдаведнік» (2007), «Сучасная беларуская арфаграфія: акадэмічны даведнік», «Рускабеларускі тэрміналагічны слоўнік па парашковай металургіі» (абедзве 2012) і інш. Пад навук. рэдакцыяй Л. выдадзены «Рускабеларускі слоўнік» (т. 1—3, 10е выд.), «Беларускарускі слоўнік» (т. 1—3, 4е выд., абодва 2012) і інш.
    7е.: Словаўтварэнне і граматыка. Мінск, 2001; Праблемы сучаснага беларускага словаўтварэння. Мінск, 2013.
    Літ.: Кунцэвіч Л.П. Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец // Бел. лінгвістыка. 2004. Вып. 54. Т.У.Люковіч.
    ЛУКАШЭВІЧ Уладзімір Канстанцінавіч (н. 25.8.1946, в. Іванава Нясвіжскага рна), беларускі філосаф. Др філас. навук (1993), праф. (1999). Скончыў БДУ (1974). 3 1978 у Інце філасофіі і права НАН Беларусі. 3 1996 заг. кафедры Бел. эканам. ўнта. Даследуе пытанні метадалогіі навук. пазнання і філасофіі навукі, сацыякульт. і сац.эканам. праблемы навук. прагрэсу. Аўтар манаграфіі «Мадэлі і метад мадэлявання ў чалавечай дзейнасці» (1983), навуч. дапаможнікаўдля ВНУ і інш.
    Тв:. Научный метод: Структура, обоснованне, развмтне. Мннск, 1991; Анатомня научного метода. Мннск, 1999; Осно
    149
    ЛУКАШЭНКА
    вы методологнн научных нсследованнй. Мннск, 2001; Фнлософня н методологня наукн. Мннск, 2009(разамзЯ.С.Яскевіч).
    ЛУКАШЭНКА Аляксандр Рыгоравіч (н. 30.8.1954, г.п. Копысь Аршанскага рна), Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Скончыў Магілёўскі пед. інт (1975), Бел. с.г. акадэмію (1985). У 1975—77, 1980—82 праходзіў службу ў пагранічных войсках і ў Сав. Арміі. У 1977—78 на камсамольскай і сав. рабоце ў Магілёве. У 1978—80 адказны сакратар Шклоўскай раённай аргцыі тва «Веды». 3 1982 на адказных пасадах у АПК. У 1990—94 дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, дзе ў сак. 1993 — ліп. 1994 узначальваў камісію па барацьбе з карупцыяй. 10.7.1994 абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь (пераабраны ў 2001, 2006, 2010). Паслядоўна адстойвае курс на кансалідацыю грамадства, пабудову сацыяльна арыентаванай эканомікі на аснове інавацый, развіцця нац. культуры, навукі, спорту, павышэнне дабрабыту народа, умацаванне бел. дзяржаўнасці. У мэтах пашырэння ўдзелу народа ў кіраванні дзяржавай Л. уведзены інстытут Усебел. нар. сходу (праводзілісяў 1996,2001,2006,2010). Дамогся карэннага пераўтварэння сельскай гаспадаркі, мадэрнізацыі сістэмы адукацыі, мед. абслугоўвання. На новы якасны ўзровень выведзена прам. вытворчасць. Вял. ўвагу надае развіццю культуры і спорту, вырашэнню праблем моладзі, клопату аб мацярынстве і дзяцінстве, ветэранах вайны і працы, старэйшым пакаленні, вырашэнню чарнобыльскіх праблем. Умацоўвае нац. і канфесійнае адзінства і садзейнічае развіццю грамадзянскай супольнасці. Па яго ініцыятыве 14.5.1996 праведзены рэферэндум, на якім большасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь адобрыла ідэю інтэграцыі з Расіяй на раўнапраўнай аснове, выказалася за новую дзярж. сімволіку, наданне рус. мове роўнага статусу з бел.; на рэферэндуме 24.11.1996 — за стварэнне замест Вярхоўнага Саве
    та двухпалатнага парламента — Нац. сходу Рэспублікі Беларусь, інш. змены ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994. Ініцыятар падпісання Дагавораў аб стварэнні Супольнасці (2.4.1996) і Саюза (2.4.1997) Беларусі і Расіі. 8.12.1999 сумесна з Прэзідэнтам Рас. Федэрацыі падпісаў дагавор ад стварэнні Саюзнай дзяржавы. Разам з кіраўнікамі інш. дзяржаў на сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Стамбуле падпісаў Хартыю Еўрап.
    бяспекі (19.11.1999). Адзін з ініцыятараў стварэння Еўразійскай Эканам. супольнасці (ЕўрАзЭС; дагавор падпісаны 10.6.2000), Мытнагасаюза (МС; 6.6.2007), Адзінай эканам. прасторы (АЭП; 9.12.2010), Еўразійскага эканам. саюза (ЕАЭС, 29.5.2014). Развіваючы інтэграцыю з інш. дзяржавамі блізкага і далёкага замежжа, Л. адначасова ўмацоўвае суверэнітэт, нац. незалежнасць Рэспублікі Беларусь, праводзіць шматвектарную знешнюю палітыку, накіраваную на развіццё дружалюбных адносін і супрацоўніцтва з усімі краінамі свету, актывізуе ўдзел Рэспублікі Беларусь у міжнар. аргцыях. Паслядоўна выступае за пабудову шматпалярнага свету і ўмацаванне ролі ААН у міжнар. жыцці. У 2005—06 старшыня Міждзярж. Савета ЕўрАзЭС. Л. з’яўляецца Галоўнакамандуючым Узброеных Сіл, узначальвае Савет Бяспекі Рэспублікі Беларусь. 3 1997 прэзідэнт Нац. алімпійскага кта Беларусі.
    Уносіць вял. ўклад у развіццё культуры Беларусі: у 1997 усталяваў прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Бе
    ларусь «За духоўнае адраджэнне», у 2004 — прэміі Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі, удзяляе асабістую ўвагу захаванню помнікаў гісторыі і культуры, у т.л. курыраваў рэстаўрацыю Мірскага і Нясвіжскага замкаў і інш.
    ЛЎКІ, вёска ў Карэліцкім рне. За 16 км на ПдУ ад г.п. Карэлічы, 39 км ад чыг. ст. Гарадзея, 201 км ад Гродна. Цэнтр Луцкага с/с. 276 гаспадарак, 611 ж. (2013).
    Вядомы з пач. 15 ст. як сяло ў Навагрудскім павеце ВКЛ, уладанне вял. кн. Вітаўта, якое ён перадаў Навагрудскаму касцёлу. У 16 ст. ў складзе маёнтка Мір, уладанне Іллінічаў. У 17 ст. ў складзе Мірскага графства, уладанне Радзівілаў. У 1747 — 94 двары, карчма. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 — Літоўскай, з 1801 — Гродзенскай, з 1842 — Мінскай губерняў. У 1858 уласнасць кн. П.Вітгенштэйна, 97 двароў 577 ж. У 1897 вёска ў Жухавіцкай воласці, 144 двары, 1251 ж., хлебазапасны магазін, карчма. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, вёска ў Жухавіцкай гміне Нясвіжскага, з 1926 Стаўбцоўскага паветаў Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 15.1.1940 у Мірскім рне Баранавіцкай вобл., з 12.10.1940 вёска ў Крышылоўшчынскім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У вайну дзейнічала падп. антыфаш. аргцыя. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл., з 16.7.1954 цэнтр сельсавета. 3 17.12.1956 у Карэліцкім, з 25.12.1962 у Навагрудскім, з 6.1.1965 зноў у Карэліцкім рнах. У 1970 — 997 ж., у 2000 — 322 гаспадаркі, 763 ж.
    У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, бальніца сястрынскага догляду, амбулаторыя, 4 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Памятны знак у гонар с.г. камуны «Праца», якая дзейнічала ў
    150
    ЛУКОНІЦКІ
    1919. Помнік архітэктуры — Васкрасенская царква (1898). У.У.Бянько. ЛУКОМЛЬ, археалагічныя помнікі — гарадзішча, селішчы, курганны могільнік каля в. Лукомль Чашніцкага рна.
    Гарадзішча ў вёсцы, на правым беразе р. Лукомка. Памеры 63 х 36 м, выш. 15 м. Мясц. назва Замак. Абследавалі ў 1930 А.Д.Каваленя, у 1956 Л.В.Аляксееў. У 1966— 74 Г.В.Штыхаў даследаваў 704 м2. Культ. пласт у цэнтры пляцоўкі каля 2 м, па баках — 5 м. Знойдзены жалезныя наканечнікі стрэл, пік, пласцінкі панцыра, пінцэт, крэсівы, бронзавыя бранзалеты, скроневае кольца, касцяныя грабяні, праколкі, накладкі, шкляныя бранзалеты і пацеркі, гліняныя прасліцы, каменныя тачыльныя брускі. Да рэдкіх знаходак адносяцца касцяныя шахматная фігурка ферзя і накладка з выявамі звяроў, залатая ажурная пацерка, фрагмент фаянсавага блюда з люстранай размалёўкай. Гліняны посуд прадстаўлены ляпной гладкасценнай і штрыхаванай керамікай, раннекругавой, стараж.рус. часу і ВКЛ. Матэрыялы адносяцца да жалезнага веку (днепрадзвінская культура), 3й чвэрці 1га тыс. н.э. (банцараўская культура), 9 — пач. 10 ст. (крывічы), стараж.рус. часу 1 — 13 ст. і перыяду ВКЛ.
    Селішча1 наПнад гарадзішча, на правым беразе р. Лукомка. Пл. больш за 3 га. Даследаваўу 1969— 70 Г.В.Штыхаў. Знойдзены бронзавыя трапецападобныя падвескі, жалезны валютападобны нож 8—9 ст., тыглі для плаўкі каляровых металаў, абломкі ліцейных форм, зліткі свінцу, шлакі, загатоўкі і рэчы з рога і косці, ляпны посуд банцараўскай культуры і культуры полацкасмаленскіх доўгіх курганоў, кругавая кераміка стараж.рус. часу і ВКЛ 10—16 ст.
    Селішча2 на левым беразе р. Лукомка, насупраць гарадзішча. У 1973—74 Г.В.Штыхаў даследаваў 244 м2. Знойдзены шлакі і вырабы з жалеза, ключ ад накладнога замка (10—
    11 ст.), падковападобная фібула, утульчаты наканечнік стралы, нажы, рэчы з косці (двухбаковы арнаментаваны грэбень, наканечнік стралы), каменю (прасліцы, створка ліцейнай формы), кругавы посуд 10—13 ст.
    Курганны могільнік за 1 км на ПдУ ад вёскі, ва ўрочышчы Праклятае поле. 6 курганоў выш. 2 м, дыям. 8—10 м. Даследаваў у 1886 Е.Р.Раманаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Знойдзены вядро, баявыя сякеры, нажы, наканечнікі коп’яў. У 1966 Г.В.Штыхаў раскапаў пахаванне воіна разам з інвентаром (на касцяным дзяржанні нажа выкаваны трызубец). Пахаванні сведчаць пра існаванне дружыннага некропаля. Могільнік датуецца 11 ст.