• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Тв.: Выбр. творы. Мінск, 1968; Дняпроўская чайка: Апавяданні. Мінск, 1988.
    Літ:. Я р о х і н Р. Вандроўнік на жаданым перавале... // Маладосць. 2004. №10; Андраюк С. Мікола Лупсякоў (19191972) //Полымя. 2007. №3.
    ЛУР’Ё Артур Сяргеевіч (сапр. Л у р’я Навум Ізраілевіч; 14.5.1892, г. Слаўгарад — 12.10.1966), расійскі і амерыканскі кампазітар, муз. пісьменнік. Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі (1909—16). У 1918—21 начальнік муз. аддзела Наркамата асветы РСФСР. 3 1922 у эміграцыі ў Францыі, з 1941 у ЗША. Аўтар оперыбалета «Баляванне падчас чумы», лібрэта да оперы «Арап Пятра Вялікага», канцэртаў, музыкі для вак. твораў і інш. Муз. тэарэтык і крытык з пазіцый футурызму і авангарда.
    ЛУТНІ'ЦКІ Лявон, беларускі архітэктар канца 18 ст. Прадстаўнік архітэктуры барока. Працаваў у князёў Радзівілаў. Удзельнічаў у рэканструк
    На занятках малодшай групы Луцкаўлянскага ўзорнага духавога аркестра.
    цыі Альбінскага палацавапаркавага ансамбля, дзе пабудаваў палац «Кансаляцыя», альтанку, сістэму каналаў. Зрабіў праект Каралеўскай залы для Нясвіжскага палаца (гл. Нясвіжскі палацавапаркавы комплекс), рэстаўрыраваў касцёл Св. Міхаіла, драўляную царкву ў Нясвіжы, палац у Слуцку.
    ЛУЦКАЎЛЯНСКІ ЎЗОРНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1960 у в. Луцкаўляны Гродзенскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1998 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.Г.Дзешавы (с 1960), Э.М.Жыцёнаў (з 1965), І.Л.Ахун (з 1970), Т.В.Самец (з 1993). У складзе аркестра 20 чал. ва ўзрос
    це ад 9 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя вак. і інструм. муз. мастацтва. У рэпертуары «Песня пра Нёман» Н.Сакалоўскага, «Мой родны кут» І.Лучанка, «Перамога» Л.Захлеўнага, «Колькі ў небе зор» А.Шыдлоўскага і інш. Калектыў — лаўрэат абл. аглядуконкурсу духавых аркестраў (г. Гродна, 1999), удзельнік рэсп. свята духавой музыкі (Мінск), фестывалю нар. творчасці (Гродна, абодва 1987), рэгіянальнага фестывалю духавой музыкі «Фанфары сяброў» (в. Парэчча Гродзенскага рна, 2013) і інш. Т.В.Самец.
    ЛЎЦКАЯ ВАСКРАСЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Лукі Карэліцкага рна. Пабудава
    Луцкая Васкрасенская царква.
    161
    ЛУЦКЕВІЧ
    на ў канцы 19 — пач. 20 ст. на месцы папярэдняга храма (1770). Да прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму пад 2схільным дахам прымыкаюць бабінец з 2 уваходамі, акцэнтаванымі невысокім 8гранным барабанам з гранёнай цыбулепадобнай галоўкай, і 5гранная апсіда. Сцены гарызантальна ашаляваны, расчлянёны прамавугольнымі вокнамі і лапаткамі на паўн. баку, аздоблены цягай, якая праходзіць па перыметры ўсёй пабудовы. Алтарныя вокны вырашаны ў выглядзе ромбаў. Царква дзейнічае.
    Г.А.Лаўрэцкі.
    ЛУЦКЁВІЧ Антон Іванавіч (29.1.1884, г. Шаўляй, Літва — 23.3.1942), беларускі палітычны і культурны дзеяч,
    гісторык. Брат \.\.Луцкевіча. Скончыў Мінскую гімназію (1902). Вучыўся ў Пецярбургскім і Дэрпцкім (цяпер Тартускі) унтах. Адзін з заснавальнікаў Бел. сацыяліст. грамады і аўтараў яе праграмы. У 1904 за распаўсюджванне рэв. лры арыштаваны ў Мінску. 3 1906 у Вільні, выдаваў газ. «Наша доля» і «Наша ніва». У друку выступаў пад псеўд. Антон Навіна. Адзін з заснавальнікаў Бел. сацыялдэмакр. работніцкай групы, узначальваў Бел. нар. кт, Віленскую бел. раду. У 1921 быў на чале Бел. нац. кта ў Вільні, заснаваў Бел. школьную раду, якая пазней злілася з Твам бел. школы. Намаганнямі Л. пры Бел. навук. тве (БНТ) у 1921 адкрыты Бел. музей імя І.І.Луцкевіча. Працаваў выкладчыкам Віленскай бел. гімназіі. У 1927 арыштаваны польск. ўладамі па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць СССР, апраў
    даны судом. Адзін са стваральнікаў Цэнтр. саюза культ. і гасп. аргцый. У пач. 1930х гг. Л. адышоў ад паліт. дзейнасці, працаваў у БНТ і Бел. музеі, выступаў з лекцыямі. Аўтар кніг, брашур, артыкулаў па гісторыі Беларусі, бел. правапісе, гісторыі бел. адраджэння, літ.крыт. прац. У 1939 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1989.
    Тв.: Белорусы. СанктПетербург, 1909; За дваццаць пяць гадоў (1903—1928). Вільня, 1928; Мінск, 1991; Дзённік// Полымя. 1991. № 4—5; Беларускі музей імя Івана Луцкевіча. Мінск, 1992.
    Літ.: Казбярук У. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці, або Свае і чужыя пра Антона Луцкевіча // Крыніца. 1999. № 4/5; Сідарэвіч А.М. Апошнія дні Антона Луцкевіча // Arche. 2006. № 10; Мяснікоў А.Ф. Сто асоб беларускай гісторыі: гіст. партрэты. 2е выд. Мінск, 2009.
    ЛУЦКЁВІЧ Іван Іванавіч (9.6.1881, г. Шаўляй, Літва — 20.8.1919), беларускі палітычны і культурны дзеяч, археолаг, этнограф, публіцыст. Брат АДЛуцкевіча. Вучыўся ў Пецярбургскім унце, Маскоўскім археал. інце. Адзін з пачынальнікаўбел. культ.асветніцкага і грамадскапаліт. руху ў пач. 20 ст. У 1903—19 удзельнічаў у стварэнні Бел. сацыяліст. грамады, газ. «Наша доля», «Наша ніва», выдва «Наша хата», Віленскай бел. гімназіі. Адзін з арганізатараў Бел. выдавецкага тва, Бел. нар. кта, першых бел. школ на Віленшчыне, Гродзеншчыне, Беласточчыне, Бел. навук. тва. Збіраў і даследаваў бел. старажытнасці: асабістая калекцыя Л. стала асновай Бел. музея ў Вільні. Разам з А.І.Луцкевічам, В.Ю.Ластоўскім і інш. распрацоўваў пытанні дзярж. самавызначэння Беларусі. Быў прыхільнікам раўнапраўных адносін Беларусі з Расіяй, Польшчай, Украінай, Літвой. Паўплываў на творчы лёс Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі, М.Гарэцкага і інш. Аўтар навук.публіцыст. прац па гісторыі, мастацтве, кніжнай культуры Беларусі. Увёў у навук. ўжытак помнікі старабел. лры 16 ст., апісаў знойдзе
    ную ім рукапісную кнігу бел. татараў «АльКітаб» (апубл. ў 1920).
    Тв.'. Ай Кітаб // Спадчына. 1992. № 3.
    Літ.: Лабынцаў Ю.А. Архіў беларускага адраджэння. Мінск, 1993; Мяснікоў А.Ф. Сто асоб беларускай гісторыі: гіст. партрэты. 2е выд. Мінск, 2009.
    ЛУЦКЁ пасёлак у Жлобінскім рне. За 11 км на Пн ад г. Жлобін, 3 км ад чыг. ст. Луцкае на лініі Жлобін—Магілёў, 104 км ад Гомеля. Цэнтр Луцкагас/с. 599 гаспадарак, 1490 ж. (2013).
    Засн. ў пач. 1920х гг. перасяленцамі з суседніх вёсак. Уваходзіў у Лукаўскі с/с Жлобінскага рна, да 26.7.1930 Бабруйскай акругі. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца чэрв. 1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1959 — 592 ж. 3 24.11.1983 цэнтр сельсавета. У 1999 — 633 гаспадаркі, 1887 ж., у 2004 — 633 гаспадаркі, 1676 ж.
    У 2013 яслісад, сярэдняя і муз. школы, бка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 5 магазінаў; Георгіеўская царква (пач. 21 ст.).
    ЛУЦЗВІЧ Анатоль Васілевіч (16.5.1938, в. Тоўсты Лес Уздзенскага рна — 19.2.2002), беларускі акцёр.
    А.ВЛуцэвіч.
    Засл. артыст Беларусі (2000). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1964). 3 1964 працаваў у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Майстар эпізода, яго героям уласцівыя душэўная цеплыня, лірызм, мяккі гумар. Сярод роляў: Крыніцкі, Лявон Гарошка («Паўлінка», «Тутэйшыя»Я.Купалы), Шчырэцкі («Ідылія» В.ДунінаМар
    162
    ЛУЧАЙСКІ
    цінкевіча), Алёша Губаты («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Міліцыянер («Амністыя» М.Матукоўскага), Паляніца («Таблетку пад язык» А.Макаёнка), Сідаровіч («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Мульцік («Вечар» А.Дударава), Мужык з малатарняй («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Парфён («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава), Сцяпан Ухавёртаў Свістуноў («Рэвізор» М.Гогаля), Карп, Іван («Лес», «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Вася («Стары Новы год» М.Рошчына), Томас («Валенсіянскія вар’яты» Лопэ дэ Вегі) і інш. Здымаўся ў кіно.
    ЛУЦЭВІЧ Іван Дамінікавіч, гл. КуполаЯнка.
    ЛУЦЭВІЧ Уладзіслава Францаўна (25.12.1891, в. Вішнева Валожынскага рна — 25.2.1960), беларускі культурны дзеяч, літаратуразнавец. Жонка Я.Купалы. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1959). Скончыла Віленскую гімназію (1906), пед. курсы ў Варшаве (1908). 3 1919 працавала інспектарам дашкольных устаноў Наркамасветы БССР, выхавацелем і педагогамметадыстам дзіцячых устаноў, на радыё. У 1944—60 дырэктар Літ. музея Я.Купалы. Аўтар артыкулаўуспамінаў пра Я.Купалу, З.Бядулю, Цётку, складальнік збкаў «Янка Купала» (1952, з В.Тарасавым), «Янка Купала ў беларускім мастацтве» (1958), «Любімы паэт беларускага народа» (1960) і інш. Сабрала і апраца
    У. Ф.Луцэвіч і
    Я.Купала. 1916. 3 фонду Дзяржаўнага літаратурнага музея Я.Купалы.
    вала «Народныя дзіцячыя песенькі» (1939), нар. казкі «Як жабы бараніліся ад бусла» (1928), «Пых», «Як пеўнік казку прагнаў» (абедзве 1938).
    Тв:. Родныя напевы: калыханкі, пацешкі, казкі. Мінск, 1973.
    Літ.: Ваданосава Ф. Няспыннае жыццёвае гарэнне: да 120годдзя Уладзіславы Луцэвіч // Роднае слова. 2011. № 12; Содаль У. Янка Купала і Уладзіслава Францаўна ў згадках Тамары Сцяпанавай // Маладосць. 2013. №1.
    ЛУЦЭНКА Барыс Іванавіч (н. 16.9.1937, г. Майкоп, Адыгея), беларускі рэжысёр, педагог. Засл. дзеяч
    Б. І.Луцэнка.
    мастацтваў Беларусі (1975). Нар. артыст Беларусі (1995). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1967). У 1967—73 і 1981—82 рэж. Бел. тэатра імя Я.Купалы. У 1982—91 гал. рэж. Тэатрастудыі кінаакцёра. У 1973—81 і з 1991 гал. рэж., з 2008 рэж.пастаноўшчык Нац. акадэмічнага рус. драм. тэатра імя М.Горкага. Адначасова ў 1970—2012 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў. Для творчасці Л. харак
    тэрна імкненне да сцэнічнай метафарычнасці, псіхал. дакладнасць у характарыстыках персанажаў, пошук выразных пластычных рашэнняў. Сярод спектакляў: «Памяць сэрца» А.Карнейчука (1970), «Раскіданае гняздо» Я.Купалы (1972, адноўлены ў 1982), «Макбет» У.Шэкспіра (1974), «Трохграшовая опера» Б.Брэхта (1976), «Трагедыя чалавека» І.Мадача (1979), «Глядзіце, хто прыйшоў!» У.Аро, «Шчасце маё...» А.Чарвінскага (абодва 1983), «Не баюся Вірджыніі Вульф» Э.Олбі (1985), «Хрыстос і Антыхрыст» паводле Д.Меражкоўскага (1991), «Свабодны шлюб» Д.Фо і Ф.Рамэ (1994), «Трагічная аповесць пра Гамлета, прынца Дацкага» У.Шэкспіра (2000), «Выпадковы вальс» У.Арлова (2005), «Мачаха» А.Бальзака (2009), «Эдып» А.Мінчуковай (2010), «Загадкавы візіт» паводле Ф.Дзюрэнмата (2012), «Аракул?..» паводле А.Макаёнка (2013) і інш. Рэжысёрпастаноўшчык маст. фільма «Раскіданае гняздо» (1981), фільмаспектакля «Вяртанне ў Хатынь» (1984), оперы «Кавалер руж» Р.Штрауса (1987). Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 1997.
    «ЛУЧ», газета, орган Мінскай аргцыі РСДРП і фракцыі сацыялдэмакратаў (меншавікоў) франтавога кта Зах. фронту. Выдавалася з 4(17) кастр. да ліст. 1917 у Мінску на рус. мове 6 разоў на тыдзень. Праводзіла ідэі левацэнтрысцкай плыні сацыялдэмакратыі. Выказвалася супраць перадачы ўсёй улады Саветам. Кастр. рэв. 1917 прыняла варожа, кваліфікавала яе як бальшавіцкі пераварот. Друкавала матэрыялы Кта выратавання рэвалюцыі Зах. фронту, звесткі пра падрыхтоўку выбараў ва Устаноўчы сход, асвятляла ход барацьбы за ўладу ў Мінску і інш. гарадах Беларусі. Мела рубрыкі: «Партыйнае жыццё», «Па нашым краі», «Хроніка», «Тэлеграмы» і інш.