Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Тв.: 36. твораў. Т. 1—8. Мінск, 1981— 85; Выбр. творы. Мінск, 2013; Над Бугам: Выбранае. Мінск, 2002; Міколкапаравоз. Мінск, 2009.
Літ.: Куляшоў Ф.І. Міхась Лынькоў: нарысы жыцця і творчасці. Мінск, 1979; Кенька М.П. Міхась Лынькоў: летапіс жыцця і творчасці. Мінск, 1987; Бугаёў Д.Я. Служэнне Беларусі: праблем. арт., літ. партр., эсэ, успаміны. Мінск, 2003. Д.Я.Бугаёў. ЛЫСЁНКА Пётр Фёдаравіч (н. 16.9.1931, в. Зарачаны Полацкага рна), беларускі археолаг, гісторык. Др гіст. навук (1987), праф. (1993). Скончыў Мінскі пед. інт (1953). 3 1964 у Інце гісторыі НАН Беларусі (з 1973 заг. сектара, у 1980—2001 заг. аддзела). Вывучае сярэдневяковую гісторыю насельніцтва Паўд. Белару
171
ЛЫСІК
сі, перыяд станаўлення і развіцця Тураўскага княства і стараж. гарадоў Тураўскай зямлі (Тураў, Бярэсце, Пінск,
П. Ф.Лысенка.
ДавыдГарадок, Клецк, Слуцк, Мазыр, Рагачоў). Па выніках яго даследаванняў створаны музеі сярэдневяковага горада — «Бярэсце» (1982, г. Брэст) і «Старажытны Тураў» (2005, г. Тураў Жыткавіцкага рна). Адзін з аўтараў кн. «Нарысы па археалогіі Беларусі» ў 2 ч. (ч. 2, 1972), «Археалогія Беларусі» ў 3 т. (т. 2, 1999), «Гісторыя Беларусі» ў 6 т. (т. 1, 2000), «Полацк» (2012). Дзярж. прэмія Рэспублікі Беларусь 2002.
Тв.: Древнейшне города Белорусснм. Мннск, 1966; Города Туровской землн. Мннск, 1974; Берестье. Мннск, 1985; Дреговнчн. Мннск, 1991; Древннй Пннск XI—XIII вв. Мннск, 1997; Туровская земля, IX—XIII вв. 2е нзд. Мннск, 2001; Древннй Туров. Мннск, 2004; Сказанне о Турове. 2е нзд. Мннск, 2007; Открытне Берестья. 2е нзд. Мннск, 2007.
Н. М.Дубіцкая.
ЛЬІСІК Яўген Мікітавіч (17.9.1930, с. Шныроў Львоўскай вобл., Украіна — 4.5.1991), украінскі і беларускі мастак тэатра. Засл. дзеяч мастацтваў Украіны (1967). Нар. мастак Украіны (1975). Скончыў Інт прыкладнога і дэкар. мастацтва ў Львове (1961). 3 1961 мастак, з 1967 гал. мастак Львоўскага нац. тэатра оперы і балета. 3 1974 у Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі (у 1979—81 гал. мастак). Аформіў балеты «Кармэнсюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына (1974), «Стварэнне свету» А.Пятрова (1976), «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава (1978), «Спартак» А.Хачатурана
(1980), «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага (1982), оперу «Джардана Бруна» С.Картэса (1977). Гал. рысы творчасці Л. — тэатральнасць і глыбокая філасафічнасць мыслення, уменне спалучаць розныя сэнсавыя акцэнты з выразнай маст. канцэпцыяй. Работы Л. вылучаліся арганічным узаемадзеяннем сцэнаграфіі спектакля з музыкай і пластыкай. Дзярж. прэмія Украіны 1971.
ЛЬІСКАЎСКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, помнік архітэктуры стылю мадэрн у в. Лыскава Пружанскага рна. Пабудавана ў 1933 з дрэва. Складаецца з квадратнага ў плане асн. аб’ёму, прамавугольнай апсіды з бакавымі рызніцай і ахвярнікам, 3яруснай чацверыковай званіцы. Асн. аб’ём накрыты вальмавым дахам з 8гранным светлавым барабанам і цыбулепадобным купалам, завершаным ліхтаром з макаўкай. Пры дапамозе 2 чацверыковых зрубаў пад вальмавымі перакрыццямі барабан пірамідальна пераходзіць у бакавыя фасады, прарэзаныя стральчатымі вокнамітрыфорыумамі. Рызніца і прыдзелы расчлянёны прамавугольнымі вокнамі ў фігурных ліштвах. У інтэр’еры драўляны іканастас і абраз «Маці Божая Адзігітрыя» (18 ст.). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
Лыскаўская царква Раства Багародзіцы.
ЛЬІСКАЎСКІ ЗАМАК Існаваўу 1517 ст. каля в. Лыскава Пружанскага рна, на беразе ракі. Па перыметры квадратнага ў плане (68 х 68 м) замчышча былі насыпаны земляныя валы. На 3 і Пд ад іх знаходзіліся вадзяны роў і невял. (шыр. ў аснове 4 м) вал. На вуглах замчышча стаялі драўляныя вежыкруглікі дыяметрам 8 м (не захаваліся). 3 Пн і У замак абкружалі балоты, з Пд і 3 на адлегласці 90 м — дугападобны вал і роў. Зберагліся валы зах. (шыр. ў аснове 10 м, у сярэдзіне — уезд у замак) і часткова паўд. Паводле некаторых меркаванняў, у Л.з. быў створаны помнік летапісання «Хроніка Быхаўца». Рэшткі ўмацаванняў унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ЛЬІСКАЎСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР МІСІЯНЁРАЎ, помнік архітэктуры позняга барока ў в. Лыскава Пружанскага рна. Пабудаваны ў 1763—85 з цэглы на месцы драўлянага касцёла (1527). У 1866 прыстасаваны пад праваслаўную царкву. К а с ц ё л — крыжовы ў плане аднанефавы аднавежавы асн. аб’ём з прамавугольнай апсідай і 2 сакрысціямі. Чатырох’ярусная вежа (перабудавана ў 1818) пры дапамозе ўвагнутых бакавін плаўна ўпісана ў плоскасць гал. фасада, якая інтэнсіўна раскрапавана падвойнымі пілястрамі,
172
ЛЫШЧЫНСКІ
між’яруснымі прафіляванымі карнізамі. Верхні ярус званіцы завершаны самкнутым купалам, дэкарыраваны валютамі, вуглавымі пілястрамі, другі — завершаны па гранях прафіляванымі аркамі. Сцены касцёла прарэзаны высока ўзнятымі лучковымі аконнымі праёмамі і плоскімі лапаткамі ў прасценках бакавых фасадаў. Жылы корпус — 2павярховы Ппадобны ў плане галерэйны будынак, сцены і цэнтр. рызаліт якога крапаваны пілястрамі і міжпавярховай карнізнай цягай. У дэкоры выкарыстаны руст, надаконны лучковы пояс, міжаконныя руставаныя лапаткі. Тыпавыя келлі перакрыты крыжовымі скляпеннямі, калідор — цыліндрычным з распалубкамі. Касцёл у паўзруйнаваным стане. У будынку кляштара знаходзіцца амбулаторыя. Храм і жылы корпус унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ЛЫСУХА, археалагічныя помнікі — гарадзішча і селішча каля в. Прыбярэжная Бярэзінскага рна.
Гарадзішча ў цэнтры вёскі, на правым беразе р. Бярэзіна, на мысе, утвораным ракой і ручаём, ва ўрочышчы Гарадок. Выш. 20 м. Пляцоўка памерамі 40 х 35 м, з зах. і паўн. бакоў умацавана валам выш. 5—6 м, шыр. 15—20 м і ровам. Таксама вал выш. да 0,5 м захаваўся ўздоўж усх. і паўд. бакоў. Адкрыў у 1928 А.Рынейскі, абследавалі ў 1929 Р.Калодкін і М.М.Канвісараў, у 1931 А.М.Ляўданскі, у 1979 Т.С.Бубенька. У 1963 Л.Д.Побаль заклаў шурф 2 х 2 м. Культ. пласт 0,3 м. Знойдзена ляпная кераміка ранняга жалезнага веку, сярэбраная спражка і фрагмент бронзавага бранзалета з арнаментаванымі пашыранымі канцамі 5—8 ст. У 1988—89 А.У.Ільюцік даследавала 96 м2. Культ. пласт 0,5—0,8 м. Выяўлена больш за 70 слупавых і гасп. ям. Знойдзены ляпная гладкасценная, штрыхаваная і глянцаваная кераміка слоікападобнай, прафіляванай і рабрыстай форм, прасліцы. грузікі, у т.л. дзякаўскага тыпу, пацеркі, жалезныя
нажы з прамой і гарбатай спінкамі, сярпы, фрагменты лёзаў сякер, праколкі, цвікі, фрагмент фібулы 1 ст. Посуд зрэдку арнаментаваны круглымі ямкамі па аснаванні шыйкі ці вертыкальнымі пальцавымі зашчыпамі па плечыку. Датуецца 1й пал. — 3й чвэрцю 1гатыс.
Селішча каля паўн.зах. боку гарадзішча. Пл. каля 0,5 га. Адкрыў у 1928 А.Рынейскі. Абследавалі ў 1963 Л.Д.Побаль, у 1979 Т.С.Бубенька. Знойдзена ляпная кераміка жалезнага веку.
Літ.: Нльютнк А.В. Лысуха — памятннк железного века // Гістарычнаархеалагічны зборнік. Мінск, 1995. № 7.
А.УЛльюцік.
ЛЫСЮКЛідзіяГлебаўна(н. 28.1.1955, г. Рыбінск, Расія), беларускі псіхолаг. Др псіхал. навук (1997), праф. (2009). Скончыла Маскоўскі ўнт (1977). 3 1982 у Брэсцкім унце. Вывучае праблемы псіхалогіі развіцця свядомасці і самасвядомасці, псіхал. кроскульт. кансультавання.
Тв:. Давайце гуляць разам. Мінск, 1995; Развнтне целеполагання у детей 2—4 лет: Пснхологнческое нсследованне. Брест. 1997; Основы пснхологнческого консультнровання. Брест, 2005.
ЛЫСЯТАЎ Юрый Васільевіч (1.2.1929, г. Калуга, Расія — 24.8.1997), беларускі кінарэжысёр дакументальнага кіно, сцэнарыст. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1981). Скончыў
Ю. В.Лысятаў.
Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1961). Працаваў на к/студыі «Беларусьфільм». Творчай манеры Л. ўласцівы лірычная танальнасць, імкненне да натураль
насці, выкарыстанне шырокага дыяпазону жанравастыліст. сродкаў. Паставіў фільмы: «Паляванне са старым сабакам» (1968), «Лілія, дачка Геаргіцы» (1971), «Мужчынскія галасы» (1973), «Мы з Беларусі» (1975), «Іван Мележ» (1977), «Зямля мая — лёс мой» (1978, з Р.Ясінскім), «Бацькоўскае поле» (1979), «Персанальны гектар» (1982), «Круглы год» (1984), «Палескія вяселлі» (1986), «Наказ» (1987), «Аркадзь Смоліч», «Дзядзька Уласаў» (абодва 1992), «Вечныя званы», «Крывыя вечары» (абодва 1993), «Пётр Міронавіч» (1995), «Прызнанне» (1997) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
ЛЬІШЧА, вёска ў Пінскім рне, на р. Вісліца. За 40 км на Пн ад г. Пінск, 30 км ад чыг. ст. Парахонск на лініі Пінск—Лунінец, 215 км ад Брэста, на аўтадарозе Лагішын—Ганцавічы. Цэнтр Лышчанскага с/с. 184 гаспадаркі, 413 ж. (2013).
У 1860х гг. вёска ў Лагішынскай воласці Пінскага павета Мінскай губ. У 1897 сяло, 91 двор, 534 ж., царква, магазін, карчма, паштовая станцыя. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у Польшчы, вёска ў Лагішынскай гміне Пінскага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 15.1.1940 у Лагішынскім рне Пінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. 3 25.12.1965 у Пінскім рне. У 1972 — 252 гаспадаркі, 960 ж., у 1999 — 248 гаспадарак, 520 ж.
У 2013 сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, ФАП, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін; царква Аляксандра Неўскага (1995), капліца на могілках (2я пал. 20 ст.). Брацкая магіла сав. воінаў і помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЛЫШЧЫНСКІ Казімір (4.3.1634, маёнтак Лышчыцы, цяпер вёска ў Брэсцкім рне — 30.3.1689), беларус
173
ЛЫШЧЫЦКАЯ
кі мысліцель, грамадскапалітычны дзеяч і педагог. Вучыўся ў езуіцкіх установах Брэста, Кракава, Каліша і Львова. 3 1658 чл. ордэна езуітаў, выкладчык, з 1663 прарэктар Брэсцкага езуіцкага калегіума. Пасля выхаду з ордэна (1663) жыў у радавым маёнтку. 3 1682 падсудак Брэсцкага земскага суда. Абіраўся паслом (дэп.) ад шляхты Брэсцкага павета на Варшаўскі сейм (1669, 1670, 1672, 1674). Адкрыў у маёнтку школу. Сусед Лышчынскага Я.Бжоска, які быў павінен Л. 100 тыс. талераў, выкраў у яго рукапісны трактат на лац. мове «Аб неіснаванні Бога», на падстве якога ў 1688 Л. быў аддадзены пад сеймавы суд і прызнаны атэістам. Паводле прыгавору Л. быў абезгалоўлены ў Варшаве і спалены за горадам (снарад с попелам пакаранага быў выпушчаны з гарматы). ТрактатЛ. складаўся з 530 старонаку 15 сшытках (захавалася 5 фрагментаў тэксту, знойдзеных у 1957 польск. гісторыкам філасофіі А.Навіцкім). Гэта арыгінальны філас. твор, у якім аўтар выступаў супраць рэліг. светаразумення і хрысціянскай рэлігіі, адхіляў біблейскую касмагонію, сцвярджаў, што прырода развіваецца па ўласных законах без умяшання звышнатуральных істот, а свет існуе вечна. Л. пісаў, што ўяўленні людзей пра Бога — вынік іх