• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ЛЮБІШЧЫЦКАЯ ЦАРКВА СВЯТОЙ ГАННЫ, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Любішчыцы Івацэвіцкага рна. Пабудавана ў 1845 з цэглы. Уключае асн. аб’ём з 2 бакавымі прыдзеламі, 5гранную апсіду і драўляны бабінец. Квадратны ў плане асн. аб’ём на 2м ярусе пераходзіць у 8гранны са шчытамі і завяр
    Ю.Любімаў. Гербы на фасадах жылых дамоў у Мінску. 2010—13.
    шаецца шатром з 5купаллем. Вуглы бакавых прыдзелаў дэкарыраваны пілястрамі. Сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з прафіляванымі ліштвамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ЛЮБІ'ШЧЫЦЫ. археалагічныя помнікі — стаянкі эпохі неаліту і бронзавага веку каля в. Любішчыцы Івацэвіцкага рна.
    Любішчыцкая царква Святой Ганны.
    Стаянка1 за 2 км на ПнУ ад будынка школы, ва ўрочышчы Снежня, побач з фермамі, на правабярэжнай тэрасе р. Грыўда. Памеры 50 х 150 м. Выявіў і абследаваў у 1967 У.Ф.Ісаенка, у 1969 М.М.Чарняўскі правёў шурфоўку і збор пад’ёмнага матэрыялу, які ўключаў: неапрацаваны крамянёвы інвентар, прылады працы (лінзападобныя сякеры, скрабкі, разцы, нажы, праколкі), аднапляцовачныя нуклеусы, абломкі глінянага вастрадоннага по
    183
    ЛЮБІШЧЫЦЫ
    суду з дамешкамі жарствы і валакністай арганікі. Пад венчыкам пасудзіны ўпрыгожаны ямкамі, сценкі пакрыты накольчатым арнаментам. У 1999 стаянку абследавалі А.Г.Калечыц, М.М.Крывальцэвіч, В.Л.Лакіза, у 2006 — ВЛЛакіза. Матэрыялы адносяцца да прыпяцканёманскай ранненеалітычнай, нёманскай неалітычнай культур і кола культур шнуравой керамікі. Датуецца канцом 5га — пач. 2гатыс. да н.э.
    Стаянка2 за 2 км на ПнУ ад вёскі, 0,4 км на Пд ад фермы, на пясчаным узвышшы пасярод забалочанай правабярэжнай поймы р. Грыў
    Да арт. Любішчыцы. Крамянёвыя вырабы са стаянкі1.
    да. Выцягнута з У на 3 на 100 м, шыр. да 80 м. Выявілі і абследавалі ў 1999 А.Г.Калечыц, М.М.Крывальцэвіч і ВЛ.Лакіза. Знойдзены крамянёвыя вырабы і фрагменты керамікі. Сярод крамянёвых артэфактаў 20 прылад (разцы, скоблі, скрабкі, нажы), 2 сякеры, цясла, трохвугольны чаранковы наканечнік стралы, 2 сколы са шліфаванай сякеры, 15 нуклеусаў. Ляпная кераміка з арганічнымі, мінеральнымі (пясок, жарства, шамот) дамешкамі, гладкай ці штрыхаванай паверхняй. Частка яе арнаментавана пракрэсленымі лініямі, зубчастымі і лінейнымі штампамі. У
    2001 ВЛЛакіза правёў абследаванне і шурфоўку на пл. 3 м2. Знойдзена 19 крамянёвых вырабаў, у т.л. нуклеус і скрабок, 18 фрагментаў ляпной керамікі. Вылучаецца некалькі этапаў засялення стаянкі: ранненеалітычны (прыпяцканёманская культура), неалітычны (лысагорскі і дабраборскі этапы нёманскай культуры), познанеалітычны (кола культуры шнуравой керамікі), раннебронзавы (тшцінецкае культ. кола), раннежалезны (культура штрыхаванай керамікі). Датуецца канцом 5га — 2й пал. 1га тыс. да н.э.
    В.Л.Лакіза, М.М. Чарняўскі.
    ЛЮБІШЧЫЦЫ. вёска ў Івацэвіцкім рне, на р. Грыўда. За 6 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Івацэвічы на лініі Брэст—Баранавічы, 141 км ад Брэста, на аўтадарозе Стоўбцы—Івацэвічы—Кобрын. Цэнтр Любішчыцкага с/с. 499 гаспадарак, 1149 ж. (2013).
    Вядомы з 16 ст. як сяло ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі. 3 1801 у Слонімскім павеце Гродзенскай губ. У 1886 сяло ў Боркінскай воласці, 118 двароў 1076 ж., меліся царква і школа. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, вёска ў БоркіПчыцкай гміне Косаўскага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноўуБССР. 3 15.1.1940 у Косаўскім рне. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1947 у Івацэвіцкім, з 25.12.1962 у Бярозаўскім, з 6.1.1965 у Івацэвіцкім рнах. У 1997 — 574 гаспадаркі, 1349 ж., у 2009 — 533 гаспадаркі, 1188 ж.
    У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комлексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — царква Св. Ганны (1845). Помнікі археалогіі — стаянкі эпохі неаліту і бронзавага веку.
    184
    ЛЮБОНІЧЫ
    ЛЮБІШЫНА, вёска ў Чэрвеньскім рне. За 8 км на ПнУ ад г. Чэрвень, 33 км ад чыг. ст. Пухавічы на лініі Мінск—Асіповічы, 68 км ад Мінска. Цэнтр Калодзежскага с/с. 169 гаспадарак, 513 ж. (2013).
    У сярэдзіне 19 ст. ўваходзіла ў склад маёнтка Іванаўск, што з’яўляўся ўласнасцю Шэвічаў, у Ігуменскім павеце Мінскай губ. У 1897 вёска Юрэвіцкай воласці, 29 двароў, 229 ж. У 1917 вёска Хутарской воласці, 30 двароў, 204 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 20.8.1924 вёска ў Калодзезскім (Калодзежскім) с/с Чэрвеньскага рна. да 26.7.1930 у Мінскай акрузе. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. да пач. ліп. 1944 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. Са снеж. 1990 цэнтр Калодзежскага с/с. У 1960 — 205 ж., у 1999 — 162 гаспадаркі, 454 ж.
    У 2013 дзіцячыя яслісад, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», аўтаматычная тэлефонная станцыя, магазін.
    ЛЮБОНІЦКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНАЭТНАГРАФІЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ «СПАДЧЫНА». Створаны ў 1984 у в. Любонічы Кіраўскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік М.І.Салановіч. У складзе калектыву 8 чал. ва ўзросце ад 45 да 85 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — захаванне культ. спадчыны рэгіёна. У рэпертуары бел. нар. танцы («Дуба», «Касарэ» і інш.), песні («Сотня», «Дзядок», «Як пайду на тую гору», «Кудзеля» і інш.), карагоды («У карагодзе мы былі», «Як пад белаю пад бярозаю», «Вулачкаперавулачка» і інш.), абрадавыя дзеянні («Трэці дзень вяселля» і інш.). Калектыў — дыпламант рэсп. тэлевізійнага конкурсу нар. творчасці «Залатыя ключы» (г. Салігорск, 1999), удзельнік фестываляў: рэсп. «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўскага рна, 2010—13), абл. сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (г. Глуск, 1995), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажын
    Любоніцкі народны фальклорнаэтнаграфічны калектыў «Спадчына».
    кі» (г. Бабруйск, 2006), абл. конкурсу аўтэнтычнага фальклору бел. Прыдняпроўя (г. Магілёў, 1996).
    Н.В.Лукашэнка.
    ЛЮБОНІЧЫ, археалагічны помнік — курганны могільнік каля в. Любонічы Кіраўскага рна. За 5 км ад левага берага р. Бярэзіна, ва ўрочышчы Свінарня. У 1888 М.Н.Мышанкоў даследаваў 10 курганоў выш. 0,4— 2 м, дыям. 5—11 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў насыпе (4), на гарызонце (4), галавой на 3, ПдЗ, У (1), ПнУ (1). У 2 курганах знойдзены рэшткі драўляных церамкоў. Пахавальны інвентар — буйназярнёныя бочачкападобныя дрыгавіцкія пацеркі, нажы, скроневыя кольцы, бронзавы ланцужок, пацеркі сердалікавыя біпірамідальныя і прызматычныя, шкляныя пазалочаныя і пасярэбраныя, пазалочаны медальён, сетка з дробнымі жамчужынамі, гаршкі. У 1892 У.З.Завітневіч даследаваў 17 курганоў выш. 1—2,5 м, дыям. 7—11 м. У адным кургане выяўлена трупаспаленне, у астатніх — трупапалажэнне на гарызонце. Тры пахаванні арыентаваны галавой на У, астатнія — на 3. У 8 курганах выяўлены рэшткі дамавін, у адным — церамка. Пахавальны інвентар — гліняныя гаршкі, жалезныя нажы, абручы ад
    драўляных вёдзер, сярэбраны пярсцёнак, шкляныя і сердалікавыя пацеркі. П.Ф.Лысенка.
    ЛЮБОНІЧЫ, вёска ў Кіраўскім рне. За 18 км на 3 ад г. Кіраўск, 20 км ад чыг. ст. Бярэзіна на лініі Мінск— Жлобін, 105 км ад Магілёва, на аўтадарозе Любонічы—Кіраўск. Цэнтр Любоніцкага с/с. 321 гаспадарка, 695 ж. (2013).
    Вядомы з 1560 як сяло ў Бабруйскай воласці Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1738 цэнтр староства Рэчыцкага павета, 10 дымоў, царква. 3 1772 мястэчка, цэнтр воласці Рэчыцкага павета. У 1773 — 19 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губ. 3 1861 цэнтр Любоніцкай воласці. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр Любоніцкага с/с Бабруйскага 2га рна Бабруйскай акругі. 3 4.8.1927 у Бабруйскім, з 12.2.1935 у Кіраўскім рнах. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У чэрв. 1942 карнікі пасля жорсткіх катаванняў расстралялі 150 ж. Л. і навакольных вёсак. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Магілёўскай абласцях. У
    185
    ЛЮБОЎНЫЯ
    1959  1482 ж., у 1970  1294 ж„ у 1986 — 936 ж., у 1999 — 413 гаспадарак, 945 ж.
    У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца сястрынскага догляду, сац. пункт, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны; царква Св. Касмы і Даміяна (1992). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік археалогіі — курганны могільнік.
    ЛЮБОЎНЫЯ ПЁСНІ, тое, што песні пра каханне.
    ЛЮБЧА, археалагічныя помнікі — стаянкі каля г.п. Любча Навагрудскага рна.
    У 1938 студэнтка Віленскага ўнта Б.Алендская сабрала першыя археал. матэрыялы за 2 км на Пн ад г.п. Любча на беразе старыцы р. Нёман. Паводле публікацый У.Галубовіча і Ф.Д.Гурэвіч, гэта была калекцыя неалітычнай керамікі з арганічнымі, мінеральнымі дамешкамі, упрыгожанай ямкавым, грабеньчатым арнаментам, вертыкальнымі і косымі насечкамі. Адносіцца да прыпяцканёманскай, нёманскай культур і кола культуры шнуравой керамікі. У 1983 М.М.Чарняўскі лакалізаваў 3 стаянкі, у 2002 — В.С.Абухоўскі яшчэ адну.
    Стаянка1 на ўсх. ускраіне гар. пасёлка, за 0,3 км на ПдУ ад завода, насупраць Любчанскага замка. Займае край нізкай левабярэжнай тэрасы р. Нёман, выш. 1,5—2 м. Знойдзены крамянёвыя артэфакты першаснай і другаснай апрацовак, рэтушны разец.
    Стаянка2 каменнага і бронзавага вякоў на паўразвеянай дзюне правабярэжнага поплаву р. Нёман, за 1,5 км на ПнУ ад моста, 0,1 км на ПнЗ ад дарогі на Купіск. Памеры 80 х 150 м. Знойдзены крамянёвыя вырабы, трохвугольныя з выемкай і чаранковыя наканечнікі стрэл, характэрныя для мезаліту, неаліту і бронзавага веку, ляпная керамі
    ка ранняга і позняга неаліту і познабронзавага часу, невял. колькасць кругавой керамікі. Матэрыялы належаць да яніславіцкай культуры эпохі мезаліту, прыпяцканёманскай і нёманскай культур эпохі неаліту, кола культуры шнуравой керамікі, познабронзавай культуры са штрыхаванай керамікай, маюцца рэшткі сярэдневяковага селішча.