Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
ЛЮБАНСКІ НАРОДНЫ ХОР «ЛЮБАНІЯ». Створаны ў 1969 у в. Любань Вілейскага рна пры сельскім Доме культуры (з 2011 Цэнтр культуры і вольнага часу). У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.М.Ганчарык (з 1969), А.А. Шагаў (з 1997), Д. В. Ганчарык (з 2010), А.М.Дударчык (з 2012). У складзе хору 25 чал. ва ўзросце ад 24 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песні, захаванне нац. культ. традыцый свайго рэгіёна. У рэпертуары песні нар. бел. і рус. («Ой, пайду я на ту гору», «Да пад мастом рыба з хвастом», «Пакаціўся туман» і інш.), сучасных кампазітараў («Вітальная» М.Гвоздзіна, «Вечарынка», «KipMam гудзе» Л.Захлеўнага і інш.). Калектыў — лаўрэат фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2005), рэсп. харавога
мастацтва «Пеўчае поле» (2012), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2002, 2005), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Маладзечна, 2011).
Т.У. Тышкоўская.
ЛЮБАНСКІ РАЁН. адм.тэр. адзінка на ПдУ Мінскай вобл. Цэнтр — г. Любань. У складзе рна — г.п. Урэчча, 126 сельскіх нас. пунктаў, 9 сельсаветаў: Асавецкі, Камунараўскі, Малагарадзяціцкі, Рэчанскі, Сароцкі, Сасноўскі, Тальскі, Урэцкі, Юшкавіцкі. Пл. тэр. 1,9 тыс. км2, лясы займаюць 33%. Нас. (2013) 35,4 тыс. чал. Жывуць беларусы (94,1%), рускія (4%), украінцы (0,9%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1%). Па тэр. раёна праходзіць чыг. Баранавічы—Асіповічы, аўтадарогі Бабруйск—Любань—Чырвоная Слабада, Кучына—Любань—Вятчын і інш.
Раён утвораны 17.7.1924 у складзе Слуцкай акругі, 20.8.1924 падзелены на 9 сельсаветаў. 3 9.6.1927 да 26.7.1930 у Бабруйскай, з 21.6.1935 зноў у Слуцкай акругах. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў канцы чэрв. 1941 Л.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Любані і раёне 1610 чал., у ліст.
Любанскі народны хор «Любанія».
1941 правялі карную аперацыю супраць яўр. насельніцтва, у час якой загубілі 785 чал. У раёне дыслацыраваліся Мінскія падп. абкамы КП(б)Б і ЛКСМБ, штаб Мінскага партыз. злучэння, дзейнічалі камсамольскамаладзёжная група, Любанскія падп. райкамы КП(б)Б (21.3.1943— 1.7.1944) і ЛКСМБ (1.10.19421.7.1944), партыз. брыгады 25я імя П.К.Панамарэнкі, 37я імя А.Я.Пархоменкі, 64я імя В.П.Чкалава, 121я імя А.Ф.Брагіна, 258я імя В.У.Куйбышава. Выдаваліся падп. газ. «Звязда», «Чырвоная змена», «Кліч Радзімы». Раён вызвалены ў канцы чэрв. 1944 войскамі 1га Бел. фронту. 3 20.9.1944 Л.р. у Бабруйскай, з 8.1.1954 зноў у Мінскай абласцях. 25.12.1962 далучаны г.п. Урэчча Слуцкага рна.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, швейнай і лясной прамсці, буд. матэрыялаў і інш. У раёне (2013) гімназія, 13 сярэдніх, базавая школы, вучэбнапед. комплексы: пачатковая школа—сад, 2 — базавая школа—сад, 11 — сярэдняя школа—сад, дзіцячыя школы: муз. мастацтваў, мастацтваў, нар. дэкар.прыкладнога мастацтва, ДЮСШ, 13 устаноў дашкольнай аду
178
ЛЮБАНСКІ
кацыі, Дом дзіцячай творчасці, цэнтры карэкцыйнаразвіваючага навучання і сац.пед. з аддз. «Дзіцячы сацыяльны прытулак», 6 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Працуюць раённы Цэнтр культуры і вольнага часу, 27 інш. клубных устаноў, 36 бк, музей нар. славы. Дзейнічаюць спарт.аздараўленчыя комплексы ў в. Сарачы, г.п. Урэчча, фізкультурнааздараўленчы цэнтр у г. Любань, 2 стадыёны і інш. У сістэме аховы здароўя раёна 3 бальніцы, паліклініка, 9 амбулаторый, 14 ФАПаў, філіял «Санаторый «Рассвет—Любань» ААТ «Белаграздраўніца». Выдаецца раённая газ. «Голас Любаншчыны». У раёне 19 рэліг. абшчын: 13 праваслаўных, 1 каталіцкая, 3 хрысціян веры евангельскай, 2 евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Археал. помнікі — паселішчы (вёскі Азёрнае і Старыя Юркавічы). Магілы ахвяр фашызму (вёскі Азярное, Жывунь, Кузьмічы), помнікі партызанам (вёскі Азярное, Асавец, Пярэспа, Старасек). Мемар. комплекс «Зыслаў» на месцы партыз. аэрадрома. У в. Смольгава нарадзіўся бел. і польск. паэт У.Сыракомля (1823—62), у г. Любань — бел. вучоны ў галіне заалогіі І.М.Сяржанін (1898—1973), у в. Шыпілавічы — бел. этнограф і пісьменнік П.М.Шпілеўскі (182361).
ЛЮБАНСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ I ВОЛЬНАГА ЧАСУ.
Засн. ў 1958 у г. Любань як раённы Дом культуры. У 1993 у выніку аб’яднання з раённым арганізацыйнаметадычным цэнтрам і аўтаклубам рэарганізаваны ва ўстанову з сучаснай назвай. Агульная пл. памяшканняў 904 м2. Mae глядзельную залу на 271 месца, танц. залу, вестыбюль, пакоі для гуртковай работы, метадычны кабінет. Філіял Цэнтра — rap. Парк культуры і адпачынку. Дзейнічаюць 22 творчыя аматарскія калектывы, 3 з якіх маюць званне «народны» (ансамбль нар. песні «Ярыца», гурт нар. гумару і жартаў «Смехаўё») і 2 — «узорны» (фалькл. ансамбль «Верабейкі» і калектыў «Спадчы
Удзельнікі Любанскага ўзорнага вакальнаэстраднага калектыву «Цэнтр».
на»). Калектывы Цэнтра культуры — удзельнікі і дыпламанты фестываляў: міжнар. фальклору «Пакроўскія званы» (г. Вільнюс, 2010—13), фальклору «Навалецце» (Масква, 2013), усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (вёскі Малыя і Вял. Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2006, 2008, 2012), рэсп. фалькл. мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі, 1996—2012), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (2005—13), абл. нар. музыкі «Грай, гармонік!» (г. Нясвіж, 2011), нар. творчасці «Нясвіжскі фэст» (г. Нясвіж, 2012), свята рамёс
Любанскі ўзорны фальклорны ансамбль «Верабейкі».
тваў «Слуцкія паясы» (г. Слуцк, 2013) і інш. В.У.Грышчэня, Т.А.Сцепановіч.
ЛЮБАНСКІ ЎЗОРНЫ ВАКАЛЬНАЭСТРАДНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ЦЭНТР». Створаны ў 1992 у г. Любань пры Доме дзіцячай творчасці. У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік М.А.Шагаў. У складзе калектыву 10 чал. ва ўзросце ад 9 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё муз. таленту дзяцей і падлеткаў. У рэпертуары песні «Няхай будзе мір», «Ляцелі гусілебедзі», «Край мой Арэскі», «Па сакрэце», «Любань — любоў» (усе М.Шагава). Калектыў — лаўрэат нац. тэлевізійнага конкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2004, 2006), рэгіянальнага адкрытага муз. фестывалю мастацтва «Палескі трохкутнік» (г. Л юбань, 2012), дыпламант абл. фестываляў: нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (гарады Маладзечна, Мар’іна Горка, 2003, 2006), маладых выканаўцаў патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў» (г. Барысаў, в. Сеніца Мінскага рна, 2005, 2006), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005) і інш.
М.А.Шагаў.
ЛЮБАНСКІ ЎЗбРНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «ВЕРАБЁЙКІ». Створаны ў 1993 у г. Любань пры раённым Цэнтры культуры і вольнага
179
ЛЮБАНСКІ
часу. У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.Г.Выскварка. У складзе ансамбля 2 групы: старэйшая і падрыхтоўчая «Жэўжык», усяго 30 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда фалькл. спадчыны раёна, захаванне яе аўтэнтычных асаблівасцей. У рэпертуары аўтэнтычныя танцы («Войра», «Лявоніха», «Нарэчанька», «Каханачка», «Каваля», «Шаміля» і інш.), карагоды (Ой, яблынка наша», «Ой, жарка, жарка каліна ў лузе», «Верабей — пячэнне хлеба», «Проса», «Ключыкамзамочкам»), абрадавыя песні, гульні («Явар, явар», «Шаўцы», «У лічылкі», «Кую, кую ножку»), забаўлянкі, пацешкі, прыгаворкі, лічылкі. Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. фалькл. «Балтыка» (Вільнюс, 2005), дзіцячага этнаграф. «Навалецце» (Масква, 2013), рэсп. фалькл. мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі, 2010), дыпламант абл. фестывалю нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (2008, 2010) і інш. Калектыў прымаў удзел у здымках дакум. фільмаў аб аўтэнтычнай культуры Беларусі («Масленка», 2005, «Юр’я», 2007).
С.Г.Выскварка.
ЛЮБАНСКІ ЎЗбРНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЬІЎ «СПАДЧЫНА». Створаны ў 1984 у г. Любань пры раённым Доме культуры (з 1993 Цэнтр
культуры і вольнага часу). У 1993 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.А.Ягур (з 1984), В.Р.Доліч (з 2000), Н.А.Лапановіч (з 2003), І.М.Лагун (з 2006), І.М.Раманчук (з 2008), С.В.Астапенка (з 2010), А.А.Хадароўская (з 2013). У складзе калектыву 12 чал. ва ўзросце ад 6 да 8 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і папулярызацыя фалькл. спадчыны рэгіёна. У рэпертуары бел. нар. песні («Саўка ды Грышка», «Сядзіць камар на дубочку», «Лавіў дзедка рыбку», «Спі, верабейка, засынай»), гульні («А мы Грышку пасадзілі», «У карагодзе мы былі», «Пасеялі дзеўкі лён», «Рэдзька», «Кот і мышка»), абрады («Юр’я», «Тройца», «Купалле», «Вялікдзень», «Шчодрык» і інш.). Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. дзіцячага фальклору (г. БялаПадляска, Польшча, 1994), абл. юных музыкантаў «Сымонмузыка» (г. Стоўбцы, 1993) і інш.
С.Г.Выскварка.
ЛЮБАНЬ, археалагічныя помнікі — паселішчы каменнага, бронзавага, жалезнага вякоў і Сярэдневякоўя ў ваколіцах г. Любань.
Паселішча1 позняга неаліту і эпохі бронзы на паўн. ускраіне горада, на правабярэжнай тэрасе р. Арэса. Даўж. каля 350 м, выш. 2—4 м. Адкрыў У.Ф.Ісаенка ў 1970, абследа
Удзельнікі Любанскага ўзорнага фальклорнага калектыву «Спадчына».
ваў М.М.Крывальцэвіч у 1992, 2004. У 1970 пры будаўніцтве вадасховішча на пл. 10,5 тыс. м2 агаліўся культ. пласт, у межах якога У.Ф.Ісаенка выявіў згрувашчванні абпаленых камянёў (рэшткі агнішчаў), канцэнтрацыі абломкаў посуду, крамянёвых вырабаў. Сабрана больш за 600 крамянёў са слядамі апрацоўкі, 112 крамянёвых прылад, 320 абломкаў прыблізна 21—23 пасудзін позняга этапу днепраданецкай культуры, кола культуры шнуравой керамікі.
Паселішча2 неалітуіжалезнага веку за паўн.ўсх. ускраінай горада, на левабярэжным надпоймавым узвышшы р. Арэса. Пл. 200 х 40—50 м, выш. каля 2 м. Адкрыў і абследававаў М.М.Крывальцэвіч у 1992, 2004. Знойдзены фрагменты ляпнога посуду і крамянёвыя вырабы днепраданецкай культуры, кераміка жалезнага веку са штрыхаванай паверхняй.
Паселішча3 неаліту за 0,5 км на У ад горада, на левабярэжным надпоймавым узвышшы. Даўж. каля 0,4 км, выш. да 3 м. Адкрыў М.М.Крывальцэвіч у 1992. Знойдзена ляпная кераміка і крамянёвыя вырабы днепраданецкай культуры.
Паселішча4 неаліту на У ад горада, на паўд.ўсх. ускраіне пасёлка льнозавода, на мысападобным выступе левабярэжнай тэрасы р. Арэса, выш. да 3,5 м. Адкрыў М.М.Крывальцэвіч у 1985, абследаваў у 1985, 2004. Большая частка знішчана кар’ерам. Знойдзены абломкі ляпнога посуду і крамянёвыя вырабы днепраданецкай культуры.