Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Тв.: Бел. пер. — у кн.: Украінская савецкая паэзія. Мінск, 1975. Т. 2; ВозераБульдозера: Вясёлыя вершы. Мінск, 1978. ЛЎЧЫН, археалагічныя помнікі — паселішчы, гарадзішчы, селішча і курганны могільнік каля в. Лучын Рагачоўскага рна.
Паселішча1 на паўд. ускраіне вёскі, ва ўсх. частцы пясчанага астанца ў пойме правага берага Дняпра,
Лучнікоўскі народны аркестр народных інструментаў.
ва ўрочышчы Барок. Выявіў у 1956 і даследаваў 60 м2 у 1957 І.І.Арцёменка. Знойдзены скрабкі, праколкі, адходы крамянёвай вытворчасці, фрагменты познанеалітычнай керамікі і керамікі сярэднедняпроўскай культуры ранняга перыяду бронзавага веку. Датуецца 2й пал. 3га тыс. да н.э.
Паселішча2 за2,5кмнаУ ад вёскі, на пясчаным узвышшы левага берага Дняпра, ва ўрочышчы Барок Сямёнаўскі, на ўзвышшы памерамі 200 х 50 м, выш. 3,1—4,2 м. 3 трох бакоў абмежавана пратокай, якая злучае воз. Добрае з Дняпром. Выявіў і даследаваў 103 м2 у 1957—58 І.І.Арцёменка. Знойдзены крамянёвыя прылады працы: скрабкі, нажы, наканечнікі стрэл 1 дроцікаў, каля 2400 фрагментаў ляпной керамікі, пераважна неалітычнага часу, арнаментаванай грабеньчатымі, лапчастымі і накольчатымі адбіткамі. Таксама знойдзены абломкі керамічнага посуду ранняга перыяду бронзавага веку, упрыгожанага вусеневымі, лінейнымі і шнуравымі штампамі. Датуецца канцом 4га — пач. 2га тыс. да н.э.
Паселішча3 позняга неаліту і сярэднедняпроўскай культуры ранняга перыяду бронзавага веку. За 0,6—0,7 км на Пн ад вёскі, ва ўрочы
шчы Завалле. Выявіў у 1928 А.Д.Каваленя, даследавалі ў 1956—57 І.І.Арцёменка (310 м2), у 19941.М.Язэпенка (200 м2). Выяўлены рэшткі наземнага жытла памерамі 3,75 х 3 м з агнішчам у цэнтры. Знойдзены крамянёвыя скрабкі, цёслы, сякеры, нажы, трохвугольныя наканечнікі стрэл, адходы крамянёвай вытворчасці. Абломкі ляпнога посуду эпохі неаліту ўпрыгожаны адбіткамі грэбеня, наколамі, лапчастым арнаментам; посуд сярэднедняпроўскай культуры аздоблены лінейным штампам, шнурам, наразнымі лініямі. Датуецца 3м — пач. 2га тыс. да н.э.
П а с е л і ш ч a 4 за 2,5 км на Пн ад вёскі, на правым беразе Дняпра, ва ўрочышчы Іванскае. Выявіў у 1928 А.Д.Каваленя, даследаваў 124 м2 у 1957 І.І.Арцёменка. Знойдзены крамянёвыя прылады працы, адходы крамянёвай вытворчасці, абломкі посуду ляпнога неалітычнага і сярэднедняпроўскай культуры ранняга перыяду бронзавага веку.
Паселішча5 за4кмнаПдад вёскі, на беразе пратокі Дняпра, ва ўрочышчы Сасонка. Выявіў у 1956 і даследаваў 295 м2у 1956—57 І.І.Арцёменка, у 1993 І.М.Язэпенка — 96 м2. І.І.Арцёменка выявіў рэшткі неалітычнага жытла памерамі 3,4 х 2,4 м, заглыбленага ў мацярык да 0,3 м з агнішчам у цэнтры і 6 слупавымі ямамі па перыметры. Знойдзена 2197 крамянёвых вырабаў, сярод якіх 211 прылад працы (скрабкі, разцы, нажы, сякеры і інш.). Да неалітычнай керамікі (3171 фрагмент) адносяцца пасудзіны з вострым і акруглым дном, шыракагорлыя, з даволі высокай канічнай часткай. Арнаментацыя посуду зроблена ў выглядзе грабеньчатых адбіткаў, неглыбокіх падавальных уцісканняў, лапчастых штампаў і адступаючых наколаў. Кераміка ранняга перыяду бронзавага веку прадстаўлена разваламі 4 пасудзін, арнаментаваных спалучэннем лінейнага штампа і шнура або наразнымі лініямі і шнурам.
Гарадзішча1 напаўн. ускраіне вёскі. Пляцоўка памерамі 120 х
167
ЛУЧЫНА
50 м. 3 зах., паўд. і паўд.ўсх. бакоў умацавана падковападобным валам выш. 3 м, шыр. ў аснове 19—20 м. Абследавалі ў пач. 1890х гг. Е.Р.Раманаў, у 1928 А.Д.Каваленя, у 1960я гг. В.М.Мельнікоўская, Л.Д.Побаль і П.Ф.Лысенка, у 1976 А.Р.Мітрафанаў. Знойдзены ляпная кераміка ранняга жалезнага веку, кругавая кераміка 11 — 13 ст., фрагменты шкляных бранзалетаў, вырабы з жалеза і бронзы.
Гарадзішча2 за 50—70 м на ПнЗ ад вёскі, за глыбокім ярам. Пляцоўка памерамі 85 х 90 м, выш. каля 10 м, з 3 і Пн умацавана валамі і равамі. Выш. ўнутранага вала каля 4,5 м, шыр. каля асновы 16 м, выш. вонкавага вала 2,3 м, шыр. ў аснове каля 12 м. Паміж валамі — роў глыб. 4,5 м, шыр. каля 17 м.
С е л і ш ч а з зах. боку гарадзішча1. Пл. каля 1 га. Знойдзены фрагменты ляпной і кругавой керамікі.
Курганны могільнік побач з гарадзішчам2. Пяць курганоў дыям. 8—10 м, выш. 1—2 м. Паводле звестак Е.Р.Раманава, у 1890 было 120 насыпаў, паводле А.Д.Кавалені, у 1928 іх налічвалася 50.
Літ.: Язэпенка І.М. Матэрыялы паселішча ва ўрочышчы Сасонка і яго месца ў неаліце Верхняга Падняпроўя // Гістарычнаархеалагічны зборнік. Мінск, 1995. №7. /.М.Язэпенка.
ЛУЧЬІНА Янка (сапр. Неслухоўскі Іван Люцыянавіч; 6.7.1851, Мінск — 16.7.1897), беларускі паэт, перакладчык. Вучыўся ў Пецярбургскім унце (1870—71). Скончыў Пецярбургскі тэхнал. інт (1877). Працаваў інжынерам на Каўказе, з 1886 у тэхн. бюро ЛібаваРоменскай чыг. ў Мінску. Светапогляд і паэтыка Л. склаліся пад уплывам творчасці А.Міцкевіча, Я.Чачота, Я.Баршчэўскага, В.ДунінаМарцінкевіча, У.Сыракомлі. У вершах на польск. і рус. мовах выступаў як паэттрадыцыяналіст. Наватарства Л. ў творах на бел. мове праявілася ў сінтэзе рэаліст. і рамант. пачаткаў. Тэматыка яго паэт. твораў — жыццё бел. вёскі.
Паэзіі ўласцівы мяккі лірызм, роздумнае паглыбленне ў псіхал. стан чалавека, выкарыстанне нар. паэтыкі (верш «Што думае Янка, везучы дровы ў горад», «Абразкі з палявання» — урывак з паэмы «Стары ляснік» і інш.). Мінорная задуменнасць,
Я.Лучына.
схільнасць да алегарычных вобразаў і малюнкаў, нар.песеннай сімволікі назіраецца ў вершах «Роднай старонцы», «Вясна», «Сівер». Прывіваў бел. паэзіі сілабатанічную сістэму вершаскладання. Аўтапераклад раздзела «Стары паляўнічы» з польск.моўнай паэмы «Паляўнічыя акварэлькі з Палесся» — адзін з першых крокаў на шляху стварэння нац. эпічных твораў. Аўтар драматургічных (абразок «Старасць не радасць») і публіцыст. (нарыс «3 крывавых дзён: эпізод з паўстання 1863 года на Міншчыне», 1889) твораў. Збіраў бел. фальклор (змешчаны ў фалькл. зборніках П.Шэйна). Перакладаў з польск. мовы на бел. (У.Сыракомлю) і рус. (У.Сыракомлю, А.Асныка), на польск. з рус. (І.Крылова, М.Някрасава і інш.), ням. (Г.Гейнэ), стараж.грэч. (Гамера). Творы Л. з польск. мовы на бел. пераклалі М.Клімковіч, У.Мархель, М.Машара, П.Пестрак, Г.Тумаш, К.Цітоў, І.Чыгрын і інш.
Тв:. Poezye.Warszawa, 1898; Выбр. творы. Мінск, 1953; Вязанка. Пецярбург, 1903 (факс. выд. Мінск, 1992); Творы. Мінск, 2001; Паляўнічыя акварэлькі з Палесся. Мінск, 2003.
Літ.: УладыкоўскаяКанаплянік Л. Акварэлі любові: канцэпцыя нац. светапогляду ў творчасці Янкі Лучыны. Мінск, 2000; Кісялёў Г.В. Ад Чачота да Багушэвіча: Праблемы кры
ніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літ. XIX ст. 2е выд. Мінск, 2003; Пачынальнікі: з гіст. літ. матэрыялаў XIX ст. 2е выд. Мінск, 2003; Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Мінск, 2003. Вып. 2.
«ЛУЧЬІНКА», літаратурнамастацкі і навуковапапулярны ілюстраваны часопіс асветніцкакраязнаўчага кірунку для моладзі. Выдаваўся ў 1914 у Мінску на бел. мове. Рэд.выдавец А.Уласаў, літ. і фактычны рэд. — А.Пашкевіч (Цётка). У «Л.» супрацоўнічалі пісьменнікі і публіцысты газ. «Наша ніва», бел. студэнты. Ставіў задачы асветы на роднай мове, грамадскага, нац.патрыятычнага і сац. выхавання бел. моладзі. Асн. месца адводзіў творам тагачаснай бел. лры. Друкаваў публіцыст., этнаграф., навук.папулярныя, эканам., прыродазнаўчыя, краязнаўчыя артыкулы, вершы, апавяданні, навелы, замалёўкі, матэрыялы з гісторыі Беларусі, публікаваў нар. песні, сцэнарыі нар. гульняў. Сярод аўтараў публікацый Я.Купала, Я.Колас, Цётка, К.Буйло, Я.Журба, З.Бядуля, У.Галубок, Ц.Гартны, А.Паўловіч, М.Арол, Ядвігін Ш., В.Ластоўскі, А.Смоліч, Б.Тарашкевіч і інш. Рэдакцыя выпусціла зборнік апавяданняў (1914, пераклад з польск. мовы). Выйшла 6 нумароў.
ЛЎЧЫЦЫ, вёска ў Петрыкаўскім рне, каля р. Пціч (прыток р. Прыпяць). За 59 км на ПнУ ад г. Петрыкаў, 38 км ад чыг. ст. Пціч на лініі Лунінец—Калінкавічы, 201 км ад Гомеля. Цэнтр Лучыцкага с/с. 190 гаспадарак, 469 ж. (2013).
Вядомы з 16 ст. як в. Лучын у Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. У 1762 уладанне Ф.Яленскага. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1897 сяло, цэнтр воласці (119 двароў, 733 ж., магазін, крама, карчма) і фальварак (2 двары, 23 ж., бровар, вятрак). 3 1.1.1919 у БССР. 3 26.4.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Капат
168
ЛЫКА
кевіцкага, з 8.7.1931 Петрыкаўскага, з 12.2.1935 зноў Капаткевіцкага рнаў Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935) акругі. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца чэрв. 1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія часткова спалілі вёску, знішчылі 24 ж. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл., з 25.12.1962 у Петрыкаўскім рне. У 1959 — 1178 ж., у 1999 — 273 гаспадаркі, 699 ж., у 2004 — 247 гаспадарак,582 ж.
У 2013 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі, 2 магазіны. Помнік археалогіі — курганны могільнік. Помнік садовапаркавага мастацтва — парк (пач. 20 ст).
ЛЎШЧЫКАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавага мастацтва ў в. Лушчыкі Мядзельскага рна. Пабудавана ў пач. 20 ст. Належала Ахраноўскім. Сядзібны дом — 2павярховы цагляны будынак са складанай канфігурацыяй аб’ёмаў, контурныя лініі якіх вылучаны фактурным і таніраваным рустам, кантрастуючым з чырвоным фонам цагляных сцен. Бакавы аб’ём вырашаны ў выглядзе 2яруснай вежы, завершанай шатром з фігурнымі люкарнамі. Уваходныя парталы дома аформлены рустам і фігурнымі атыкамі. Яго бакавыя фасады завершаны фігурнымі шчытамі ўвагнутавыпуклага абрысу і балконамі з ажурнай металічнай агароджай. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны сандрыкамі, франтонамі, атынкаванымі ліштвамі. У інтэр’еры рознавял. прамавугольныя ў плане памяшканні згрупаваны па баках калідора, у тарцах якога размешчаны выхады і міжпаверхавыя лесвіцы. У пакоях захаваліся кафляныя печы пач. 20 ст. Да сядзібы вялі кляновая і асінавая пад’язныя алеі. Уздоўж апошняй размяшчаўся пладовы сад з невял. вадаёмам. На вял. схіле зах. часткі Л.с. быў разбіты парк рэгулярнай планіроўкі. Яго пакрываў газон, абсаджа
ны ліпамі, клёнамі, ясенямі, дубамі. 3 левага боку дома месцілася драўляная лядоўня (не захавалася). 3 гасп. пабудоў захаваўся Гпадобны будынак з чырвонай цэглы. Сядзіба ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.