• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ЛУНІНЁЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ I МЎЗЫКІ «ШЛЯХЦІЦЫ». Створаны ў 2006 у
    Лунінецкая Крыжаўзвіжанская царква.
    153
    ЛУНІНЕЦКІ
    Лунінецкі народны ансамбль песні і музыкі «Шляхціцы».
    г. Лунінец пры гар. Доме культуры. У 2010 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Г.Ф.Шэўчык. У складзе ансамбля 5 чал. ва ўзросце да 40 да 41 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя песеннага мастацтва. У рэпертуары песні нар. бел. «Туман ярам», «Сівы конь», «Казаў бацька», рус. «Ой, то не вечар», «Пры лужку» і інш., сучасных кампазітараў («Родны горад мой» С.Місікава, «Грай, гармонік» Э.Сіліцкага, «Нівы роднага Палесся», «Сваты», «Ой, грай зайграй» Г.Шэўчыка і інш.). Калектыў — удзельнік нац. тэлеконкурсу аматарскіх муз. калектываў «Песні маёй краіны» (г. Мінск, 2012), фестываляў: міжрэгіянальнага мастацтва «Зоры над Дняпром» (г. Рагачоў, 2013), абл. вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (г. Ганцавічы,
    2011), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Камянец, 2012, г. Ляхавічы, 2013), святаконкурсу гарманістаў і выканаўцаў прыпевак «Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!» (в. Парэчча Пінскага рна, 2013) і інш.
    Т.І.Лівінец.
    ЛУНІНЁЦКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1973 у г. Лунінец пры гар. Доме культуры. У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.І.Манцэвіч (з 1973), М.М.Корчык (з 1989), Н.Я.Юрцэвіч (з 1999). У складзе аркестра 27 чал. ва ўзросце ад 21 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне нац. узораў інструм. жанраў, прапаганда бел. муз. мастацтва. У рэпертуары песні і творы кампазітараў бел. («Зямля мая» Л.Захлеўнага, «Мой родны кут» І.Лучанка, «Ты мне
    вясною прыснілася» Ю.Семянякі і інш.), сав. («У лесе прыфрантавым» М.Блантэра, «Шчасця табе, зямля» Ю.Саульскага і інш.), замежных («Іспанская гітара» Э.Гранадаса, «Я цябе буду чакаць» М.Леграна і інш.), апрацоўкі песень і танцаў народаў свету і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2005), абл. тура рэсп. аглядуконкурсу метадычнай і творчай работы выкладчыкаў (2004, абодва г. Брэст). Т.І.Лівінец.
    ЛУНІНЁЦКІ НАРОДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1999 у г. Лунінец пры гар. Доме культуры. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Віталь В.Дзедзін (з 1999), Вячаслаў В.Дзедзін (з 2000). У складзе аркестра 17 чал. ва ўзросце ад 13 да 65 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя духавой музыкі. У рэпертуары творы кампазітараў бел. («Радзіма мая дарагая» У.Алоўнікава, «Брэсцкая крэпасць» Д.Гарошкі, «Армія мая» Э.Ханка і інш.), сав. («Накцюрн» А.Бабаджаняна, «Спі, мой хлопчык» І.Дунаеўскага, «Марш танкістаў» С.Чарнецкага і інш.), замежных («Парыжскае танга» К.Бруна, «Ружовая пантэра» Г.Манчыні, «Блакітная поўня» Р.Роджэрса, «Ла баніта» У.ШнайдэраАргенбюля і інш.), рамансы, музыка з кінафільмаў і інш. Калектыў — удзельнік абл. свята духавой музыкі «Фанфара» (г. Брэст, 2011). Т.І.Лівінец.
    Лунінецкі народны аркестр народных інсшрументаў.
    Луніпецкі народны духавы аркестр.
    154
    ЛУНІНЕЦКІ
    Выступленне Лунінецкага народнага дыскаклуба «Эліпс21».
    дзейнасці — далучэнне людзей сталага ўзросту да харавых спеваў, прапаганда і ахова пеўчай культуры і спадчыны. У рэпертуары песні нар. бел. («А кум да кумы», «Веселаясна», «Гневаецца маці», «Маруся» і інш.), рус. («Ах ты, стэп шырокі», «Пасадзіла вішню» і інш.), сучасных кампазітараў («Люблю цябе, Белая Русь» Ю.Семянякі, «Матуліны рукі» Л.Захлеўнага, «Слухайце хор ветэранаў» А.Недарэзава, «Ажаніўся дзед Пахом» М.Пятрэнкі і інш.). Ка
    ЛУНІНЁЦКІ НАРОДНЫ ДЬІСКАКЛУБ «ЗЛШС21». Створаны ў 1982 у г. Лунінец пры rap. Доме культуры. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.І.Луд (з 1982), В.А.Кацуба (з 2011). У складзе клуба 21 чал. ва ўзросце ад 18 да 44 гадоў. Калектыў — удзельнік гар. мерапрыемстваў, святочных канцэртаў, ранішнікаў, тэматычных дыскатэк з забаўляльнай праграмай («Вечарына ў Купалінкі», «А ну, дзяўчаты», «Зноў у школу», «Моладзь супраць СНІДу» і інш.), конкурсаў маладых выканаўцаў попмузыкі.
    ТЛ.Лівінец.
    ЛУНІНЁЦКІ НАРбДНЫ ТВОРЧЫ КЛУБ «МЎЗА». Створаны ў 1995 у г. Лунінец пры rap. Доме культуры. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік В.П.Карповіч. У складзе клуба 20 чал. ва ўзросце ад 18 да 69 гадоў. Калектыў — арганізатар літ. сустрэч, паэт. конкурсаў, інтэлектуальных чэмпіянатаў, тэматычных вечароў, удзельнік фестывалю сярод навучэнцаў раёна «Гумарына», літ. свята «Каласавіны» і інш.
    ТЛ.Лівінец.
    ЛУНІНЁЦКІ НАРбДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІI ПРАЦЫ. Створаны ў 1988 у г. Лунінец пры гар. Доме культуры. У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.В.Трухановіч (з 1988), Б.І.Шчур (з 1990), А.В.Коўка (з 2003). У складзе хору 35 чал. ва ўзросце ад 55 да 85 гадоў. Асн. мэты
    Удзельнікі Лунінецкага народнага творчага клуба «Муза».
    Лунінецкі народны хор ветэранаў вайны і працы.
    155
    ЛУНІНЕЦКІ
    лектыў — удзельнік абл. фестывалю творчасці ветэранаў «Неспакойныя сэрцы» (г. Брэст, 2010). ТЛ.Лівінец.
    ЛУНІНЁЦКІ НАРОДНЫ ШАХМАТНАШАШАЧНЫ КЛУБ «ФЕРЗЬ». Створаны ў 1997 у г. Лунінец пры гар. Доме культуры. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік В.В.Жылко. У складзе клуба 19 чал. ва ўзросце ад 19 да 73 гадоў. Клуб праводзіць тэматычныя пасяджэнні («Юбілеі шахматнага года», «3 гісторыі шахмат», «Гумар у шахматах», «У пошуках лепшага ходу» і інш.), арганізоўвае турніры і чэмпіянаты. Калектыў — дыпламант рэсп. чэмпіянату Саюза пісьменнікаў Беларусі па шахматах (Мінск, 2010—13).
    Т.І.Лівінец.
    ЛУНІНЁЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на У Брэсцкай вобл. Цэнтр — г. Лунінец. У складзе раёна г. Мікашэвічы, 82 сельскія нас. пункты, 11 сельсаветаў: Багданаўскі, Бастынскі, Вулькаўскі, Гарадоцкі, Дварэцкі, Дзятлавіцкі, Лахвенскі, Лунінскі, Радзігераўскі, Сінкевіцкі, Чучавіцкі; Мікашэвіцкі гар. Савет. Пл. тэр. 2,7 тыс. км2, лясы займаюць каля 40%. Нас. (2013) 73,2 тыс. чал. Жывуць беларусы (94,2 %), рус
    Да арт. Лунінецкі народны шахматнашашачны клуб «Ферзь». Прызёры рэспубліканскага чэмпіянату Саюза пісьменнікаў Беларусі па шахматах.
    кія (3,8%), украінцы (1,3%), палякі (0,3%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,4%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Брэст—Гомель, Баранавічы—Сарны (Украіна), аўтадарогі Кобрын—Гомель—мяжа Расіі, Лунінец—Пінск, Клецк—Лунінец, Мікашэвічы—Мінск. Рачны порт Мікашэвічы (каналам злучаны з р. Прыпяць). Раён пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986, забруджана 2/3 тэр.
    Раён утвораны 15.1.1940 у Пінскай вобл. 12.10.1940 падзелены на 19 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну ў пач. ліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў створаных тут лагерах смерці 4312 чал., усяго ў Лунінцы і раёне — 16 637 чал., 2319 вывезлі на фаш. катаргу ў Германію, спалілі 10 вёсак, правялі карныя аперацыі «Горнунг» і «Цёплы вецер». Дзейнічалі Лунінецкія падп. райкамы КП(б)Б (канец 1942  8.7.1944) і ЛКСМБ (кастр. 1942  8.7.1944), партыз. брыгада імя С.М.Кірава, партыз. атрады 200ы Лунінецкі, «Храбрацы», падп. антыфаш. аргцыі (Лунінец, Бастынь, Дрэбск, Дзятлавічы, Лунін, Сінкевічы, Чарабасава). Выдавалася падп. газ. «Авангард». На працягу 1942 партыз. атрады В.З.Каржа, М.Ц.Шыша і імя Кірава часткова
    вызвалілі Л.р. ад акупантаў, да канца 1942 тут была створана адна з першых партыз. зон у паўд.зах. частцы Беларусі (чатырохвугольнік Ганцавічы—Жлобін—Калінкавічы—Лунінец). Вызвалены ў пач. ліп. 1944 войскамі 1га Бел. фронту і Дняпроўскай ваен. флатыліяй. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 20.7.1960 да Л.р. далучаны 4 сельсаветы і р.п. Мікашэвічы скасаванага Ленінскага рна. 14.8.1979 Гаўрыльчыцкі с/с перададзены Салігорскаму рну Мінскай вобл.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, буд. матэрыялаў, харчовай, хімічнай, дрэваапрацоўчай, лесанарыхтоўчай, лясной прамсці і інш. У раёне (2013) 2 прафес.тэхн. каледжы (с.г. вытворчасці і політэхн.), ліцэй, гімназія, 25 сярэдніх, 3 базавыя школы, 5 вучэбнапед. комплексаў дзіцячы сад—школа, 6 муз. школ, 3 ДЮСШ: алімпійскага рэзерву, па зімовых відах спорту, па плаванні, 29 дашкольных устаноў, 2 вучэбнапед. камбінаты, цэнтры: дзіцячай творчасці, дзіцячаюнацкага турызму і экскурсій, сац.пед., карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, аздараўленчы стацыянарны лагер «Спадарожнік». Працуюць гар. Дом культуры, 31 клубная ўстанова, 7 кінавідэаўстановак, 47 бк, краязнаўчы музей. У сістэме аховы здароўя 4 бальніцы і 1 філіял, бальніца сястрынскага догляду, 2 паліклінікі, 12 амбулаторый, 24 ФАПы, абл. дзіцячы цэнтр мед. рэабілітацыі «Лахва» (в. Лахва), санаторыйпрафілакторый «Світанак» (г. Мікашэвічы). Зоны адпачынку мясц. значэння — Белае Возера, Дзятлавічы, Дабраслаўка (частка). Выдаецца раённая газ. «Лунінецкія навіны». У раёне 48 рэліг. абшчын, у т.л. 17 праваслаўных, 2 каталіцкія, 8 евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 19 хрысціян веры евангельскай, 1 хрысціян поўнага евангелля, 1 адвентыстаў сёмага дня. Помнікі археалогіі: 3 гарадзішчы і селішча ранняга жалезнага веку каля в. КажанГарадок, селішча раннягажалезнага веку і курган ранняга Сярэд
    156
    ЛУНІНЕЦКІ
    невякоўя каля в. Лахва. Помнікі архітэктуры: цэрквы — Георгіеўская (канец 17 — пач. 18 ст.) у в. Сінкевічы, Барысаглебская (1824) у в. Лунін, Мікалаеўская (1814—18, 1876) у в. КажанГарадок, Праабражэнская (1823) у в. Дзятлавічы, Пакроўская (1851) у в. Вял. Чучавічы, Раства Багародзіцы (1880) у в. Лахва, Праабражэнская (1910) у в. Язвінкі, будынак лазні (цяпер малітоўны дом хрысціян веры евангельскай, 1905) у пас. Палескі, склеппахавальня Ф.Дваракоўскай (Скакоўскай; 1833) у пас. Бастынь. Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў і партызан у вёсках Бастынь, Вял. Чучавічы, Лунін, Мокрава, Сінкевічы; партыз. могілкі каля в. Сітніцкі Двор; магілы ахвяр фашызму ў вёсках Бастынь, Дзятлавічы, КажанГарадок. Лахва, Ракітна,
    Да арт.
    Лунінецкі раённы краязнаўчы музей: 1 — фрагмент экспазіцыі «Пакой чыгуначніка»;
    2 — экспазіцыя «Сялянская хата»; 3 — зала пасляваеннай гісторыі.
    Сітніцкі Двор, Чарабасава. Помнікі: ахвярам фашызму ў в. Мелясніца і на месцы спаленай в. Белае Возера, падпольшчыкам у в. Сінкевічы, у гонар Лунінецкіх падп. райкамаў КП(б)Б і ЛКСМБ, штаба партыз. брыгады імя Кірава ў в. Сітніцкі Двор. У г. Лунінец нарадзіўся генералпалкоўнік А.В.Петрушэўскі (1898—1976), у в. КажанГарадок — бел. вучоны ў галіне земляробства С.В.Кулеш (1937— 2000), у в. Сінкевічы — бел. гісторык В.А.Фядосік (н. 1951).