Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Літ:. Ш т ы хаў Г.В. Крывічы. Мінск, 1992. Г.В.Штыхаў.
ЛУЖАСНЯНСКАЙ ЗЕМЛЯРОБЧАЙ ШКОЛЫ БУДЬІНАК, помнік архітэктуры мадэрну ў в. Лужасна Віцебскага рна. Пабудаваны ў 2й пал.
19 ст. з цэглы, у 1905—09 праведзена рэканструкцыя. Мураваны 2павярховы Гпадобны ў плане будынак. У аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі вылучаецца 3павярховая вуглавая частка з уваходам, сіметрычнай групоўкай праёмаў, складанымі шчытамі. Паміж імі размешчаны высокі спічасты шацёр, які надае выразнасць сілуэту будынка. Фасады вырашаны ў 2 колерах. Плоскасці фасадаў прарэзаны 2 радамі шырокіх прамавугольных і лучковых акон. Сістэма размяшчэння памяшканняў — калідорная. На кожным паверсе па 3 пакоі. Захаваліся белыя кафляныя печы. У 1909 у будынку адкрыта земляробчая школа, з 2002 размяшчаецца аграрны каледж. Будынак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ЛУЖАСНЯНСКАЯ ВАЗНЯСЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Лужасна Віцебскага рна. Пабудавана ў 1908 з цэглы. Да асн. 2яруснага аб’ёму з цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане ў завяршэнні прымыкаюць 3ярусная шатровая званіца з макаўкай і 5гранная апсіда. Сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах. Архіт. дэкор вылучаны тынкоўкай на фоне чырвонай цаглянай муроўкі. Царква дзейнічае.
146
ЛУЖКОЎСКІ
Лужаснянская Вазнясенская царква.
ЛУЖКІ, вёска ў Шаркаўшчынскім рне, на р. Мнюта. За 32 км на У ад г.п. Шаркаўшчына, 29 км ад чыг. ст. Падсвілле на лініі Маладзечна—Полацк, 198 км ад Віцебска. Цэнтр Лужкоўскага с/с. 320 гаспадарак, 769 ж. (2013).
Вядомы з 1519 як маёнтак у Полацкім ваяв. ВКЛ, у розны час належалі Сапегам, Кмітам, Жабам, Чапскім, Плятэрам. 3 1744 дзейнічала школа піяраў (пазней нар. вучылішча). 3 1745 мястэчка. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Дзісенскім павеце Мінскай, з 1842 Віленскай губерняў. У 1886 цэнтр воласці, 77 двароў, 924 ж., вадзяны млын, конная паштовая станцыя, яўр. малітоўны дом, нар. вучылішча, півавараны завод, 14 крам. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Пліскім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 Л. акупіраваны ням,фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абласцях. 3 25.12.1962 у Мёрскім, з 30.7.1966 у Шаркаўшчынскім рнах. У 1996 — 443 гаспадаркі, 969 ж., у 2003 — 381 гаспадарка, 870 ж.
У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, ДЮСШ, Дом культуры, бка, бальніца сястрынскага догляду, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», кафэ, 5 магазінаў. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Міхайлаўскі касцёл (1744—56), царква Раства Багародзіцы (1794), вадзяны млын (19 — пач. 20 ст.).
ЛУЖКОЎСКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРбДЗІЦЫ, помнік архітэк
Лужкоўская царква Раства Багародзіцы.
туры з рысамі барока і класіцызму ў в. Лужкі Шаркаўшчынскага рна. Пабудавана ў 1794 з цэглы. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць апсіда і бабінец з надбудаванай 2яруснай 4граннай званіцай пад шатровым дахам з макаўкай на барабане ў завяршэнні. Асн. аб’ём і апсіда накрыты агульным вальмавым дахам з цыбулепадобным купалам на 8граннам барабане. Сцены прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі з дугаміброўкамі, апяразаны прафіляваным карнізам. Захаваліся абразы «Маці Божая Адзігітрыя», «Святы Мікалай» (абодва 1794). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ЛУЖКбЎСКІ МІХАЙЛАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры позняга барока ў в. Лужкі Шаркаўшчынскага рна. Пабудаваны ў 1744—56 з цэглы пры кляштары піяраў, перабудаваны ў 1843. Аднанефавая 2вежавая базіліка з выцягнутай алтарнай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Храм накрыты 2схільным дахам з атыкавымі франтонамі на тарцах. Чатырох’ярусныя чацверыковыя вежы развернуты вуглом да цэнтр. увагнутай плоскасці гал. фасада, які прафіляванымі цягамі падзелены на 3 ярусы, інтэн
Лужкоўскі Міхайлаўскі касцёл.
147
ЛУЖОК
сіўна крапаваныя пілястрамі. У дэкоры выкарыстана ордарная пластыка, 2каляровая афарбоўка, разнастайныя абрамленні праёмаў з лучковымі, паўцыркульнымі і фігурнымі арачнымі завяршэннямі. У інтэр’еры неф і апсіда перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі. Над уваходам хоры, абмежаваныя хвалістым парапетам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
ЛУЖбК, вёска ў Кармянскім рне, на р. Горна. За 15 км на Пд ад г.п. Карма, 75 км ад чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў—Жлобін, 104 км ад Гомеля. Цэнтр Лужкоўскага с/с. 121 гаспадарка, 351 ж. (2013).
Вядомы ў 16 ст. як паселішча ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, з 1773 у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ. (у 17961802 Бел. губ.). У 1909у Расохскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губ.; 84 двары, 559 ж., дзейнічалі школа, капліца, млын. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Расохскім с/с Кармянскага рна, да 26.7.1930 у Магілёўскай акрузе, з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. 3 1939 цэнтр Расохскага с/с. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца ліст. 1943 Л. акупіраваны ням,фаш. захопнікамі. У 1959 — 453 ж. 3 25.12.1962 у Рагачоўскім, з 6.1.1965 у Чачэрскім рнах. 3 30.7.1966 у Лужкоўскім с/с Кармянскага рна. У 1999 — 139 гаспадарак, 420 ж., у 2004 — 121 гаспадарка, 360ж.
У 2013 два вучэбнапед. комплексы дзіцячы сад—базавая школа, Дом культуры, бка, камбінат быт. абслугоўвання, амбулаторыя агульнай практыкі, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ЛУК Павел Іванавіч (н. 1.3.1956, в. Жылічы Камянецкага рна), беларускі скульптар. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1987). Працуе ў
манумент. і станковай скульптуры. Асн. творы: станковыя «Беларуска» (1987), «Пушчы беларускія», «Язэп Драздовіч», «Кастусь Каліноўскі», «Ф.Багушэвіч» (усе 1988), «Апостал» (1989), «Эмілія Плятэр. 1831» (1996), «Меркурый» (1997), «А.Міцкевіч» (1998), «Пане Каханку» (2000), «Янка Купала» (2002); манумент. «Дэметра» (2004), «Дрэва прыгожага беларускага пісьменства» (2006), «Самота» (2009), «Ягайла», «Вітаўт» (абодва 2011), «Пакровы Прасвятой Багародзіцы», «Спас Нерукатворны» (абодва 2012), «Студэнт эпохі Ф.Скарыны»
П.Лук. Вітаўт. 2011.
(2013); партрэт «Мацей Бурачок» (1988); мемар. дошкі Т.Касцюшку (1999—2001), П.Масленікаву (2004), А.Сысу, В.Цвірку (абедзве 2009), С.Грахоўскаму (2013) і інш.
Г.А.Фатыхава.
ЛЎКАВА, вёска ў Маларыцкім рне, на беразе Лукаўскага вадасховішча. За 20 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Маларыта на лініі Брэст—Ковель (Украіна), 50 км ад Брэста. Цэнтр Лукаўскага с/с. 268 гаспадарак, 690 ж. (2013).
Вядома з 16 ст. як сяло ў Ляхавіцкім войтаўстве Брэсцкага староства ВКЛ. 3 1566 у Брэсцкім ваяв., 23 двары. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Брэсцкім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1905 вёска ў Вялікарыцкай воласці, 759ж. 3 1.1.1919у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, вёска ў Макранскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Маларыцкім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 25.12.1962 у Брэсцкім, з 6.1.1965 зноў у Маларыцкім рнах. У 1970 — 722 ж., у 1999 — 283 гаспадаркі, 744 ж.
У 2013 дзіцячы сад, сярэдняя школа. Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін; царква Багародзіцы (адноўлена ў 1992—93). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла сав. воіна і ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі археалогіі: 2 стаянкі эпохі мезаліту і неаліту.
ЛУКАРАЙКАВЁЦКАЯ КУЛЬТУРА, археалагічная культура плямён, якія ў 8—10 ст. жылі на тэр. Украіны, Малдовы, Паўд. Беларусі, Балгарыі, Румыніі. Назва паходзіць ад селішча каля в. Райкі (урочышча Лука) Бярдзічаўскага рна Жытомірскай вобл., якое даследаваў у 1946—48 укр. археолаг В.К.Ганчароў. Найб. раннія матэрыялы вылучаны на паселішчах у нізоўях р. Рось (прыток Дняпра) каля в. Сахніўка ва Украіне (канец 7 — сярэдзіна 8 ст.). Л.р.к. склалася на аснове пражскай культуры, яе пакінулі ўсх. славяне на этапе фарміравання дзяржаўнасці ў раннім Сярэдневякоўі. На тэр. Беларусі помнікі Л.р.к. распаўсюджаны на тэр. пражскай культуры, выходзячы за яе межы на Пн (паселішча Радагошча Навагрудскага рна).
148
ЛУКАШЭВІЧ
Насельніцтва жыло па берагах рэк на селішчах і гарадзішчах. На фінальным этапе культуры назіраецца сац. стратыфікацыя паселішчаў на племянныя цэнтры, паселішчы адкрытыя ганлл.рамесніцкія, або протагарады, і агр. Пахавальны абрад — трупаспаленне, могільнікі грунтавыя і курганныя. Крэміраваныя рэшткі нябожчыка змяшчалі на рытуальных вогнішчах на гарызонце альбо ў насыпе курганоў. Зафіксаваны канаўкі ці агароджы з вертыкальных бярвён, якія абкружалі пахаванні. Жытлы даследаваліся на селішчах Дружба, Хотамель, Гарадзішча. Прадстаўлены паўзямлянкавымі і наземнымі пабудовамі са зрубнай, слупавой і плятнёвакаркаснай канструкцыяй сцен, пл. 12—30 м2. Ацяпляліся глінабітнакаменнымі пячамі, збудаванымі на падлозе альбо над падпечнай ямай. Кераміка ляпная (таўстасценныя пасудзіны з адагнутымі шыйкамі, часам аздобленыя па ўсёй паверхні кругавым хвалістым арнаментам) і кругавая (таўстасценныя гаршкі з вертыкальнымі альбо адагнутымі вонкі шыйкамі, аздобленымі па ўсёй паверхні кругавым хвалістым і лінейным арнаментам). Рэчавы матэрыял прадстаўлены прыладамі працы, зброяй, даспехамі, рыштункам вершніка і баявога каня, дэталямі касцюма, упрыгажэннямі і побытавымі рэчамі.
Літ:. Славяне юговосточной Европы в предгосударственный пернод. Кнев, 1990;Вяргей В.С. ПомнікітыпуЛукаРайкавецкая на Беларусі//Археалогія Беларусі. Мінск, 1999. Т. 2. В.С.Вяргей. ЛЎКАС Дзмітрый Аляксандравіч (16.6.1911, г. Швянчоніс, Літва — 13.10.1979), беларускі кампазітар, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1955). Скончыў Бел. кансерваторыю (1941). 3 1943 узначальваў рэпертуарную камісію, з 1944 — муз. аддзел Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР. 3 1948 гал. рэдактар, з 1955 маст. кіраўнік муз. вяшчання Бел. радыё. У 1965—72 выкладаў у Мінскім пед. інце. Ся