Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Тв.: Обтее н русское языкознанне. М., 1976.
ЛОПАЦЕНЬ, беларускі дрэваапрацоўчы інструмент, прызначаны для вырэзвання адтулін. Уяўляў сабой спрошчаны варыянт свердла. Рабочая частка мела ўвагнутую лыжкападобную (лапатападобную) форму з вострымі краямі. На верхнім канцы
Л. перпендыкулярна замацоўвалася ручка. У бортніцтве Л. выкарыстоўвалі для пракручвання ляткоў, гнёздаў для штыроў і для кантрольнага свідравання адтулін пры выбары бортных дрэў. В. С. Цітоў.
Лопацень.
ЛбРАНЦ (Lorenc) Кіта (н. 4.3.1938, в. Слепё, Германія), сербалужыцкі пісьменнік, перакладчык. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Лейпцыгу. 3 1961 працаваў у Інце сербалужыцкага народазнаўства ў Будзішыне, з 1973 — у Дзярж. ансамблі сербалужыцкай культуры. Пісаў вершы, апавяданні. У 1965 наведаў Беларусь. Аўтар цыкла вершаў «3 падарожжа ў Беларусь у 1965». Пераклаў на верхнялужыцкую мову камедыю «Паўлінка» Я.Купалы (з А.Наўкам), асобныя вершы Я.Купалы, М.Танка, Н.Гілевіча, А.Зарыцкага і інш.
ЛОСЕЎ Канстанцін Іванавіч (24.3.1933, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — ?), беларускі і расійскі спявак (барытон). Засл. артыст Беларусі (1982). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1957). 3 1957 у муз. тэатрах Расіі і Украіны. У 1970—93 саліст Дзярж. тэатра муз. камедыі Беларусі. Валодаў моцным голасам, багатай драм. палітрай, майстэрствам вострай сцэнічнай характарыстыкі. На бел. сцэне стварыў разнапланавыя вобразы ў аперэтах класічнага і нац. рэпертуару: Эдвін, Тасіла («Сільва», «Марыца» І.Кальмана), Франк («Лятучая мыш» І.Штрауса), Якім і Сцяпан Крыніцкі, Дзмітрый, Матыль («Паўлінка», «Пяе «Жаўранак», «Тыдзень вечнага кахання» Ю.Семянякі), Несцерка (аднайм. аперэта Г.Суруса), Дзяніс Давыдаў (аднайм. аперэта А.Мдывані), Сцешка і Ігнат Рыгоравіч («Бабскі бунт» Я.Пцічкіна), Нарбер дэ Ba
139
ЛОСІК
рэн («О, мілы друг» В.Лебедзева) і інш.
ЛОСІК Георгій Васілевіч (н. 23.6.1947, в. Леніна Слуцкага рна), беларускі вучоны ў галіне інжынернай тэхнікі, біякібернетыкі. Др псіхал. навук (2003). Скончыў Мінскі радыётэхн. інт (1970). 3 1970 у Мінскім інце замежных моў. 3 1980 у Інце мовазнаўства АН Беларусі, з 1990 у Аб’яднаным інце праблем інфарматыкі НАН Беларусі. Даследуе праблемы ўзаемадзеяння чалавека з інфармацыйнымі тэхналогіямі, сістэмы віртуальнай рэальнасці, сістэмы мозг—камп’ютар—інтэрфейс. Распрацаваў метад распазнання вобразаў з ужываннем перцэпцыйных уздзеянняў на аб’ект, што дазволіла стварыць камп’ютар, «які гаворыць» (з 1995 выкарыстоўваецца ў Цэнтры камп’ютарнай рэабілітацыі інвалідаў па зроку). Аўтар манаграфій «Эксперыментальная псіхалогія» (2002), «Перцэпцыйныя дзеянні чалавека. Кібернетычны аспект» (2008), адзін з аўтараў падручнікаў.
Тв.: Фонетяка белорусского лнтературного языка. Мннск, 1989 (у суаўт.); Детская речь: пснхолннгвнстнческне нсследовання. М., 2001 (у суаўт.).
ЛбСКАЯ ГЕбРГІЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Лоск Валожынскага рна. Пабудавана ў 1856 з бутавага каменю. Складаецца з прамавугольнага ў пла
Лоская Георгіеўская царква.
не асн. аб’ёму пад 2схільным дахам і 3яруснай шатровай званіцы (васьмярык на 2 чацверыках). Шацёр званіцы і 2схільны дах над алтарнай часткай завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на гранёных барабанах. Сцены апрацаваны руставанымі вуглавымі лапаткамі і аркатурнымі фрызамі, выкананымі з цэглы і атынкаванымі, якія кантрасна вылучаюцца на паліхромнай бутавай муроўцы сцен. Арачныя аконныя праёмы фасадаў, уваходны партал і круглыя люкарны абрамлены руставанымі ліштвамі. Унутраная прастора перакрыта плоскай столлю. Царква дзейнічае.
ЛбСКАЯ ДРУКАРНЯ. Дзейнічала ў 1572—92 у мяст. Лоск Валожынскага рна. Цэнтр рэфармацыйнага кнігадрукавання. Засн. магнатамЯ.Кішкам у Лоскім замку. Абсталяванне было набыта ў братоў М. і Г. Кавячынскіх, якія валодалі Нясвіжскай друкарняй. Ідэйным кіраўніком друкарні ў 1570 — пач. 1580х г. быў С.Будны, які адначасова з’яўляўся і хатнім прапаведнікам. Вядома каля 20 выданняў з Л.д., у т.л. «Новы запавет» (пераклад, прадмова, каментарыі), «Пра дзве сутнасці Хрыста», «Кароткі доказ таго, што Хрыстос не з’яўляецца такім жа Богам, як БогАйцец», «Супраць хрышчэння дзяцей» (усе 1574), «Пра свецкую ўладу» (1583) С.Буднага, трактат «Аб удасканаленні Рэчы Паспалітай» А.Маджэўскага
Фрыча (1577) у перакладзе Ц.Базыліка, палемічныя творы М.Чаховіца, А.Волана і інш. У Л.д. працавалі друкары Д.Ланчыцкі (1573—74), Я.Карцан (1576—80), Ф.Балямоўскі (1586— 89?). Пасля смерці Я.Кішкі друкарня спыніла сваю дзейнасць.
ЛОСКІ Мікалай Ануфрыевіч (6.12.1870, мястэчка Краслаўка Віцебскай губ., цяпер г. Краслава, Латвія — 24.1.1965), філосаф і псіхолаг. Др філасофіі (1907). 3 1881 вучыўся ў Віцебскай гімназіі. Скончыў фіз.матэматычны (1895) і гіст.філал. (1898) фты Пецярбургскага ўнта. 3 1900 прыватдацэнт, з 1916 праф. гэтага ўнта. 3 1922 за мяжой, у Чэхаславакіі, Францыі. Абгрунтаваў феномен інтуіцыі як непасрэднага сузірання суб’ектам інш. сутнасцей, скрытай у глыбінях неўсвядомленага першапрычыны творчага акту. Этыку і эстэтыку Л. будаваў на прызнанні Царства Божага з яго абсалютнымі каштоўнасцямі, якія ўвасабляюцца ў паводзінах і творчасці чалавека. Асн. паліт. прынцыпы філасофіі Л. — дэмакратыя і прававая дзяржава, непрыняцце радыкалізму (як левага, так і правага) і культ. нігілізму. Аўтар прац: «Абгрунтаванне інтуітывізму» (1906), «Свет як арганічнае цэлае» (1917), «Свабода волі» (1927), «Умовы абсалютнага дабра» ( 1931), «Пачуццёвая, інтэлектуальная і містычная інтуіцыя» (1938).
7в.: Нсторня русской фнлософнн. М., 1991; Ученне о перевоплотеннн. Ннтунтнвнзм. М., 1992; Мнр как воплошенне красоты. Основы эстетнкн. М., 1998.
С. Ф.Дубянецкі.
ЛОСКІЗАМАК. Існаваўу 14—17 ст. у в. Лоск Валожынскага рна. Быў пабудаваны з дрэва, умацаваны земляным валам і вадзяным ровам, абарончымі сценамі з 3яруснымі вежамі і 2яруснай вежайбрамай, якая зачынялася герсай. Сцены мелі ў верхняй частцы баявую галерэю з байніцамі і абламамі, накрытую 2схільным гонтавым дахам. У цэнтры дзядзінца стаялі два 2павярховыя палацы. Адзін з іх быў пабудаваны ў стылі рэ
140
ЛОЎЧАЯ
несанс, завяршаўся вежай з гадзіннікам і меў гонтавы дах. На 1м паверсе вакол прыхожай было 9 жылых пакояў з узорыстымі кафлянымі грубкамі і 2 каморы, на 2м, абкружаным адкрытай галерэяй, вакол гасцінай знаходзіліся 2 святліцы, жылы пакой, 3 каморы. Другі палац меў 42 розныя памяшканні. Непадалёку ад вежыбрамы стаяла кухня, за сценамі замка — лазня і бровар. Замак не збярогся. Вядомы паводле інвентару 1621.
ЛОСЬ Алена Георгіеўна (22.1.1933, Вільнюс — 14.7.2013) беларускі графік. Скончыла Дзярж. маст. інт Літвы (1955). Творчасці Л. уласціва сувязь з бел. нар. традыцыямі, прастата і яснасць кампазіцыі. Аформіла дзіцячыя кнігі: «Вераб’ёвы госці» А.Якімовіча (1960), бел. казкі «3 рога ўсяго многа» (1968), «Ладачкіладачкі» В.Віткі (1977), «Крылаты цэх» В.Лукшы (1982), «Азбукі» А.Дзеружынскага (1997), «Бабуліна варта» (1999), «Прыляцелі гусі з Беленькай Русі» (2003). Працавала таксама ў станковым жывапісе: «Веснавыя кветкі» (2003), «Нацюрмортзлялькамі» (2005), графіцы: цыклы іл. да бел. нар. казак «Дзеці Белавежы» (1966), «Кветкі Полаччыны» (1974), «Пад палескімі дубамі» (1981), «Птушкі над горадам» (1983), «Народныя беларускія калыханкі» (1992—93), цыкл малюнкаў да зб. «Казкі жыцця» Я.Коласа (1998) і інш.
А.Лось. Нацюрморт злялькамі. 2005.
Літ.: Лату u 3.1. Алена Лось. Мінск, 1977; Шаціла Ю. Кветкі дзяцінства // Мастацтва 2006. № 12; Шаранговіч Н. Кветкіпартрэты Алены Лось // Роднае слова. 2011. № 9.
ЛОСЬ Еўдакія Якаўлеўна (1.3.1929, в. Старына Ушацкага рна — 3.7.1977), беларуская паэтэса. Скончыла Мінскі пед. інт (1955), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1960). Працавала ў Вучэбнапед. выдве Беларусі,уСМІ. Аўтар паэт. збкаў «Сакавік» (1958), «Палачанка» (1962), «Людзі добрыя» (1963), «Хараство» (1965), «Яснавокія мальвы» (1967), «Перавал» (1971), «Галінка з яблыкам» (1973), «Лірыка ліпеня» (1977), паэм «Гавораць несмяротныя» (1961), «Мой свет» (1962), «Мая Хатынь» (1971), «Высакосны год» (1973), «Мінчанка» (1974), «Матчына трывога» (1975) і інш. У збках прозы «Пацеркі» (1966), «Травіца братсятрыца» (1970) актуальныя маральнаэтычныя праблемы жыцця сучаснікаў. Пісала для дзяцей («Абутая ёлачка», 1961; «Казка пра Ласку», 1963; «Вяселікі», 1964; «Зайчыквыхваляйчык», 1970; «Дванаццаць загадак», 1974; і інш.).
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1979; Смачныя літары. Мінск, 1978; Валошка на мяжы: паэзія апошніх гадоў. Мінск, 1984; I каласуе даўгалецце: вершы. Мінск, 1998.
Літ.: Б е л ь с к і А. «Я жыву за дажджом, за вясёлкаю...»: жыццё і лірыка
Е.Лось // Роднае слова. 1999. № 1; М а р ц і н о в і ч А. Душой народжанае слова // Полымя. 1999. № 3; К а м е й ш a К. ЕўдакіяЛось (1921 —1977) //Там жа. 2006. № 1.
ЛОСЬ Ларыса Мікалаеўна (н. 22.7.1928, в. Княжыцы Магілёўскага рна), беларускі народны майстар у галіне саломапляцення. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1952). 3 1954 мастак у газ. «Зорька», з 1965 на Мінскай скургалантарэйнай фабрыцы. Працуе ў галіне маст. пляцення з саломы. У творчасці пераважае анімалістычны жанр; невял. фігуркі жывёл і птушак (конікі, козлікі, баранчыкі, жаўранкі) дэманструюць творчае развіццё традыцый саламянай абрадавай пластыкі. Рэстаўрыравала ўцалелыя музейныя ўзоры саламяных царскіх брам канца 18 — пач. 19 ст. з Пінскага Палесся, зрабіла некалькі іх копій. Працуе таксама ў галіне маст. тканін. Я.М.Сахута. ЛОЎЛЯ РАКАЎ, сялянскі промысел. Быў пашыраны ў канцы 19— пач. 20 ст. Развіццё яго было звязана са знікненнем ракаў у вадаёмах Зах. Еўропы ў выніку хваробы — ракавай чумы. Лавілі ракаў спец. прыладамі (лібіламі і двухгорлавымі бучамі) і рыбалоўнымі снасцямі (брэднямі і крыгамі). Перавозілі ў скрынях з імхом. У вёсках Вышэвічы, Хвойна, Лось, Ковічы, Маічыцы і інш. Мазырскага і Пінскага паветаў сяляне нарыхтоўвалі ракавыя шыйкі: іх сушылі ў печах і ў такім выглядзе збывалі скупшчыкам. Ракаў экспартавалі ў Германію, Польшчу, Францыю, Аўстрыю.
ЛбЎЧАЯ ЯМА, выкапаная ў зямлі, перакрытая тонкімі жэрдкамі і замаскіраваная мхом і лісцем пастка для лоўлі дзікіх звяроў. Прастата канструкцыі 1 ўніверсальны характар абумовілі яе існаванне ў Беларусі да 20 ст. Капалі Л.я. звычайна на звярыных пераходах, каля вадапояў і інш. Найб. улоўнымі былі ямы ў праходах шматкіламетровых жардзяных платоў (наткнуўшыся на такі плот, звер ішоў уздоўж яго, збочваў у першы пе