Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Сучасны гар. пасёлак мае квартальную планіроўку з дробнай сет
Сімвалічныя вароты ў г.п. Лоеў.
кай вуліц пераважна з аднапавярховай забудовай сядзібнага тыпу. Асн. вуліцы — Леніна (гал.), Савецкая (забудавана 2—3павярховымі жылымі дамамі) і паралельныя ёй Шавялёва (забудавана 4—5павярховымі жылымі дамамі), Першамайская. На вул. Леніна сфарміравалася плошча — адм.грамадскі цэнтр. На беразе р. Дняпро створаны парк, на 3 і ПдЗ знаходзіцца прам. зона. У 2000я гг. пабудаваны царква, капліца і інш. аб’екты сац. значэння. На ПнЗ Л. разрастаецца новы жылы раён індывід. забудовы Крупейскі Сад. На вул. Шавялёва вядзецца секцыйная забудова з 24кватэрнымі жылымі дамамі (2013).
У 2013 каледж, гімназія, сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, 3 дзіцячыя сады, гар. Цэнтр культуры, Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, 2 бкі, раённыя цэнтр эпідэміялогіі і гігіены, бальніца, аптэка, раённыя вузлы паштовай і электроннай сувязі, мемар. «Музей бітвы за Дняпро»; Троіцкі сабор (1990), Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнікі археалогіі — селішчы канца 10—12 ст. і Ills ст., курганны могільнік 11 — 12.
ЛОЕЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1920 у г.п. Лоеў. У Вял. Айч. вайну знішчана, у 1944 аднавіла сваю дзейнасць.
У 1977 у выніку цэнтралізацыі бібліятэчнай сістэмы стала цэнтр. для бк раёна. Кніжны фонд (2013) больш за 62 тыс. экз., 4338 чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: патрыятычнае выхаванне, краязнаўчая дзейнасць, фарміраванне здаровага ладу жыцця, эстэтычнае і духоўнае развіццё маладога пакалення, экалагічная адукацыя і асвета насельніцтва, даведачнабібліяграфічная і інфармацыйная работа. Пры бцы працуе клуб аматараў паэзіі «Слова, якое гучыць».
ЛбЕЎСКІ ГАРАДСКІ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1960 у г.п. Лоеў як раённы Дом культуры. 3 2012 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 914,2 м2, у т.л. глядзельная зала на 222 месцы. Дзейнічаюць 9 калектываў маст. самадзейнасці, 3 аматарскія калектывы маюць званне «народны» (ансамбль нар. песні «Жывіца», хор «Світанак», тэатр «Адлюстраванне»). У 2012 створана прафес. студыя гуказапісу. Вядучыя калектывы цэнтра з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі розных культ. мерапрыемстваў, у т.л. фестываляў: міжнар. традыц. слав. культуры і баявых адзінаборстваў «Кіеўская Русь» (г.п. Любеч, Украіна, 2009—13), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г.Гомель, 1998, 2004), нар. гумару «Аўцюкі» (вёскі Вял. і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2012), рэгіянальнага нар. творчасці «Ліся, песня!» (г.п. Брагін, 2013) і інш.
ЛОЕЎСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ КАЛЁДЖ. Засн. у 1963 у г.п. Лоеў як пед. вучылішча, з 2004 пед. каледж. Прымае асоб з агульнай базавай адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2013/14 навуч. годзе спецыяльнасці: пачатковая адукацыя, творчая дзейнасць, фіз. выхаванне, выхаваўчая работа ў групах падоўжанага дня, экалагічнае выхаванне, лагапедыя. Пры ўстанове створаны і дзейнічаюць два музейныя пакоі («Спадчына» і «Этнаграфічны»),
134
ЛОЕЎСКІ
2
Да арт. Лоеўскі музей бітвы за Дняпро: I — будынак музея; 2 — выстаўка «3 бабулінага куфэрка».
працуе 29 аб’яднанняў па інтарэсах і прадметных гурткоў.
ЛОЕЎСКІ МУЗЁЙ БІТВЫ ЗА ДНЯПРО. Засн. ў 1984у г.п. Лоеў, адкрыты для наведвальнікаў у 1985 як філіял Бел. дзярж. музея гісторыі Вял. Айч. вайны. 3 1990 музей «Бітвы за Дняпро», з 2012 сучасная назва. Агульная пл. — 202,1 м2, пл. экспазіцыі — 170 м2. Асн. фонд — 2408 адзінакзахоўвання, навук.дапаможны — 2017 адзінак (2013). Экспазіцыі размешчаны ў 2 залах. Першая зала прысвечана пачатку фарсіравання Дняпра восенню 1943 войскамі Цэнтр. фронту пад камандаваннем К.К.Ракасоўскага. Раздзелы экспазіцыі распавядаюць аб падрыхтоўцы да фарсіравання ракі на гомельскім напрамку, раскрываюць подзвігі сав. воінаў 13й і 61й армій, якія прымалі ў ім удзел. Экспазіцыя 2й залы прысвечана баям з ням.фаш. захопнікамі на Лоеўскім плацдарме, у якіх прымала непасрэдны ўдзел 65я армія пад камандаваннем генераллейтэнанта П.І.Батава (у 2005 на мемар. пляцоўцы музея ўсталяваны яго бюст). Тут жа прадстаўлены экспанаты, якія распавядаюць аб баявых дзеяннях на тэр. Лоеўшчыны партыз. брыгады «За Радзіму», а таксама матэрыялы аб ураджэнцах Лоеўскага рна — удзельніках Вял. Айч. вайны. На мемар. пляцоўцы на беразе Дняпра дэманструюцца ўзоры баявой тэхнікі. Р.Г.Стаднікава.
ЛОЕЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ЖЫВІЦА». Створаны ў 1974 у г.п. Лоеў як ансамбль народнай песні «Лаяўчанка» пры раённым Доме культуры (з 2012 гар. Цэнтр культуры). У1981 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: В.У.Бераснева (з 1974), П.І.Бондар (з 1998). У складзе ансамбля 11 чал. ва ўзросце ад 33 да 63 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песні. У рэпертуары: бел. нар. песні «Хадзілаблудзіла», «Ой, зіма, зіма», «Ой, каліна, ой, маліна», «Ой, у дубраве», «Ой, там на ганку», «Чаму не прыйшоў», «Ой, у лузе азярэчка» і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. конкурсаў: фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 1998), нар. песні (г.
Лоеўскі народны ансалібль народнай песні «Жывіца».
Бранск, 1995; г. Трубчэўск, 1998, Расія), «Кіеўская Русь» (г.п. Любеч, Украіна, 2007—13) і інш. П.І.Бондар.
ЛОЕЎСКІ НАРОДНЫ КЛУБ АМАТАРСКАЙ ПЁСНІ «У КАГО ДУША БАДЗЁРАЯ HE САСТАРАЦЦА НІКОЛІ». Створаны ў 2001 уг.п. Лоеў пры раённым Доме культуры, з 2007 дзейнічае пры раённым метадычным Цэнтры нар. творчсці. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік М.І.Шумігай. У складзе клуба 25 чал. ва ўзросце ад 56 да 83 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё аматарскай маст. творчасці, папулярызцыя нац. культ. традыцый, арганізацыя вольнага часу людзей сталага ўзросту. У рэпертуары бел. нар. песні «Ехаў Ясь на кані», «Звіняцьзвончыкі», «Марусечка», «Прымакі» і інш. Калектыў —
135
ЛОЕЎСКІ
дыпламант рэгіянальнага фестывалю «Спадчына» (г.п. Лоеў, 2012), удзельнік абл. свята нар. мастацтва «Адвечная прыгажосць» у рамках нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Хойнікі, 2010) іінш. М.І.Шумігай.
ЛОЕЎСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР «АДЛЮСТРАВАННЕ». Створаны ў 1946 у г.п. Лоеў пры раённым Доме культуры (з 2012 гар. Цэнтр культуры) як драм. гурток. У 1982 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: А.А.Захарэўскі (з 1946), Б.Р.Зыбянок (з 1970), А.Ф.Вінаградаў (з 1975), М.М.НІуранкова (з 1980), Н.У.Касцючэнка (з 1990), Г.А.Захарэўская (з 1993), В.В.Краўчанка (з 2000), Л.М.Фёдарыва (з 2005). У складзе тэатра 18 чал. ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў. У рэпертуары: спектаклі «Паўлінка», «Прымакі» Я.Купалы, «Трыбунал», «Верачка» А.Макаёнка, «Ветрагоны» У.Галубка, «Халімон камандуе парадам», «Вясёлыя, бедныя, багатыя» Г.Марчука, «Паненкасялянка» паводле А.Пушкіна, «Машач
Лоеўскі народны клуб аматараў песні «У каго душа бадзёрая — не састарацца ніколі».
Лоеўскі народны тэатр «Адлюстраванне». Сцэна са спектакля «Вясёлыя, бедныя, багатыя» Г.Марчука. 1992.
ка» А.Афінагенава, «Барабаншчыца» А.Салынскага, «Вясёлка над хатай» Д.Мяркулава і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. конкурсу бел. драматургіі, прысвечанага памяці А.Макаёнка (г. Мазыр, 1993), удзельнік абл. аглядуконкурсу маст. аматарскай тэатр. творчасці (г. Гомель, 2011) і інш.
Л.М.Фёдарыва.
ЛОЕЎСКІ НАРбДНЫ ХОР «СВІТАНАК». Створаны ў 1957 у г.п. Лоеў пры раённым Доме культуры (з 2012 гар. Цэнтр культуры). У 1990 прысво
ена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.В.Бераснева (з 1957), А.Л.Івашка (з 1989), Г.С.Марчанка (з 2009). У складзе хору 20 чал. ва ўзросце ад 21 да 65 гадоў. У рэпертуары: бел. і рус. нар. песні «Ой, не кукуй, зязюленька», «Што за месяц?», «Кавылькавылёчак», творы бел., рас. і мясц. кампазітараў «Сіньвасількі» А.Ціхановіча, «Сэрца зямлі маёй» К.Брэйтбурга, «Дабра зямля» Р.Панамарэнкі, «Салдат» Г.Сцяпанавай, «Старонка азёрная» У.Бераснева і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел, 1994) і інш.
Г. С. Марчанка.
ЛОЕЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдУ Гомельскай вобл. Цэнтр — г.п. Лоеў. У раёне — 80 сельскіх нас. пунктаў, 7 сельсаветаў: Бывалькаўскі, Карпаўскі, Каўпенскі, Малінаўскі, Пярэдзелкаўскі, Ручаёўскі, Страдубскі, Сяўкоўскі, Уборкаўскі. Пл. тэр. 1,05 тыс. км!, лясы займаюць 34%,
балоты — 3,2%. Нас. (2013) 15 тыс. чал. Жывуць беларусы (90,5%), рускія (5,3%), украінцы (3%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,2%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Лоеў—Рэчыца, Лоеў—Брагін, суднаходства па рэках Дняпро і Сож.
Раён утворан ы 8.12.1926 у Рэчыцкай акрузе, з 9.6.1927 да 26.7.1930 у Гомельскай акрузе, з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. (у 1927—66 межы раёна неаднаразова мяняліся). У Вял. Айч. вайну ў канцы жн. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія
136
ЛОЙКА
загубілі ў Лоеве і раёне каля 1,6 тыс. чал. У раёне дзейнічалі партыз. брыгады Лоеўская «За Радзіму», «Бальшавік»; падп. райкамы КП(б)Б (з 26.8.1941) ІЛКСМБ (з 1.11.1942). Выдавалася падп. газ. «Наша перамога». Вызвалены ў канцы кастр. 1943 войскамі 65й арміі Цэнтр. фронту ў ходзе бітвы за Дняпро. 25.12.1962 скасаваны, тэр. перададзена Рэчыцкаму і Брагінскаму рнам, 30.7.1966 утвораны зноў.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, вытворчасці буд. матэрыялаў і інш. У раёне (2013) гімназія, сярэдняя, базавая школы, 10 вучэбнапед. комплексаў школа—сад (на аснове сярэдняй школы — 6, базавай — 4), дзіцячая школа мастацтваў (з 2 філіяламі), ДЮСШ, 4 дзіцячыя дашкольныя ўстановы; цэнтры: творчасці дзяцей і моладзі, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, раённы сац.пед. Працуюць гар. Цэнтр культуры, 16 сельскіх клубаў і дамоў культуры, Цэнтр рамёстваў (в.Уборак), 19 бк, музей «Бітвы за Дняпро». Дзейнічаюць раённы фізкультурнаспарт. клуб «Ураджай», шэраг спарт. аб’ектаў і пляцовак. У сістэме аховы здароўя бальніцы цэнтр. раённая, Бывалькаўская сястрынскага догляду, паліклініка, амбулаторыі ўрачэбная і ўрача агульнай практыкі (3), 12 ФАПаў. Выдаецца раённая газ. «Серп і молат». У раёне 5 рэліг. абшчын: 4 праваслаўныя, хрысціян веры евангельскай. Помнікі археалогіі: гарадзішчы каля вёсак Ліпнякі, Мохаў, Чаплін, Ястрабка і інш., селішча каля в. Старая Лутава, бескурганныя могільнікі каля вёсак Мохаў, Чаплін, курганны могільнік каля в. Сінск. Помнікархітэктуры: сядзібнапаркавы ансамбль (1я пал. 19 ст.) у в. Пярэдзелка. У раёне брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у Лоеве, вёсках Бывалькі, Дзяражычы, Казярогі і інш., помнікі землякам у вёсках Каўпень, Малінаўка і інш., магілы ахвяр фашызму ў вёсках Уборак і Хаткі, мемарыяльны знак на месцы фарсіра