Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
страчаныя назоўнікі. Дзеяслоў мае 3 спражэнні, фінітныя і нефінітныя формы (інфінітыў і дзеепрыметнікавыя ўтварэнні). Спецыфічна дзеяслоўнымі катэгорыямі з’яўляюцца стан, час (4 сінтэтычныя формы: цяперашні, прошлы аднакратны, прошлы шматкратны, будучы), лад (ускосны, загадны, умоўны і абвесны), a таксама асоба. Адсутнічае катэгорыя трывання. У гаворках і маст. лры ўжываецца супін.
Сустракаюцца шматлікія запазычанні са слав. моў, у т.л. з бел., а таксама германскіх і раманскіх моў. У бел. мове выкарыстоўваюцца асобныя літуанізмы.
Бел.літоўскія моўныя сувязі вывучалі М.В.Бірыла, А.П.Ванагас, А.А.Вяржбоўскі, А.Ё.Грынавецкене, В.А.Жучкевіч, Я.Ф.Карскі, В.М.Чэкман, М.К.Сівідкене і інш.
Літ.: Лаучюте Ю.А. Словарь балтйзмов в славянсквх языках. Ленйнград, 1982; Грамматяка лйтовского языка. Вйльнюс, 1985; Булыгнна Т.В., Сйнева О.В. Лйтовскйй язык // Языкй мнра: Балтййскяе языкй. М., 2006; Рагаўцоў В.1. Мовы свету. Магілёў, 2009; Вячорк a В. Кароткая граматыка літоўскай мовы. Мінск, 2010. Д.В.Дзятко. ЛІТОЎЦЫ (саманазва летувяй, lietuviai), нацыя, асноўнае насельніцтва Літоўскай Рэспублікі. Паводле перапісу 2009 у Беларусі пражывае 5087 Л. Гавораць на літоўскай мове балтыйскай групы індаеўрап. сям’і. Сярод вернікаў большую частку складаюць католікі (ёсць нязначная лютэранская меншасць).
Яшчэ да 13—14 ст. значную тэр. сучаснай Беларусі займалі балцкія этнічныя супольнасці (яцвягі, літва, латгалы, прусы, борці, скаловы і інш.), якія з цягам часу ўліліся ў склад літоўскага і бел. народаў. У 15—16 ст. Л. кампактна пражывалі на 3 і Пн ад лініі Гродна—Шчучын—Ліда—Валожын—Крэва—Паставы—Браслаў. Нязначныя перасяленні Л. адбываліся ў асн. у зах. і цэнтр. рэгіёны Беларусі. Працяглае пражыванне продкаў сучасных Л. і беларусаў у адзінай
дзяржаве ВКЛ прывяло да складвання шэрагу агульных рыс у іх мове, ментальнасці, нар. культуры, фальклоры, традыцыях, святах, звычаях і абрадах. Дамінуючае становішча бел. этнасу ў ВКЛ выклікала паступовую асіміляцыю Л. бел.літоўскага памежжа і змяншэнне іх этнічнай тэр. ў паўн.зах. напрамку. Найб. хутка адбывалася беларусізацыя літоўскага насельніцтва ў ваколіцах Вільні, дзе знаходзілася шматлікае ўсходнеслав. акружэнне. Л. засвойвалі мясц. бел. гаворкі, што давала магчымасць далучыцца да дзярж. мовы ВКЛ. У канцы 19 — пач. 20 ст. літоўскае насельніцтва пражывала ў ваколіцах вёсак Парэчча Гродзенскага, Пеляса Воранаўскага, Засецце Дзятлаўскага, Лаздуны Іўеўскага, Гервяты Астравецкага, Опса Браслаўскага рнаў і інш. населеных пунктаў бел.літоўскага памежжа. Мова была асн. прыкметай (маркерам), якая адрознівала мясц. Л. ад беларусаў. У апошняй чвэрці 19 ст. адбыліся міграцыі Л. у Беларусь, гал. чынам у цэнтр. і ўсх. рэгіёны. Карэннае літоўскае насельніцтва было сканцэнтравана (1897) у Гродзенскім (2912 чал.), Лідскім (17 828), Ашмянскім (8765), Слонімскім (305) паветах. У 1ю сусв. вайну ў 1914—18 колькасцьЛ. у Беларусі павялічылася за кошт бежанцаў, значна вырасла колькасць Л. у гарадах. У 1919—20 існавала ЛітоўскаБел. ССР. Паводле перапісу 1926 у БССР жылі 6864 Л. у 1920—30я гг. выпускаліся літоўскія друкаваныя выданні, рыхтаваліся спец. кадры для школ, вяліся радыётрансляцыі налітоўскай мове. У 1927 у Інбелкульце працавала кафедра гісторыі Літвы. Былі створаны літоўскі сектар у АН Беларусі (1929), Інт літоўскай і латышскай культур (1933), літоўская секцыя Інта нац. меншасцей (1935). Літоўскае бюро існавала пры ЦК КП(б)Б. У 1933—34 у Беларусі працавалі 12літоўскіх школ, існавалі літоўскія нац. калгасы, Малькаўскі літоўскі нац. с/с Расненскага, пазней Мсціслаўскага рнаў. У 1937 у БССР налічва
125
ЛІТУАНІЗМЫ
лася 5422 Л. СяродЛ. Зах. Беларусі ў 1920—30я гг. актыўную культ.асветніцкуто работу праводзілі твы «Рытас» («Раніца») і Св. Казіміра, якія засноўвалі пачатковыя школы, вячэрнія курсы, хатычытальні, бкі і інш. Да канца 1930х гг. іх дзейнасць была прыпынена польск. ўладамі.
На працягу.2й пал. 20 ст. адбылося скарачэнне колькасці Л. у Беларусі: 8363 чал. ў 1959, 8092 у 1970, 6993 у 1979, 7606 у 1989, 6387 у 1999. Л. ў асн. кампактна пражываюць каля вёсак Гервяты Астравецкага і Пеляса Воранаўскага рнаў, дысперсна — ва ўсіх памежных з Літвой і некаторых раёнах цэнтр. і ўсх. Беларусі (в. Малькаўка Мсціслаўскага рна), значная частка ў гарадах (Мінск, Гродна, Ліда). Дзейнічаюць 2 агульнаадукац. школы з літоўскай мовай навучання (у вёсках Рымдзюны Астравецкага і Пеляса Воранаўскага рнаў). На іх базе створаны культ,адукац. цэнтры. Працуюць нядзельныя школы па вывучэнні літоўскай мовы (Мінск, Гродна, Ліда, Браслаўскі, Воранаўскі, Астравецкі рны). У 20й Мінскай гар. бцы адкрыта літоўская чытальня. 3 1994 гал. роля ў аб’яднанні і нац.культ. развіцці Л. Беларусі належыць Рэсп. грамадскаму аб’яднанню «Беларуская абшчына літоўцаў» (з абл., раённымі і rap. філіяламі), якое ладзіць штогадовыя святкаванні падзей літоўскай гісторыі, выдае інфармацыйны бюлетэнь «Musi; zodis» («Наша слова»). Створаны Пеляская і Гервяцкая абшчыны Л., у 1995 — Гродзенская, у 1998 — Браслаўская, у 2004 — Астравецкая. Дзейнічаюць аб’яднанне Л. «Віціс» (Мінск), аб’яднанне Л. «Рута» (г. Ліда) аб’яднанне літоўцаў «Гінтарас» (г.п. Радунь Воранаўскага рна) і інш.
Ю.І.Внуковіч.
ЛІТУАНІЗМЫ, словы, запазычаныя з літоўскай мовы. Асн. частка Л. засвоена бел. мовай у перыяд ВКЛ у працэсе непасрэдных моўных зносін і характарызуецца тэматычнай аднастайнасцю і абмежаванасцю. ГІераважная большасць Л. — тэр
міналогія сельскай гаспадаркі, нар. промыслаў, назвы гасп. будынкаў, прылад працы, посуду, страў («бонда», «буч», «гірса», «груца», «дзёгаць», «дзірван», «дойлід», «ёўня», «жвір», «жлукта», «клуня», «крупеня», «рэзгіны», «свіран», «стадола», «шула» і інш.). Нязначную колькасць Л. складае экспрэсіўная лексіка, найчасцей дыялектная (валындацца, кешкацца, клыпаць, лындаць, мурза, талызаць). Некаторыя апелятывы літоўскага паходжання ляжаць ў аснове бел. айконімаў і антрапонімаў (Жупраны, Лукша, Рымша, Кірмель, Рындзюны, Юрацішкі і інш.).
Літ:. Бірыла М.В.,Ванагас А.П. Літоўскія элементы ў беларускай анамастьшы. Мінск, 1968; Лексічныя балтызмы ўбеларускай мове. Мінск, 1969; Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мінск, 1970. Н.П.Цяслюк.
ЛІТУРГІЧНЫЯ КНІ'ГІ, богаслужэбныя кн ігі, выданні, якімі карыстаюцца хрысціянскія канфесіі ў час богаслужэння. Падзяляюцца на Л.к. для богаслужэння прыватнага (пры здзяйсненні таінстваў хрышчэння, шлюбу, адпяванняў) і грамадскага ў храмах.
Управаслаўі даійкатэгорыі належыць Трэбнік, да 2й Служэбнік, Часаслоў (Часоўнік), Актоіх, Трыодзі (Посная і Кветная), Мінеі (Месячная і Агульная), Стыхірары, Ірмалогі і інш. Біблейскія кн. Апостал, Евангелле, Псалтыр выкарыстоўваюцца і для грамадскага і прыватнага богаслужэння. Перакладзены з грэч. на царк.слав. мову. У 11 — 1й пал. 18 ст. ў праваслаўнай царкве на тэр. Беларусі дзейнічаў Статут канстанцінопальскіх храмаў — Тыпікон, які прадугледжваў комплекс кніг, што бяруць пачатак ад кірыламяфодзіеўскай традыцыі: Евангелле, Апостал, Псалтыр, Парамійнік, Эўхалагіён (Служэбнік і Трэбнік), спеўныя зборнікі і інш. У 15 ст. асн. рэгулятарам Л.к. стаў Ерусалімскі Статут, паводле якога Л.к. чытаюцца ў час набажэнстваў і ў наш час.
Ва ўніяцкай царкве пасля Брэсцкай уніі 1596 святары працягвалі карыстацца праваслаўнымі Л.к., але ў Служэбнік на ўзор рымскакаталіцкіх імшалаў былі ўнесены пэўныя змены, якія закранулі парадак літургіі і таінстваў. 25.3.1994 Св. Кангрэгацыя Усх. Цэркваў Ватыкана зацвердзіла бел. пераклады тэкстаў літургіі, таінстваў, абрадаў пахавання памерлых, служб Часаслова, зробленыя ў пач. 1990х гг. у Лондане.
У рымскакаталіцкай царк в е гал. Л.к. з’яўляецца імшал (missale), які адпавядае Служэбніку і змяшчае чын імшы (месы) каталіцкай літургіі. Поўны яго склад пачаў ужывацца з 9 ст. У 1563 на Трыдэнцкім саборы прыняты новы імшал. Цяпер карыстаюцца рэдакцыяй 1634 Missale Romanum (Рымскі імшал). Сярод інш. Л.к.; Breviarium (Брэвіярый), Rituale Romanum (адпаведнік Трэбніка), Antiphonarium (збор усіх спеваў). Да 2га Ватыканскага сабора (1962—65) усе каталіцкія Л.к. выдаваліся на лац. мове. На бел. землях друкаванне імшалаў пачалося ў 17 ст. (у Вільні).
Літ.\ Нікалаеў М.В. Гісторыя беларускай кнігі. Т. 1. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2009.
Н. В. Сазановіч.
ЛІТУРГІЯ (ад грэч. leitourgia агульная справа, служэнне), галоўнае богаслужэнне праваслаўнай царквы, падчас якога здзяйсняецца таінства прычасця, ці еўхарыстыі. Паводле евангелляў, першая еўхарыстычная трапеза адбылася ў вял. чацвер у час Тайнай вячэры Ісуса Хрыста з апосталамі. Л. служыцца біскупам ці святаром у храме, у выключных выпадках, у іншым месцы, абавязкова на антымінсе (шаўковым альбо ільняным плаце з ушытай у яго часцінкай мошчаў якоганебудзь пакутніка). Візантыйскі чын Л. падзяляецца на праскамідыю (прыгатаванне рытуальнага рэчыва для еўхарыстыі, a таксама памінанне ўсіх членаў царквы, як жывых, так і памерлых), Л. апавешчаных, на якой могуць пры
126
ЛІХАМАНКА
сутнічаць толькі тыя, хто рыхтуецца да хрышчэння і каецца ў грахах, а таксама Л. верных, падчас якой адбываецца таінства еўхарыстыі. 1снуюць 3 чыны Л. — св. Іаана Златавуста (штодзённа), Васіля Вялікага (10 разоў на год — у 5 першых нядзель Вял. посту, у перадвелікодныя чацвер і суботу, напярэдадні Раства і Богаяўлення, у дзень памяці Васіля Вялікага — 1 студз.) і Л. папярэдне асвячоных дароў св. Рыгора Дваяслова (у дні Вялікага посту). Л. складаецца з чытання выбраных урыўкаў з Бібліі, малітваў, песнапенняў, а таксама шэрагу сімвалічных дзеянняў і працэсій. Сістэму сімвалічнага ўспрымання ўсіх элементаў Л. распрацаваў св. Сімяон Салунскі. У Беларусі да сярэдзіны 19 ст. былі пашыраны мелодыі т.зв. кіеўскага і балгарскага распеваў, а таксама мясц. меладычныя варыянты (супрасльскія, віленскія, мірскія і інш.). У 17—18 ст. узнік партэсны стыль выканання т.зв. шматгалосны, харавы (кампазіцыі М.Дылецкага, Я.Манеўскага 1 інш.). Росквіт праваслаўнай музыкі канца 19—пач. 20 ст. звязаны з распаўсюджваннем спеўнага звычаю прыдворнай пеўчай капэлы, літургічных кампазіцый, духоўных харавых канцэртаў Д.Бартнянскага, П.Чайкоўскага, А.Кастальскага, П.Часнакова, С.Рахманінава, А.Архангельскага, А.Львова і інш. У сучаснай бел. музыцы спевы Л. стварылі М.Равенскі, М.ШчаглоўКуліковіч, І.Дзянісава, іх канцэртны варыянт — А.Хадоска, А.Залётнеў, А.Бандарэнка, Л.Шлег.